• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1 сакавіка 1691 года ў Галаўным Трыбунале ВКЛ, на яго Віленскай кадэнцьгі (сесіі), разглядалася справа, узбуджаная Юрем Гротушам, пад- століем Смаленскім, супраць Фердынавда Рора. стольніка Троцкага (5).
    Род Гротушаў не перасекся ў Літве. Гэтае прозвішча сустракаецца ў актавых дакументах судоў Вялікага княства Літоўскага і ў XVIII ста- годдзі.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. Ф 1733, воп. 1, с. 1, л. 75
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 373, л. 33.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 385, лл. 146, 237.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 375, л. 740.
    5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 394, л. 1305.
    11.19.	Выгоўскі Ян (11.15.1690 — ?)
    Яну Выгоўскаму, таварышу гусарскай роты Радзівіла, падканцле- ра Вялікага княства Літоўскага. прывілей на ўрад стольніка Менскага быўпадпісаны 11 лістапада 1690 года (1). Нагэтычас па крайняй меры ўжо тры гады як гэты ўрад знаходзіўся ў трыманні Ваньковіча, падста- расты судовага Менскага. Аднаку прывілеі на ўрад пазначана, што ўрад надаецца Яну Выгоўскаму з нагоды пераходу Тэадора Антонія Вань-
    ковіча з урада падстарасты на ўрад войскага Мснскага. Вядома. што Тэадор Антоні Ваньковіч так і памёр праз 26 гадоў. застаючыся пад- старастам судовым Што ж тычыцца ўрада войскага Менскага, то яго, згодна з паведамленнсм Адляніцкага Пачобута. яшчэ з 1680 года зай- маў Уладзіслаў Ваньковіч (2). ГТа прычыне таго, што ўрады надавалі- ся пажыццёва або да атрымання іншага. больш высокага ўрада. то і трымаў гэты ўрад Уладзіслаў Ваньковіч да самай сваёй смерці. якая і наступіла пасля 1693 года (3). Так што яшчэ прыйдзецца даследчыкам разбірацца і з гэтай таямніцай, бо. як вядома, дыму без агню нс бывае, без усялякай прычыны гэты прывілсй у акты Метрыкі не мог быць упісаны.
    Што ж датычыцца Яна Выгоўскага. то ён, як сказана ў прывілеі. удзсльнічаў «у розных экспедыцыях і за захаванне маестату нашага і ўсёй Рэчы Паспалітай добраў сваіх і крыві сваёй нс шкадаваў» і. зра- зумсла, меўусе правы на гэты ганаровы ўрад і не застаўся потым. калі не спраўдзіліся яго надзеі на атрыманне ўрада стольніка Менскага, без высокага адзначэння за свае вайсковыя заслугі. Вядома. што родам з Віленшчыны паходзіў гстман запарожскі Іван Выгоўскі. У 1665 годзе яшчэ аднаму Выгоўскаму. Стэфану. была нададзена ад каралеўскага асэсарскага суда сублевацыя (адтэрміноўка на ўступленне ў сілу) на ба- ніцыю ад Мікалая Арахоўскага і Зосі Ліпніцкай. якая была атрьыана Арахоўскімі з-за нсвяртання Стэфанам Выгоўскім пазыкі ў 8700 коп грошай літоўскіх, узятай яшчэ ў 1655 годзе (4). Нельга выкінуць з гісто- рыі Менскага ваяводства і Выгоўскага Даніеля, які ў 1713 годзе атры- маў прывілей на Менскую кашталянію і апісаннс жыцця якога будзе прывсдзсна ў асобным раздзеле.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп 1,с. 146, л. 218.
    2.	Paczobut Odlanicki Jan, «Pamietniki Jana Wladyslawa». Warszawa, 1877, л. 151
    3.	НГАБ. КМФ 18. воп. l,c. 147. л. 70.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 348. л. 76.
    11.20.	Ваньковіч Тэадор Антоні (да 1690 — 15.07.1716)
    Як мы паказвалі раней. захаванасць дакументаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. як і іншых дакументаў. датычных 2-й паловы XVII
    стагоддзя, нс з’яўлясцца вельмі высокай: шмат дакументаў было знішчана ў выніку васнных дзсянняў. характэрных для гэтага псрыя- да. а шмат што проста згарэла ў полымі пажараў. звычайнай з?явы як для Вільні. так і для іншых гарадоў княства. Так, у выніку вялікага па- жару. ахапіўшага Менск у пачатку 70-х гадоў XVIII стагоддзя. былі знішчаны дакументы за значны час не толькі земскага і гродскага Менскіх судоў. але і дакументы Галаўнога Трыбунала Менскай кадэн- цыі, падкаморскіх судоў і шмат чаго яшчэ. чаго так бракуе сёння дас- ледчыкам мінулага. Таму і каралеўскага прывілея на наданне Тэадору Антонію Ваньковічу ўрада стольніка Менскага нам ужо нс давядзецца адшукаць. Дату атрымання прывілея можна ўстанавіць толькі ўскос- на і вельмі прыблізна.
    Тэадор Антоні Ваньковіч, яшчэ ў 1671 і 1676 годзе. пад дакумен- тамі падпісваўся як падчашы Пінскага павста (1). На жаль, і дакумен- та аб наданні Тэадору Ваньковічу гэтага ўрада нам не давялося знайсці. Верагодна. што да 1679 года адмовіўся ад гэтага ўрада на карысць Ста- ніслава Валадковіча. зямяніна Ковснскага павета. Недзе да кастрычн- іка 1687 года атрымаў прывілей на стольнікаўства Менскае. Падцвяр- джэннем гэтага можа служыць дакумент аб судовай справе. узбуджа- най Гіеронімам Набароўскім, войскім Мозырскім, аб правах уласнасці на маетнасць Пярэжыры. унессны ў акты Мснскага гродскага суда пад датай 4 кастрычніка 1687 года. У гэты.м дакуменце Тэадор Антоні Вань- ковіч мянусцца стольнікам Менскім.
    Для разумсння становішча спраў. харакгэрнага для Вялікага княства Літоўскага ў другой паловс XVII стагоддзя. нялішнім будзе прывссці тлумачэнне давсранай асобы Ваньковіча, прадстаўляўшай яго інтарэ- сы ў судзе. Міхал Аколаў адмаўляўся высхаць у Навагародак для ўдзелу ў паседжанні Галаўнога Трыбунала ВКЛ. апраўдваючыся існаваннем пагрозы для яго жыцця з боку самога Гіероніма Набароўскага. Як тады пісалі. ніводзін чалавек нс можа з'явіцца ў суд бсз рызыкі для свайго жыцця (2). Справа. аднак. на гэтым нс скончылася. але для Ванькові- ча мела шчаслівас завяршэнне. У наступным 1688 годзе. засядаўшы ў Гародні, каралеўскі асэсарскі суд усё-такі выдаў 24 сакавіка Тэадору Ваньковічу. стольніку Менскаму, кантумацыю (дазвол на працягванне судовага пераследу) на Гіероніма. войскага, і Данісля, скарбніка Мо- зырскага з Набарова Набароўскіх.
    Улічваючы. што асноўныя даты жыцця Тэадора Антоні Ванькові- ча, стольніка і падстарасты судовага Менскага, будуць прыведзены ў радзеле «Падстарасты судовыя гродскія Менскага ваяводства». мы аб-
    мяжуемся толькі апісаннем асноўных этапаў жыцця гэтага выбітнага дзсяча Менскага ваяводства.
    У раздзеле. датычным Яна Выгоўскага. мы ўжо казалі аб незразу- мелай фармулёўцы, дапушчанай у прывілеі Выгоўскаму на ўрад стольніка Менскага. дзе пісалася аб пераходзе Тэадора Антонія Вань- ковіча на ўрад войскага Менскага. Магчыма такі пераход і планаваў- ся Тэадорам Ваньковічам. але не быў здзейснены з-за смерці ў 1689 годзе Тэадора Валадковіча. пісара земскага Менскага. некалі. пасля смерці Адама Ваньковіча ў 1636 годзе, перахапіўшага з рук Ваньков- ічаў урад войскага Менскага. На ўрад пісара земскага Менскага яшчэ з пачатку 60-х гадоў прэтэндаваў Марцін Казімір Валадковіч. гарадн- ічы і падстараста судовы Менскі. Верагодна. адбылася. па папярэдняй дамоўленасці, перадача ўрада падстарасты Тэадору Антонію Ванько- вічу. урад жа гараднічага Менскага. таксама як і ўрад падстарасты, не- сумяшчальны з выкананнем абавязкаў пісара земскага Менскага. быў нададзены старэйшаму сыну Марціна Казіміра Валадковіча Стэфану, будучаму падсудку Менскаму (3).
    Апошняе ўпамінанне ў гродскіх судовых кнігах Менскага ваявод- ства аб выкананні абавязкаў падстарасты судовага Марцінам Казімі- рам Валадковічам адносіцца да 5 сакавіка 1689 года (4), а ўжо 5 чэр- веня гэтага ж года першае. вядомае нам, паседжанне гродскага суда правёў Тэадор Антоні Ваньковіч, стольнік Менскі (5).
    На працягу свайго жыцця Тэадор Антоні Ваньковіч двойчы адхіляў- ся ад выканання абавязкаў па кіраванні справамі гродскага суда: першы раз гэта адбылося ў 1706 годзе, калі ў Менскім ваяводстве. дарэчы. як і ў некаторых іншых ваяводствах і паветах ВКЛ, замест гродскага суда была ўведзена сурагаторыя гродская. Верагодна. гэта было звязана з шы- рокім распаўсюджваннем злоўжыванняў судовыхураднікаў. Правы сур- рагтара гродскага Менскага былі прадстаўлены Уладзіславу Францыс- ку з Белага Краева Краеўскаму, палкоўніку і суддзі войскаў ВКЛ. Сура- гаторыя працягвала дзейнічаць у Менскім ваяводстве аж да самай смерці Уладзіслава Краеўскага ў 1708 годзе. Толькі пасля смерці Уладзіслава Францыска Краеўскага Тэадор Ваньковіч змог ізноў прыступіць да вы- канання сваіх абавязкаў (6) Яшчэ раз быў адхілены Тэадор Ваньковіч ад выканання сваіх абавязкаў пажыццёвага судовага падстарасты і суддзі гродскага Менскага ў чэрвені 1709 года, калі Крыштоф Станіслаў на Бакшгах Завіша. стараста судовы Менскі. прызначыў на гэтую пасаду Андрэя Бенедыкга Карніцкага. лоўчага. на той час, Менскага ваяводства (7). Тэадору Антонію Ваньковічу прыйшлося прыкласці нямала сіл, каб
    вярнуць у свае рукі ўрад падстарасты судовага Менскага і, урэшце. Ан- дрэю Бенедыкту Карніцкаму прыйшлося адступіцца ад прывабнага мес- ца і яшчэ амаль семь гадоў чакаць. пакуль урад падстарасты судовага Менскага не стане вольным.
    Як сцвярджаюць услед за Юзэфам Вольфам аўтары артыкула ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Тэадор Антоні Ваньковіч незадоўга да смерці атрымаў прывілей на ўрад кашталяна Менскага (8). На нашу думку. атрыманне прывілея на ўрад кашталяна Менскага было магчы- мыму 1709—1713 гадах. бо пазней. з 13 лютага 1713 года, каралеўскі прывілей на гэты ўрад атрьшаў Даніел Выгоўскі (9). які трымаў гэты ўрад аж да сваёй смерці. Справа была ў тым. што пасля смерці ў кан- цы 1709 года Міхала Шчукі. кашталяна Менскага, справа з пошукамі новай кандыдатуры на гэты ўрад ішла даволі туга. Вакантны ўрад пра- паноўваўся па чарзе Шымону Друцкаму Любецкаму і Яну Фрэдэрыку Сапегу. але абодва адмовіліся ад урада. Вось тады, магчыма. была звср- нута ўвага на фінансавыя магчымасці і жаданне Тэадора Антоні Вань- ковіча на атрыманне гэтага ўрада. Быў яшчэ адзін спрыяльны для Тэ- адора Ваньковіча момант. ужо пасля атрымання Даніелем Выгоўскім Менскай кашталяніі: у 1713 годзе Выгоўскаму прапанавалі дворнае падскарбства. аднак справа не заладзілася па нейкіх прычынах. і Да- ніел Выгоўскі адмовіўся ад прапанаванага яму ўрада дворнага падскар- бія ВКЛ. Такім чынам. калі і былі намсры ў Тэадора Ваньковіча заняць урад кашталяна Менскага. то пасля адмовы Выгоўскага ад павышэн- ня ўсялякія размовы аб прэтэнзіях Тэадора Ваньковіча на Менскую кашталянію павінны былі спыніцца самі сабой. Магчымасць прапано- вы ад Аўгуста II Тэадору Ваньковічу. якраз у 1709 годзе абранаму дэ- путатам у склад ГТЛ ад Менскага ваяводства. падцвярджае і Юзэф Вольф (10). Пазней, з-за хваробы Тэадора Ваньковіча. усе думкі аб новым урадзе страцілі сэнс. Да таго ж у матэрыялах Метрыкі намі не знойдзены прывілей Тэадору Антонію Ваньковічу на ўрад кашталяна Менскага. Сам жа Тэадор Антоні Ваньковіч ніколі не менаваў сябе кашталянам Менскім. і нават апошнія судовыя яго справы. якія ён веў перад сваёй хваробай, былі падпісаны ім як столыгікам Менскім.