Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На 1704 год вядома імя Міхала Караля Гарабурды. маршалка Сло- німскага, перадаўшага ў заставу за пазыку буйнай сумы грошай сваю маетнасць Лапічы. размешчаную ў межах Менскага павета (5).
Крыніцы:
1.	НГАБ КМФ 18,воп. 1,с. 131, л. 62.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с.336, л. 50.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 504, л. 454.
4.	«Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4440, л. 569.
5.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 5, л. 481.
11.11.	Косакоўскі Андрэй (? — 1662 — да 1679)
Намі пакуль што не ўстаноўлена, калі і пасля каго атрымаў прыві- лей на стольнікаўства Менскае Андрэй Косакоўскі, унук Крыштофа Гіеронімавіча Косакоўскага. стольніка Менскага. Вядома толькі. што займаў гэты ўрад ужо на 1662 год і менаваўся ім аж да 1679 года, калі быў абраны на ўрад падсудка ваяводства Віленскага (1). Патрэбна ад- значыць, што час трымання Андрэем Косакоўскім урада стольнікаўства Менскага быў бадай ці не самым багатым на людзей, менаваўшыхся. на законных асновах, стольнікамі Менскімі.
Андрэй Косакоўскі — сын Тамаша Косаюўскага. спачатку кашта- ляна Парнаўскага ваяводства. а потым непасрэдна перад самай сваёй смерцю атрымаўшага ўрад кашталяна Віцебскага ваяводства. Пані Канстанцыя Корсакаўна, маршалкоўна Мозырская. для таго каб быць маці Андрэя Косакоўскага, па нашых меркаваннях. была занадта ма- ладая і хутчэй за ўсё была яго мачыхай; пасля смерці свайго мужа. Та- маша Косакоўскага, да 1662 года ўступіла паўторна ў шлюб з Каралем Уніхоўскім, харужыцам Менскім. Андрэй Косакоўскі валодаў Лукаў- цом каля Менска і, маючы вялікую патрэбу ў грошах, за пэўную суму заставіў маетнасць Каралю Уніхоўскаму і пані Канстанцыі Корсакаў- не (2).
У 1668 годзе абраны менскай шляхгай дэпутатам Галаўнога Тры- бунала ВКЛ (3). Прычым. патрэбна сказаць. на гэтае абранне зусім не паўплываў зроблены ў лютым гэтага ж года напад «з многімі падда- нымі і памочнікамі» на маетнасць Пуцілава. налажачую суседу Міка- лаю Валіцкаму. Прычына, якая вымусіла Андрэя Косакоўскага рушыць у гэты, арганізаваны па ўсіх ваенных правілах, паход была да проста- га звычайнай: пану Андрэю Косакоўскаму, стольніку Менскаму, зусім не хацелася вяртаць грошы, пазычаныя некалі ў Валіцкіх яго бацькам Таманюм Косакоўскім, кашталянам Віцебскім (4). Выступіўшы з сва- ёй Трусавіцкай маетнасці, дзе яму належала каля 17 дымоў падданых. з вялікім атрадам, пан Андрэй Косакоўскі нечакана напаў на Пуціла- ва і ўварваўся ў дом, дзе ляжаў хворы Мікалай Валіцкі. Былі пагрозы, страляніна са зброі над галавой хворага. Нападаўшых нс засмуціла
нават тое. што адна з куль пашкодзіла абраз панны Марыі. Як нам вя- дома. затакую абразу ніхто не панёс адказнасці. Скончылася справа пад слёзы і енкі блізкіх Валіцкага тым, што хворага вынеслі на вуліцу. а хату падпалілі. Праз некалькі дзён Міхал Валіцкі памёр,
У 1675 годзе, у псрыяд міжкаралеўя, абіраецца шляхтай Віленска- га ваяводства ў склад каптуровага суда ваяводства. дзе, у сваю чаргу. абраны быў дырэктарам гэтага часовага судовага ўтварэння (5). У гэты час Андрэй Косакоўскі яшчэ мянуецца стольнікам ваяводства Менска- га. нягледзячы на тое. што ўжо амаль тры гады гэты ўрад займае Пётр Дэмбоўскі (Дамброўскі).
Пасля атрымання ўрада падсудка Віленскага земскага суда пражыў зусім нямнога і памёр у другой палове 1681 або ў пачатку 1682 гадоў. Польскія гісторыкі Генрык Люлевіч. Анджэй Рахуба і Пшэмыслаў Раманюк сцвярджаюць. што Андрэй Косакоўскі. падсудак земскі Віленскі, памёр 18 сакавіка 1684 года (6). Па нашых звестках, на 2 сакавіка 1682 года ў каралеўскім асэсарскім судзе разглядалася спра- ва, узбуджаная пані Дунінаўнай Раецкай Войцэхавай Пражмоўскай. харужынай надворнай кароннай. Некалі, у 1676—1677 гадах. Андрэй Косакоўскі на паседжанні задворнага асэсарскага суда дабіўся выгод- нага для сябе рашэння суда ў справе з пані Дунінаўнай Раецкай бы- лой Мікалаевай Патоцкай. генералавай Падольскай. Справа пачала- ся яшчэ ў канцы 60-х гадоў XVII стагоддзя. На 20 чэрвеня 1672 года Андрэю Косакоўскаму. стольніку Менскаму. выдалі ў канцылярыі Вялікага княства адпаведны ліст з баніцыяй на пані Свентаславу Дунінаўну Раецкую. васвадзянку Менскую, былую Адамавай Ма- цсевай Саковічавай. ваяводзінай Смаленскай. а яшчэ раней, у 1653 годзе, Уладзіслававай Ляшчынскай, падкаморынай Берасцейскай, a цяпер Мікалаевай Патоцкай. генсралавай Падольскай, з патрабаван- нем унесці вялізную суму, склаўпіую, разам з пазыкай і судовымі на- кладамі. 23 321 польскі злоты (7). Пані Свентаславе прыйшлося ча- каць яшчэ шмат гадоў. пакуль нс наступіў зручны момант для хадай- ніцтва аб пераглядзе справы Памёр і Патоцкі. генерал Падольскі, a Свентаслава Дунінаўна Раецкая ў чарговы раз паспела ўступіць у шлюб з Войцэхам Пражмоўскім. харужым надворным каронным. Зра- зумела, што на гэты раз жонка Андрэя Косакоўскага, пані Марыяна Пратасовічаўна, у першым шлюбе Андрэевая Вайніловічавая, якая была пазвана ў суд у сувязі са смерцю свайго мужа Андрэя Косакоў- скага. цалкам прайграла гэты працэс і была абавязана выплаціць не толькі ўсе праўныя (судовыя) выдаткі, але і шкоды. панесеныя самой
пані Дунінаўнай Раецкай за ўвесь час працэсу (8). што. зразумела, склала немалую суму.
Дакладна вядома, што на 1688 год жылі дзве дачкі Андрэя Косакоў- скага. падсудка Віленскага: Ефрузына Косакоўна Гіеронімавая Корса- кавая. маршалковічавая Мозырская і Тэадора Косакоўна Ярашавая Аляксандравая з Крэтушава (у некатарых крыніцах — з Скрэтушава) Ваўрэцкая. пісаравая земская Браслаўская. Трэцяя дачка Андрэя Коса- коўскага. падсудка Віленскага, Барбара Косакоўна. устуігіўшая ў шлюб з Уладзіславам Анфаровічам. стольнікам Мсціслаўскім, памерла пас- ля 1672 года. не пакінуўшы нашчадкаў. Ефрузына і Тэадора, на 23 чэрвеня 1688 года, разам са сваімі мужамі, як адзіныя спадчыннікі па памершай сястры. Марыяна Пратасовічаўна. хутчэй за ўсё, ужо не жыла на гэтым свеце, хаця яна, верагодна. і не была маці Барбары. пазвалі ў асэсарскі задворны суд Уладзіслава Анфаровіча, стольніка Мсціслаўскага, для вяртання пасаговых сум (9).
На 29 сакавіка 1683 года яшчэ адна прадстаўніца гэтага роду, a менавіта Зося Косакоўская, былая Юзэфавая Мешчарынавая. чэсніка- вая Смаленская, а цяпер Таліпская, была пазвана ў суд задворньі асэ- сарскі Матэушам Рэмерам, падстоліем Парнаўскім (10).
Яшчэ Эдзін Косакоўскі. пан Крыштоф, чэснік Рэчыцкі, быў у 1699 годзе абвінавачаны Гаенскім плябанам Пятром Паўлам Шчэхлейскім у крадзяжы дрэва з касцёльнай пушчы пад Кацялямі ў Мснскім ваявод- стве. Валодаючы невялікім засценкам Аўрусаў. размешчаным каля самой пушчы, пан Крыштоф Косакоўскі меў кепскі звычай свае патрэ- бы ў драўніне і, асабліва ў дубовай. задавальняць за кошт крадзяжу чужога лесу (11).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 138, л. 427.
2.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 426.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 457, л. 82.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 310.
5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 458, л. 318.
6.	«Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 751, л. 153.
7.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 363, л. 51.
8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 373, л. 142
9.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 381, л. 512
10.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 375, л. 505
11.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 50, л. 90.
11.12.	Горскі Габрыел Казімір (?— 10.1666 — ?)
Звесткі аб трыманні Габрыелем Казімірам Горскім урада стольніка Менскага прыводзіць Анджэй Рахуба (1). Вядома, што быў цівуном Цверскім і жанаты з пані Люцыяй Геўлаўнай. На 10 мая 1693 года склаў тэстамент яшчэ адзін Горскі — Ян Мікалаевіч, цівуновіч Цверскі (2). Згодна са звесткамі А. Рахубы, Ян Мікалаевіч Горскі на 8 жніўня 1691 года займаў урад падстолія Браслаўскага павета. Быў жанаты з Ефру- зынай Самуэлеўнай Кеўнарскай.
У Менскім ваяводстве мелі маетнасці з Горскіх — Марцыян, хару- жы Віленскі, і яго сын Вацлаў. Але наўрад ці мелі яны адносіны да Габ- рыеля Горскага, тым болей што ў Вацлава Горскага. харужыца Вілен- скага. было толькі тры дачкі. У каралеўскім задворным асэсарскім су- дзе 21 красавіка 1688 года разглядалася судовая справа па скарзе Міха- ла Вінка Ратамскага. лоўчага Рэчыцкага. да пані Зосі Мадашэўскай Якубавай Станіслававай Горскай і яе сыноў Мікалая. Гіполіта і Сымона (3). Аднак на пытанне, ці мелі вышэйназваныя Горскія якія-небудзь по- вязі з Габрыелем Горскім. адказу мы не маем.
Каяловіч сцвярджае, што род Горскіх у межах ВКЛ быў даволі шматлікі і разгалінаваны: адна галіна на Жмудзі ўжывала герб На- ленч. а другая месцілася ў межах Віленскага і Менскага ваяводстваў (4). Адзін з Горскіх, Станіслаў, займаў нават уплывовую пасаду ка- ралеўскага сакратара. Яшчэ адзін Горскі, Казімір. значную частку свайго жыцця прысвяціў вайсковай службе, удзельнічаючы як тава- рыш гусарскай гетманскай харугвы ўва многіх войнах XVII стагод- дзя.
Улічваючы. як піша А. Рахуба. патрэбу людзей, якія займалі высо- кія пасады ў меншай і большай канцылярыях ВКЛ. у грашовых срод- ках. проста дзіўна. што колькасць стольнікаў. падстоліяў і іншы.х урад- нікаў не псракрочыла ўсе магчымыя памеры і не прывяла да дэваль- вацыі ўсіх урадаў у Вялікім княстве Літоўскім.
Крыніцы:
1.	«Урадшкі Віленскага ваяводства...», № 4164, л. 537.
2.	Там жа, № 4443, л. 569.
3.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1. с. 380, л. 614.
4.	Каяловіч. «Кампендыум», лл. 176, 250.
11.13.	Дэмбоўскі Пётр
(7 — 04.07.1672 — 11.05.1685 — 7)
Першыя звесткі пра Пятра Дэмбоўскага (або Дамброўскага) даты- чацца 23 студзеня 1649 года: згодна з дэкрэтам каралеўскага асэсарс- кага суда Пётр Дэмбоўскі, пакаёвы дваранін караля, вёў судовы пра- цэс з Адамам з Брусілава Кісялём, ваяводам Кіеўскім (1). Амаль праз сямнаццаць гадоў, 1 снежня 1666 года. Казіміру Дамброўскаму была выдана кантумацыя (дазвол на працяг судовага працэсу) у дачыненні да ваяводзіча Кіеўскага (2). Несумненна, што гэтыя два паведамленні цесна звязаны паміж сабой. Зусім верагодна, што Казімір быў сынам Пятра Дэмбоўскага (Дамброўскага).
У матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага прывілей на ўрад стольніка Менскага Пятру Дэмбоўскаму не захаваўся. Але гэта не значыць. што наданне ўрада стольніка Менскага Пятру Дэмбоўскаму не было: магчыма. што прывілей быў унесены ў іншыя каралеўскія да- кументы і захоўваецца там сёння, будучы недаступным для беларускіх даследчыкаў. У той час, калі Андрэй Косакоўскі ўсю першуто палову 70-х гадоў XVII стагоддзя працягваў менавацца стольнікам Менскім, у дэкрэце каралеўскага асэсарскага суда ад 4 ліпеня 1672 года пішац- ца аб атрыманні Пятром Дэмбоўскім, стольнікам Менскім, і яго жон- кай Крыстынай Хржанстоўскай. стольнікавай Менскай. у канцылярыі княства адпаведнага ліста аб баніцыі і вываланні на Яраша Казіміра Масальскага за недапушчэнне двараніна скарбовага да выканання спаг- нання з яго маетнасці Бічэлі сумы ў 4025 польскіх злотых (3). Цікава, што яшчэ 20 ліпеня 1658 года Валерыян Дэмбоўскі вынес з канцыля- рыі ВКЛ ліст з баніцыяй на таго ж Масальскага. ваяводзіча Берасцей- скага (4). 3-за гэтых маетнасцяў — Бічэль (або Бічэмль) і Волкавічы, размешчаных у Берасцейскім ваяводстве, — Дэмбоўскаму, стольніку Менскаму, і яго жонцы Крыстыне Хржанстоўскай прыйшлося ўсіупаць у судовыя спрэчкі з самымі рознымі прэтэндэнтамі на гэтыя маетнасці: 7 мая 1689 года каралеўскі задворны асэсарскі суд вынес баніцыю на пані Ганну Любавшкую Францыскавую Сапежыную. канюшыну над- ворную ВКЛ (5), таксама прэтэндаваўшуто на гэтую маетнасць.