• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пасля-смерці бацькі Марціна Казіміра Валадковіча. пісара земскага Менскага ваяводства. у 1701 годзе і ў 1717 годзе маці Гслены з Каст- равіцкіх атрымаў. у выніку «дачаснага». гэта значыць яшчэ да смсрці бацькоў. падзелу спадчыны паміж братамі значныя зямельныя ўла- данш Дамінік} Валадювічу ў канцы яго жьіцця налсжала частка Ка-
    верланаў Дзегцяроўшчына. Буцаўшчына, Восава. Качын. Новы Двор і Балцэроўшчына. За 40 000 польскіх злотых трымаў у заставс (часо- вас. да вяртання пазыкі. трыманне) Турын. Некаторыя з вышэй пера- лічаных маетнасцяў знаходзіліся ў яго бацькоў у доўгатэрміновай за- ставе. Дамініку Валадковічу пасля смерці бацькоў, на працягу значна- га часу, прыйшлося весьці працяглыя судовыя справы з ранейшымі ўладальнікамі гэтых маетнасцяў. спрабуючых вярнуць Валадковічу пазычаныя некалі грошы і атрымаць сваю дзедзічную ўласнасць. Яму ж належала ў Менску да 30 пляцаў (6) з пабудовамі. нскаторыя з якіх былі размешчаны ў самым цэнтры горада. на Замкавай вуліцы. Знач- ныя пазыкі. зроблсныя малодшым братам Дамініка Валадковіча Пят- ром Казімірам Валадковічам. падчашым Мельніцкім, прывялі да пс- раходу сёл Пацкі. Аброткі і Бсланоўшчына ўрукі Дамініка Валадковіча. шчодра даваўшага малодшаму брату грошы ў пазыку пад заклад яго ма- етнасцяў. Пасля смерці Пятра Казіміра Валадковіча. падчашага Мель- ніцкага. у ліпені 1730 года. яго старэйшы сын Станіслаў Валадковіч. падчашыц Мельніцкі, унёс у акты Менскага гродскага суда дакумент аб канчатковым урэгу ляванні з Да.мінікам Валадковічам, стольнікам Менскім. усіх спрэчных пытанняў па пазыках і перадачы. за няверну- тыя грошы. гэтых сёл (7). Нягледзячы на даўнія прыяцельскія аднос- іны з Завішамі. Марцін Казімір Валадковіч. пісар земскі Менскі. аж да самай сваёй смерці быў дарадчыкам Крыштофа Станіслава Завішы. судовага старасты Менскага. Дамінік Валадковіч. стольнік Мснскі. перад самай сваёй смерцю здолеў пасварыцца з яго нашчадкамі. На працягу 1729 — 1730 гадоў у Менскім гродскім судзе цягнуўся судовы працэс Дамініка. стольніка, Лявона Паўла. абознага, і Станіслава, крайчага Менскага ваяводства. Валадковічаў з Ежы Завішам з-за ма- етнасці Відагошчаў (8).
    Патрэбна прызнаць. што япгчэ адной з прычын такога хуткага ўзба- гачэння Дамініка Валадковіча паслужылі яго блізкія адносіны з каман- дзірамі рускіх войскаў, што знаходзіліся ў гады Паўночнай ваііны на тэрыторыі ВКЛ. Пастаўкі фуражу. збожжа. прадуктаў харчавання моц- на паспрыялі накапленню значных сум грошай. якія. потым. па звычаю таго часу. даваліся ў пазыку пад заклад мастнасцяў. Толькі наяўнасцю вялікіх сум грошай можна растлумачыць і атрыманне Дамінікам Ва- ладковічам ад гетмана ВКЛ Міхала Ссрвацы Вішнявецкага ахоўнага ліста на ахову сваіх маетнасцяў і забарону пастою войскаў (9), што, зра- зумела. нс рабілася дарма.
    Неаднаразова абіраўся дырэктарам (маршалкам) ваяводскіх сой-
    мікаў: грамнічнагаў 1706годзе(10)ісоймікаўстудзені 1710 года (11). Згодна са сведчаннем Андрэя Валадковіча. быў абраны маршалкам скарбовага Трыбунала. а ў 1697 годзе займаў пасаду сеймавага сакра- тара (12). Шляхтай Менскага ваяводства быў абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай і ў 1703 годзе (13).
    Даволі складаным пытаннем для даследчыкаў аказалася пьітанне аб нашчадках Дамініка Валадковіча і яго жонкі Тэрэзы. дачкі Адама Янішэўскага. пісара гродскага Менскага. Тэадор Жыхлінскі (14), a ўслед за ім і Андрэй Валадковіч (15). паведамляюць аб чатырох сынах Дамініка і Тэрэзы Валадковічаў і. наогул, нічога не гавораць аб нара- джэнні ў гэтай сямі і дачок. Праўда, Тэадор Жыхлінскі прыводзіць думку Нясецкага аб шасці сынах Дамініка Валадковіча, але і сам лічыць гэтую думку мыльнай. Слушнасць паведамлення Нясецкага пацвяржа- ецца тэстаментам Тэрэзы з Янішэўскіх Дамінікавай Валадковічавай. стольнікавай Менскай, складзеным 30 сакавіка 1735 года ў Буцавічах і ўнесеным ў акты Менскага гродскага суда 15 ліпеня гэтага ж года (16). Магчыма, былі ў гэтай сям'і дзеці. якія паміралі ў маленстве, але пра гэта мы не маем звестак. Усяго ж у гэтай сям і вырасла дзевяць дзяцей: шасцёра сыноў і тры дачкі: Тэафілія. свецк. Францыска. якая ўсіупіла ў закон святога Францыска і была пэўны час старэйшай усіх францыс- канак у Менскім жаночым кляштары, Марцыяна ў першым шлюбе за Станіславам Ратамскім, запіс аб атрыманні пасаговых сум складзены 23 красавіка 1713 года, а на 1735 год, пасля смерці свайго першага мужа, быўшая ў шлюбе ўжо за Сулкоўскім, падстоліем зямлі Драгіц- кай. Самая малодшая дачка Ганна ўступіла ў шлюб з Антоніем з Рат- на Крукоўскім, падчашы.м Аршанскім. Запіс аб атрыманні Крукоўскімі пасаговых сум складзены 16 лютага 1722 года. Самым старэйшым сы- нам Дамініка і Тэрэзы Валадковічаў быў Ян Станіслаў крайчы ваявод- ства Менскага. якому бацькі вызначылі быць спадчыннікам асноўных багаццяў сям’і, крыху маладзейшым быў Лявон Павел. спачатку абоз- ны ваяводства Менскага. затым стольнік і ў канцы жыцця войскі і пал- коўнік Менскі. He жадаючы здрабнення набытых багаццяў Дамінік і Тэрэза Валадковічы вызначылі лёс чатырох малодшых сыноў у слу- жэнні богу ў найбольш прывеліправаных кляштарах Менску і Нава- гародку: Феліцыян Філіп стаў мітрапалітам усяе Русі, першасвятаром уніяцкае царквыРэчы Паспалітай. Антоні. свецк. Лявон. быў на 1732 год ксяндзом у Навагародскім канвенце дамініканаў. Станіслаў. свецк. Пётр. на 1731 год быў ужо прэорам Менскім і вікарыем Беларускім і. нарэшце. самы малодшы Марцін. якога смерць бацькі застае ў адным
    з Навагародскіх кляштараў. дзе ён праходзіў навіцыят — падрыхтоў- ку да ўступлення ў кляштар. У звычаі таго часу была практыка, пры шматлікасці нашчадкаў. большзю іх частку прысвячаць служэнню богу, каб не зубожваць сям'ю. Аднак заўчасная с.мсрць бацькі 11 жніўня 1731 года. а не ў 1736 годзе, як згадвае Андрэй Валадковіч (17), або ў 1720 годзе. як паведамляе Тэадор Жыхлінскі (18), літаральна выратавала маладога чалавека. Старэйшыя браты адклікалі Марціна Валадковіча з кляштара. і ён удзельнічаў у падзеле спадчыны па памёршым баць- ку Праз нскаторы час уступіўу шлюб з прадстаўніцай сям’і Дэ Раесаў і нават атрымаў першы ў сваім жыцці ўрад войскага Старадубаўска- га. Верагодна, на такос рашэнне старэйшых братоў сур’ёзны ўплыў ака- зала і заўчасная смерць старэйшага брата Яна Станіслава Валадкові- ча. крайчага ваяводства Менскага. праз два месяцы пасля пахавання бацькі.
    Адсутнасць тэстаменту бацькі. дзе б вызначалася кожнаму сыну яго доля. прывяла да рэзкага пагаршэння адносінаў паміж братамі: Лявон Павел, абозны ваяводства Менскага, Феліцыян Філіп, будучы перша- святар уніяцкай царквы. разам з Марцінам. войскім Старадубаўскім, падзялілі паміж сабой агромністыя ўладанні бацькі. зусім нічога нс пакінуўшы Пятру Станіславу і Дамініку Лявону Валадковічам, якія знаходзіліся ў законе святога Дамініка (19).
    Жонка Дамініка Валадковіча, стольніка Менскага. Тэрэза з Яні- шэўскіх Дамінікавая Валадковічавая, стольнікавая Менская. памёрла ў 1735 годзе. пакінуўшы тэстамент. складзсны 30 сакавіка. а ўнессны ў акты 15 ліпеня гэтага ж года (20).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 155, л. 883.
    2.	Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5, л. 424.
    3.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 149, л. 127.
    4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 721.
    5.	«Б.А.», т. 3, лл. 270, 288—290.
    6.	НГАБ. Ф 319, воп. 2, с. 524, л. 77.
    7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с.9, л. 871.
    8.	Там жа, ф 1727, роп. 1, с. 41, лл. 371, 631.
    9.	Там жа, ф 1727. воп. 1, с.5, лл. 365—366.
    10.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 421.
    11.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 448.
    12.	А.В., л. 7.
    13.	НГ'АБ. Ф 1926, воп 5, с. 4, л. 181
    14	Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5, л. 428.
    15.	А.В і. 7.
    16.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 10, лл. 459-461.
    17.	А.В.. л. 7.
    18.	Жыхлінскі Тэадор, штоюднік 5, л. 428.
    19.	НГАБ. Ф 319, воп. 2, с. 524, лл. 77, 79,151.
    20.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, лл. 459-461.
    15.	Там жа, ф 319, воп. 2, с 524, л. 77.
    16.	Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 10, лл. 459-461.
    11.23.	Валадковіч Лявон Павел (30.11.1731 — да 28.11.1748)
    Пасля смерці Дамініка Алойзы Валадковіча. па каралеўскім пры- вілсі ад 30 лістапада 1731 года. урад стольніка Менскага перайшоў да яго сына Лявона Паўла Валадковіча. абознага ваяводства Менскага (1). Всрагодна. гэты ўрад перайшоў бы да старэйшага сына Дамініка Ва- ладковіча — Яна Станіслава Валадковіча. крайчага ваяводства Менс- кага. аднак праз паўтара месяца пасля смерці бацькі з гэтага свету зышоў і крайчы ваяводства Мснскага — Ян Станіслаў Валадковіч.
    Дата нараджэння Лявона Паўла Валадковіча намі не ўстаноўлена. алс ёсць падставы лічыць. што нарадзіўся Лявон Павел Валадковіч да пачатку XVIII стагоддзя. бо ў каралеўскім прывілеі ад 23 чэрвеня 1716 года на Менскас абозенства. выданым пасля смерці Даніеля Філіпов- іча. былога абознага ваяводства Менскага (2). гаварылася. што ўрад на- даецца Лявону Паўлу Валадковічу і за ўдзел у некаторых ваенных эк- спсдыцыя.х. Найбольш верагодным падаецца нам удзел Лявона Паўла Валадковіча ў вайнс са шведамі і іх прыхільнікамі з ліку мясцовай. бс- ларуска-літоўскай шляхты.
    Быў двойчы жанаты. Псршай яго жонкай была пані Канстанцыя з Цэханавецкіх. старасцянка Апсская. Верагодна, яго адносіны з жончы- най раднёй склаліся нялепшым чьінам, бо ў судовых матэрыялах заха- валася нямала судовых спраў. якія ішлі ў 20-х гадах XVIII стагоддзя паміж Лявонам Паўлам і Канстанцыяй з Цэханавецкіх Валадковічамі з аднаго боку і Цэханавецкімі з друтога. Так. судовая справа з-за пры- належнасці Бачэйкава ў Полацкім ваяводстве прывяла да таго. што адзін з удзельнікаў судовай справы. Феліцыян Цэханавецкі. харужы Браслаўскі і стараста Апескі, у студзені 1726 года загадаў сваім слу-
    гам перахапіць на дарозе свайго любага зяця Лявона Паўла Валадко- віча і жорстка збіць яго разам з яго памочнікамі (3). Судовыя справы мелі працяг: яшчэ 5 красавіка 1737 года з-за нявырашаных пытанняў па прыналежнасці некаторых маетнасцяў у Менскім гродскім судзе раз- глядалася справа, узбуджаная Марцінаім і Антоні Цэханавецкімі. ста- расцічамі Хаслаўскімі, з Лявонам Паўлам і Канстанцыяй з Цэхана- вецкіх Валадковічамі (4). У студзені гэтага ж года там жа, у Менскім гродскім судзе. разглядалася справа, узбуджаная Лявонам Паўлам і Канстанцыяй з Цэханавецкіх Валадковічамі, стольнікамі ваяводства Менскага. да Феліцыяны з Падбярэзскіх Цэханавецкай, старасціны Апсскай. маці Канстанцыі (5).