Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Паміраючы. Ян Няміра. гараднічы Навагародскі, добра разумею- чы складанасць становішча ў сям’і. прадугледзеў апякунства над сваімі малодшымі дзецьмі з боку старэйшых і, відаць, больш памяр- коўных сыноў: Людвіка і Аляксандра, мечнага Навагародскага. Ад- нак іх уплыў не быў бязмежны. Супярэчнасці з-за спадчыны не заў- сёды ўдавалася вырашаць мірным шляхам. Вынікам гэтага быў на- пад падданых Рыгора і Давыда Няміраў, зроблены ў сярэдзіне 1670 года, на месца жыхарства Людвіка. Як падае пацярпеўшы, «браты
напалі і нанеслі шкоду на поўдзесятка тысяч коп грошай літоўскіх, пабілі жонку, а самога Людвіка Няміру, у дадатак, пакалечылі» (5). У гэтым дакуменце Рыгор Няміра яшчэ не мянуецца лоўчым Менскага ваяводства. Улічваючы што трыманне хоць якога ўрада было для шля- хетнага чалавека марай усяго яго жыцця. выхад дакумента без паз- начэння ўрада чалавека быў немагчымым. 3 гэтага можна зрабіць вы- вад, што прывілей на ўрад лавецтва Менскага Рыгор Няміра атрымаў значна пазней. He быў Рыгор Няміра лоўчым Менскім і ў 1690 год- зе. У матэрыялах судовай справы, што разглядалася 11 чэрвеня гэта- га года ў Менскім гродскім судзе. ён упамінаецца без урада (6). Толькі 7 кастрычніка 1694 года ў судовай справе Рыгор Няміра мянованы лоўчым Менскім, а яго брат Давыд — падчашым Менскім.
Да характарыстыкі адносінаў паміж братамі патрэбна дадаць яшчэ некалькі слоў: іх землі межаваліся і таму даволі часта ў судо- вых паперах можна сустрэць аповяды братоў Рыгора і Давыда аб уза- емным знішчэнні пасеваў, звозе з палеткаў збажыны і нават аб дра- таванні быдлам толькі што засеяных палеткаў. Асабліва брыдкі эпі- зод адбыўся па віне Рыгора Няміры ў час пахавання Яна Жыжэмска- га, падкаморжыча Менскага ваяводства. Разам са сваімі сынамі і натоўпам памочнікаў і падданых ён наляцеў на жалобную працэсію і спрабаваў разагнаць яе, каб пабіць свайго брата Давыда з яго жон- кай Канстанцыяй Бароўскай. Толькі ўмяшанне ўплывовых асобаў, сярод якіх аказаўся і Пётр Пратасовіч, войскі Менскі, не дазволіла ад- быцца трагедыі (7). Першая вядомая нам судовая справа паміж Ры- горам і Давыдам Нямірамі слухалася ў Менскім гродскім судзе 7 ка- стрычніка 1694 года (8). Апошні вядомы нам судовы працэс паміж братамі меў месца зноў жа ў Менскім гродскім судзе, але ўжо праз 23 гады (9). Магчыма, што былі яшчэ судовыя працэсы, але сведчан- няў пра гэта мы не знайшлі.
He лепшыя адносіны склаліся ў Рыгора Няміры, лоўчага Менска- га, і з іншымі братамі. Так. на 8 жніўня 1700 года Рыгор Няміра дае позву ў суд пані Кацярыне Баўфалавай Гіеронімавай Нямірынай, харужыне Дэрпцкай. 3 прычыны смерці мужа яна ў гэтай справе вы- ступае адказчыцай перад Рыгорам Нямірам, лоўчым Менскім, абві- навачваючым яе ў невяртанні дакументаў па падзеле спадчынных ма- етнасцяў (10).
Харакгэрнай з’явай не толькі для Менскага ваяводства было пра- вядзенне ў пачатку XVIII стагоддзя соймікаў, арганізаваных канкуры- руючымі паміж сабой шляхецкімі групоўкамі. Так і ў Менску 6 сака-
віка 1714 года адбыўся соймік з нязначным удзелам ваяводскай шлях- ты, але адметна, што сярод удзельнікаў быў і Андрэй Бенедыкт Карніцкі, лоўчы Менскі (11). Значна большы гурт шляхты пад дырэк- тарствам Уніхоўскага, пісара земскага Менскага. адбыўся 14 сакав- іка гэтага ж года. Сярод удзельнікаў гэтага сойміка. якія падпісаліся пад лаўдумам, быў і другі лоўчы Менскі — Рыгор Няміра (12). Пат- рэбна адзначыць, што пасля гэтай даты нешта адбылося з Рыгорам Нямірам: ён перастаў менаваць сябе лоўчым Менскім.
Ажаніўся Рыгор Няміра з Ганнай Андрэеўскай. ад якой у яго нара- дзіліся два сыны, Ян і Казімір, і дзве дачкі. Канстанцыя і Ганна (13). Ганна Андрэеўская Рыгоравая Нямірына жыла яшчэ ў 1720 годзе.
Заканчваючы аповяд пра Няміраў, можна давесці яшчэ пра аднаго нашчадка гэтага славутага ў Вялікім княстве роду, які жыў у XIX ста- годдзі. Адзін з удзельнікаў каўказскай вайны, георгіеўскі кавалер, выхаванец Полацкага кадэцкага корпуса Антон Восіпавіч Няміра, стаў генерал-лейтэнантам Расейскіх войскаў (14).
Крыніцы:
1.	Э.Г.Б., т. 5, л. 320.
2.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 346, л. 1.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с.5, л. 470; с 37, лл. 241, 615. Ф 1769, воп. 1,с. 13, л. 349.
4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 30, лл. 268—287.
5.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	35, л.	416.
6.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	36, л.	142.
7.	Там жа, ф	VUI, воп.	1, с.	37, л.	615.
8.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	36, л.	697.
9.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	38, л.	1374.
10.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 37, л. 241.
11.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 1592.
12.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 158.
13.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 37, л. 65.
14.	Б.Г.Ч., 1999, №4, л. 51.
21.13.	Паморскі Ежы (? — ? )
Нягледзячы на тое, што ў кожным ваяводстве і павеце павінна было быць па аднаму прадстаўніку любога ўрада, у Менскім ваявод- стве ў пачатку XVIII стагоддзя назіралася перавытворчасць лоўчых.
Здаецца, што толькі самы бедны шляхціч не мог дазволіць сабе на- быць правы на гэты ўрад. Верагодна, што і Ежы Паморскі набыў гэты ўрад, калі ў кішэні завяліся лішнія грошы. На жаль. нам не давялося сустрэць дакумент. дзе было б пазначана. калі ён атрымаў прывілей на ўрад лавецтва Менскага. He захаваліся дакументы. якія б былі складзены самім Ежы Паморскім. з пазначэннем яго ўрада. Верагод- на. што гэта той самы Ежы Паморскі. які. разам з Якубам Таргонем Жыдовічам. быў жорстка збіты па загадзе Марціна Казіміра Валад- ковіча, пісара земскага Менскага. падчас урачыстай цырымоніі ўступ- лення Антонія Кастравіцкага на ўрад войта Менскага 2 мая 1700 года (1). Невядома і калі памёр Ежы Паморскі. Попіук дакументаў. датыч- ных асобы Ежы Паморскага ўскладняўся і тым, што, пачынаючы з 1710 года і да пачатку 30-х гадоў гэтага стагоддзя актыўна праводзіў судовыя працэсы яшчэ адзін Паморскі — пан Ежы Станіслаў, мечны Менскі. Верагодна. што імя Ежы было бадай ці не самым ужываль- ным у Паморскіх. На 15 чэрвеня 1685 года ў асэсарскім судзе слуха- лася справа Гіероніма Бусяцкага Твароўскага, падстолія і падстара- сты судовага Аршанскага, з яшчэ адным Ежы Паморскім, суддзей гродскім Рэчыцкім. па прыналежнасці маетнасцяў Мазыкоўшчына і Візгердаўшчына. размешчаных у межах Ашмянскага павета. Пан Ежы Паморскі. суддзя гродскамі Рэчыцкі, і яго жонка Канстанцыя Ка- лясніцкая па дэкрэце суда павінны былі выплаціць Твароўскаму за па- несеныя ім шкоды і кампенсаваць судовыя выдаткі 14 650 польскіх злотых. Зразумела, што па звычаі таго часу, адчуваючы характар су- довага рашэння. Паморскі і яго жонка ў суд не станавіліся і судовага двараніна ў свае маетнасці не дапусцілі (2).
Наша паведамленне аб Ежы Паморскім, лоўчым Менскім, засна- вана на двух дакументах: ад 1710 і ад 1715 гадоў. Як вядома, Пётр Пратасовіч, войскі Менскі, уступіў у шлюб з пані Зосяй Макавецкай, былой Аляксандравай Вяжэвічавай. харужынай Менскай. Ад першага шлюбу засталіся дзеці: сыны Ежы, Станіслаў і Караль і дачка Юстына ў шлюбе з Ежы Паморскім, лоўчым Менскім. Сам Ежы Паморскі, лоўчы Менскі, у судовых дакументах не ўпамінаецца, бо. відаць. па- мёр значна раней. На 17 лістапада 1707 года пані Зося Макавецкая, цяпер Пятровая Пратасовічавая, войская Менская. склала і ўнесла ў акгавыя кнігі Менскага гродскага суда свой тэстамент (3), пакінуўшы мужу значныя добры: маетнасці, грошы і розную рухомасць. Пасля яе смерці, на доўгі час не адкладваючы, Пётр Пратасовіч, войскі Менскі. тэрмінова ўступае ў новы шлюб з пані Марыянай з Бялінскіх.
якая таксама ўжо была раней у шлюбе з Міхалам Баўфалам. Некато- рыя з маетнасцяў і нейкая частка рухомасці была запісана Пятром Пратасовічам новай жонцы, што зразумела выклікала негатыўную реакцыю нашчадкаў Зосі Макавецкай.
Першы судовы працэс адбыўся ўжо ў 1710 годзе. Справа датычы- лася маетнасці Старынкі. якую Пётр Пратасовіч трымаў у дэпазіце да дасягнення сталасці дзяцей Аляксандра і Зосі з Макавецкіх. Вяжэві- чаў, харужых Менскіх. Калі ж дзеці Вяжэвічаў атрымалі сваю спадчы- ну, то зразумелі, што некаторая частка маёмасці была забрана Пятром Пратасовічам сабе і сваёй новай жонцы. Скаргу, у 1710 годзе, у суд падала пані Юстына з Вяжэвічаў Ежына Паморская. лоўчыня Менс- кая (4). Браты Юстыны. як і яе муж, у матэрыялах справы не ўпаміна- юцца, і мы не ведаем прычыну іх няўдзелу ў судовай справе. Браты Ежы, Станіслаў і Караль Вяжэвічы. узнаўляюць судовуто справу толькі ў 1715 годзе, але праводзяць яе на гэты раз ужо сумесна с сястрой Юстынай. Пётр Пратасовіч, войскі Менскі. на гэты час ужо памёр, таму адказчыцай у гэтай справе выступае пані Марыяна з Бялінскіх, былая Пятровая Пратасовічавая, войская Менская, а цяпер Андрэевая Бене- дыктавая Карніцкая. лоўчыня Менская (5).
Прозвішча Юстыны Вяжэвічавай Ежынай Паморскай, лоўчыні Менскай. сустракаецца ў апошні раз у застаўным запісу на маетнасць Паўлу і Марыяне з Сасноўскіх Судаковічам, унесеным у актавыя кнігі Менскага гродскага суда 22 лістапада 1727 года (6).
Паморскія здаўна насялялі абшары Менскага павета. На 1677 год, згодна з рэестрам падымнога Менскага ваяводства. Андрэй Францыск Паморскі трымаў у маетнасці Душкевічы 2 дымы сваіх падданых. Яшчэ адзін Паморскі. Канстанты, валодаў некалькімі дамамі ў Волме і Набароўшчызне (Рэестр падымнога Менскага ваяводства ад 1667 года, лл. 2, 13).
Крыніцы:
1.	НГАБ Ф 1727, воп. 1, с. 50, лл. 884—886.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 377, л. 87.
3.	Там жа, ф 1727, воп 1, с. 5, л. 605.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 500.
5.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 2, л. 83.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 223.
21.14.	Касцюшкевіч Станіслаў (? — 24.06.1688 — 02.05.1706 — ?)
Звестак пра яшчэ аднаго лоўчага ваяводства Менскага Станіслава Касцюшкевіча (або Касцюковіча) знойдзена намі вельмі мала.
Прозвішча Касцюшкевіча ў матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага нам сустракалася яшчэ пад 1607 годам. Ян Касцюшкевіч, урадоўнік паноў Тышкевічаў на Лагойску, на чале атрада стральцоў, перашкодзіў возным Менскага павета выканаць рашэнне Менскага гродскага суда аб увязанні ў трыманне Лагойскам пана Кготарда Аляк- сеевіча Хадаркоўскага (1).
Першае ўпамінанне пра Стаюслава Касцюшкевіча датычыцца спра- вы па заставе па маетнасці Буцавічы Прэтэнзіі на гэтую маетнасць да Станіслава Касцюшкевіча, лоўчага Менскага. на працягу значнага часу прад’яўляў Стэфан Хамянтоўскі, лоўчы Сандамірскі. У рашэнні Мен- скага гродскага суда ад 12 кастрычніка 1700 года запісана, са слоў Стэфана Хамянтоўскага, што справа гэта была пачата яшчэ ў 1689 го- дзе. Вёска Буцавічы была запісана Багуславам Радзівілам, канюшым ВКЛ, сваёй дачцэ, а потым павінна была за пазыку перайсці ў застаў- нае трыманне да самога Стэфана Хамянтоўскага. Аднак нейкім чынам вёска Буцэвічы аказалася ў трыманні пана Паўла Караля Чыжа, стольніка Мсціслаўскага. Сам Станіслаў Касцюшкевіч. лоўчы Менскі, ужо на кастрычнік 1700 года трымаў маетнасць Буцавічы ў заставе ад Паўла Чыжа, стольніка Мсціслаўскага. Дарэчы, Павел Чыж быў жа- наты з пані Геленай Ганнай Дэмбоўскай (2). Крыху пазней, 30 жніўня 1706 года, у акты Менскага гродскага суда была ўнесена судовая спра- ва, супраць Станіслава Касцюшкевіча і яго жонкі Альжбеты Дэмбоў- скай зноў па заставе. але на гэты раз маетнасці Дабрынева, узбуджа- ная Раінай Тэафіліяй Мірскай Клакоцкай, харужынай Менскай, але па прьгчыне таго, што яна на гэты час ужо памёрла, працягваў дабівацца справядлівасці яе сын Гіеронім Клакоцкі, стараста Рэчыцкі (3).