Стэфан Быкоўскі. падстолі і суддзя гродскі Менскі. атрымаў прьі- вілей на стольнікаўства Менскае 28 лістапада 1748 года пасля перахо- ду Лявона Паўла Валадковіча на ўрад войскага Мснскага (1). Крыху pa- Heft адмовіўся ад урада суддзі гродскага Менскага. які займаў прыклад- на з 13 мая 1724 года пасля смерці былога суддзі гродскага Міхала Філіповіча (2). Першая палова XVIII стагоддзя адзначана новы.м уздымам на вяр- шыню ўлады ў Менскім ваяводстве прадстаўнікоў сям’і Быкоўскіх. нашчадкаў Івана Фёдаравіча Быкоўскага. які займаў у другой паловс XVI стагоддзя па чарзе ўрады: падстарасты судовага гродскага, войта і войскага Менскага ваяводства. I ў XVI стагоддзі ў межах Менскага ваяводства мелі «сталую аселасць» прадстаўнікі роду Быкоўскіх з Яксаў, як яны пачалі сябе менаваць ужо ў XVIII стагоддзі. Гэта Тамаш. Аляксандр. Самуэл і Ян Быкоўскія. вядомыя нам па судовых матэры- ялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, але яны асаблівай вагі ў жыцці ваяводства не мелі. Дзякуючы шматлікасці і аб яднанасці прад- стаўнікі клану Быкоўскіх у XVIII стагоддзі змаглі сканцэнтраваць у сваіх руках значную частку ваяводскіх урадаў. Так. Аляксандр Быкоўскі займаў урад войскага Менскага. а сын Стэфана Быкоўскага Фларыян Станіслаў. а потым і ўнук Стэфан на працягу значнага часу трымалі такі важны ўрад. як урад харужага Мснскага. Стэфан з Яксаў Быкоўскі. стольнік ваяводства Менскага, быў сы- нам Маршна Крыштофа Быкоўскага. падчашага Мсціслаўскага (3). Меў братоў: Марціна. на 1729 год войскага Чарнігаўскага. Ежы. ста- расту Бабінаўскага. Антоні. Аляксандра. войскага Менскага. Яна. пад- столія Браслаўскага павста. і сясцёр: Гелену. заТеафілам Тышкевічам. Кацярыну — за Станіславам Дэ Раесам і Канстанцыю. 3 усімі сваімі братамі і сёстрамі доўга судзіўся па падзеле спадчыннай маетнасці Пя- цсўшчына (4). Ажаніўся Стэфан Быюўскі. стольнік ваяводства Менскага. з Кан- станцыяй з Станксвічаў. чэснікаўнай Менскай. дачкой. незадоўга да гэ- тага памёршага Стэфана Станкевіча, чэсніка Менскага. і Гелены Пят- роўскай. Згодна з запісам. унесеным 6 мая 1713 года ў актавыя кнігі Мснскага гродскага суда. пасаг. атрыманы маладымі. складаў 2000 польскіх злотых, немалая па тых часах сума, укладзсная ў фальварк Заазер’е, аддзелены яшчэ ў красавіку 1702 года самім Тэадорам Друцкім Горскім. падкаморыем Менскім, ад Каралішчавіч і псрадад- зеныя ў заставу Стэфану Станксвічу. чэсніку Менскаму. ды так і нявы- куплены (5). 3 пані Кацярынай Станкевічаўнай меў сыноў: Рамана, Ан- тоні. Яна Тадэуша. Станіслава (6) Лявона (7). Аляксандра. Казіміра (8) і Фларыяна Станіслава. Акра.мя іх Стэфан і Кацярына Быкоўскія мелі і дзвюх дачок: Феліцыяну. уступіўшую ў шлюб з Мікалаем Багу- шэвічам Мінькоўскім. стражнікам Полацкім. і Бібіяну, быўшуто ў шлю- бе з Антоніем Жыжэмскім, на 1755 год ротмістрам ваяводства Менс- кага. а ў 1764 годзе атрымаўшым урад гараднічага Менскага і памёр- шага праз некалькі месяцаў пасля атрымання прывілея на гэты ўрад (9). Дарэчы. у сям’і Багушэвіча. стражніка Полацкага. нарадзіўся Ста- ніслаў Багушэвіч Мінькоўскі. будучы суддзя гродскі Менскі. нязлом- ны патрыёт сваёй Айчыны. Нягледзячы на прайшоўшы даволі значны час. сям'я Быкоўскіх змагла захаваць у сваім валоданні некаторыя маетнасці. набытыя амаль паўтара стагоддзя таму назад іх продкам Іванам Фёдаравічам Бы- коўскім. Сярод гэтых маетнасцяў найбольш вядомая Пяцсўшчына пад Менскам. Акрамя спадчынных. так званых «дзедзічных» земляўда канца жыцця Стэфан з Яксаў Быкоўскі. стольнік Менскі. змог сканцэн- траваць у сваіх руках і вялікія абшары купленыя, або атрыманых у заставу, а потым і нявыкупленых ранейшымі ўладальнікамі земляў з падданымі. Так. у яго руках аказалася маетнасць Белічаны. атры.маная ад Канстанцыі з Палубінскіх Ежынай Быкоўскай. Лагі — ад Казіміра Баратынскага і Какошыцы — ад Адама Барташэвіча. ротмістра Аршан- скага павета. У пачатку 1750 года Стэфан Быкоўскі. стольнік Менскі унёс у акгы Менскай магдэбургіі акт аб куплі маетнасці Ужанкі ад Чэс- лаўскіх (11). Улічваючы яго статус стольніка ваяводства Менскага. a раней суддзі гродскага. можна здагадвацца. што суседства з ім не было зусім лёгкім. Так. у Менскім гродскім судзе на 21 лістапада 1739 года разглядалася справа аб зводзе падданых з маетнасці Заазер'е. што належала пані Канстанцыі Цяршцкай і яе сыну Мікалаю. Пры гэтым не толькі звялі падданых, але і звезлі сабе дамоў і чужое жыта (12). Справа. верагодна. тут ішла не толькі аб зводзе падданых і захопе збож- жа. верагодна. у Стэфана Быкоўскага меліся намеры захапіць гэтую ма- етнасць. Справу ўдалося рэалізаваць. бо ўжо ў 1785 годзе ўнук Стэфана Быкоўскага, стольніка ваяводства Менскага. таксама Стэфан. харужы ваяводства Менскага. прадаў Тадэушу Ваньковічу частку гэтай мает- насці (13). Дата смерці Стэфана Быкоўскага, стольніка ваяводства Менскага, намі не ўстаноўлена. Паведамленне аб яго смерці ўнесена ў актавыя кнігі Менскага гродскага суда 30 чэрвеня 1775 года (14). Верагодна. што памёр ён у пачатку 1775 года. бо якраз у пачатку гэта- га года ў акты гродскія было ўнесена шмат дакументаў аб пазыках, зроблсных рознымі асобамі ў Стэфана з Яксаў Быкоўскага, стольніка Менскага. Прыкладам такога запісу аблігацыйнага (аб пазыцы) можа служыць запіс аблігацыйны ад Себастыяна Лігезы да Стэфана Быкоў- скага, стольніка Менскага (15). Ад свайго ўрада стольніка Менскага Стэфан Быкоўскі адмовіўся дабраахвотна (16) да 29 мая 1762 года, або. як запісана ў прывілеі, рэ- зыгнаваў «post liberum», якраз па прывілеі. унесеным у кнігі Метрыкі пад гэтай датай, урад стольнікаўства атрымаў яго сын Фларыян Ста- ніслаў Быкоўскі. былы да гэтага часу пісар гродскі Менскі. Крышцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 7176, л. 234. 2. Там жа, ф 1727. воп. 1, с. 8, л. 1023. 3. Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 54, л. 1078. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 41, л. 375. 5. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, лл. 1082, 1124. 6. Там жа. ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 85. 7 Там жа, кмф 18. воп. 1,с. 179. л. 575. 8. Там жа, ф 1727. воп. 1. с 10, л. 144. 9. Там жа. ф 1816, воп. 1, с 10, л. 59. 10. Там жа. ф 1769, воп. 1, с. 7, л. 1254. 11. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 8, л. 379. 12. Там жа, ф 1727, воп 1, с. 42. л. 106. 13. Там жа, ф 1769. воп. 1. с. 26, л. 260. 14. Там жа, ф 1727. воп 1. с 17, л. 385. 15. Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 17. л. 178. 16. Там жа, кмф 18, воп. 1. с. 183. л. 654 11.25. Быкоўскі Фларыян Станіслаў з Яксаў (29.05.1762- да 27.03.1765) Урад стольнікаўства Менскага Фларыян Быкоўскі займаў вельмі кароткі час. каля двух гадоў. перайшоўшы ў канцы сакавіка 1765 года (1) на іншы. больш высою. урад — харужага ваяводства Менскага. Ад харуства Мснскага адмовіўся на грамнічным сойміку 5 лютага 1777 года. дабіўшыся перадачы ўрада свайму старэйша.му сыну Стэфану Быкоўскаму. Улічваючы гэта. асноўныя даты жыцця і дзейнасці Фла- рыяна Быкоўскага будуць пададзсны ў раздзеле »Харужыя ваяводства Менскага». Першы свой урад будаўнічага ваяводстваМенскагаатрымаўу 1737 годзе. пасля адыходу з гэтага ўрада пана Антонія Трускоўскага (2), з 23 кастрычніка 1752 года быў канюшым Менскім (3). потым прыкладна паўтара года быў стражнікам Менскім і. пасля адыходу бацькі Стэфа- на Быкоўскага з урада стольніка Менскага. сам атрымаў каралеўскі прывілей на гэты ўрад (4). Пасля адыходу Міхала Жыжэмскага з урада пісара гродскага на ўрад сурагатарства земскага Менскага, меўшага мссца 9 ліпсня 1745 года (5). ад старасты судовага Менскага атры.маў прывілей на пісарства гродскае Менскае. Гэты ўрад займаў да пачатку 1765 года. праўда. у сувязі з міжкаралеўем. пачынаючы з сярэдзіны 1764 года і да сакавіка 1765 года абавязкі шсара гродскага Менскага не выконваў, бо. згодна са Статутам ВКЛ. на перыяд да абрання новага караля ўсе абавязкі суда ў ваяводстве пры.маў на сябс каптуровы суд. Фларыян Станіслаў Быкоўскі. пісар гродскі Менскі. а потым стольнік гэтага ж ваяводства. быў двойчы жанаты. У першы шлюб ус- тупіў з Тэадорай з Яцэвічаў. памёршай да 6 жніўня 1749 года (6). У пачатку 1751 года паўторна ўступіў у шлюб з пані Петранэлай з Вільчкоўскіх (7). Патрэбна адзначыць. што і для яе гэта быў таксама другі шлюб: за Фларыяна Быюўскага яна пайшла пасля смерці свайго першага мужа пана Бандынэлі. падкаморыя Дэрпцкага (8). Меў двух сыноў: Стэфана. будучага харужага Менскага, і Антонія. генерал-лей- тэнанта войскаў ВКЛ. Жыў яшчэ ў 1785 годзе. Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 14, л. 376. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 171, л. 128. 3. Там жа, кмф 18. воп. 1, с. 179, л. 27. Ф 1727, воп. 1. с. 13. л. 1217. 4. Там жа, кмф 18, вон. 1, с. 183, л. 654. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1. с. 173, л. 697. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11, л. 836. 7. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 8, л. 633. 8. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 11, л. 378. 11.26. Валадковіч Юзэф (27.03.1765 — да 9.05.1772) Юзэф Валадковіч. гараднічы Менскі. атрымаў урад стольніка Мен- скага па каралеўскім прывілсі ад 27 сакавіка 1765 года (1), пасля ады- ходу Фларыяна з Яксаў Быкоўскага. былога стольніка Менскага. на ўрад харужага Менскага. Верагодней за ўсё. Юзэф Валадковіч. сын Стэфана, падсудка зем- скага Менскага. і Розы са Слізняў, рэфсрэндароўны ВКЛ. нарадзіўся ў пачатку XVIII стагоддзя і амаль да 1733 года не прымаў ніякага ак- тыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці ваяводства. Прынамсі ў актавых кнігах гродскага і земскага суда Мснскага ваяводства. у матэрыялах Мстрыкі Вялікага княства Літоўскага ніякіх слядоў аб гэтым нам заў- важыць не ўдалося. Упершыню яго імя сустракаецца ў рашэнні (лаў- думс. як тады называлі) грамнічнага (лютаўскага) сойміка 1733 года. унесенага ў гродскія акгы Менскага суда 12 лютага (2) з пералікам пас- лоў на элекцыйны сойм РП па абранні каралём Аўгуста II. Сярод многіх прадстаўнікоў бліскучай моладзі, што належала да лепшых сем'яў ваяводства. нам сустрэлася і імя Юзэфа Валадковіча. падсудковіча Мен- скага. Потым Юзэфу Валадковічу ігрыйшлося чакаць яшчэ 16 год па- куль у 1749 годзе яго бацька змог дабшца каралеўскага прывілея. пад- пісанага 30 красавіка. на даволі высокі і прэстыжны ўрад гараднічага Менскага. Гэты ўрад стаў вакантным пасля пераходу Юзэфа Міхала Іваноўскага. былога гараднічага і ротмістра Менскага. на ўрад гарада- вога судовага старасты Менскага (3).