• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Быў жанаты некалькі разоў. першы раз. у пачатку 1672 года. устмііў у шлюб з Ганнай Войшнараўнай (11). унучкай Мікалая Дамініка Булга- ка. падсудка Менскага. якая толькі што разышлася з сваш мужам Ста- шславам Свірскім, падсудкам Менскім. Развод мог мець месца ў першай палове 1671 года. бо ўжо на 4 чэрвеня гэтага года Станіслаў Свірскі падпісваўся ў якасці суддзі земскага Менскага. атрымаўшы гэты ўрад
    пасля смерці былога суддзі — Яна Валадковіча (12). Ганна Войшнараў- на памсрла да 1711 года. і стольнік і падстараста судовы Менскі ўступае ў новы шлюб з Фсліцыянай Эйдонаўнаіі. у першьш шлюбс Быкавай (13).
    Вядома. іпто мсў нскалькі дачок. дзвс з якіх. Зося і Гелена. былі ў шлюбс. адпаведна за Францыскам Валадковічам. войскім Менскім. і Янам на Рдултове Рдултоўскім. на той час скарбнікам Менскім. Яшчэ дзве дачкі ўсіупілі ў Менскі жаночы кляштар святога Бенедыкта. дзс адна з іх. Францыска. займала некаторы час пасаду старэйшай гэтага кляштару (14).
    Памёр Тэадор Антоні Ваньковіч. стольнік і падстараста Менскі. ста- раста Падусвяцкі і Рушаўскі. 15 ліпеня 1716 года паслядоўгай хваробы. Апошні запіс судовай справы. разгпеджанай з удзелам Тэадора Ванько- віча. зроблены 8 лістапада 1715 года (15), а першы разглвд судовай спра- вы. праведзены новым падстарастам Менскім Андрэем Бснедыктам Карніцкім. лоўчы.м Менскім. пазначаны 5 жніўнсм 1716 года (16).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18. воп. 1, с. 457, л. 29.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 36. л. 251.
    3.	Там жа, к.мф 18, воп. 1, с. 520, л. 31.
    4	Там жа, ф 1727. воп. 1, с. 36, л. 315.
    5.	Там жа, ф 1727. воіі. 1, с 36, л. 325.
    6.	Там жа, ф 1727, воп 1. с. 37, л. 898; с. 4, л. 773; с. 5, лл. 309, 679.
    7.	Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 6, л. 361.
    8.	Э.Г.Б., т. 2, л. 219.
    9.	НГАБ. КМФ 18, воп. І.с.157. л. 30.
    10.	Вольф Юзэф. «Сенатары і дыгнітары ВКЛ...»„ лл. 111—113.
    11.	НГАБ. Ф 1727, воп 1, с. 35, л. 750.
    12.	Там	жа,	ф	1727. воп	1, с. .35,	л. 567.
    13.	Там	жа.	ф	1727. воп.	1, с. 7, л. 632.
    14.	Там	жа.	ф	1727, воп.	1, с. 51,	лл. 277-278.
    15.	Там	жа,	ф	1727, воп.	1, с. 52.	л. 706.
    16.	Там	жа,	ф	1727, воп	1, с. 38,	л. 801.
    11.21.	Паплонскі Ян Пётр Вільбутовіч ( ? — 1711 — ?)
    Адзіны вядомы нам дакумент, датычны атрымання Янам Пап- лонскім урада стольніка Менскага, быў унесены ў гродскія акгы Мен-
    скага ваяводства ў лістападзе 1711 года (1). Існуе высокая всрагоднасць. што атрыманне Паплонскім урада стольніка Менскага было звязана з намерамі Тэадора Ваньковіча атрымаць прывілей на кашталянію Мен- скую.
    Ян Вільбутовіч Паплонскі. зямянін ваяводства Віцебскага. як вы- нікае з дакументаў Метрыісі. асоба добра вядомая тагачасным жыха- ра.м Віцебшчыны. Меў харакгар вельмі ваяўнічы і. хаця вайна ў мсжах краіны не вялася. паводзіў сябе з суседзямй як на вайне. Адносіны з суседзямі настолькі быді папсаваныя. што на яго неаднойчы выносіліся дэкрэты Галаўным Трыбуналам аб баніцыі і выгнанні за межы краі- ны. Патрэбна прызнаць, што ў вышэйшых колах у Яна Паплонскага была даволі моцная падтрымка. і. напэўна з гэтай прычыны. усе яго набегі. захоп падданых і маёмасці суседзяў зыходзілі яму з рук, а ў кан- цы жыцця дазволілі атрымаць урад стольніка Менскага. Так. 12 сака- віка 1671 года Казімір Васілеўскі атрымаў «па дэкрэту судоў гродскіх і земскіх ваяводства Віцебскага і з ліста дэкрэта Галаўнога Трыбуна- ла» рашэнне аб чарговай баніцыі на Яна Паплонскага і яго жонку за ne­paxon на дарозе і ператрымліванне 3-х падданых Васілеўскага з Мас- квы. запісаных у земстве (2). Праз чатыры гады Ян Рымвід. чэснік Мо- зырскі, атрымаў баніцьпо на Яна Паплонскага за недапушчэнне два- раніна скарбовага ў маетнасць Паплонскага для спагнання пазыкі. склаўшай. з рознымі судовымі налічэннямі. суму ў 6680 польскіх зло- тых (3). На 3 жніўня 1685 года Пятру Яну Паплонскаму даецца субле- вацыя (адтэр.міноўка) ад выканання быніцыі. вынесснай па патраба- ванні пані Янавай Каралёвай Абрынскай і яе сына Хрьізастома Абрын- скага. падкаморыя Парнаўскага (4). Верагодна яго ўчынкі былі такога кшталлу, што Тамаш Герасімавіч Старасельскі ў 1695 годзе дабіўся інфаміі на Яна Вільбутовіча Паплонскага і яго дзяцей. Як пісалася ў адным з дакументаў «цяпер на чарзе арышт і сказанне Паплонскага на горла». Суды па скаргах Старасельскага пачаліся яшчэ ў 1667 годзе. і кожны раз. калі справа даходзіла да прыняцця рашэнняў аб пакаранні Паплонскага. у справу ўмешваліся ваяводы Віцебскія і бралі яго пад сваю абарону. У сваім лісце да ваяводы Віцебскага Андрэя Казіміра Крысшна Кіршэнстайна Ян Паплонскі. выступаючы супраць інфаміі Старасельскага. піша, што ў 1677 годзе Храпавіцкі, ваявода Віцебскі. аказваў яму дапамогу. у 1685 годзе. пры вынясенні баніцыі. яму выда- ваўся каралеўскі глейт (адтэрміноўка выканання судовых дэкрэтаў на 6 месяцаў), у 1693 годзе. у чарговы раз. выратаванне Паплонскаму прынёс Пацей, ваявода Віцебскі (5).
    Ян Вільбутовіч Паплонскі быў жанаты на Гелене Ардынцоўне. якая памёрла да 1685 года. Вядома. што меў сына Андрэя і некалькі дачок. Як стала вядома з матэрыялаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. адзін з яго нашчадкаў. а менавіта Адам Вільбутовіч Паплонскі. пал- коўнік Лідскага павета. быў абраны ў 1780 годзе дэпутатам Галаўнога Трыбунала на Рускую кадэнцыю ад шляхты Слонімскага павета (6).
    Крышцы:
    1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 6, л. 886.
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 363, л. 37.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 359, л. 116.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 456, л. 117.
    5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 145, л. 9.
    6.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697—1794 гг)...», л. 347.
    11.22.	Валадковіч Дамінік Алойзы (21.11.1716— 11 жніўня 1731)
    Пасля смерці Тэадора Антонія Ваньковіча. стольніка і падстарас- ты судовага Менскага. 21 лістапада 1716 года, у кнігу № 155 Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. быў унесены каралеўскі прывілей на столыпкаўства Менскае былому падстолію гэтага ж ваяводства Дамі- ніку Алойзы Валадковічу (1). сыну Марціна Казіміра Валадковіча, ггіса- ра земскага Менскага. і Гелены з Кастравіцкіх Марцінавай Казіміра- вай Валадковічавай, пісаравай земскай Менскай.
    Дамінік Валадковіч, згодна з Тэадорам Жыхлінскім. меў шэсць бра- тоў: Стэфана, падсудка, Францыска, войскага і палкоўніка ваяводства Менскага, Андрэя. каноніка Віленскай кафедры і пробашча капліцы пры гэтай кафедры. на якую запісаў свае маетнасці Корвін і Лабуноў, Якава. уступіўшага ў закон іезуітаў і кіраваўшага іх Полацкай і Мен- скай калегіямі, Пятра. падчашага Мельніцкага, і, нарэшце. Яна, які. будучы невылечна хворым. знаходзіўся ў пастаяннай апецы сваіх ста- рэйшых братоў. Былі яшчэ і дзве сястры — Тэкля і Клара. уступіўшыя ў закон святога Базыля (2). Вядома. што Тэкля значны час была старэй- шай Менскага жаночага базыліянскага кляштара.
    Першы ў сваім жыцці высокі ўрад падстолія Менскага ваяводства Дамінік Валадковіч атрымаў у 1697 годзе гграз некалькі гадоў пасля смерці былога падстолія Яна Кенсоўскага (3). Наступны. больш высокі ўрад стольніка Менскага Дамініку Валадковічу прыйшлося чакаць
    амаль дваццаць гадоў. пакуль нс памёр Тэадор Антоні Ваньковіч.
    На працягу амаль 20 гадоў Дамінік Валадковіч знаходзіўся ў вельмі непрыязных адносінах з прадстаўнікамі дому Прэрадоўскіх, і асабліва з Міхалам, канонікам Віленскім. Мікалаем, канюшым Сма- ленскім, і Браніславам Прэрадоўскімі. Патрэбна прызнаць, што гэ- тыя ж адносіны да Прэрадоўскіх былі характэрны і для іншых прад- стаўнікоў сям’і Валадковічаў — Міхала. старасты Гаснскага. яго бацькі Францыска. войскага Менскага. Лявона Паўла Валадковіча, былога стольніка, а потым і войскага Менскага, а таксама і іх крэў- ных. Паміж прадстаўнікамі гэтых фамілій. як тады называлі клана- выя групоўкі шляхты Вялікага княства Літоўскага, аб'яднаных па прыкмеце роднасці. увесь час ішла сапраўдная вайна. прымаючая часта вельмі жорсткія формы. Звычайнай справай для тых часоў былі напады на маетнасць суседа. спальванне пабудоў, звоз з палёў урад- жаю або сена з сенажацяў. вываз у свае маетнасці чужых падданых з усім іх дабром. Нярэдкімі былі выпадкі забойства слуг. а ў асобных выпадках гінулі нават і самі гаспадары прывабных маетнасцяў. Ма- тэрыяльныя страты. панесеныя ўладальнікамі маетнасці. былі вельмі вялікія. як тады пісалася. «нібы вораг наляцеў». Зразумела, што ніхто не ўспамінаў пра страты падданых. Верагодна, што і Прэрадоўскім даставалася ад Валадковічаў ня.мала. бо Дамінік Валадковіч сур’ёз- на прэтэндаваў на частку маетнасці Пухавіцкай. размешчанай вакол Турына з прылеглымі да Турына фальваркамі. што знаходзілася ў па- сэсіі (трыманні) Прэрадоўскіх.
    Справа пачалася яшчэ да 1711 года. калі пасля смерці Багуслава Прэрадоўскага. скарбніка Навагародскага. яго жонка Петранэла Яні- шэўская. сястра Тэрэзы з Янішэўскіх Дамінікавай Валадковічавай. пад- століны Менскай. маючы па тэстамента (афіцыйна аформлснае перад- смяротнае распараджэнне аб лёсе сваёй маёмасці) мужа правы ўлас- насш на Турын і Балочу. паўторна ўступіла ў новы шлюб з Ежы Біро- евым. обсрстлейтэнантам войскаў ВКЛ. і нсўзабаве памёрла. Перад смерцю паспела пазычыць у Дамініка Валадковіча, падстолія Менска- га. і ў яго жонкі. сваёй сястры. 40 000 польскіх злотых і перадала Ту- рын і Балочу ў заставу Валадковіча.м. Аднак радня мужа не захацела пазбыцца маетнасці і. нягледзячы на шматлікія рашэнні судоў ВКЛ. не дапусціла Валадковічаў да ўладання Турынам (4). Прыклаўшы шмат высілкаў. Дамінік Валадковіч змог адарваць ад Пухавіцкай маетнасці Турын. размешчаны на адлегласці каля дванаццаці кіламетраў ад Пу- хавіч. Турынская маетнасць так і засталася ў валоданні яго нашчадкаў
    і пасля яго смсрці. яна аказалася ва ўладанні яго сына Маршна Валад- ковіча. войскага Старадубаўскага.
    He ў лепшых адносінах знаходзіўся Дамінік Валадковіч і з менскімі мссцічамі. Яксам Дамінік Валадковіч. так і яго шматлікія крэўныя ў звычайным жыцці дзсйнічалі вельмі нахабна. калі справа датычыла- ся павслічэння асабістага багацця. Пры гэты.м у разлік не прымалася ні прыстойнасць. ні спагадлівасцьдаблізкагасуседа. У Менску захапілі шмат уласнасці. не плацілі ніякіх падаткаў і былі гатовыя адстойваць захопленас са зброяіі \ руках. У 20-я гады XVIII стагоддзя справа аб- вастрылася настолькі. што месцічы Менска. уключаючы такіх высокіх ураднікаў, як Андрэй Бснедыкт Карніцкі. падстараста судоны Мснскі. былі вымушаны звярнуцца да караля са скаргамі на дзеянні не толькі Дамініка Валадковіча. алс і на ўчынкі ўсіх яго крэўных. Была створа- на адпаведная камісія. кароль. улічваючы шматлікія скаргі жыхароў Мснска. якія абвінавачвалі Дамініка. стольніка. Стэфана. падсудка. Францыска. войскага Менскага. і іх нашчадкаўу розных крыўдах. якія яны чынілі жыхарам горада. быў вытшаны выступіць \ 1724 годзс з пратэстам супраць крыўд яцеляў месцічаў. Патрэбна. аднак. прызнаць. што і на гэты раз з вялікай хмары нарадзіўся малы гром: усё застало- ся па-ранейшаму. Валадковічы. як і ўсс іншыя абвінавачаныя. маглі і. напэўна. атрымалі дзсйснзю падтрымку ад многіх параднёных з імі магнацкіх родаў — Радзівілаў. Палубінскіх. Сапегаў і нскаторых іншых. У 1739 годзс Станіслаў з Бужына Бужынскі. інстыгатар ВКЛ. войт Менскі. вымушаны быў узнавіць абвінавачванні ў адрас усіх па- рушальнікаў законаў княства. сярод якіх было шмат Валадковічаў. і выстч піў з маніфестам. абяцаючы прыцягнуць да судовай адказнасці за злоўжыванні. здзейснснныя імі (5). Калі да ўсяго гэтага дадаць. што Дамінік Валадковіч. падстолі Менскі. на працягу значнага часу быў камісарам і адміністратарам ваяводства Менскага (на тэррыторыі Мен- скага павета) па сборы чопавага і шэляжнага падаткаў. то прычын для крыўды жыхароў павета было хонь адбаўляй. У стдах земскіх і гродскіх Мснскага ваяводства прайшло нскалькі працэсаў. узбуджаных падат- каплацелынчыкамі супраць Дамініка Валадковіча з-за злоўжыванняў. дапушчаных ім пры зборы падаткаў.