Звестак пра яго жыццё знайсці ўдалося вельмі мала. але і гэта даз- валяе нам хоць крышачву дамаляваць агульны малюнак жыцця шлях- ты таго часу. Пачынаючы ад 1641 года. як дваранін каралеўскі быў выз- начаны разам з Францыскам Косакоўскім у камісію па праверцы пра- воў на валоданне Пузынамі маетнасцямі Нястанавічы і Дзвіноса. Міка- лай Есман, каралеўскі ротмістр і падчашы Менскі, дабіўся ад караля права правядзення дахаджэння (праверкі законнасці трымання мает- насці яго цяперашнімі ўладальнікамі) для прызнання гэтага маёнтка ленным уладаннем. Аднак яшчэ Жыгімонт Аўгуст сваім прывілеем ад 21 лістапада 1561 года надаў гэтае менне Пятру Цімафеевічу князю Пузыну (3), потым першаму войскаму Менскага ваяводства, на веч- насць. Знайсці ў кнігах Метрыкі канцылярыі Вялікага княства Літоў- скага гэты дакумент аказалася немагчымым. і вялікія каралеўскія ка- місары ў 1646 годзе шляхам апытання мясцовых жыхароў, шляхцічаў і падданых. спрабавалі ўстанавіць. ці памятаюць яны. што калі-небудзь. у мінулым, Нястанавічы і Дзвіноса з’яўляліся круляўшчызнамі (4) — г. зн. належалі скарбу. Немалаважным для Мікалая Есмана ў гэтых аб- ставінах было тое. што Ян Ярашавіч Жыжэмскі быў жанаты з дачкой Мікалая Есмана — Ганне Мікалаевай Есманавай, падчашанкай Мен- скай. Зразумела, што вынік рашэння суда можна было прадказаць яшчэ на першапачатковай стадыі расследавання: яно будзе на карысць кара- леўскага ротмістра. Пры гэтым Ян Ярашавіч Жыжэмскі ў якасці кара- леўскага двараніна яшчэ ў лютым 1641 года (5) увеў Мікалая Есмана ў валоданне Нястанавічамі. Аднак браты Пузыны не пагадзіліся з такім рашэннем судоў княства і яшчэ доўга спрабавалі аспрэчыць яго. хаця справа аказалася для іх беспаспяховай. Жыў Ян Ярашавіч Жыжэмскі ў сядзібе. размешчанай у самым цэн- тры тагачаснага Менска насупраць Ратушы, каля дамоў, дзе жылі Ры- гор Друцкі Горскі, стараста Аршанскі, і Крыштоф на Бакштах Завіша, пісар ВКЛ. Дом быў прададзены ў 1641 годзе за неблагую суму — 600 коп. пану Юр'ю Гарабурду (6). Як і ўся шляхта. адчуваў востры недахоп грашовых сродкаў і для павелічэння іх колькасці ўжываў самыя розныя спосабы. Так, адзін спосаб. што быў даволі папулярны у тыя часы і не толькі Янам Жы- жэмскім. абапіраўся на пошук людзей, маючых значныя зямельныя багацці. але не маючых сур’ёзнай падгрымкі на верхніх паверхах ула- ды. Такія асобы праз канцылярыю Вялікага княства аб’яўляліся людзьмі простага стану, без права. згодна са Статутам ВКЛ, трымаць «добры шляхецкія». Гора было для іх, калі яны не мелі дакументаў на пацвярджэнне свайго шляхецтва і прывілея на атрыманне гэтых зя- мельных уладанняў. Ян Жыжэмскі. стольнік Менскі, і яго жонка пані Ганна Мікалаевая Есманавая. стольнікавая Менская. дабіліся атры- мання дакумента на аб’яўленне братоў Мацея. Андрэя, Івана. Марц- іна. Паўла і Калістрата Хацеевічаў Супраноўскіх людзьмі простага стану, без права трымаць у Мсціслаўскім ваяводстве сёлы Афірові- чы. Каробчын і Арманаў. Справа разглядалася 11 верасня 1641 года ў асэсарскім судзе, і насуперак жаданням Жыжэмскіх каралеўскі дэкрэт пацвердзіў правы Хацеевічаў Супраноўскіх на трыманне грун- тоў якія яны атрымалі яшчэ ў 1631 годзе па каралеўскім дэкрэце, як кадуковыя (пасля смерці людзей. якія не пакінулі спадчыннікаў) (7). На працягу доўгага часу судзіўся з Менскімі месцічамі з-за грунтоў Сухарава і прылеглых да яго земляў Пятроўшчыны. Раней гэтыя землі належалі. ці былі. як цяпср кажуць, «прыватызаванымі». былому вой- ту Менскаму Карэйву яшчэ пры Жыгімонце Аўгусце. У 1622 годзе Яраш Жыжэмскі. бацька Яна. купіў землі Сухарава і Пятроўшчыны ў нашчадкаў былога войта Войцэха і Пятра Карэйвы. У 1636 годзе пані Гелена Канстанцінавая Карэйвавая прадала яму ж заставаўшуюся ў яе валоданні чацвёргую частку былых войтаўскіх земляў. Рэальныя прэ- тэнзіі на гэтыя землі былі і ў нашчадкаў Крыштофа Служкі, ваяводы Вендэнскага. Яго сын Рафал Аляксандр Служка спрабаваў праз суд атрымаць гэтыя землі ў сваю ўласнасць. Суд прызнаў больш слушнымі доказы Яна Жыжэмскага. Вырашыць жа справу з Менскімі месцічамі ў сваю карысць, як гэта атрымалася ў выпадку судовай справы з Рафа- лам Служкам, з першага падьіходу не атрымалася. Горад прадставіў до- казы, што некалі гэтыя землі належалі жыхарцы горада Менска Каця- рыне. якая была ў шлюбс з Каспрам Карэйвам. былым войтам Менскім. Г этыя землі пачыналіся ад урочышча Бічыжовыя Камяні і цягнуліся да Друшлякоўшчыны. а потым ішлі да ўрочышча. названага імем Мас- каліхі. да Папоўкі і адтуль да Карпавага Лога і даходзілі зноў да Суха- рава мення і фальварка Пятроўшчына (8). Было вырашана на самым высокім узроўні ўтварыць каралеўскую камісію. якая і павінна была на месцы разабрацца ў самыя кароткія тэрміны з сутнасцю справы і вызначыць прыналежнасць сухараўскіх земляў. Памёр да кастрычні- ка 1649 года (9). Пасля смерці Яна Жыжэмскага. стольніка Менскага. яго жонка Ган- на Есманаўна. пасля мая 1649 года і да верасня 1653 года паўторна ўсту- піла ў шлюб з Францыскам Ейсімонтам. Апошнія гады свайго жыцця вяла бясконцыя судовыя працэсы з Аляксандрам Багуфалам і Крысты- най Вяжэвічавай. патрабаваўшых вяртання пазыкі. улакаванай у Вер- бкавічы. Уся сума з судовымі налічэннямі складала ня.мала — 3388 коп грошай у літоўскай лічбе. Пасля таго як Ганна Есманаўна, былая Яна- вая Жыжэмская. стольнікавая Менская. а цяпер Францыскавая Ейсі- монтавая не дапусціла ў сваё менне каралеўскага двараніна на спагнан- не грошай. Галаўны Трыбунал абвясціў на яе баніцыю і асудзіў на вываланне (10). Аднак гэтае рашэнне каралеўскага асэсарскага суда не паставіла кропку ў шматгадовым судовым працэсс, давёўшым бакі да поўнага знясілення: справа працягвалася яшчэ і ў 1670 годзе. алс вя- лася яна ўжо сынам Аляксандра Багуфала панам Рафала.м Самуэлем Багуфалам. Зноў на Ганну Есманаўну і Францыска Ейсімонта была аб’яўлена баніцыя і вываланне. але гэта іх мала хвалявала. Ад першага мужа у Ганны Есманаўны засталося трое сыноў: Яраш. Ян і рана па- мёршы Адам. падкаморы Мозырскі (11). Крыніцы: 1. АВАК, т. 36, л. 14. 2. НГАБ. КМФ 18. воп. 1,с. 113, л. 560. 3. Там жа, ф 1769, воп. 1, с.25, л. 742-743. 4. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 120, л. 633-635. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 319, л. 816. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с.З, л. 250. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 321. л. 23. 8. Там жа, кмф 18, воп. 1, с 320, л. 389. 9. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 3, л. 1351. 10. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. .344, л. 383. 11. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 357, л. 14. 11.8. Комар Уладзіслаў (19.01.1649 — 11.10.1649 — да 20.08.1650) Прывілей на стольнікаўства Менскае Уладзіславу Комару. падчаша- му Браслаўскага павста. пакаёваму двараніну караля. вакантнас пасля смерці былога стольніка Менскага Яна Ярашавіча Жыжэмскага, быў падпісаны 19 студзеня 1649 года (1) і ўнесены ў гродскія судовыя кнігі Менскага ваяводства 11 кастрьгчніка 1649 года (2). Крыху раней, 16 студзеня 1645 года, атрымаў каралеўскі прывілей на падчаства Брас- лаўскае. якое стала вакантным па адыходзе Багдана Агінскага на ха- руства надворнае ВКЛ (3). Як вынікае з матэрыялаў Метрыкі, у 1649 годзе быў абраны дэпутатам Галаўнога Трыбунала ВКЛ ад Ашмянс- кага павета (4) і падпісаўся пад рашэннем Трыбунала ад 21 ліпеня 1649 года ўжо ў якасці стольніка Менскага ваяводства. Цікава. што на наступ- ны 1650 год Уладзіслаў Комар зноў абіраецца дэпутатам гэтай судовай установы. але ўжо ад шляхты Полацкага ваяводства і падпісвае чарго- вае рашэнне ГТЛ ад 20 жніўня 1650 года ўжо ў якасці струкцасы Вял- ікага княства Літоўскага (5). Зразумела што гэты ўрад быў больш вы- сокі, чым урад стольніка Менскага. і таму зусім верагодна. што Ула- дзіслаў Комар прабыў на ўрадзе стольніка Менскага зусім малы час. На 28 мая 1652 года, пасля смерці ранейшага суддзі земскага Ашмян- скага павета Яраша Волана. Уладзіслаў Комар атрымаў прывілей на суддзю земскага гэтага павета (6). Як і старэйшы брат Яраш (Гіеронім), Уладзіслаў Комар прымаў удзел у дыпламатычных перамовах з прад- стаўнікамі ўладных колаў Масквы і нават быў пасланы ў Маскву ад ка- роннага і літоўскага сената. які засядаў на той час у Калішу. Ажаніўся з пані Гальшцкай Ізабэлай Дольскай. падкамаранкай Ваўкавыскай, якая памерла да 3 сіудзеня 1656 года. У гэтым шлюбе нарадзіласядачка Бар- бара, уступіўшая ў шлюб з Казімірам Мінкевічам. чэснікам Сма- ленскім на 1683 год (7). Каяловіч паведамляе. што Казімір Мінкевіч займаў урад падстолія Ашмянскага, але, на жаль. не прыводзіць датьі трымання ім гэтага ўрада (8). Як вынікае з тлумачэнняў А. Рахубы. Казімір Мінкевіч атрымаў намінацыю на падстолія Ашмянскага павета толькі 23 лістапада 1694 года. па адыходзе з гэтага ўрада Міхала Упа- дзіслава Катла. старасты Скірстамонскага. Памёр Казімір Мінкевіч, падстолі Ашмянскі. да 28 лістапада 1698 года. Пані Барбара Камароўна Казіміравая Мінкевічавая. падстоліна Ашмянская. жыла яшчэ ў 1703 годзе (9). Як вынікае са знойдзеных намі ў кнігах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага матэрыялаў Уладзіслаў Крыштофавіч Комар, суддзя земскі Ашмянскага павета. на пачатак 1662 года быўужо ў шлюбе з пані Ган- най Давыдаўнай Нараўнікоўнай. былой Уладзіслававай Дуніна Раец- кай, старасцінай Румбаркскай. 3-за маетнасці Жэрмелі, ппо размеш- чана ў межах Ковенскага павета. амаль дзевяць год ішлі судовыя пра- цэсы. якія ўзбудзіў Станіслаў Юрага Гедройц. Яму быў выданы па рашэнні судоў асаблівьі ліст з баніцыяй і вываланнем на Уладіслава Комара. яго жонку Ганну Нараўнікоўну, Гедэона Дуніна Раецкага, ста- расту Румбаркскага. Мікалая Корфа. падстолія Браслаўскага. і яго жонку пані Эльжбету Раецкую, сястру памёршага Уладзіслава Раецка- га. старасты Румбаркскага (10). Якнам падаецца. абвінавачаныя звяр- нуліся да караля з прашэннем аб атрыманні сублевацыі (адтэрміноўкі) выканання прысуду і атрымалі яе. Так. верагодна. паўтаралася шмат разоў. і Гедройцу наўрад ці давялося правесці спагнанне з гэтай мает- насці даўняй пазыкі. Пані Ганна Давыдаўна Нараўнікоўна памёрла да 1668 года. Пасля яе смерці пасерб (пасынак) Уладзіслава Комара Ула- дзіслаў Раецкі. старасціч Румбаркскі. спрабаваў прыцягчуць вотчыма да адказнасці ў асэсарскі.м судзе з-за невяртання папер на розныя ма- етнасці. некалі належаўшых яго памёршаму бацьку.