Пасля смерці Свадкоўскага яшчэ адзін Юзэф Валадковіч. палкоўнік Менскі. сын стрыечнага брата Юзэфа Валадковіча. падсудковіча Мен- скага. Лявона Паўла Валадковіча. войскага і палкоўніка Менскага ва- яводства (4), атрымаў каралеўскі прывілей на дзяржаву Красовічы. што была размешчана ў межах Мсціслаўскага ваяводства. Улічваючы, што на гэты час найбольш распаўсюджаным імем сярод Валадковічаў было імя Юзэф, гэтак жа як у мінулым стагоддзі было распаўсюджана сярод Валадювічаў імя Марцін. гэтая абставіна можа служыць асновай для ўзнікнення памылак пры апісанні генеалогп Валадковічаў. А па пры- чыне таго. што ў гэты перыяд у межах Менскага ваяводства жыло каля сямі Юзэфаў Валадковічаў. то зразумела, што вырозненне менавіта гэтага Юзэфа Валадковіча. гараднічага Менскага, будучага стольніка Менскага. сярод іншых Юзэфаў Валадковічаў, у тым ліку і ад Юзэфа Валадковіча, старасты Красавіцкага. палкоўніка Менскага ваяводства, патрабуе асаблівай увагі і пільнасці. Тэадор Жыхлінскі памылкова называе Юзэфа Валадковіча, сына Стэфана і Розы са Слізняў Валадковічаў. гараднічым Віцебскім (5). Аднак Юзэф Валадковіч у сваім запісу на атрыманне пазыкі ад Барбары з Завішаў Радзівілавай. ваяводзіны Наваградскай. піша: «Я. Юзэф Ва- ладковіч, падсудковіч. a «ad prasens» гараднічы Менскі, бяру пазыку ў 37 000 польскіх злотых пад заклад фальварка Багудзішкі ў Навага- родскім павеце» (6). Выконваў абавязкі гараднічага Менскага дапачат- ку 1765 года. калі перайшоў на ўрад стольніка Менскага. Юзэф Валадковіч. гараднічы Менскі. быў жанаты некалькі разоў. Імя першай яго жонкі намі не ўстаноўлена. а другой яго жонкай. ве- рагодна, была пані Іаанна Бухавецкая. у першым шлюбе Міржэеўс- кая. Пані Іаанна Бухавецкая Юзэфовая Валадковічавая 2 студзеня 1745 года склала пажыццёвы запіс свайму мужу Юзэфу Валадковічу. падсудковічу (у дакуменце памылкова запісана падсудку) Менскаму і дзецям на маетнасці Сенна, Купіск і Барысаўшчызну (у Навага- родскім ваяводстве). Разам з ёю Юзэф Валадковіч. гараднічы Менскі, выдаў 27 сакавіка 1754 года квітацыйны зашс Ігнацы Бухавецкаму, крайчаму Навагародскаму, аб вяртанні апошнім пазычаных ім яшчэ ў 1752 годзе грошай (7). Як вынікае з паведамлення ў 48 нумары газеты «Kuryer Litewski» ад 1762 года. прыведзенага Тэадорам Жыхлінскім у яго штогодніку № 5. памёрла Іаанна з Бухавецкіх Ва- ладковічавая. гараднічыня Менская. 14 лістапада гэтага ж года і па- хавана ў касцёле Віленскіх Іезуітаў (8). У карэспандэнцыі адзнача- лася. што ў апошні шлях яе праводзіў пасерб (пасынак) Францыск Валадковіч. гараднічыц Менскі. Андрэй Валадковіч у сваім даследаванні гісторыі роду Валадковічаў гсрбу Радван прыводзіць імёны толькі дзвюх жонак Юзэфа Валадкові- ча. сына Стэфана Валадковіча. падсудка земскага Менскага: Іаанны Літа- вор Храбтовічаўны. дачкі Уладзіслава і Тэрэзы з Абуховічаў Літавор Храбтовічаў і Рэгіны Бранец (9). Пра існаванне Іаанны Бухавецкай Андрэю Валадковічу нічога не вядома. Андрэй Валадковіч сцвярджае, што ад Іаанны з Храбтовічаў у Юзэфа Валадковіча нарадзіліся сыны Тадэуш і Францыск. а ад Рэгіны Бранец — сын Ян Гснрык Вітольд і дачка Ганна. На жаль. нам не ўдалося знайсці ніякіх матэрыялаў. падцвярджа- ючых існаванне Іаанны з Літавор Храбтовічаў і Рэгіны Бранец. што. аднак. яшчэ не можа служыць падставай ддя прызнання памылковасці гэтых звестак Андрэя Валадковіча. Дакладна ўстаноўлена. што ў Юзэ- фа Валадковіча сапраўды засталіся два сыны: Тадэуш. вельмі рана па- кінуўшы гэты свет. і Францыск Ксавэры. трымаўшы апошнім у Менскім ваяводстве пасля 1780 і да 1793 года ўрад мечнага Менскага і памёрша- га да 1801 года. На 1751 год адзначана існаванне дзвюх дачок: Анжэлы. на 1790 год быўшай законніцай у адным з Менскіх жаночых кляштараў. і Тэрэзы. лёс яюй нам не вядомы (10). Неабходна звярнуць увагу на яшчэ адну нсдакладнасць у матэрыя- лах Тэадора Жыхлінскага. У сваіх заўвагах да жыццсапісання яшчэ аднаго з Валадковічаў — Марціна. спачатку войскага Старадубаўска- га. а ў канцы жыцця стольніка Менскага. малодшага сына Дамініка Алойзы Валадковіча. стольніка Менскага. Тэадор Жыхлінскі памыл- кова даводзіць. што Іаанна з Бухавецкіх. памёршая ў 1762 годзе, была жонкай гэтага прадстаўніка дому Валадковічаў (11). Нам дакладна вя- дома. што Марцін Валадковіч. стольнік Менскі. займаўшы таксама не- каторы час урад гараднічага Мснскага. быў жанаты толькі адзін раз з Ганнай з Дэ Рассаў, скарбнікаўнай Менскай. Пры гэтым са.м Марцін Валадковіч падчас смерці Іаанны Бухавецкай не быў яшчэ гараднічым Менск’м. а ўрад гараднічага Менскага атрымаў толькі ў 1765 годзе пасля псраходу самога Юзэфа Валадковіча на ўрад стольніка Мснска- га. Дарэчы. у самога Марціна Валадковіча, малодшага сына Дамініка Валадковіча. быў сын. таксама Францыск Ксавэры Валадковіч. але не мечны Менскі, а падкаморы надворны ВКЛ. Юзэф Валадковіч. сто.іьнік Мснскі. быў далёка нс бсдным чалаве- кам. Бацькаўскую спадчыну. за гады свайго жыцця. ён значна павялі- чыў. Часта даваў у пазыку значныя сумы грошай. Так. на 24 сакавіка 1766 года пазычыў Іахіму Храбтовічу. сакратару ВКЛ. пад заставу яго маетнасці 16 200 польскіх злотых (12). Як вядома, Валадковічы прынялі уніяцтва яшчэ ў пачатку XVII ста- годдзя. У XVIII стагоддзі Валадковічы пасылалі сваіх дзяцсй служыць богу як у кляштары базыліян. так і ў кляштары дамініканцаў. бернар- дынаў. бснсдыктынцаў і францысканаў. Гэта было ў тыя часы не толькі пачэсна. але і выгадна. Напэўна. шмат высілкаў патрэбна было ўкласці. каб узвссці Феліцыяна Філіпа. сына Дамініка Валадковіча. стольніка Менскага. і стрысчнага брата Юзэфа Валадковіча. стольніка Менска- га. на самую высокую пасаду ў сістэме уніяцкай царквы. Патрэбна прызнаць, што гэтыя намаганні сябе апраўдалі: уплыў самога архібі- скупа уніяцкай царквы Феліцыяна Філіпа Валадковіча на рост замож- насці клана Валадковічаў. на павслічэннс іхуплыву ў Мснскім ваявод- ствс нсльга недаацэньваць Напэўна. цікавым будзе праліць некаторас святло на іх сапраўдныя адносіны да царквы ўвогулс. Яшчэ ў 1725 годзс. па.міраючы. Стэфан Валадковіч. бацька Юзэфа Валадковіча, пакінуў па тэстаменце для рамонлу касцёла Менскіх бенсдыкгынцаў 3000 польскіх злотых. Дзсці. у асноўньш сам Юзэф Валадковіч. зацяг- валі гэтую справу як маглі. і толькі праз чвэрць стагоддзя. у 1759 год- зе, па рашэнні суда грошы былі перададзеныя ў распараджэннс айцоў — бснсдыктынаў Менскіх (13). Памёр Юзэф Валадковіч у псршай палове 1772 года. яго ўрад стольніка на кароткі час псрайшоў па каралеўскім прывілеі ад 9 мая гэтага года да Яна Юзэфа Клакоцкага (14). Крыніцы: 1 ІІГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 188. л. 32. 2. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, лл. 143—144 3. Там жа, ф 1816, воп. 1. с. 8. л. 97. 4. Там жа. кмф 18, воп. 1, с. 181. л. 205. 5. Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5, л. 425. 6. НГАБ. Ф 1727, воп 1. с. 11, л. 805. 7. Там жа. ф 1816. воп 1, с. 14, л. 546. 8 Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5, л. 430. 9. А.В , л. 8. 10 НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 64, л. 1231. 11. Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5. л. 430. 12. ІІГАБ. Ф 1727, воп. 1. с. 14. л. 783. 13. Там жа, ф 1816, воп. 1, с.11, л. 373-374. 14. Там жа, кмф 18, воп. 1. с. 184, л. 773. 11.27. Клакоцкі Ян ІОзэф (09.05.1772 — 11.07.1772) Ян Юзэф Клакоцкі. стольнік Менскі. стараста Калачэўскі — сын Казіміра Антоні Клакоцкага. памёршага пасля 24 кастрычніка 1734 года. яго тэстамент быў унсссны ў акты Менскага гродскага суда ўжо 29 гэтага ж месяца (1). Дзед Яна Клакоцкага — Станіслаў Клакоцкі. падстолі Плоцкі, двойчы ўступаў у шлюб: ад першай жонкі нарадзіў- ся бацька Яна Юзэфа Клакоцкага — Казімір Клакоцкі. Ад другой жонкі. пані Ганны з Пуцятаў. таксама былі дзеці. але нсшта нс скла- лася ў гэтай сям ’і, і Ганна з Пуцятаў Станіслававая Клакоцкая. падсто- ліна Плоцкая. не дачакаўшыся смсрці му жа. «забыўшыся страх боскі. пабрала грошы і з’ехала начным спосабам». Паміраючы. Станіслаў Клакоцкі. падстолі Плоцкі (тэстамснт складзены 27 красавіка 1722 года). не пакрьіўдзіў дзяцей ад другога шлюбу і пакінуў ім значныя сумы, прадугледзеўшы меры. каб яны не трапілі ў рукі Ганны з Пуця- таў (2). Перыяд знаходжання Яна Клакоцкага на ўрадзе стольніка Менска- га быў бадай ці не самым кароткім у параўнанні з часам знаходжання на гэтым урадзе любога са стольнікаў Менскага ваяводства.Толькі 9 мая 1772 года быў атрыманы Янам Юзэфам Клакоцкім, падстолісм ваявод- ства Мснскага. прывілсй на стольнікаўства Менскас (3). стаўшас вакан- тным пасля смерці Юзэфа Валадковіча. а ўжо 11 ліпсня гэтага ж года. усяго праз два месяцы, на руках у Яна Клакоцкага новы прывілей, на гэты раз на больш высокі ўрад войскага Менскага (4). вакантны пасля смерці Аляксандра з Яксаў Быкоўскага. Жанаты з Іааннай з Незабытоўскіх. ад якой мсў сына Станіслава Костка Клакоцкага. Ужо ў верасні 1774 года дабіўся каралеўскага кан- сенсу (дазволу) на перадачу свайму сыну ў пажыццёвас трыманне Ка- лачэўскага староства. Адначасова Станіслаў Костка атрымаў ад баць- коў і дзедзічную (спадчынную) маетнасць Хаценчыцы (5). 3 сям’ёй Незабытоўскіх у Клакоцкіх склаліся цссныя і прыязныя адносіны яшчэ з 2-й паловы XVII стагоддзя. калі іх продкі. на працягу значнага часу. працавалі ў адміністрацыі Радзівілаў. Пасля працяглага. амаль паўстагоддзя. трымання Мацкевічамі. у рукі Яна Юзэфа Клакоцкага. пасля смерці Рыгора Мацкевіча. перай- шло дзяржаўнае менне, староства Калачэўскае. Прывілей на староства Яну' Юзэфу Клакоцкаму. на той час служыўшаму ў войску. у званні та- варыша адной з элітных вайсювых адзінак войска ВКЛ — пятыгорс- кай харугвы. быў падпісаны 26 ліпеня 1750 года (6). 3 наданнем гэта- га староства атрымаўся нейкі кур’ёз, які. на шчасце для Клакоцкага. нс меў ніякіх прыкрых наступстваў. Ужо на наступны дзень. 27 ліпеня. быў падпісаны новы прывілей на гэту ю дзяржаву. але на гэты раз Казіміру Фядзюнічу. таксама таварышу той жа пятыгорскай харугвы войскаў ВКЛ (7), «Пажыццёвыя» (да смсрці) правы на гэтае староства. па пры- вілеі ад 7 верасня 1754 года (8), былі распаўсюджаны і на жонку Яна Клакоцкага. На канцы 1775 года трымаў маетнасць Уса. або Навасады (9). Жыў яшчэ ў канцы 1789 года. Крышцы: 1. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 10, л. 340.