• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сярод матэрыялаў змешчаных у 144 томе Метрыкі да Пятра Дэмбоў- скага. стольніка Менскага. мае непасрэднае дачыненне дакумент ад 23 сакавіка 1690 года, дзе Пётр Дэмбоўскі. праўда ўжо памёршы, мянуец- ца стольнікам Менскім. Г эта цэсія (дазвол) караля Яна III на дзельчы ліст па маетнасцям, належачым Дэмбоўскаму: Кезгалаў у Полацкім і Бічемль
    у Берасцейскім ваяводствах. 3 дакумента вынікае. што менні Пятра Дэмбоўскага. стольніка Менскага, дзяліліся паміж яго дочкамі: Ганнай СтаніслававайПадоскай. войскай Браслаўскай (жылаяшчэў 1723 годзе). і Рэгінай Янавай Бучынскай (6). Верагодна, што Пётр Дэмбоўскі, стольнік Менскі, памёр пасля 1685 года. якраз 11 мая гэтага года пазна- чаны разгляд судовай справы ў каралеўскім асэсарскім судзе, узбуджа- най Пятром Дэмбоўскім. стольнікам Менскім і адміністратарам Кобрын- скай эканоміі. супраць Ежы Скопа і яго жонкі Марыяны Міцкевічаўны Ежынай Скопавай. Згодна з дэкрэтам Галаўнога Трыбунала на іх мает- насць было прызначана спагнанне вялікай сумы, але Ежы Скопа не да- пусціў судовага двараніна да выканання дэкрэта (7).
    Наогул, прозвішча Дэмбоўскі (Дамброўскі) не характэрна для Мен- скага павета. Хутчэй за ўсё, што Дэмбоўскія месціліся і мелі ўладанні ў асноўным у межах Ашмянскага павета. Так, на пачатку 50-х гадоў XVII стагоддзя дэпутатам Галаўнога Трыбунала ад шляхты Ашмянс- кага павета абіраўся Станіслаў Дэмбоўскі, чэснік Ашмянскі (8). У 1688 годзе Станіслаў Касцюшкевіч, лоўчы Менскі. і пані Альжбета Дэмбоў- ская Станіслававая Касцюшкевічавая, лоўчыня Менская. атрымалі ў за- ставу маетнасць Дабрынева ад пані Рэіны Тэафіліі Мірскай Казіміра- вай Клакоцкай, харужыны Менскай (9). У 1689 годзе ў Галаўным Тры- бунале Вялікага княства Літоўскага раглядалася справа. узбуджаная Тэ- адорам Антоніем Ваньковічам, стольнікам і падстарастам судовым Менскім, апекуном нялетніх Глушынскіх, супраць Станіслава Орды. кашталяна Троцкага. яго брата Мікалая і Станіслава Дэмбоўскага, жа- натага з пані Ганнай Ардзянкай (10).
    Крышцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 339, л. ?
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 355, л. 14.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 358, л. 145.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 347, л. 59.
    5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 386, л. 31.
    6.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 144, л. 12.
    7.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 378, л. 38.
    8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 502, л. 332.
    9.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 4, л. 842.
    10.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 503, л. 370.
    11.14.	Рудаміна Дусяцкі Ежы (23.05.1679 — ?)
    Вядома. што ў 1679 годзе Андрэй Косакоўскі дабіўся атрымання прывілея на падсудкоўства Віленскае. Пасля гэтага ад розных асобаў паступілі прапановы на заняцце ўрада стольніка Менскага. Згодна з матэрыяламі «Метрыкі. .», 23 мая 1679 года прывілей на стольнікаў- стваМенскае атрымаў прадстаўнік роду Рудамінаў Дусяцкіх, Ежы. ста- расціч Старадубаўскі (1).
    Патрэбна заўважыць. што якраз у гэты час у межах Менскага па- вета жыў яшчэ адзін стольнік ваяводства Менскага — Караль Казімір Уніхоўскі, харужыц Менскі. сын былога Менскага харужага Януша Уніхоўскага. Ежы Рудаміна Дусяцкаму давялося перажыць нямала прыкрых хвілін з гэтай нагоды, бо справа пайшла так. што прыйшло- ся звярнуцца ў каралеўскі асэсарскі суд, прайсці праз слуханне ў Га- лаўным трыбунальскім судзе ВКЛ. каб, нарэшце. пазбавіцца ад непа- жаданага прэтэндэнта на ўрад. Цікава, што на пачатак 1682 года па меншай меры пяць чалавек менавалі сябе стольнікамі Менскамі: Пётр Дэмбоўскі, Аттон Вільгельм Гротуш. Ежы Рудаміна Дусяцкі. Мікалай з Індрана Касцялкоўскі і Караль Казімір Уніхоўскі. Аднак, як нам сёння вядома, судовыя спрэчкі за права трымання ўрада стольнікаўства Мен- скага ўзгарэліся толькі паміж Рудаміна Дусяцкім і Уніхоўскім.
    Род Рудаміна. названы па назову належачых ім добраў Дусяты Ду- сяцкімі. асабліва моцна ўкараніўся ў межах Браслаўскага павета. Стала звычайнай з явай. што найбольш уплывовыя ўрады гэтага павета зай- малі прадстаўнікі Рудаміна Дусяцкіх. У XVI ст. многія з іх пастаянна служылі ў войску і ў званні ротмістраў узначальвалі элітныя харугвы войска ВКЛ. На 1654 год Ян Рудаміна Дусяцкі займаў вельмі ўплыво- вы ўрад кашталяна Навагародскага, даваўшага магчымасць яго ўла- дальніку засядаць у сенаце Рэчы Паспалітай (2).
    Бацькі Ежы Рудаміна Дусяцкага: Пётр. стараста Старадубаўскі, і пані Гальшка Сулістроўская. Пётр Рудаміна Дусяцкі 3 снежня 1665 года, разам са сваімі братамі Крыштофам, маршалкам Браслаўскага па- вета, і ксяндзо.м Жыгімонтам. канонікам Віленскім, пробашчам Хары- шовіцкім і Пякелішскім, нашчадкі памёршага ў 1654 годзе Крышто- фа Рудаміны Д сяцкага, ваяводы Менскага, дзялілі спадчынныя мает- насці (3).
    Ежы Рудаміна Дусяцкі менаваўся стольнікам ваяводства Менскага і на 23 сакавіка 1683 года. калі ён паставіў свой подпіс пад дакумен-
    там аб продажы Янам Плятэрам дому ў Вільні (4). Пры Радзімінскім Франскевічу. маршалку Галаўнога Трыбунала ВКЛ, падпісваючы дэк- рэт трыбунальскі ад 24 мая 1688 года. Ежы Войцэх Рудаміна Дусяцкі, дэпутат ГТЛ ад Ашмянскага павета, таксама мянуе сябс стольнікам Менскім (5).
    Згодна з А. Рахубам. Ежы Войцэх Рудаміна Дусяцкі. старасціч Ста- радубаўскі, стольнікМенскі з 1680 года, на 1690 годтрымаўу маетнасці Дукшты Віленскага ваяводства 2 дымы. У гэтай жа маетнасці, што засталася ў спадчыну нашчадкам Пятра Рудаміна Дусяцкага, старас- ты Старадубаўскага, 3 дымы трымаў Ян Казімір Рудаміна Дусяцкі. пісар земскі Браслаўскі, і адзін дым знаходзіўся ва ўладанні яшчэ ад- наго прадстаўніка гэтага дому — пана Тамаша, таксама старасціча Ста- радубаўскага, стольніка. на 1690 год, Браслаўскага павета (6). Верагод- на, што стольнікам ваяводства Менскага Ежы Войцэх Рудаміна Дусяцкі менаваўся да самай сваёй смерці, нягледзячы на тос. што на 1687 год у судах Вялікага княства Літоўскага разглядаліся розныя справы з удзе- лам яшчэ аднаго стольніка Менскага, на гэты раз Тэадора Антонія Ваньковіча, былога падчашага Пінскага. Аднак іншых судовых спраў з удзелам Ежы Рудаміна Дусяцкага за адстойванне права аднаасобна менавацца стольнікам Менскім нам не давялося сустрэць.
    Крыніцы:
    1,НГАБ.КМФ18,воп. 1,с. 138,л.427.
    2.	«Рэестр падымнага Навагародскага ваяводства...», л.34.
    3.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 132, л. 618.
    4.	АВАК, т. 20, л. 465.
    5.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 504, л. 218.
    6.	«Рэестр падымнага Віленскага ваяводства...», л.275.
    11.15.	Уніхоўскі Казімір Караль (03.06.1679 — 1681 — 29.03.1682)
    Як мы ўжо пісалі. Ежы Рудаміна Дусяцкаму' прыйшлося вытрымаць цяжкую барацьбу за ўрад стольнікаўства Менскага з Казімірам Кара- лем Уніхоўскім, харужыцам Менскім. У матэрыялах Метрыкі Вяліка- га княства (справа 370, л. 478) намі знойдзены дэкрэт асэсарскага суда ад 9 красавіка 1680 года па скарзе Ежы Рудаміна Дусяцкага на Казі- міра Караля Уніхоўскага, які, амаль адначасова з Дусяцкім, пасля пе- раходу Станіслава (так у тэксце. правільна — Андрэй) Косакоўскага на
    ўрад падсудкоўства Віленскага. таксама атрымаў прывілей на гэты ж урад. Нешта было не так з гэтым прывілеем у Казіміра Уніхоўскага. бо на паседжанне асэсарскага суда сам даку мент так і не быў прадстаў- лены. Уніхоўскаму далі тэрмін для прадстаўлення ў суд арыгінала пры- вілея. Здаецца. што Уніхоўскі стараўся зацягнуць справу на як мага даў- жэйшы час і зусім не збіраўся выконваць патрабаванне суда. Яшчэ адна згадка, якая падмацоўвае гэтае наша меркаванне. аб атрыманні пры- вілея на ўрад стольнікаўства Менскага Казімірам Каралем Уніхоўскім знойдзена намі ў матэрыялах Менскага гродскага суда пад датай 1681 года. Якраз 10 чэрвсня 1681 года разглядалася справа. узбуджаная пані Пятровай Васілеўскай і Янам Васілеўскім, братам яе мужа, супраць Караля Казіміра Уніхоўскага. былога харужыца Менскага. арганізаваў- шага наезд сваіх слуг Стэфана Чуліцкага і Казіміра Троскі на гасподу ў Менску на Замкавай гары ў доме Супрона Плаксіча, якую займаў Пётр Васілеўскі. Пётр Васілеўскі быў захоплены. жорстка збіты, а потым на- падаючыя прывязалі яго да каня і яшчэ жывога працягнулі праз увесь горад. Мёртвае цела завезлі ў маетнасць Уніхоўскага Снаксараўскую і там патаемна ўтапілі ў балоце (1). У матэрыялах гэтай справы Уні- хоўскага мянутоць стольнікам Менскім.
    Справа, узбуджаная Ежы Рудаміна Дусяцкім, мела вырашэнне толькі 29 сакавіка 1682 года, у гэты дзень у Явараве адбылося пасед- жанне асэсарскага суда, на якім прывілей Караля Уніхоўскага быў прызнаны правільным, бо быў падпісаны самім каралём. Толькі Караль Уніхоўскі, харужыц Менскі, атрымаў яго 3 чэрвеня 1679 года, а Ежы Рудаміна Дусяцкі яшчэ 23 мая гэтага ж года (2). Зыходзячы з больш позняга тэрміну атрымання прывілея Каралем Уніхоўскім яго правы на ўрад былі скасаваныя. Праўда. Казімір Караль Уніхоўскі не скарыў- ся. Ён працягваў менавацца стольнікам Менскім і, у дадатак да ўсяго, здолеў атрымаць з каралеўскага асэсарскага суда дазвол на працяг су- довага пераследу свайго былога судовага агента. які, нібыта. на судо- вым працэсе за стольнікаўства Менскае ўступіў у зносіны з Ежы Руда- міна Дусяцкім. стольнікам Менскім, і перадаваў яму розную інфарма- цыю. Справа за правы на стольнікаўства Менскае скончылася толькі пасля атрымання Уніхоўскім урада харужага Менскага.
    Казімір КаральУніхоўскі — сын Януша Уніхоўскага, харужага Мен- скага, памёршага да ліпеня 1649 года. У гэтым жа годзе была забіта пані Фларэнцыя Мілеўская Янушавая Уніхоўская, харужына Менская. 3 абвінавачваннем у адрас забойцаў на судзе асэсарскім выступіў Казімір Уніхоўскі, харужыц Менскі. Усю віну за забойства харужыны
    Менскай ён усклаў на мясцовых зямян Акулічаў: Сямёна. генсрала ваяводства Менскага, і яго брата. ксяндза Аляксандра Непасрэдна за- бойства Фларэнцыі Мілеўскай Янушавай Уніхоўскай здзейсніў войт Вяпрацкай маетнасці. некалі. у 1604 годзе. купленай Янушам Уні- хоўскім (2). Як нам падаецца, Казімір Уніхоўскі быў сынам Януша Паўлавіча Уніхоўскага і яго псршай жонкі Рэіны Бяняшаўны Чаркоў- скай (3). Меў брата Рэміяна, на 1661 год суддзю земскага Браслаўс- кага павета (4), і сястру Сузану (у шлюбе за Аляксандрам Рафалам Шалухам) (5).
    На 1662 год быў у шлюбе з пані Канстанцыяй Корсакаўнай. мар- шалкоўнай Мозырскай. Для яе гэта быў друті шлюб: у першым шлюбс яна была за Тамашом Косакоўскім. кашталянам Віцебскім. Пані Кан- станцыя Корсакаўна Казіміравая Уніхоўская жыла яшчэ ў 1677 годзе (7), Ад шлюбу з Канстанцыяй Корсакаўнай засталіся сыны: Януш, Аляксандр. Фсліцыян і Казімір (8). Ад свайго пасынка Андрэя Коса- коўскага Казімір Караль Уніхоўскі доўгі час трымаў у заставе мает- насць Лукавец. Будучы сапраўдным шляхцічам, ніякага ўдзелу ў кіра- ванні застаўнай маетнасцю не прымаў, даверыўшы гэтую справу арандатарам. У выніку атрымаў тое. што і патрэбна было чакаць. — поўнае спусташэнне сваёй маетнасці: 9 кастрычніка 1671 года, у Га- лауным Трыбунале Вялікага княства Літоўскага слухалася справа Караля Казіміра Уніхоўскага. харужыца Менскага. да былога аран- датара Лукавсцкага Голуба. які ў сваіх інтарэсах і ўчыніў гэтае спу- сташэнне (9).