Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с.307,л. 65. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 100, л. 361 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с.109, л. 2. 4. АВАК, т. 36, л. 12. 5. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 1,л. 1071. 6. Банецкі Адам. «Гербоўнік Польскі», т. 1, л. 30. 7. «Собранне древннх грамот н актов городов Мннской губерннн...», л. 32. 8. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 290, л. 374. 9. Каяловіч. «Кампендыум», л. 290. 10. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 502. лл. 329-330. 11. Там жа,ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 1511. 12. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 504, л. 444. 13. Там жа,кмф 18, воп. 1, с. 131, л. 444. 14. Рэестр падымнога Менскага павета ад 1667 г, л. 9. 15. Банецкі Адам. «Гербоўнік Польскі», т. 1, л. 35. 11.3. Жыжэмскі Ян Янавіч (люты 1633 — да канца 1635) Мы ўжо гаварылі раней. што такія высокія ўрады, як урады стольнікаў і падстоліяў ваяводстваў і паветаў, у першай палове XVII стагоддзя надаваліся людзям. добра праявіўшым сябе ў часы войнаў і паходаў, як узнагарода за праяўлены гераізм. Усё гэта ў поўнай меры адносілася і да асобы Яна Жыжэмскага. Асноўным матывам надання яму такога ўрада было прызнанне несумненных заслугаў Яна Жыжэм- скага перад краінай, яго гераізм, праяўлены ім у часы так званай Ста- радубаўскай вайны і паходу ў Валахію. Каралеўскі прывілей на наданне Яну Жыжэмскаму ўрада стольніка Менскага ваяводства быў падпіса- ны ў лютым 1633 года (1). Спавядаў праваслаўе і лічыўся адным з найбольш адданых пры- хільнікаў гэтага веравызнання ў межах Менскага ваяводства. Актыў- на ўдзельнічаў у фундаванні цэркваў і манастыроў. Разам з усім пра- васлаўным людам Менска 2 чэрвеня 1633 года спрабаваў дабіцца вы- канання каралеўскага прывілея. выданага толькі што абраным каралём Польскім і Вялікім князем Літоўскім Уладзіславам IV. на перадачу пра- васлаўным вернікам Менскай царквы святой Тройцы, некалі захопле- най уніятамі (2). Урад стольніка займаў нядоўга. і ўжо па яго смерці. да лютага 1635 года, прывілей на ўрад стольніка быў нададзены Аляксандру Жыжэм- скаму. Пасля смерці Яна Янавіча Жыжэмскага. стольніка Менскага, ул- ічваючы адсутнасць нашчадкаў. менне Еўцікеевічы перайшло да Аляк- сандра Жыжэмскага (3). Крыніцы: 1 НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 109, л. 2. 2 . «Собранне древннх грамот н актов городов Мннской губерннн...», л. 170. З .НГАБ. КМФ18, воп. 1,с. 111, л. 231. 11.4. Жыжэмскі Аляксандр (пасля 14.02.1635 — да 31.10.1640) Аляксандр Жыжэмскі. пакаёвы дваранін караля Уладзіслава IV, мянованы стольнікам ваяводства Менскага пасля смерці Яна Янавіча Жыжэмскага пасля 14 лютага 1635 года. У прывілеі на вёску Еўціке- евічы, што раней належала памёршаму Яну Жыжэмскаму, датаваным 14 лютага, Аляксандр Жыжэмскі яшчэ мянуецца пакаёвым дваранінам (1). На жаль, сам прывілей нам не давялося адшукаць. На ўрадзе стольніка Менскага прабыў да 31 кастрычніка 1640 года, калі па адыходзе Антонія Яна Тышкевіча быў мянованы чэснікам ВКЛ, а ўжо ў сакавіку 1643 года, згодна з А. Рахубам, быў мянованы на пад- столія ВКЛ (2). Узлёт Аляксандра Жыжэмскага ў верхнія сферы ўлады ВКЛ быў нечакана перапынены ягонай смерцю: у 1645 годзе ягоная жонка, пані Зося з Фулыптына Гербультаўна Аляксандравая Жыжэм- ская, падстоліна ВКЛ, самастойна вяла судовыя справы з крэдыторамі і памежнымі суседзямі. Справы часцей за ўсё ішлі аб пазыках, улака- ваных — г. зн. забяспечаных коштам якой-небудзь маетнасці — на менне Засулле, размешчанае ў Менскім ваяводстве. Ужо 14 лютага 1635 года атрымаў каралеўскі прывілей на менне Еўцікеевічы (3), што раней належала памёршаму Яну Янавічу Жы- жэмскаму, былому стольніку Менскаму. Стрыечныя браты, якія раз- лічвалі таксама на нейкі кавалак спадчыны па памёршым, пазвалі Аляксандра Жыжэмскага ў суд. Справа цягнулася даволі доўга. Ужо ў красавіку 1636 года асэсарскім судом быў выданы дэкрэт па судо- вай справе паміж Жыжэмскімі — стрыечнымі братамі Янам Яраша- вічам, Пятром і яго жонкай Крыстынай Саламярэцкай з аднаго боку і Аляксандрам Жыжэмскім, дваранінам каралеўскім, стольнікам Менскім, па іх прэтэнзіях на права валодання маетнасцю Еўцікеевічы (Еўту шкевічы) у Рэчыцкім і Карповічы ў Мозырскім паветах. Для Яна Ярашавіча і Пятра Жыжэмскіх справа ўскладнялася тым, што, буду- чы набліжаным да каралеўскай асобы, Аляксандр Жыжэмскі, у абы- ход іншых крэўных, паспеў атрымаць каралеўскі прывілей на Еўці- кеевічы і Карповічы як на ленныя на пажыццёвае ўладанне імі. floe- pa, што ў стрыечных братоў захаваліся некаторыя дакументы на гэ- тыя маетнасці. Зразумела, што знайсці што-небудзь у Метрыцы Вя- лікага княства за мінулыя гады было даволі цяжка, ды і, здаецца, до- ступ да кніг самой Метрыкі быў абмежаваны. Ян і Пётр Жыжэмскія ў судзе давялі, што гэтыя маетнасці, Жыгімонтам Аўгустам былі нададзены 24 сакавіка 1565 года на вечнасць каралеўскаму зямяніну Андрэю Голубу. Яшчэ ў 1601 годзе ягоны сын Станіслаў Андрэсвіч Голуб за 1600 коп (цана маетнасці паказвае. што справа каштавала таго. каб за яе паспрачацца) прадаў бацьку Яна Жыжэмскага, такса- ма Яну, гэтыя маетнасці (3). Ян і Пётр Жыжэмскія змаглі абараніць у судзе свае правы на часткі гэтых маетнасцяў. Аляксандр Жыжэмскі. падстолі ВКЛ. пакінуў трох сыноў: Тамаша. падкаморага Менскага ў 1670—1680 гг. Стэфана і Крыштофа. а так- сама дачку Ганну. Пасля смерці мужа пані Зося з Фульштына Гербул- таўна паўторна ўступіла ў шлюб з Міхалам Францкевічам Радзімін- скім. старастам Аранскім і Пярэлайскім (4). Падзел спадчыны па па- мёршым бацьку і ўступленнс маціі ў новы шлюб прывялі да ўзнікнен- ня варожасці ў сям’і. Зося Гербултаўна. былая Аляксандравая Жыжэм- ская, падстоліна ВКЛ, а цяпер Міхалавая Францкевічавая Радзімінская. старасціна Аранская і Пярэлайская. як піша ў позвс ў суд яе сын Стэ- фан. «усю спадчыну. грошы. маёмасць па дакументу без подпісаў пе- чатароў (сведкаў), толькі з подпісам рукі бацькі забрала сабе». На 20 снежня 1647 года Вацлаў Горскі. харужыц Віленскі, і яго жон- ка Кацярына Тышкевічаўна пазвалі ў суд асэсарскі Тамаша. Стэфана і іх сястру Ганну. Справа раней ужо разглядалася ў Галаўным Трыбу- нале ў часе яго паседжання ў Менску, але да вырашэння справы было яшчэ далёка. Да ўдзелу ў судзе была пазвана і маці Жыжэмскіх — пані Зося Аляксандравая Жыжэмская. падстоліна ВКЛ, з яшчэ адным сы- нам — Крыштофам. Справа тычылася вяртання грошай у суме 2010 польскіх злотых. некалі пазычаных і ўлакаваных усё ў тое ж Засулле. Жыжэмскія праявілі характар і не дапусцілі каралсўскага двараніна ў Засулле для выканання спагнання грошай. уключаючых не толькі суму пазыкі. але і судовыя налічэнні. За супраціўленнс выкананню дэкрэта Галаўнога Трыбунала 12 лютага 1648 года на ўсіх Жыжэмскіх была вы- несена баніцыя, і яны абвяшчаліся вываланцамі — г. зн. ім забараня- лася пражыванне ў межах краіны (5). Крыштоф Жыжэмскі, падстоліч Вялікага княства Літоўскага. доўга хварэў і памёр да студзеня 1652 года. не пакінуўшы нашчадкаў (6). Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 111, л. 231. 2. «Ураднікі цэнтральныя і дыгнітаржы ВКЛ...», т. 11, лл. 35, 70. 3. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 317, лл. 32-34. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, лл. 726, 892. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 343, л. 434. 6. Там жа, кмф 18. воп. 1, с. 341, л. 217. 11.5. Мінькоўскі Нагорны Крыштоф (?—?) Згодна з Каяловічам (I). Крыштоф Мінькоўскі Нагорны адначасо- ва з урадам пісарства гродскага Мснскага трымаў і ўрад стольніка Мен- скага. Па нашых звестках Крыштоф Мінькоўскі. пісар гродскі Менскі. па каралеўскаму прывілею ад 25 красавіка 1636 года атрымаў першым у Менскім ваяводствс толькі што ўтвораны ўрад мечнага Менскага і трымаў яго да самай сваёй смерці (2). Па яго смерці ўрад мечнага Менскага быў перададзсны. па каралеўскім прывілеі ад 21 сакавіка 1640 года. Вяжэвічу. з пазначэннем у тэксце прывілся імя і прозвішча яго папярэдніка (3). Больш падрабязна пра Крыштофа Мінькоўскага, мечнага і ігісара гродскага Менскага. будзе даведзена ў раздзелах «Меч- ныя...» і «Пісары гродскія Менскага ваяводства». Крыніцы: 1. Каяловіч. «Кампендыум», л. 182. 2. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 111, л. 609. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1,с. 113, л. 508. 11.6. Дамброўскі Мікалай Казімір (?—?) Як паведамляе Каяловіч (1). Мікалай Казімір Дамброўскі займаў не толькі ўрад стольніка Мснскага. алс і быў пісарам гродскім Менскім. Ад вялікага архіва гродскага суда Менскага ваяводства за першую па- лову XVII стагоддзя захавалася толькі тры кнігі. Нскаторыя судовыя рашэнні гродскага суда былі пазней унесены паўторна, для актыкацыі. у актавыя кнігі гродскіх і земскіх судоў розных павстаў і ваяводстваў ВКЛ. Аднак ні ў адным прагледжаным намі дакуменце Мікалай Казімір Дамброўскі не згадваецца ў якасці пісара гродскага Менскага ваяводства. Як сведчыць А Раху ба. Мікалай Казімір Дамброўскі сап- раўды займаў урад пісара гродскага на 2 верасня 1636 і 10 студзеня 1653 гадоў. але толькі не Мснскага. а Ашмянскага павета. 3 матэрыялаў зад- ворнага асэсарскага суда ВКЛ вынікае. што 15 мая 1646 года татарын Аліевіч атрымаў у канцылярыі Вялікага княства сублевацыю (адтэр- міноўку выканання) на баніцыю ад Мікалая Казіміра Дамброўскага. пісара гродскага Апшянскага павета (2). У красавіку 1653 года Міка- лай Дамброўскі займаў урад падстарасты судовага гродскага Ашмян- скага павета (3). Апошняе паведамленне. датычнае Мікалая Казіміра Дамброўскага. падстарасты судовага гродскага Ашмянскага павета, ад 20 верасня 1656 года, як і больш ранейшыя, зноў нс пацвярджаюць тры- манне ім урада стольніка Менскага. Меў брата Андрэя і сына Яна. па- мёршага да сакавіка 1665 года. Ленныя добры. якія знаходзіліся ў па- жыццёвым трыманні Яна Дамброўскага. у сувязі з яго смерцю. па пры- вілеі ад 12 сакавіка 1665 года. былі перададзеныя ў трыманне Угліву, стольніку Троцкаму (4). Крыніцы: 1. Каяловіч. «Кампендыум», л. 260. 2. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 332, л. 25. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...». № 1588, л. 251; № 1733, л. 268. 4. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 503, л. 262. 11.7. Жыжэмскі Ян Ярашавіч (12.10.1640 —да 11.10.1649) Ян Жыжэмскі, сын Яраша Жыжэмскага. старасты судовага і суддзі земскага Рэчыцкага павета на 1582 год (1). атрымаў прывілей на ўрад 12 кастрычніка 1640 года. па адыходзе Аляксандра Жыжэмскага на іншы, як тады пісалі ў дакументах. «больш пожыточнейшы» (2) урад чэсніка Вялікага княства Літоўскага. Прьгчым стольнікаўства Менскае Ян Ярашавіч Жыжэмскі, па нашых меркаваннях. атрымаў не без да- памогі свайго стрыечнага брата, нягледзячы на былыя ў іх у мінулым вялікія нспаразу менні ў справе валодання спадчынай памёршага Яна Янавіча Жыжэмскага, першага стольніка Менскага з іх сям’і.