• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 8, л. 541.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 773.
    4.	Там жа, л. 788.
    5.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 14, л. 218.
    6.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 544.
    7.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 178, л. 167.
    8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 179, л. 317.
    9.	Там жа, ф 1727, воп. 1,с. 17, л. 411.
    11.28.	Валадковіч Марцін
    (11.07.1772 — 22.03.1779 — да 20.04.1780)
    Па матэрыялах Андрэя Валадковіча, на працягу ўсяго свайго жыц- ця збіраўшага звесткі па генеалогіі Валадковічаў, на жаль, не надру- каваных і таму мала вядомых даследчыкам, Марцін Валадковіч. малод- шы сын Дамініка Алойзы Валадковіча. стольніка ваяводства Менска- га, нарадзіўся ў ваколіца.х Радашковіч, у Буцавіцкім менні, у 1716 го- дзе (1).
    Па рашэнні бацькоў яму, як і яго старэйшым братам Феліцыяну Філіпу, Пятру Станіславу, Антонію Лявону і сястры Теафіліі, свецк.
    Францысцы. быў вызначаны шлях служэння богу ў адным са шматлікіх кляштараў, раскіданых па землях Вялікага княства Літоўскага. На па- чатак 1731 года Марцін Валадковіч у адным з кляштараў Навагародка праходзіў навіцыят і рыхтаваўся да ўступлення ў ордэн святога Дамі- ніка. Толькі два сыны Дамініка Валадковіча — Ян Станіслаў. крайчы, і Лявон Павел, абозны ваяводства Менскага. — маглі атрымаць у спад- чыну вялікія зямельныя і грашовыя набыткі бацькі і дастойна прадстаў- ляць род. Але нечаканая смерць у канцы лета 1731 года Дамініка Ва- ладковіча. а ў верасні гэтага ж года і яго найбольш любага сына Яна Станіслава, крайчага ваяводства Менскага. пераблытала ўсе ранейшыя меркаванні бацькоў. Марцін Валадковіч зракаецца намеру прысвяціць сваё жыццё служэнню богу і вяртаецца да свецкага жыцця. Верагодна. у падзеле спадчыны па бацьку прымалі дзейны ўдзел толькі тры бра- ты: Феліцыян Філіп, на той час адзін з вышэйшых дастойнікаў уніяц- кай царквы ў Рэчы Паспалітай. Лявон Павел і сам Марцін. Вынікі такога рашэння былі, вядома, не на карысць братоў — Пятра Станіс- лава, прэора Наўгародскага на 1736 год, і Антонія Лявона. тэолага і лек- тара, якія былі ў канвенце Дамініканаў. Лявон Павел і Марцін Валад- ковічы, зразумела, выдзелілі адпаведныя грашовыя сродкі. у трэцяй ча- стцы кошту земляў і рухомасці. што засталася пасля Дамініка Валад- ковіча, старэйшаму брату Феліцыяну Філіпу, а рэшту падзялілі паміж сабой. зусім пакінуўшы па-за ўвагай неабходнасць хоць чым-небудзь падзяліцца з братамі, знаходзячьыіся ў кляштарах святога Дамініка. Як напісаў у позве ў суд ксёндз Станіслаў: «пасля памёршых Даміні- ка Валадковіча. стольніка. бацькі. і Яна Станіслава, брата, крайчага ва- яводства Менскага, усе добры сабе забралі і Турын. Новы Двор. Буца- вічы ў заставу аддалі. Кашын і нават 30 пляцаў у Менску, грошы — 60 000 польскіх злотых, а яго дапушчаць да атрымання долі спадчыннай не хочуць» (2). Гэта выклікала бясконцыя судовыя працэсы: пачаўшы- ся ў 1732 годзе. яны. верагодна. скончыліся толькі са смерцю. у пачат- ку 50-х гадоў XVIII стагоддзя. Лявона Паўла Валадковіча.
    Пасля смерці бацькі. дзякуючы атрыманым у спадчыну багаццям і падтрымцы братоў (Феліцыяна Філіпа, мітрапаліта уніяцкай царквы, і Лявона Паўла. спачатку стольніка і палкоўніка, а потьш і войскага ва- яводства Менскага), Марцін Валадковіч змог зрабіць. паводле мерка- ванняў таго часу . вельмі неблагую кар’еру і, галоўнае. значна павя- лічыць свае багацці. Толькі вельмі нябедны чалавек мог даць пазыку ў 206 000 польскіх злотых самому Альбрыхту Радзівілу і яго жонцы Ганне з Халецкіх (3). Але гэта было потым. у 1762 годзе. калі Марцін
    Валадковіч. пасля смерці Казіміра Дэ Раеса, былога скарбніка Менс- кага ваяводства. сам стаў скарбнікам ваяводства Менскага.
    Пасля смерці бацькі некаторы час. падпісваючы дакументы і, вера- годна. у абыходзе, карыстаўся азначэннем — стольнікавіч (г. зн. сын стольніка) ваяводства Менскага. Пачынаючы з 1737 года і аж да канца жніўня 1742 года (4). дата апошняга вядомага нам упамінання. Марцін Валадковіч займаў урад войскага Старадубаўскага. 3 1746 і па 1759 год сустракаюцца дакументы аб удзеле Марціна Валадковіча ў працы грод- скага Менскага суда ў якасці суддзі гродскага (5). 3 12 верасня 1758 года Марцін Валадковіч ва ўсіх дакументах падпісваецца ўжо ў якасці скар- бніка Менскага (6). Апошняе ўпамінанне аб заняцці ім гэтага ўрада датычыцца 22 чэрвеня 1764 года (7). Якраз у гэтым годзе, у сувязі з перыядам міжкаралеў’я ў Рэчы Паспалітай, быў абраны шляхтай Менскага ваяводства ў склад капту ровага суда ваяводства (8). У сувязі са смерцю Антоні Жыжэмскага. вельмі нядоўга займаўшага гарадні- цтва Менскае. 3 студзеня 1766 года Марцш Валадковіч атры.маў пры- вілей на ўрад гараднічага Менскага (9). Кароткі час, усяго два месяцы. з 9 мая і па 11 ліпеня 1772 года, трымаў урад падстолія Менскага. ва- кантны пасля пераходу Яна Юзэфа Клакоцкага на стольнікаўства Мен- скае (10) Пасля смерці Аляксандра Быкоўскага, былога войскага Мен- скага. Ян Клакоцкі атрымаў каралеўскі прывілей на гэты. больш вы- сокі ўрад. a 11 ліпеня 1772 года (11) быў выданы прывілей Марціну Валадковічу на ўрад стольніка Менскага.
    Па нашых звестках. жанаты быў толькі адзін раз — з Ганнай з Дэ Раесаў. скарбнікавай Менскай, дачкой Казіміра Дэ Раеса і Феліцыяны з Эйсмантаў скарбнікаў на 1736-174 Ігг. ваяводства Менскага (12), ус- тупіўшы з ёю ў шлюб каля 1733 года. Памёрла Ганна з Дэ Раесаў Мар- цінавая Валадковічавая. верагодней за ўсё, да 1775 года, бо ў акце аб завяршэнні пасаговых разлікаў з дачкой Францыскай і зяцем Флары- янам Бруно Стравінскім. старастам судовым Слонімскага павета, складзеным і ўнесеным у акты ў гэтым годзе. выступае толькі сам Марцін Валадковіч (13). Акрамя Францыскі меліся яшчэ тры дачкі: Фе- ліцыяна. Схаластыка і Канстанцыя Феліцыяну, па звычаі таго часу. бацькі прысвяцілі служыць богу ў кляштары Менскіх бенедыктынак. Як гэта тады рабілася, пры ўваходзе ў кляштар новай служкі бога бацькі ўнеслі значны фундуш на патрэбы кляштара. пра што сведчыць адпа- ведны дакумент, актыкаваны 22 сакавіка 1755 года (14). Ад памераў ахвяраванай сумы залежала далейшае жыццё Феліцыяны ў кляштары. Яшчэ адна дачка, Канстанцыя. устушла ў шлюб з Міхалам Гюнтэрам
    фон Гельдэнштайнам, на 1788 год стольнікам Навагародскага ваявод- ства. кавалерам ордэна св. Станіслава. сынам Самуэла Гюнтэра. на 1734 год войскага Старадубаўскага. і Саламеі Рдултоўскай (15). Сха- ластыка Валадковічаўна ўступіла ў шлюб з панам Ігнацым Валодзькам, на 3 чэрвсня 1780 года пісарам земскага Ашмянскага павета (16). Шлюб пані Схаластыкі з панам Ігнацы Валодзькам. пісарам земскім Ашмянскім. быў нядоўгі — 5 чэрвеня 1782 года Ігнацы Валодзька памёр (17). Па звычаі таго часу. дзяцей у сям’і Марціна Валадковіча нарадзілася многа. але з-за кепскай медыцыны вельмі многія з яго наш- чадкаў паміралі яшчэ ў маленстве. Так, у зусім .маладым узросце па- мёр яго сын Вінцэнт (18).
    У Марціна Валадковіча, стольніка Менскага, і Ганны з Дэ Раесаў меўся яшчэ адзін сын -— Францыск Ксавэры Валадковіч, якому лёс на- канаваў кароткае жыццё. Пасля смерці бацькі ў яго рукі перайшлі вя- лікія багацці. Францыск Ксавэры Валадковіч выгадна ажаніўся з Тэ- рэзай з Пшэздзецкіх, прынёсшай вялікі пасаг. нядоўга займаў урад суддзі гродскага Менскага, дабіўся высокага ўрада надворнага падка- морыя ВКЛ. або. інакш. каралеўскага шамбеляна. Памёр. пакінуўшы двух нялетніх сыноў: Мельхіёра і Каспра. якіх выхаваў яго блізкі крэў- ны. сын Міхала Валадковіча. старасты Гаенскага. Вінцэнт Валадковіч. Тэрэза з Пшэздзецкіх, быўшая Францыскавая Валадковічавая, падка- морына надворная ВКЛ. нядоўга пражыла пасля ўступлення ў шлюб з Вінцэнтам Валадковічам. старасцічам Гаенскім. і памёрла. як яна сама пісала ў тэстаменце. «у маладым вску».
    Пасля заўчаснай смсрці старэйшага брата Лявона Паўла Валадко- віча, войскага Менскага ваяводства. а неўзабаве і яго жонкі. Марцін Валадковіч разам з братам Феліцыянам Філіпам. мітрапалітам усяе Русі, становіцца апекуном нялетніх дзяцей памёршага брата. Пад яго кіраваннс трапляюць вялікія зямельныя багацці пляменнікаў: Вінцэнта. Алойзы і Ганны Валадковічаў. вайсковічаў і вайскавічаўны ваяводства Менскага. Патрэбна прызнаць. што са сваёй справай Марцін Валад- ковіч справіўся выдатна. Пры дасягненні сталасці Вінцэнта Валадко- віча. вайсковіча Менскага. перадаў у яго рукі кіраванне ўсімі маетнас- цямі, што засталіся пасля бацькі. I хаця Вінцэнт Валадковіч і спраба- ваў судзіцца з дзядзькам. але той давёў у судзе справядлівасць усіх сваіх рашэнняў па кіраванні маё.масцю. Патрэбна прызнаць, што на гэта спатрэбілася шмат часу і нямала высілкаў, пакуль у 1776 годзе паміж Марцінам Валадковічам. стольнікам ваяводства Менскага, і яго пля- меннікамі. сынамі Лявона Паўла Валадковіча, войскага і палкоўніка
    ваяводства Менскага. Вінцэнтам і Алойзы. не быў заключаны камп- раміс па выдатках, якія былі зроблены стольнікам Менскім (19). Да ўсяго гэтага Марцін Валадковіч. стольнік Менскі. паклапаціўся аб вы- годным шлюбе і для сваёй пляменніцы Ганны. выдаўшы яе замуж за Яна Гурко. гараднічага. пісара земскага Віцебскага і ротмістра войс- каў Вялікага княства Літоўскага (20). Пасаговая сума памерам у 40 000 польскіх злоты.х была прадбачліва пакладзена на захаванне і рост ў Менскі жаночы кляштар бенедыктынак і перададзеная па тэстымані- яльнаму акту прэвялебнай Ганараце. старэйшай гэтага кляштара (21). На рашэннс Марціна Валадковіча ўнесці грошы на захаванне і рост у кляштар бенедыктынак Менскіх паўплываў і дэкрэт Генеральнай кан- федэрацыі ВКЛ ад 1764 года (22).
    Карыстаючыся вялікімі грашовымі сродкамі. актыўна выку пляў у збяднелы.х уладальнікаў прывабныя маетнасці: на 22 сакавіка 1779 года уносіць у акты дакумент аб куплі ў Масальскага мснняў Доўбарава і Хельміцы (23). Пры гэтым і сам не цураўся магчымасці пры вострай неабходнасці ў вялікіх сумах грошай перадаць на часовас трыманне, у заставу. як тады гаварылі. свае маетнасці. Найболыіі часта гэта даты- чылася Турына. Так. у 1738 годзе ён перадае яго ў заставу сваёй жон- цы ўсяго за 23 000 польскіх злотых (24). Верагодна, па гэтай жа пры- чыне Турын перадаецца ў заставу ў 1746 годзе за значна болыпую суму Ежы і Барбары з Прэрадоўскіх Прысецкім, чэснікам Смаленскім (25). Аднак судовы.х спраў па пратэрміноўцы вяртання пазык ніколі не да- пускаў, свае пазыкі вяртаў у тэрмін. Як нам падаецца. асноўнай кры- ніцай павелічэння багаццяў Марціна Валадковіча было ліхвярства. Прычым са сваіх даўжнікоў спаганяў грошы хутка і без літасці. Яшчэ у 1736 годзе даў пазыку Антонію Рудніцкаму (Руданскаму). уладальн- іку маетнасці Блуза. і калі той своечасова з ім не разлічыўся, то па рашэнні суда заняў яго маетнасць і. верагодна, вытрас з яе не толькі свае грошы. але і шмат больш (26).