У 70 — 80-ыя гады XVII стагоддзя ў матэрыялах Метрыкі сустра- каюцца імёны Міхала. Даніэля. Адама Комараў. Нам пра іх існаванне стала вядома з судовай справы, якая разглядалася ў каралеўскім асэ- сарскім судзе ў красавіку 1670 года (33). Крыштоф Тавянскі ўзбудзіў судовую справу супраць Комараў за землі. бары, сенажаці і лясы. якія адносіліся да маетнасці Буцяны. або Давейкі, што была размешчана ў Вількамірскім павеце. Верагодна. браты ўпарта супраціўляліся і да- біліся глейта (адтэрміноўкі) на выкананне судовага дэкрэта. На судо- вым паседжанні яны прадставілі дакументы, што гэтыя ленныя ўла- данні па каралеўскім кансенсе яны атрымалі ад свайго бацькі Ежы Ко- мара. Да 1640 года гэтыя бары і сенажаці нейкім чынам былі аддзеле- ны ад дзяржавы Буцянскай і захоплены Крыштофам Тавянскім. Праў- да, у адказ Тавянскі заўважае. што самі Комары аб захопленых нібы- та ім землях на працягу 1640 — 1653 гадоў зусім не ўспаміналі і толькі пасля 1653 года пачалі судовыя працэсы па вяртанні земляў. Якдаводзіў прадстаўнік Комараў у судзе, да Ежы Комара. дзяржаўцы Буцянскага і Медніцкага. гэтыя землі перайшлі ад продка свайго. пана Гіероніма Комара. Зусім слушным з'яўляецца меркаванне. што Крыштоф Гіеро- німавіч Комар меў роднага брата пана Ежы Гіеронімавіча Комара. войскага Вендэнскага. 3 нашчадкаў Ежы Комара. войскага Вендэнскага, кепскую славу па сабе пакінуў Адам Комар. падчашыц Віленскі. чэснік Ашмянскі, кара- леўскі ротмістр, стараста Вешвянскі. У часе грамадзянскай вайны, на пачатку XVIII стагоддзя. паводзіў сябе як сапраўдны бандыт і рабаўнік. За забойства нявінных людзей і грабяжы іх маёмасці 18 чэрвеня 1708 года быў пакараны смерцю ў Вільні (34). У матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, пад 1652 го- дам знаходзім упамінанне пра яшчэ аднаго Комара. Яна. жанатага з Юстынай Косаўнай. разам з якой вёў судовы працэс у Галаўным Тры- бунале з Янам Мастыкам (35). Пан Ян Комар быў сынам Яраша Комара і Кацярыны Красоўскай. уладальнікаў маетнасці Бертанава, размеш- чанай у Менскім ваяводстве. Паны Ян і Лявон Мастыкі дабіваліся вы- канання рашэння ГТЛ аб вяртанні пазык. зробленых некалі Ярашам Ко- марам і ўскладзеных на гэтую маетнасць. Яраш і Кацярына Комары памерлі да 24 снежня 1652 года. і Ян Комар у далейшым выступаў са- мастойна ў судах (36). На тэрыторыі Менскага ваяводства Комары сустракаюцца і ў XVIII і XIX стагоддзях. Так. на 17 ліпеня 1704 года Гіеронім Комар, падстолі Мозырскі. падстараста судовы Ашмянскі. праводзіў судовую справу ў Менскім гродскім судзе (37). У 1770 годзе Тадэуш з Казельска Агінскі, ваявода Троцкі, атрымаў каралеўскі дазвол на перадачу староства Ба- бініцкага, размешчанага ў Мсціслаўскім ваяводстве, Яну Комару (38). У XIX стагоддзі занатавана існаванне ў межах Менскай губерніі сялян Фёдара і Івана Комараў (39). Крыніцы: 1. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4281. л. 551. 2. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 3,л. 1351. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4281, л. 551. 4. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с.502, л. 187. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 502, л. 326. 6. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1838, л. 281. 7. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 375, л. 614. 8. Каяловіч. «Кампендыум», л.147. 9. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1771, л. 273. 10. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 364, л. 261. П.Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 375, л. 614. 12. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1839,1840, лл. 281-282. 13. Каяловіч. «Кампендыум», л. 147. 14. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с.321, л. 746; с.35О, л. 188. 15. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 371. 16. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 461, л. 173. 17. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1814, л. 278. 18. НГАБ. КМФ 18,воп. 1, с. 386, л. 221 19. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4288, л. 551 20. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 131, л.475. 21. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 363, л. 430; с.366, л. 51; с.459, л. 222. 22. Там жа, кмф 18, воп. 1,с. 460, л. 288. 23. Каяловіч. «Кампендыум», л. 147. 24. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4296, л. 552. 25. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 325, л. 570. 26. Там жа, кмф 18, воп. 1, с.131, лл.713—714; с. 349, л.77. 27. Там жа, кмф 18, воп. 1, с.131,лл. 713—715. 28. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 610, л. 136. 29. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 386, л. 79. 30. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 672, л. 144. 31. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 372, л. 295. 32. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 672, л. 144. 33. НГАБ. КМФ 18, воп. 1. с. 357, л. 128; с 361, л. 20. 34. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1296, л. 219. 35. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 345, л. 46; с. 502, л. 275. 36. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 345, лл. 47, 96. 37. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 485. 38. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 189. л. 311. 39. Там жа, ф 136, воп. 1, т. 7 вошсу, л. 334. 11.9. Косакоўскі Крыштоф Гіеронімавіч (да 1658 — да 28.02.1658) Дата атрымання ўрада стольніка Менскага панам Крыштофам Коса- коўскім намі не ўстаноўлена. Магчыма. што ў да яго яшчэ хто-небудзь кароткачасова трымаў гэты ўрад, але, на жаль, дакументы на гэты час, у большасці сваёй, былі знішчаны. Згодна з Каяловічам, Крыштоф Косакоўскі. каралеўскі ротмістр. акгыўны ўдзельнік усіх войнаў Вя- лікага княства першай паловы XVII стагоддзя, родам з Мазоўшы. Пе- расяліўся ў ВКЛ у канцы XVI стагоддзя. пры Жыгімонце III (1). Як да- водзіць Т. Жыхлінскі, быў жанаты з Людвікай Храпавіцкай. Патрэб- на, аднак, адзначыць, што ён не быў першым Косакоўскім, пераехаў- шым у ВКЛ з каронных. польскіх, земляў. Так. пан Нікадэм Францыск Косакоўскі ўзначальваў ахову караля Стэфана Баторыя. а ў бітве пад Кірхгольмам, у 1605 годзе, камандуючы левым крылом войскаў Хад- кевіча, у значнай меры забяспечыў перамогу аб'яднаных войскаў Польшы і Літвы над шведамі (2). Як падае Каяловіч (Compendium, л. 285), быў жанаты з Валовічаўнай. ад якой меў сына Яна Еўстахія, зай- маўшага ўрад кашталяна Мсціслаўскага. Адзін з Косакоўскіх, Марцін Альбрыхт, жанаты са Шчаснай Катлоўнай, меў 16 дзяцей і яшчэ ў 1555 годзе займаў урад падваяводы Троцкага (3). Род Косакоўскіх быў да- волі разгалінаваны і прадстаўлены на Літве многімі асобамі. Так, у 1620 годзе Ян Косакоўскі пазычыў Адаму Ваньковічу, сыну былога войскага Менскага Стэфана Ваньковіча і самому ў будучым войскаму Менскаму, даволі буйную суму грошай пад заклад яго маетнасці пад Крайскам (4). Верагодна. што гэта быў той самы Ян Францішак Коса- коўскі, які ў 1650 годзе быў абраны дэпутагам Галаўнога Трыбунала ад Менскага ваяводства і выюнваў свае абавязкі пры маршалкоўстве Крьпптофа Паца (5). У часе міжкаралеў’я, пасля смерці Уладзіслава IV, менская шляхга абрала Яна Косакоўскага ў склад капіу ровага суда. Ян Косакоўскі памёр да 1653 года, але застаўся яго сын Стэфан Косакоўскі, суддзя гродскі Рэчыцкі. які ў 1653 годзе правеў аж два працэсы: 9 мая з Крыштофам Трызнам аб прыналежнасці Дзядзілавіч і 7 кастрычні- ка з Менскім генералам (возным) Самуэлем Зяневічам аб няслушным уручэнні судовай позвьі (6). У актах Метрыкі захаваліся звесткі пра многіх прадстаўнікоў гэтага роду. Так. на 11 чэрвеня 1638 года Міхал Косакоўскі паставіў свой подпіс пад квітацыйным лістом Юр'я Друцкага Горскага. старасты Ар- шанскага. пану Рафалу Служку. ваяводзічу Вендэнскаму. аб завяршэнні разлікаў па раней нанесеных крыўдах і шкодах (7). У 1639 годзе, пад датай 11 студзеня. пазначаны ўдзел у працы ГТЛ ВКЛ яшчэ аднаго Косакоўскага — панаЕжы, дэпутата ад Старадубаўскага павета (8). Ве- рагодна. што гэта яго жонка. Дарота Волкаўна Юр'евая Косакоўская. судзіна гродская Старадубаўская, вяла ў Галаўным Трыбунале, пры маршалкоўстве Крыштофа Хадкевіча. ваяводы Віленскага, судовую справу са сваімі крыўдзіцелямі (9). Памёр Крыштоф КосакоўСкі да 28 лютага 1658 года, пакінуўшы двух сыноў: Паўла, каралеўскага двараніна, і Тамаша, спачатку каш- таляна Парнаўскага, а потым Віцебскага ваяводстваў (10). Праўда. Тэ- адор Жыхлінскі даводзіць. што Тамаш Косакоўскі пасля Парнаўскай кашталяніі атрымаў прывілей на кашталяна Дэрпцкага ваяводства (11). Сын Тамаша Косакоўскага Андрэй, як і дзед Крыштоф. займаў на працягу значнага часу ўрад стольніка ваяводства Менскага. Па звест- ках Тэадора Жыхлінскага, гэтая галіна роду Косакоўскіх па сынах Тамаша Косакоўскага Андрэю. стольніку Менскім, і Якубу, каралеўскім ротмістры. выгасла (12). Крыніцы: 1. Каяловіч. «Кампендыум», л. 285. 2. Там жа, л. 284. 3. Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 2, л. 114. 4. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 2, л. 1132. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 458, л. 357. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, лл. 1339, 1363. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 502, л. 362. 8. Там жа, л. 354. 9. Там жа, л. 242. 10. Каяловіч. «Кампендыум», л. 285. 11. Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 2, л. 114 12. Там жа, л. 114. 11.10. Гарабурда Януш (28.02.1658 — ?) Пасля смерці Крыштофа Косакоўскага. «караняржа». як тады на- зывалі жыхароў польскіх каронных земляў, прывілей на стольнікоў- ства Менскае. унесены ў акты Мстрыкі пад 28 лютым 1658 года (1). атрымаў Януш Гарабурда. сын Юр’я (Ежы) Гарабурды на Свіслачы і пані Крыстыны Завішанкі. Вядома, што Юр'я Гарабурда прымаў ак- тыўны ўдзелу экспедыцыі Уладзіслава IV пад Смаленскам, шмат ва- яваў з казакамі. He меншай адвагай у ваенных экспедыцыях таго часу быў адзначаны і яго сын Януш. Вядома імя брата пана Юр я Гарабур- ды — Крыштоф. Пан Юр'я Гарабурда вызначаўся вельмі няўрымслівым характа- рам: колькасць судовых спраў. заслуханых у каралеўскім асэсарскім судзе, бадай што ці не самая большая, чым у каго-небудзь у гэты пс- рыяд існавання ВКЛ. Так, на 28 сакавіка 1648 года на яго была вы- несена баніцыя Разам з Юр см Гарабурдам, пад баніцыю і вываланнс падпадала і яго маці — пані Кацярына Солтанаўна Янавая Гарабур- дзіна. I маці і сын не дапусцілі выканання адправы (спагнання) ня- вернутай пазыкі. ускладзенай на іх маетнасць Лукаўніцкія Галынкі. Неабходна было вярнуць не толькі пазычаныя грошы. алс і судовыя выдаткі. Да вяртання была вызначана. з далічэннем судовых выдат- каў, вялізная сума ў 12364 коп грошай літоўскай лічбы (2). Зразуме- ла. што пасля выканання адправы ад маетнасці Галынкі нічога б і не засталося. Звестак пра самога Януша Гарабурду захавалася вельмі мала. Мы не змаглі нават устанавіць час сканчэння справавання ўрада стольніка Менскага Янушам Гарабурдам. Цікава, што ў 1675 годзе яшчэ адзін Гарабурда. таксама Януш. падчашы Менскі. быў абраны суддзёй кап- туровым Менскага ваяводства. На 5 кастрычніка гэтага года Януш Га- рабурда. падчаіпы і суддзя каптуровы Менскі. прымаў удзел у разглядзе справы Казіміра Кастравіцкага з оберстлейтэнантам Бекерам з-за пры- належнасці маетнасці Самуэлевае (3). А. Рахуба прыводзіць звесткі аб трыманні ў 1700 годзе ўрада падстолія Браслаўскага яшчэ адным Яну- шам Гарабурдам (4).