Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Каля 1685 года атрымаў урад харужага Менскага. які і трымаў да сваёй смсрці ў пачатку 90-х гадоў XVII стагоддзя.
Род Уніхоўскіх паходзіў з зямян Северскай зямлі. Пасля адыходу гэтай тэрыторыі да Масквы. Уніхоўскія не пажадалі заставацца з но- вымі ўладарамі і выехалі ў межы Вялікага княства Літоўскага. Най- большас распаўсюджванне Уніхоўскія мелі ў межах Навагародскага ваяводства. Па найменні сяла Уніхова. што ў мсжах ваяводства. ат- рымаў род свас прозвішча. У Менскім ваяводстве Уніхоўскія з’явіл- іся ў пачатку XVI стагоддзя. з набыццём Янушам Уніхоўскім у Міка- лая Янавіча Глябовіча, старасты Анікшцянскага. і іншых сумежных уладальнікаў земляў. што склалі вялікую маетнасць Вяпраты.
Мнопя прадстаўнікі гэтага роду дасягалі высокіх пасадаў у сістэ- мс кіравання княствам. Так, Крыштоф Казімір Уніхоўскі, да 1649 года быў сакратаром караля. а пасля і інстыгатарам ВКЛ. Яшчэ адзін з Ун- іхоўскіх, Крыштоф. пасля заняцця тэрыторыі беларускіх земляў мас-
коўскімі войскамі разам з усёй праваслаўнай шляхтай псрайшоў на бок заваёўніка і нават быў абраны, незадоўга да сваёй смерці. хару- жым Менскага ваяводства. У ліпені 1656 года Крыштоф Уніхоўскі, харужы Менскі. пісаў цару Аляксею Міхайлавічу: «от твонх. госуда- рёвых, непрнятелей. от польскпх н от лнтовсклх людей слышечп вся- кое слово твоему государёву воеводе в Мннске сказываю...» (10).
Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі, сын Гіероніма і Ганны Пяшацкай Уніхоўскіх, нарадзіўшыся ў 1640 годзе, на працягу значнага часу зай- маў урад пісара земскага Навагародскага ваяводства і карыстаўся вялікім аўгарытэтам у мясцовай шляхты. Неаднаразова. супраць волі ваяводскай адміністрацыі, праводзіў зборы шляхты. аб’яўляючы іх павятовымі соймікамі і дабіваючыся прыняцця патрэбных сабе ра- шэнняў. У канцы жыцця атрымаў прывілей на ваяводства Троцкае (11), а не на Навагародскае, як сцвярджае А. Рахуба (12).
Важкі след у псторыі ваяводства пакінулі і такія дзеячы з роду Уні- хоўскіх, як Аляксандр Юзэф Уніхоўскі, суддзя земскі Менскі, атры- маўшы ў свой час прывілей на староства судовае Менскас. але па нейкіх прычынах так і не заняўшы гэты ўрад. у канцы жыцця кашта- лян Жамаіцкі. Казімір Караль Уніхоўскі. пісар земскі Менскі. і. на- рэшце. Францыск Уніхоўскі, суддзя земскі Менскі. займаўшы гэты ўрад у апошні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага. Аповед пра гэтых палітыкаў будзе змешчаны ў адпаведных раздзелах наша- га даведніка.
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 1399.
2.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, лл. 452—455.
3.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с.4, лл. 452—455.
4.	«Собранне древннх актов н грамот городов: Вільны, Ковно, Трок...», № 130.
5.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 966.
6.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 426.
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 965.
8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 369, л. 707.
9.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 647.
10.	«Б.А.», т. 3, л. 193, № 129.
11.	Незабытоўскі, лл. 303, 373.
12.	«Рэестр подымнага Навагародскага ваяводства...», л. 113.
11.	16. Касцялькоўскі Мікалай Казімір з Індрана (03 10.1681 — 27.07.1686 — ?)
Як паведамляе А. Рахуба. Мікалай Казімір Касцялкоўскі атрымаў прывілсй. або, як ён піша. «быў авансаваны» на стольнікаўства Мен- скае па прывілеі ад 3 кастрычніка 1681 года (1). Бацька Мікалая Кас- цялкоўскага, стольніка Менскага. таксама Мікалай. нарадзіўся ў 1584 годзе. Ад шлюбу з Ганнай Расахацкай акрамя Мікалая меў яшчэ адна- го сына Яна. займаўшага па чарзе ўрады: скарбніка Смаленскага. піса- ра гродскага і земскага Вількамірскага, а потым і харужага гэтага ж па- вета (2). Яшчэ адзін Ян Касцялкоўскі. сын Габрыела. у 1624 — 1625 гады займаў пасаду пісара іемскага Браслаўскага павета. Вядома. што ўступіў у шлюб з пані Ганнай Стэцковічаўнай (3).
Мікалай з Індрана Касцялкоўскі. стольнік Мснскі. меў маетнасці. або. як тады пісалі. «сталую ассласць», у межах Вількамірскага павс- та. 1 зразумела. што ўсе папярэднія ўрады атрымліваў у гэтым жа па- веце. На 1668 — 1679 гады займаў зрад канюшага. а ў перыяд 1678 — 1681 гадоўурад падчашага гэтагажпавета. Быўабраны дэпутатам Га- лаўнога Трыбунала адВількамірскага павета на 1686 год. Пры маршал- коўствс Тэафіла Алендзьскага. падкаморыя Ваўкавыскага. падпісаў 27 ліпсня гэтага года дэкрэт Трыбунала па справс Яна Плаза Хадакоўс- кага са Станіславам і Аляксандрам Ямантамі. мянуючы сябс стольнікам Мснскім (4). Жанаты з пані Кацярынай Ефрузынай Даніе- лаўнай Нагу рчанкай. Памёр, згодна з даследаваннямі А. Рахубы, у 1699 годзе. 3 яго нашчадкаў вядома імя яго сына Міхала Касцялкоўскага, быўшага ў шлюбе з Зосяй Явойшаўнай. Як паведамляе А. Ра.хуба. Міхал Касцялкоўскі, стольнікавіч Мснскі. займаў па чарзе ўрады: ка- нюшага на 30 лютага 1685 года і падчашага Вількамірскага павета на 23 красавіка 1700 года і да 26 лютага 1726 года. Памёр Міхал Касцял- коўскі 11 ліпеня І727 года (5).
Прадстаўнікі гэтага роду займалі ўрады ў асноўным у Вількамірскім павсцс. Сярод іх былі канюшыя. падчашыя. стражнікі. стольнікі і харужыя павста. Асабліва можна выдзяліць Францыска, Мікалая і Ігнацы Касцялкоўскіх. займаўшых з 1764 года і па 1793 год урады маршалкаў Вількамірскага павста (6).
Крышцы:
1.	«Ураднікі Віленскага ваяводства ..». №. 3379, л. 450.
2.	Там жа, №№ 2983, 3325, 3354. лл., адпаведна. 408, 444, 447.
3.	НГАБ. Ф 1747,воп. 1, с. 5, л. 159
4.	Там жа, кмф 18, boil 1. с. 386, л. 66.
5.	«Ураднікі Віленскага ваяводства...», №№ 3131, 3379, лл., адпаведна, 423. 450.
6.	Там жа, л. 675.
11.17.	Васілеўскі Казімір Хвалібог (? — ?)
3 дэкрэта каралеўскага асэсарскага суда ад 15 чэрвсня 1694 года вядома. што пані Ганна Пажарыская. лаўчынянка Менская Казіміра- вая Хвалібогавая Васілеўская, стольнікаваяМенская. атрымала вечную баніцыю на пана Крыштофа Камароўскага. кухмістра ВКЛ (1). Спра- ва пачалася з-за няслушных (г. зн. нязгодных з правам) прэтэнзій пана кухмістра на права ўладання маетнасцю Дольцы ў Полацкім ваявод- стве. Гэтая маетнасць была набыта Казімірам Васілеўскім у Аляксан- дра і Пятра Няміраў. але. верагодна. на ёй ляжалі нявернутыя пазыкі, і зразумела, што Крыштоф Камароўскі стараўся вярнуць хоць частку з іх. Пан Крыштоф Камароўскі павёў сябс як сапраўдны шляхціч таго часу, паспрабаваў сілай устанавіць справядлівасць. як сказана ў даку- менце. «учыніў экспульсію». і відаць. што беспаспяхова. На час суда Казімір Хвалібог Васілеўскі ўжо не жыў, і судовую справу вяла яго жонка. Існуе верагоднасць таго. што ў гэтым выпадку была дапушча- на звычайная пісарская памылка і замест стольніка Віцебскага ваявод- ства. якім Казімір Васілеўскі хутчэй за ўсё і быў. у канцылярыі княства яго запісалі стольнікам Менскага ваяводства. У падтрымку гэтага сцвярджэння можна прывссці довад. што Васілеўскія здаўна мелі асе- ласць у межах Віцебскага ваяводства і трымалі толькі ўрады гэтага ваяводства. 3 матэрыялаў асэсарскага суда вынікае. што Казімір Ва- сілеўскі мог атрымаць свой урад стольніка Віцебскага пасля 1671 года. У гэтым годзе ён судзіўся за захоп 3-х сваіх падданых з панам Янам Вільбутовічам Паплонскім і нідзе не менаваў сябс ўраднікам Менска- га або Віцебскага ваяводстваў (2). Магчыма, што яго сынам быў Міхал Васілеўскі. палкоўнік войскаў Літоўскіх. падчашы Віцебскі. які з 1711 года і па 1725 год трымаў Гаенскае староства. размешчанае ў межах Менскага ваяводства.
Крышцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 394, л. 69
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 363, л. 37.
11.18.	Гротуш Аттон Вільгельм (? — 28.03.1682 — 29.04.1683 — ?)
У матэрыялах Мстрыкі Вялікага княства Літоўскага нам сустрэлася толькі некалькі згадак пра Аттона Гротуша. стольніка ваяводства Мснс- кага. хаця сам Гротуш. як і яго крэўныя асобы. даволі вядомыя на па- літычным небасхіле княства. Першы раз сутракаецца прозвішча Гроту- ша ў спісах «зацяжных» (наёмных) харугваў Багуслава Радзівіла, став- іўшых адпор казацкім палкам Багдана Хмяльніцкага і войскам Маскоў- скага княства. уварваўшымся ў 1654 — 1656 гадах у межы княства.
Нашчадкі наёмнікаў. верна служыўшых ВКЛ. знайшлі сваю новую радзіму на Літве і стала аселі ў яе паветах і ваяводствах. 3 матэрыя- лаў Пінскага гродскага суда вядома. што на 1660 год адзін з Гротупіаў быў кашталянам Кіеўскага ваяводства (1).
Першая справа. датычная Аттона Гротуша. стольніка Менскага. і яго блізкіх крэўных — Яна Рэйнгольда Гротуша. падчашага Інфлянцкага. Теафіла Гротхша. Вільгельма Гротуша. цівуна Ужвенскага і Аляксан- дра Фрыдрыха Гротуша распачалася даўно. Гротушы атрымалі 15 са- кавіка 1681 года дэкрэт Галаўнога Трыбунала аб спагнанні грашовых сум з Самуэла Багдана Юшкевіча. падчашага Ковенскага, і з кара- леўскім дваранінам паспрабавалі спагнаць іх з маетнасці Юшкевіча, размешчанайу Упіцкім павсце. Юшкевіч. згодна з практыкаў таго часу. разумеючы, чым скончыліся аналагічныя спагнанні з іншых маетнас- цяў. не дапусціў двараніна да выканання яго абавязкаў. He губляючы дарэмна часу. сабраўшы неабходную суму грошай на ўлагоджванне апетытаў канцылярыстаў. Самуэл Юшкевіч пачаў дабівацца адтэрмі- ноўкі выканання судовага дэкрэта. Час Самуэл Юшкевіч не траціў дарма, і Гротушы пачалі разумець, што яны так і не ўбачаць ні сваіх грошай. ні ка.мпенсацыі за панесеныя выдаткі. Тады 6 чэрвеня гэтага ж года Гротушы. прыцягнуўшы да ўдзелу ў сапраўднай ваеннай экспе- дыцыі і Фрыдрыха Шрэдэра з яго вайсковай харугвай. напалі на мает- насць Юшкевіча і самі арганізавалі спагнанне ўсіх грашовых сум, вызначаных дэкрэтам ГТЛ. Зразумела. што маетнасць была вынішча- на дашчэнту За аказанае супраціўленне былі забіты ўраднікі Юшке- віча: Войцэх Мінксвіч і Крыштоф Кунцэвіч. а Міхалеўскага ўтапілі. Былі забітыя і сярод падданых, але пра іх справа ў судзе нс ішла. На ўсіх Гротушаў была ўскладзена баніцыя і вызначана для ўплаты Юш- кевічу значная сума грошай (2).
Патрэбна прызнаць. што Аттон Гротуш не заўсёды менаваўся
стольнікам Менскім: у судовых справах, што разглядаліся ў кара- леўскім асэсарскім судзе на працягу першай паловы 1682 года. ён выступае без пазначэння якога-небудзь урада (3).
Друтая судовая справа распачалася даўно і. відаць. вялася з перамен- ньім поспехам. Аттон Гротуш выставіў да пана Яна Даўгялы Агінца патрабаванне аб вяртанні сумы ў 530 польскіх злотых. Па рашэнні ГТЛ у маетнасць Агінца Пукняны. размешчаную ў межах Упіцкага павета. з адпаведным лістом аб баніцыі на гаспадара маетнасці і рашэннем аб правядзенні адправы (спагнанні пазыкі з судовымі накладамі) у Пукня- ны быў накіраваны каралеўскі дваранін. Як гэта было заведзена здаў- на. ведаючы, якім чынам праводзіцца адправа. Ян.Агінец не дапусціў гаспадарскага двараніна да правядзення адправы. за што атрымаў ад Галаўнога Трыбунала дэкрэт аб вечным вываланні (выгнанні) за межы краіны. Аттон Гротуш, стольнік Менскі, не супакоіўся на дасягнутым і падаў чарговую скаргу на дзеянні Агінца на разгляд у асэсарскі задвор- ны суд. Якраз 29 красавіка 1683 года і праходзіла слуханне скаргі пак- рыўджанага стольніка Менскага ваяводства (4).