Укладальнік даведніка спадзяецца. што гэтае выданнс будзе выкары- стана псторыкамі пры далейшай распрацоўцы генеалогп асобных родаў шляхты Вялікага княства Літоўскага. Крыніцы: 1. Каяловіч. «Кампендыум», л. 182. 2. НГАБ. КМФ 18. воп. 1, с. 339, л. 126. 3. Вольф Юзэф. «Сенатары і дыгнітары ВКЛ...», л. 196. Раздзел 11. Стольшкі ваяводства Менскага Стольнікі. Урад стольніка ў ВКЛ у архіўных крыніцах упамінаецца з з сярэдзіны XV ст. Стольнік вялікакняскага двара загадваў сервіроў- кай стала і парадкам падачы страў пры правядзенні афіцыйных прыё- маў Улічваючы вялікую колькасць запрошаных гасцей, у распараджэн- не стольніка прадстаўляліся памочнікі. якія менаваліся падстоліямі. 3 1590 г. па рашэнні каранацыйнага сойма Жыгімонт III пачаў уводзіць урад стольніка ў паветах і ваяводствах ВКЛ. дабіваючыся стварэння адзінай сістэмы ўрадаў ва ўсёй дзяржаве. 3 гэтага часу ўрад страціў свае функцыі і пераўтварыўся ў тьпул, надаваемы пажыццёва. Улада выка- рыстоўвала наданнс тьпула для вырознівання асабліва дастойных прад- стаўнікоў павятовай і ваяводскай эліты і для папаўнення скарбу дзяржа- вы. Таксама і члсны сям'і стольніка мелі права ўжываць тытул у побы- цс і пры складанні афыіцыйных дакументаў. Жонка стольніка. пажыц- цёва або да атрымання мужам новага. больш высокага ўрада (пасады. тытула), менавалася стольнікавай. Сын стольніка менаваўся стольніка- вічам. і гэта. пры скарачэнні запісу, часта прыводзіць даследчьікаў да памылак пры выкарыстанні дакументаў, датычных сына стольніка. У канцылярыях судоў ВКЛ урады рэдка запісваліся поўнасцю і, звычай- на. даваліся ў скроце — «стольн.», што магло азначаць і самога стольніка. і яго сына — стольнікавіча адпаведнага ваяводства ці павста. Дачка столыгіка менавалася стольнікаўнай. Права на ўжыванне тытула мела і жонка сына стольніка. яна менавалася столыгікавічавай. 11.1. Капашчэўскі Юр’я Багданавіч (20.03.1590 — да снежня 1624 года) Юр'я Багданавіч Капашчэўскі да моманту атрымання ўрада стольніка Менскага паспеў шмат чаго ў жыцці дасягнуць ды і перажыў нямала. Як сказана ў каралеўскім прывілеі на гэты ўрад ад 20 сакаві- ка 1590 г.. «...з маладосці гадоў сваіх продкам нашым. каралям, іх міласцям Польскім і Вялікім князям Літоўскім, службу аказваў на вайне...» (1). Быў першым у Менскім ваяводстве. атрымаўшым урад стольніка ваяводства.У адным з дакументаў ад 10 снежня 1612 г.. скла- дзеным Марцінам Карыбутам Вішнявецкім. палкоўнікам войскаў Рэчы Паспалітай. сярод ваяроў Пяцігорскай харугвы пана Глябовіча. пад- скарбія ВКЛ і 2-й панцырнай харугвы пана Крыштофа Рэдзівіла. вая- воды Віленскага, «застаючыхся» на службе ў Камянцы Падольскім, дваццатым пазначаны Юр'я Капашчэўскі (2). Належаў да пашыранага ў Менскім ваяводстве роду. Так. на пача- так XVII ст. у межах Менскага павета мслі аселасць зямяне Мапвей, Васіль і Іван Капашчэўскія. Разам з Геліяшам, Рыгорам і Філонам Капашчэўскімі. верагодна блізкай раднёй. Юр’я Капашчэўскі сумест- на валодаў меннем Капашчэўскае, якое ў 1596 г. было абменена з Ган- най Радзівіл на Чэрнеўскія двары (3). На 1585 г. Юря Капашчэўскі служыць пану Астафію Валовічу. Па яго загадзе Юр’я Капашчэўскага разам з намеснікам маетнасці Кро- шынскай Берасневічам праводзіць замену сваіх грунтоў на грунты Калдычоўёкія царэвіча Пунскага (4). Верагодна. пасля смерці ў 1587 г. Астафія Валовіча пералшоў на службу да Радзівілаў. Вядома, што на 1616 г займаў урад намесніка ў Радзівілаўскім Слуцку (5). На 20 сакавіка 1616 года атрымаў ад Яну- ша Радзівіла, на вечнасць, вялікую маетнасць Тонва ў Менскім паве- це. Разам з самой маетнасцю атрымаў ад Радзівіла і інвентар самоп маетнасці, складзены Мацеем Ломжынскім (6). Займаў пасаду намес- ніка Слуцкага, як і ўрад стольніка ваяводства Менскага, да самай сва- ёй смерці. якая наступіла ўканцы 1624 г., бо ўжо 4 студзеня 1625 г. быў унесеньі ў акгы тэстаменг Юр’я Капашчэўскага (7). a 6 лютага 1625 г. прывілей на ўрад стольніка Менскага атрымаў каралеўскі сакратар Мікалай Анфаровіч (8). Юр я Капашчэўскі ўступіў у шлюб з пані Раінай Салагубаўпай і меў з ёю некалькі дзяцей, з якіх нам пакуль што вядомыя толькі сын Пётр Капашчэўскі, падстолій і падстараста судовы Менскі. і дачка Кацярына. уступіўшая ў шлюб з Рыгорам Мірскім. стражнікам ВКЛ. вядомым удзельнікам усіх войнаў якія вяла ВКЛ у першай паловс XVII стагоддзя. Як дэводзіць Анджэй Рахуба. Тамапі Андрэ~віч Волан, сначатку суддзя гродскі Ашмянскі. а потым, з 1633 года, і маріпалак Ашмянскага паве- та, уступіў у свой першы шлюб з прадстаўніцай роду Канашчэўскіх (9). Вызнаваў кальвінізм і па даручэнні Януша Радзівіла. падчашага ВКЛ, старасты Берасцейскага, і на яго фундуш, займаўся будоўляй у Слуцку на Зарэччы евангелісцкага збору разам са школай пры ім (10). Некалькі разоў, у 15981 1619 гадах. абіраўся шляхтай Менскага ва- яводства дэпутатам Галаўнога Трыбунала ВКЛ. а ў 1607 годзе займаў урад маршалка Трыбунала. Жонка пана Юр’я Капашчэўскага. пані Раіна Салагубаўна. жыла яшчэ ў 1649 годзе. Па рашэнні Галаўнога Трыбунала ад 21 студзеня 1649 года Лукашу Чарнеўскаму быў выданы адпаведны ліст на бані- цыю на Раіну Салагубаўну Юр’евую Капашчэўскую і яе сына Пятра Ка- пашчэўскага, падстолія і падстарасту судовага Менскага. за невяртан- не пазыкі. Праўда, услед за лістом на баніцыю і вываланне былі вы- даны пані Раіне Салагубаўне дзве сублевацыі (дазволы на адгэрміноўку выканання прыгавору суда): ад ІОстудзеня і 20красавіка 1650 года(П). На 1667 год Капашчэўскія ў межах Менскага павета ўжо не суст- ракаліся. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 77, л. 70. 2. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 27, л. 58. 3. Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 1, л. 172. 4. АВАК, т. 28, л. 50. 5. НГАБ. Ф 694, воп. 4, с., л. 95. 6. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 9, л. 936. 7. «Герольд Literland», № 2-2, Гародня, 2001, лл. 76-77. 8. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 100, л. 361. 9. «Ураднікі Віленскага ваяводства . », № 1804, л. 277. 10. АВАК, т. 12, л. 435. 11. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 340, лл. 43, 51. 11.2. Анфаровіч Мікалай Міхайлавіч (06.02.1625 — да лютага 1633) Мікалай Анфаровіч. сакратар Жыгімонта III. таксама як і Юр'я Капашчэўскі. атрымаў урад стольніка Менскага ў якасці ўзнагароды за свае заслугі перад каралём Рэчы Паспалітай. Да моманту атрымання ўрада стольніка Мікалай Анфаровіч ужо быў каралеўскім чыноўнікам з вялікім жыццёвым вопытам. Невыпадкова. што іменна яму даруча- лася выконваць волю караля. як яго даверанай асобе. пры вырашэнні розных складаных пытанняў. Так, Мікалай Анфаровіч займаўся выра- шэннем судовых спраў паміж высокімі дастойнікамі Літоўскага кня- ства або спраў, узнікаючых паміжураднікамі і жыхарамі круляўшчыз- наў (дзяржаўных менняў. знаходзячыхся ў чыімсьці часовым тры- манні). Так, у 1628 годзе Мікалай Анфаровіч быў пасланы каралём для вырашэння спрэчных пытанняў. узнікшых паміж Аляксандрам Служ- кам, кашталянам Жамойцкім. старастам Рэчыцкім. і рэчыцкімі мес- цічамі. чыніўшымі шмат шкодаў кашталяну Жамойцкаму (1). Каралеўскі прывілей на ўрад стольніка Менскага ваяводства атры- маў 6 лютага 1625 года (2). Вядомы таксама ўдзел Мікалая Анфаровіча і ў дыпламатычных пе- рамовах з Масквой: да 1625 года ездзіў з пасольствам да Масквы. Ады- шоў з урада стольніка Менскага ваяводства да лютага 1633 года (3). Анфаровічы жылі на тэрыторыі ваяводства спрадвеку: як тады ка- залі, «Анфаровічы здаўна ў Менскім ваяводстве аселыя». Менні прад- стаўнікоў гэтага роду знаходзіліся каля Нястанавіч і ў Гараўцы Менс- кага павета. На 30 красавіка 1582 года возны Менскі Ціхан Васільевіч праводзіў агляд маетнасці Нястанавіцкай. належачай Багдане Паўлаўне Анфаровічаўнс. сястры Міхала і Яна Анфаровічаў. пацярпелай ад паг- рому. учыненага суседзямі (4). Пані Багдана жыла яшчэ ў 1600 годзе. У Менскім гродскім судзе, у лістападзе гэтага года, разглядалася справа па яе адмове вярнуць ліст і мамрам Станіславу Душэўскаму і ўзяць у яго грошы, пазычаныя ім некалі (5). Як даводзіць Адам Бансцкі, адзін з братоў Анфаровічаў, а менавіта Міхал. і быў бацькам Мікалая Ан- фаровіча, стольніка Менскага (6). Міхал Анфаровіч акрамя Мікалая меў яшчэ сына Андрэя і дачку Еву, уступіўшую ў шлюб з Сымонам Навашом. Мікалай, старэйшы сын Міхала Анфаровіча, усіупіў у шлюб з Ядвігай Францаўнай Умястоўскай. але нашчадкаў не пакінуў. Яго малодшы брат Андрэй атрымаў значныя зямельныя наданні ад кара- ля ў Смаленскім ваяводстве. займаў урад войскага Рэчыцкага і пакі- нуў двух сыноў — Крыштофа. падчашага Смаленскага, і Уладзіслава, стольніка Мсціслаўскага. уступіўшага ў шлюб з Барбарай Косакоўнай. дачкой Авдрэя Косакоўскага. спачатку стольніка Менскага. а потым падсудка земскага Віленскага ваяводства. У 1579 годзе адзін з Анфаровічаў. Ян Анфаровіч Пятровіч (так у тэксце. хаця сястра яго Багдана мянуецца Паўлаўнай), каралеўскі два- ранін увязаў Міхала Рагозу ў кіраванне манастыром святога Уваскра- шэння (7). У 1605 годзе Пётр Анфаровіч пазычыў Адаму Ваньковічу, будучаму войскаму Менскаму. буйную суму грошай і ўзамен трымаў ягоную маетнасць Гаравецкую (8). Як паведамляе Каяловіч. яшчэ адзін з Анфаровічаў, Самуэл, у 1651 годзе быў абраны дэпутатам Галаўно- га Трыбунала (9). Каяловіч, праўда. не ўдакладняе. ад якога ваяводства быў абраны Самуэл Анфаровіч дэпутатам, але сцвярджае. што быў ён сакратаром караля. Праверкай па матэрыялах Галаўнога Трыбунала ў Метрыцы Вялікага княства Літоўскага было выяўлена абранне на 1651 год ад Менскай шляхты Анфаровіча. але толькі Мікалая (10). Пры гэ- тым былі выяўлены дэпутаты ў ГТЛ ад усіх ваяводстваў і паветаў Вялікага княства Літоўскага, але другога Анфаровіча сярод іх не знай- шлося. На 12 лютага 1678 года ў Менскім гродскім судзе разглядалася спра- ва пляменніка памёршага Мікалая Анфаровіча, стольніка Менскага, Уладзіслава Анфаровіча, стольніка Мсціслаўскага. і яго жонкі Барба- ры Косакоўскай, пазваных Самуэлам Бародзічам і Тэадорай Валадко- вічоўнай за ператрыманне ў застаўным валоданні маетнасці Касцяне- вічы (11). Верагодна, справа не знайшла свайго вырашэння і ў 1680 го- дзе ў ГТЛ. пры маршалкоўстве Быхаўца. разглядалася справа братоў Ан- фаровічаў — Уладзіслава, стольніка Мсціслаўскага, і Крыпггофа, пад- чашага Смаленскага (12). Вядома. што Крыштоф Анфаровіч, яшчэ та- варыш харугвы гусарскай падскарбія ВКЛ, па каралеўскім прывілеі ад 30 ліпеня 1661 года атрымаў вёскі Слабодка і Шымацеева ў Смаленскім ваяводстве па здрайцу Паўлу Варанцу. «веру скруціўшаму» і перайшоў- шаму на бок ворага (13). Згодна з рэестрам падымнога Менскага паве- та, складзеным Марцінам Казімірам Валадковічам, гараднічым і пад- старастам судовым Менскім, і Аляксандрам Танаеўскім, пісарам гродскім, у 1667 годзе, яшчэ адзін прадстаўнік гэтага роду — Адам Анфаровіч валодаў двума дымамі ў Г араўцы і чатырма — у Баярах (14). Згодна з Банецкім, Станіслаў Анфаровіч, стольнік Мсціслаўскі, быў абраны Менскай шляхтай на элекцыю караля Яна III Сабескага (15).