• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Давсднік дапоўнены спісам крыніц. выкарыстаных пры яго ўкла- данні. а таксама імянным паказальнікам. Спіс крыніц змяшчасцца пас- ля кожнага артыкула. імянны паказальнік прывсдзсны ў канцы кожнага раздзела. Пасля завяршэння складання давсдніка мяркуецца псравыдаць біяграфічны давсднік у адной кнізе. дзе імянны паказальнік будзе агуль- ным для ўсяго выдання.
    У канцы 80-х гадоў XVI ст. каралём Польскім і вялікі.м князс.м Лі-
    тоўскім Жыгімонтам III было прынята рашэнне аб чарговым рэфарма- ванні сістэмы ганаровых званняў (урадаў) у паветах і ваяводствах Вя- лікага княства Літоўскага. Для ўзнагароды ваяроў. што найболып пра- явілі сябе на вайне, уплывовых палітыкаў і, нарэшце, для папаўнення скарбу княства было вырашана ўвесці ў паветах і ваяводствах два ўрады. якія дагэтуль існавалі толькі ў цэлым па ВКЛ: урады стольнікаў і пад- століяў адпаведных паветаў і ваяводстваў.
    Псршыя прывілеі на гэтыя ўрады былі падпісаныя ўсакавіку 1590 г.: у Менскім ваяводстве ўрад стольніка атрымаў Юр'я Капашчэўскі. у Полацкім — Павел Кідачэўскі. Навагародскім — Павел Дзевялтоўскі. у Браслаўскім павеце — Васіль Масальскі. Былі ўзведзеныя ва ўрад стольнікаў найбольш заслужаныя і ўплывовыя зямянс ў павстах Лідскім. Упіцкім. Слонімскім і некаторых іншых.
    Гэта была першая хваля стварэння сістэмы ўзнагародаў для най- больш уплывовых і заслужаных прадстаўнікоў шляхедгва Вялікага кня- ства Літоўскага. Другая хваля. з увядзеннем у паветах і ваяводствах ура- даў мечных. лоўчых. скарбнікаў. падчашых і чэснікаў. мела месца пас- ля ўзыходжання на вялікакняскі сталсц Уладзіслава IV і датуецца 1635 г. У другой паловс XVII стагоддзя адбылося ўвядзсннс такіх га- наровых адзначэнняў, як стражнікі. канюшыя. крайчыя. абозныя і бу- даўнічыя ваяводстваў і павстаў. Сістэма ўрадаў працягвала змяняцца і ў XVIII ст.: у судовую сістэму ўводзілася практыка замены пажыццё- вых суддзяў так званымі сурагатарамі, звычайны.м станавілася пера- дача ўрада за адпаведнзто плату, з папярэднім узгаднсннем з вышэй- шымі ўладамі княства. другой асобс. Пасля абрання на каралеўскі стол Станіслава Аўгуста былі ўнесены значныя змянснні ў сістэму земскіх і гродскіх судоў. Замест суддзі і падсудка сталі выбіраць чатырох суд- дзяў. Болып праў пры наданні ўрадаўу паветах і ваяводствах атрымалі штогадовыя павятовыя і ваяводскія соймікі.
    Пры выкананні гэтай працы былі прагледжаны шматлікія гістарыч- ныя і літаратурныя крыніцы Прапрацаваны актавыя кніп Метрыкі Вя- лікага княства Літоўскага, Менскага земскага, гродскага судоў матэры- ялы Мснскай магдэбургіі. Былі выкарыстаны матэрыялы. змешчаныя ў працахТ. Жыхлінскага, А. Банецкага. В. Каяловіча. I. Лапо. А. Рахубы. Прааналізаваны матэрыялы па генеалогіі беларускай шляхты. распра- цаваныя маладымі беларускімі даследчыкамі і змешчаныя ў часоігісах «Беларуская Мінуўшчына», «Спадчына». «Беларускі гістарычны ча- сопіс» і нумарах «Беларускага пстарычнага агляду» Г. Сагановіча і выдання Згуртавання Беларускай шляхты «Годнасць» У. Вяроўкіна-
    Шэлюты. Выкарыстаны звесткі па гснеалогіі Валадковічаў змешчаныя ў рукапісе Андрэя Валадковіча. На жаль, амаль некранутымі аказаліся актавыя кнігі іншых ваяводстваў і паветаў Вялікага княства Літоўскага. 3-за немагчымасці свабоднага доступу зусім нс праводзілася праца па выкарыстанні архіўных і літаратурных крыніц. што знаходзяцца на за- хаванні ў замежных сховішчах. Зразумела. што гэта значна звузіла маг- чымасці па больш глыбокім асвятленні дзейнасці і жыцця выяўленых ураднікаў Менскага ваяводства. Па гэтай жа прычыне некаторыя з урад- нікаў ваяводства не могуць быць выяўленымі і ўнесенымі ў даведнік.
    Нсабходна адзначыць. што пры складанні даведніка былі выкарыс- таны звссткі з попісу пады.многа Менскага ваяводства. складзенага гродскімі судовымі ўраднікамі ваяводства ў 1667 годзе. Аднак у нашы рукі дакумент трапіў пашкоджаным. адсутнічаюць першыя і апошнія кадры стужкі. Толькі прыблізна можна ўстанавіць. што да 1967 года стужка захоўвалася ў фондах архіва Літоўскай ССР. Таму спасылкі на дакумент даюцца толькі ў тэксце даведніка.
    Угічваючы. што да гэтага часу на асабовы склад урадаў ваяводстваў і паветаў гісторыкамі не звярталася асаблівай увагі. у многіх працах па гісторыі Беларусі былі дапушчаны нскаторыя памылкі: нскаторы.м гістарычны.м асобам навукоўцамі прыпісваюцца ўрады. якія яны ніколі не займалі. Так, у працы Каяловіча «Herbarz rycerstwa W. X. Li- tewskiego...» (1) паведамляецца. што ўрад стольніка ваяводства Мснс- кага меў Крыштоф Мінькоўскі Нагорны. пісар гродскі Мснскі. Сапраў- ды, існаваў такі пісар гродскі Менскага ваяводства Крыштоф Мінькоўскі. які атрымаў першым у 1635 г. ганаровы ўрад мечнага Менскага і памёр каля 1640 г. Урад жа стольніка ваяводства Менскага на гэты час займалі прадстаўнікі роду князёў Жыжэмскіх. Да таго ж, нам не давялося сустрэць ні ў адной крыніцы ўпамінання імя гэтага ўрадніка з прыдомкам «Нагорны». хаця і нс выключана. што ў будучым будуць знойдзены матэрыялы, пацвярджаючыя гэтую інфармацыю Каяловіча. На наш погляд, дапускаюцца аналагічныя памылкі і ў вы- даннях сённяшняга дня.
    На жаль. намі не поўнасцю ўстаноўлсны ўсе асобы. займаўшыя ўрады Менскага ваяводства ў другой паловс XVII ст. Так. мы не можам дакладна прывесці імёны ўсіх стольнікаў Менскіх. пачынаючы з 1650 г„ пасля адыходу з урада Уладзіслава Комара. і ажда сярэдзіны 1687 г. пер- шай, з тых. што мы маем, даты трымання гэтага ўрада Тэадорам Анто- ніем Ваньковічам. падстарастам судовым Мснскім. Час знішчыў даку- менты гэтага псрыяду гісторыі ВКЛ. і нам прыходзіцца літаральна па
    дробязях устанаўліваць парадак псрадачы і атрымання ўрадаў Менска- га ваяводства.
    На наш погляд. з'яўляецца неабходным устанаўлснне ўсіх асобаў. якія мелі гтрыві леі на які-небудзь зрад або. з невысветленых дагэтуль прычын. мснавалі сябе ўраднікамі Мснскага ваяводства 3-за недасканаласці ар- ганізацыі працы канцылярыі Вялікага княства Літоўскага мелі месца злоўжывані ў справс надання ўрадаў Як тады пісалі. «па няведама якіх прычынах» адзін і той жа ўрад адначасова. з-за пратэкцыі розных вяль- можных асобаў. зразумела. не бсскарысна. атрымлівалі нскалькі прэтэн- дэнтаў адразу. I гэта было харакгэрна не толькі для Мснскага ваяводства. Так. 15 снежня 1649 г. асэсарскі суд княства разглядаў скаргу Людвіка Еўлашэўскага. старасты Вількамірскага. на Тэадора Друцкага Горска- га. войта Менскага. нямала паслужыўшага Айчынс ў псршых шэрагах яс абаронцаў і на Мальхера Савіцкага. каралеўскага сакратара. Справа заключалася ў тым. што адначасова з Людвікам Еўлашэўскім урад стольніка Полацкага ваяводства быў нададзены і Тэадору Друцкаму Горскаму і Мальхсру Савіцкаму. Абодва абвінавачваліся Еўлашэўскім у бяспраўным трыманні гэтага ўрада. ранейшым пасэсарам — гэта зна- чыць трымальнікам яго — быў Францкевіч. а цяпср «невядома якім спосабам яны мянутоць сябс стольнікамі Полацкага ваяводства». Членам асэсарскага суда прыйшлося моцна паламаць сабс галаву. каб без знач- ных стратаў для аўтарытэту дзяржавы выйсці з даволі прыкрага стано- вішча. Было прынята пад увагу атрыманне зусім нядаўна Людвікам Еў- лашэўскім староства Вількамірскага. а Мальхерам Савіцкім — старо- ства Драгіцкага. і, нарэшцс. улічаны баявыя раны Тэадора Друцкага Горскага. У выніку стольнікоўства Полацкага ваяводства рашэннем асэ- сарскага суда было пакінута за Тэадорам Друцкім Горскім. войтам Менскім (2). У Менскім ваяводстве аналагічнае становішча склалася ў канцы XVII — пачатку XVIII ст. У адзін і той жа час некалькі чалавск менавалі сябе лоўчымі Мснскага ваяводства. Наколькі гэта было магчы- мым. мы пастараліся выявіць усіх асобаў. якія па якіх-небудзь прычы- нах менаваліся ўраднікамі Менскага ваяводства. Праўда. патрэбна прыз- наць. што трыманне адразу некалькімі асобамі ўрада лоўчага або. да прыкладу. урада канюшага. не выклікала. па нашых звестках, судовых працэсаў. Бо з трыманнем гэтых зрадаў нс былі звязаныя значныя ма- тэрыяльныя набыткі. Зусім іншая справа была звязана з судовымі ўра- дамі. Вядомы судовы працэс. які распачаў Давыд Міцкевіч са Станісла- вам Свірскім з-за ўрада падсудкоўства земскага Мснскага.
    Згодна з Ю. Вольфа.м. аіульная колькасць зрадаў у Польшчы скла-
    дала каля 40 000. Аднак колькасць асобаў. адначасова менаваўшыхся (тытулаваўшых сябе) ураднікамі, значна (магчыма ў некалькі разоў) перавышала гэтую лічбу. У Полыігчы кожны павінен быць кімсьці, кож- ны імкнуўся атрымаць тыгул або ўрад (3). У Вялікім княстве Літоўскім было столькі звышнарматыўных ураднікаў. што з іх можна было сфар- маваць не адну харугву.
    ' Да ўсяго сказанага вышэй неабходна дадаць яшчэ адно: калі чалавск за сваё жыццё памяняў у Менскім ваяводстве некалькі ўрадаў паступо- ва падымаючыся па гэтай лесвіцы. то па кожнай асобе. па якой намі да- юцца звесткі. абагульняючая інфармацыя за ўвесь перыяд яго жыцця буд- зе змяшчацца толькі ў раздзеле, дзе прыводзяцца звесткі пра апошні ўрад. які ён займаў у Менскім ваяводстве. Гэта тычыцца, напрыклад. такіх асобаў. як Лявон Павел Валадковіч. Фларыян з Яксаў Быкоўскі. Ян Юзэф Клакоцкі, Іахім Хмара. якія займалі ў розныя перыяды свайго жыцця ўрады столыгікаў Менскіх, а потым атрымалі болып высокі ўрад.
    Укладальнік даведніка выказвае падзяку за аказанне фінансавай і тэхнічнай дапамогі спадарству Надзеі і Наталлі Чарняўскім. Таццяне Пашэвалавай. спадару Вячаславу Чарняўскаму Сяргею Астахаву Наўрад ці была б рэашзавана ідэя стварэння гэтай кнігі без іх бескарыснай да- памогі, прадстаўлення неабходных фінансавых і тэхнічных сродкаў. Вя- лікая падзяка Алеіу Іванавічу Дзярновічу. кандыдату гістарычных навук. супрацоўніку Акадэміі навук Рэспублікі Бсларусь Яго шчырая падтрым- ка спробы стварэння даведніка. высокапрафесійныя парады дапамаглі ўкладальніву даведніка пазбегнуць многіх памылак. Выказваю вялікую ўдзячнасць спадарам Сяргею Рыбчонку. Герману Брэгеру, Уладзіславу Вяроўкіну-Шэлюту за атрыманыя ад іх парады. а таксама ўсім супрацоў- нікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на чале з дырэкга- рам Алай Купрыянаўнай Галубовіч. Вялікая дапамога ў адшуканні не- абходных крыніц для напісання гэтага даведніка аказана ўкладальніку даведніка наступнымі супрацоўнікамі архіва: галоўным архівістам Гу- бінай Вікторыяй Уладзіміраўнай. загадчыкам аддзела захаванасці даку- ментаў і фондаў архіва Кутуювай Г'алінай Мікалаеўнай. супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-пошуковых сістэм Юцэвіч Яўгеніяй Іванаўнай. Коцік Тамарай Мікалаеўнай і Новікавай Ірынай Леанідаўнай. Вялікая ім падзяка!