Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Уладзіслаў Комар, суддзя земскі Ашмянскі, жыў яшчэ ў пачатку 1683 года. На 27 студзеня гэтага года з канцылярыі ВКЛ Яну Каралю
на Дольску Дольскаму. падчашаму ВКЛ, старасцу Пінскаму, каралеў- скаму палкоўніку, была выдана кантумацыя (дазвол на працяг судова- га пераследу) на Уладзіслава Комара. суддзю земскага Ашмянскага. Казіміра Мінкевіча. чэсніка Смаленскага. і яго жонку за недапушчэн- не двараніна Актавіяна Грота Вядыцкага да спагнання адправы з іх маетнасці Жодзішкі. размешчанайу Ашмянскім павеце (11).
Уладзіслаў Комар. суддзя земскі Ашмянскі. памёр да ліпеня 1685 года. Па яго смерці каралеўскую намінацыю на ўрад суддзі земскага Ашмянскага павета амаль адначасова атрымалі: Ежы Ваўрынец Зем- ла. падстолі Ашмянскі — у ліпені і Эраз.м Ян Свіхоўскі. падсудак земскі Ашмянскі, — у верасні 1685 года (12). Справа была вырашана ў вы- шэйшых судах ВКЛ на карысць Яна Свіхоўскага.
Некаторыя звесткі пра род Комароў прыводзіць Каяловіч. Ён паве- дамляе. што родапачынальнік Комароў — Комар Забужынскі — меў некаторыя менні ў воласцях паміж Бугам і Днястром, на Украіне. ад- куль яго ўнук Васіль Астаф'евіч Комар. стольнікавіч Валынскі, і пера- сяліўся ў ВКЛ. Услед за Васілём Комаром і яго стрыечны брат Мацей Уладзіміравіч Комар. дваранін караля Аляксандра. атрымаўшы знач- нае зямельнае наданне ў Мсціслаўскім ваяводстве. таксама выехаў у ВКЛ. Яго сын Гіеронім Мацеевіч Комар доўга служыў з Хадксвічам і ўдзельнічаў ва ўсіх войнах таго часу. Бацька Уладзіслава Комара — Крыштоф Гіеронімавіч Комар, каралеўскі ротмістр. таксама вызначыў- ся ў многіх войнах таго часу. Так, у часе рокашу (паўстання шляхгы) Крыштоф Комар ставіў сваім коштам каралю харугву ваяроў. а пад Хоцімам ужо быў ротмістрам. 3 Чэрніцкай меў двух сыноў — Яраша (Гіероніма) і Уладзіслава. будучага стольніка ваяводства Менскага (13).
3 матэрыялаў судовага працэсу Комараў з панам Крыштофам Хад- кевічам. ваяводам Віленскім. вядома, што пан Крыштоф Гіеронімавіч Комар памёр да 1643 года і пані Ягнешка з Чэрніц Чэрніцкая Крыш- тофавая Комаравая. з сынамі Ярашам (Гіеронімам) і Уладзіславам. па- каевымі дварана.мі каралевіча Караля Фердынанда. вяла самастойна гэты цяжкі для Комараў працэс. Справа з магнатам узнікла не на пус- тым месцы: Крыштоф Хадкевіч. ваявода Віленскі. трымаў леннае ўла- данне Высокі Двор у Ашмянскім павеце, ад якога некалі была аддзе- лена маетнасць Жодзішкі. што знаходзілася на гэты час у трыманні Ко- мараў. Падданыя ваяводы. нс без волі Хадкевіча. захаігілі су.межныя се- нажаці і звезлі сена. Справа мела працяг і ў 1645 годзе. Крыштоф Хад- кевіч спадзяваўся, паступова ўзмацняючы націск на непакорных сусе- дзяў. дабіцца далучэння Жодзішак да Высокага Двара. Аднак. насупе-
рак яго чаканням. у Комараў захаваліся дакументы канца XVI стагод- дзя. Згодна з імі. дзед Комараў. Яраш Комар. выкупіў у Мікалая Крыш- тофа Радзівіла. ваяводы Троцкага. і ў пані Гальшкі Яўфіміі з Вішняў- ца Вішнявсцкай. належачыя ім часткі Жодзішак. аб чым і быў 24 мая 1598 года складзены адпавсдны дакумент. актыкаваны праз два дні ў Ашмянскім земскім судзе. На баку Ягнешкі Крыштофавай Комаравай і яе сыноў выступаў і Аляксандр з Чэрніц Чэрніцкі. каралеўскі сакра- тар (14). Што ж тычыцца пана Яраша Комара. то звссткі пра яго сямей- ныя повязі з Гіеронімам і Мацеем Комарамі. на жаль. адсутнічаюць.
Верагодна, асабістай уласнасцю пані Крыштофавай Комаравай была маетнасць Бабры ў Аршанскім павеце. бо 12 снежня 1644 года ў Мснскім гродскім судзе слухалася справа ад пані Кацярыны Зяновіча- вай Севярынавай Станскай. пісаравай гродскай Менскай. і яе сыноў да пані Чэрніцкай Крыштофавай Комаравай і яе сыноў аб зводзе падда- ных з яе маетнасці ў дзедзічную маетнасць Комараў Бабры (15). Тут жа. у судовай справе прыведзена і імя старэйшага брата Уладзіслава. але тут ён мянуецца інакш. чым у Каяловіча. у справе пазначаецца. што позва ўручана маці і яе сынам Ярашу і Уладзіславу Комарам. Зразуме- ла. што менавацца Гіеронімам пан Яраш Комар пачаў значна пазней гэтага часу.
Маюцца звесткі, што яшчэ адзін Комар — Крыштоф. падчашы Браслаўскага павета (тут. бясспрэчна, размова ідзс пра сына Гіероні- ма Комара — старэйшага брата Уладзіслава). быў абраны шляхтай Ар- шанскага павета ў склад ГТЛ пры маршалкоўстве Доўманта Сесіцка- га. на гэты час мечнага ВКЛ. і падпісаў рашэнне Трыбунала ад 20 са- кавіка 1656 года (16). Крыштоф Комар трымаў урад падчашага Брас- лаўскага яшчэ на 1656 год. а на 1680 год быў ужо суддзёй гродскім Ашмянскім (17). Яго першы вядомы нам шлюб з пані Марыянай Мо- зырскай. былой Янавай Германавай. быў нешчаслівы. Як стала вядо- ма з матэрыялаў каралеўскага асэсарскага суда. 28 жніўня 1689 года пані Марыяне Мозырскай Крыштофавай Комаравай. падчашынай Браслаўскай. і яе сыну Юзэфу Герману з канцылярыі княства была выдана сублевацыя (адтэрміноўка выканання судовага прысуду) на баніцыю ад яе мужа пана Крыштофа Комара. падчашага Браслаўска- га (18). Справа хутчэй за ўсё скончылася разводам, бо на 1690 год Крыштоф Комар. падчашы Браслаўскі. быў у шлюбе з пані Ганнай Матушэвічаўнай (19).
Яраш (Гіеронім) Комар. старэйшы брат Уладзіслава Комара, стольніка ваяводства Менскага. згодна з Каяловічам. падсудак земскі
Аршанскі. потым суддзя земскі Аршанскі, прысвяціў сваё жыццё дып- ламатыі: па сканчэнні вайны з казакамі і Масквой, у другой палове XVII стагоддзя. займаўся перамовамі з прадстаўнікамі Маскоўскай дзяржа- вы. Яго ўнёсак у паляпшэнне становішча дзяржавы быў добра адзна- чаны каралём: у 1662 годзе, 16 мая. быў падпісаны каралеўскі мара- торый на адтэрміноўку вяртання пазык. зробленых Гіеронімам Кома- ром, падсудкам Аршанскім. дваранінам каралеўскім. таму што ён «усе добры ад непрыяцеля страціў» (20). У 1670 — 1675 гадах доўга і за- цята судзіўся з суддзямі каптуровымі Менскага ваяводства — Марці- нам Казімірам Валадковічам. гараднічым і падстарастам судовым. Пятром Капашчэўскім, падстоліем Менскім. і Янам Францыскам Коса- коўскім — з-за іх няслушнага суджэння (21). Згодна з рэестрам падым- нога Менскага ваяводства. складзенага ў 1667 годзе (л. 21), Яраш Гіе- роні.м Комар валодаў у межах Менскага павета Замасточчам з 96 ды- мамі падданых. У 1675 годзе абіраецца, на час міжкаралеўя, маршал- кам каптуровым Аршанскага павета (22). Жанаты. як даводзіць Кая- ловіч. з Дзевялтоўскай. з якой меў двух сыноў: Крыштофа, падчашага Браслаўскага павета. і Казіміра, чэсніка Мсціслаўскага ваяводства, па- мёршых беспатомнымі (23). На жаль. у нас няма інфармацыі, каб аб- вергнуць або пацвердзіць гэтае паведамленне Каяловіча. Аднак звесткі, што ёсць у нас. дазваляюць су мнявацца ў яго праўдзівасці. Мы ўжо рас- павядалі пра старэйшага сына Гіероніма Комара — Крыштофа, пад- чашага Браслаўскага. Дык вось, Анджэй Рахуба (24) даводзіць. што Крыштоф Комар, падчашы Браслаўскі, здолеў атрымаць у 1686 годзе каралеўскую намінацыю на Аршанскае падстольства, але не ўтрымаў гэты ўрад у сваіх ру ках. Пры яго дапамозе Юзэф Комар. верагодна, сын Крыштофа, двойчы ў гэтым жа годзе атрымліваў каралеўскі прывілей на падчаства Браслаўскае. У сувязі з тым, што Крыштоф Комар не ўтрымаўся на падстольстве Аршанскага павета, ён лёгка вярнуў сабе падчаства Браслаўскага павета. Неабходна адзначыць. што на гэты час мслі правы і менаваліся падчашымі Браслаўскімі некалькі чалавек адразу.
Акрамя вышэйпера лічаных. у межах Віленскага ваяводства трымаў ленныя маетнасці Ежы Комар. дзяржаўца Буцянскі і Медніцкі. кара- леўокі дваранін і, у дадатак. як даводзіць Каяловіч. яшчэ і пісар гродскі Віленскі (Каяловіч. Кампендыум. л. 147). На 10 лютага 1643 года, з- за супраціўлення пры выкананні адправы (спагнання грашовых сум па рашэнні судоў ВКЛ) на яго маетнасці каралеўскім асэсарскім судом была вынесена баніцыя на Ежы Комара, дзяржаўцу Буцянскага і Мед-
ніцкага (25). У 1659 — 1662 гг. Ежы Комар займаў ужо ўрад войскага Вендэнскага (26). Для сваіх сыноў Міхала. Уладзіслава і Гіероні.ма ат- рымаў 11 мая 1659 года каралеўскі кансенс (дазвол) на пераход ленных маетнасцяў. якія знаходзіліся ў трыманні Ежы Комара: Панене. Жабур- тын і Вайткуні. спустошаных мінулай вайной на пажыццёвае (да самай смерці) трыманне (27). Ежы Ко.мар. войскі Вендэнскі, а на 15 студзе- ня 1661 года і пісар гродскі Віленскага ваяводства. другім шлюбам быў жанаты з пані Кацярынай Доўмантавай Сесіцкай. Памёрлі абое амаль адначасова ў 1666—1667 гадах (28).
3 усіх нашчадкаў Ежы Комара. войскага Вендэнскага, для нас най- больш цікавым з’яўляецца Уладзіслаў Праўда. А. Рахуба мянуе яго Уладзіславам Міхалам, аб'ядноўваючы, на нашу думку, памылкова двух сыноў войскага Ведэнскага ў аднаго. Так, 28 жніўня 1686 года Андрэй Кгадзейскі, рэгент канцылярыі ВКЛ. пазваў у суд асэсарскі Адама. Міхала. Гіероніма і Уладзіслава Комароў за неадданне грошай (29). У позве ў суд Уладзіслаў Комар пазначаецца апошнім, пасля Гіе- роніма. пры гэтым імя кожнага сына войскага Вендэнскага выдзяля- ецца коскамі. Без дастатковай падрыхтоўкі можна лёгка псраблытаць Уладзіслава Комара, падчашага Браслаўскага. з Уладзіславам Комарам. падчашым Віленскім. тым болей. што падчашы Віленскі акгыўна дзей- нічае ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў XVII стагоддзя, ужо пасля смерці падчашага Браслаўскага. суддзі земскага Ашмянскага павста.
Уладзіслаў Комар. вайсковіч Вендэнскі. трымаў падчаства Вілен- скае ўжо на 10 мая 1671 года (30). 3 гэтым урадам ва Уладзіслава Комара, вайсковіча Вендэнскага. было звязана нямала непрыемнас- цяў. Як заўсёды. бяда прыйшла да яго нечакана: адначасова з надан- нем урада падчаства Віленскага Уладзіславу Комару, зноў. як і ў многіх падобных выпадках «невядома якім чынам», урад падчашага Віленскага быў нададзены і пану Яну з Русінава Укольскаму. Ула- дзіславу Комару прыйшлося прыкласці ш.мат высілкаў і панссці значныя матэрыяльныя страты. пакуль у красавіку 1681 года па ра- шэнні задворнага асэсарскага суда прывілей Яна Укольскага на пад- частва Віленскае не быў скасаваны (31). Ян Укольскі ў будучыні дасягнуў значных поспехаў і. на 1693 год, займаў урад падкаморыя Троцкага і нават быў, у час міжкаралеўя, дырэктарам Трыбунальнага кола. Уладзіслаў Комар, падчашы Віленскі, уступіў у шлюб з пані Марыянай Тэадорай Вільгельмавай Платэраўнай. у першым шлю- бе Уладзіслававай Грычынай Войнінай, цівуновай Ужвенскай. па- мёршай пасля 1710 года (32).