• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усе нашы дзеці з Булербю  Астрыд Ліндгрэн

    Усе нашы дзеці з Булербю

    Астрыд Ліндгрэн

    Памер: 110с.
    Вільня 2000
    19.65 МБ
    той, што была пры Паўночным Двары, а Оле прарэджваў рэпу, якая адносілася да Паўднёвага Два-
    pa. За кожную баразну, што мы прарэдзілі, мы атрымлівалі грошы: па сорак эрэ за доўгую й па дваццаць за самую кароткую баразну. Мы паапраналі на сябе пярэднікі зь мешкавіны, каб не пазьбіваць каленяў. У нас з Брытай і Ганнаю на галаве былі павязаныя хусткі: мама сказала, што мы выглядаем, нібы маленькія цётачкі. 3 сабою ў нас была біклага з сокам на той выпадак, калі мы адчуем смагу. Мы адчулі яе амаль адразу ж, пабралі доўгія саломінкі й, укленчыўшы вакол біклагі ды апусьціўшы туды свае саломінкі, па-
    чалі піць. Гэта было так цудоўна піць цераз саломінку, і мы пілі й пілі, аж пакуль біклага не апусьцела. Але тады Ласэ ўзяў яе, пабег да крыніцы, што была непадалёк у кустах, і прынёс нам вады. I тады ўжо мы пілі ваду. Гэта было таксама забаўна, хоць і ня так смачна. Нарэшце, Оле лёг сьпінай на зямлю й сказаў:
    -	Чуеце, як ува мне булькоча?
    У яго страўніку было гэтулькі вады, што, калі ён варушыўся, мы ўсе чулі як яна булькаціць у ім.
    Прарэджваючы рэпу, мы ўвесь час міжсобку размаўлялі, расказвалі адно аднаму казкі. Ласэ паспрабаваў быў раказваць страшкі, але гэтыя страшкі зусім ня страшныя тады, калі сьвеціць сонца. Тут Ласэ захацеў учыніць спаборніцтва, хто здолее найгорш лаяцца. Але Брыта, Ганна й я не згадзіліся на гэта, бо спадарыня настаўніца казала нам, што лаюцца толькі дурныя. Ласэ паспрабаваў лаяцца сам, але даспадобы яму гэта не прыйшлося, й неўзабаве ён перастаў.
    Наш першы дзень на прарэджваньні рэпы быў самы вясёлы. Пазьней стала крыху сумнавата, але ўсё адно мы мусілі працягваць тую працу, бо рэпу трэба было прарэдзіць.
    Аднаго дня, калі мы толькі ўзяліся за работу, Ласэ сказаў Оле:
    -	Пэтруска сальда бумбум.
    Оле адказаў:
    -	Каліфінк, каліфінк.
    А Босэ дадаў:
    -	Мойсі, дойсі філібум арарат.
    Мы запыталіся, што гэта значыць. А Ласэ адказаў, што гэта такая адмысловая мова, якую разумеюць толькі хлопчыкі.
    Маўляў, для дзяўчынак яна занадта цяжкая.
    Га-га, сказалі мы, вы самі нічога не разумееце!
    Вядома ж, разумеем, адказаў Ласэ. Першае, што я сказаў, было: «Сёньня добрае надвор’е». А Оле адказаў: «Сапраўды, сапраўды». I нарэшце, Босэ сказаў: «Як добра, што дзеткі гэтага не разумеюць».
    Яны яшчэ доўга-доўга вярзьлі абы-што на сваёй мове. Нарэшце, Брыта сказала, што ў нас таксама ёсьцека мова, зразумелая толькі дзяўчынкам, і мы пачалі гаварыць на гэтай нашай мове. Усю раніцу мы праляжалі на полі, размаўляючы на розных мовах. Папраўдзе, я ня бачыла паміж імі аніякае розьніцы, але Ласэ сказаў, што нашая мова зусім недарэчная. Хлапечая мова, маўляў, куды лепшая, яна амаль што расейская.
    -	Каліфінк, каліфінк, — зноў сказаў Оле.
    А мы ўжо гэтак шмат вывучылі з хлапечае мовы, што ведалі: гэта значыла «сапраўды, сапраўды» I цяпер мы з Брытаю й Ганнаю завём Оле няйначай, як Оле Каліфінк.
    Аднойчы апоўдні, калі мы зноўку займаліся прарэджваньнем рэпы, мы сядзелі на грудцы камянёў, пілі какаву й елі бутэрброды, якія нам гэтым разам далі з сабою, і вось тут неба раптам
    пацямнела, й пачалася жахлівая навальніца. Таксама пайшоў град. Градабой быў гэткі моцны, што на зямлі ўтварыліся сапраўдныя белыя гурбы нібы тыя сумёты ўзімку. Мы паўскоквалі й пабеглі з усяе моцы, як толькі маглі. Усе мы беглі басанож, і нам было вельмі халодна ў ногі, калі мы ляцелі на тых грудках градзінаў.
    -	Бяжым да Крысьціны, у Лясны дом! крыкнуў Ласэ.
    Мы амаль заўсёды робім тое, што прапануе Ласэ; так зрабілі мы й гэтым разам. Крысьціна жыве ў невялікім чырвоным доме, што быў непадалёк ад таго мейсца.
    Мы паімчаліся туды, і нам пашэнціла: Крысьціна была дома. Крысьціна пажылая жанчына й выглядае амаль як бабуля. Яна заўсёды вельмі добрая. Я шмат разоў была ў яе.
    -	Мілыя мае, мілыя мае! усклікнула яна, пляснуўшы рукамі. Ах, бедныя дзеткі!
    Яна распаліла вялікі вагонь у агмені, што быў у яе жылым пакоі, а мы паскідалі нашыя вопраткі й пачалі грэць ногі каля вагню. Пасьля Крысьціна, узяўшы металічную вафельніцу, у тым самым агні напякла нам вафляў. Потым згатавала кавы ў чыгунку, што стаяў у агмені на трыножніку.
    У Крысьціны тры коткі. Адна зь іх нядаўна прынесла кацянятак. Яны ляжалі ў кошыку, мяўкалі й былі такія цудоўныя! Іх было чацьвёра, й Крысьціна сказала, што яна хоча параздаваць усіх, апроч аднаго іначай у яе хаце будзе гэтулькі катоў, што ёй самой мейсца не застанецца.
    Вой, а ці ня можна аддаць іх нам? усклікнула Ганна.
    Крысьціна адказала, што, вядома, яна магла б пааддаваць іх нам, ды яна не была ўпэўненая, што нашым матулям будзе даспадобы, калі мы прынясем дадому малых кацянятаў
    Усе людзі любяць кацянятак, сказала Брыта.
    I мы сталі ўпрошваць Крысьціну аддаць нам тых кацянятак, каб хоць бы паглядзець, як яны сябе будуць паводзіць. Падумайце толькі сабе: іх
    жа якраз трое: адно кацяня ў Паўночны Двор, адно ў Сярэдні Двор, і адно ў Паўднёвы двор.
    Ласэ выбраў сабе тое кацяня, якое мы й хацелі мець. Яно было маленькае паласатае й мела на ілбе белую плямінку. Брыта з Ганнаю ўзялі сабе зусім белае, а Оле сабе зусім чорнае кацяня.
    Калі нашыя вопраткі пасохлі, мы з нашымі кацянятамі пайшлі дадому. Мне было ўсьцешна, што ў мамы-коткі засталося кацяня. Іначай у яе не было б аніякіх дзетак.
    Мы назвалі сваё кацяня Варкоткай. Брыта й Ганна далі свайму кацяняці імя Сэса, а Оле назваў сваё Малькольмам. Ніводная з нашых мамаў ня стала пярэчыць, каб мы займелі дома кацянятак; і гэтак яны засталіся ў нас жыць.
    Я вельмі шмат гуляла са сваёй Варкоткаю. Да вяровачкі я прывязвала кавалачак паперы й бегала зь ім туды й сюды, а Варкотка лётала сьледам
    за мною й спрабавала ўхапіць гэтую паперу. Ласэ й Босэ напачатку таксама зь ёй гулялі, але хутка гэта ім надакучыла. Якраз я павінна была клапаціцца, каб Варкотка мела нешта зьесці. Яна піла малако на кухні са сподачка. I яна піла ня так, як гэта робяць людзі: усоўвала свой ружовы-ружовы язык у малако й зьлізвала яго. Я ўладзіла кошык, у якім яна спала. Там было мякка-мякка. Раз-пораз мы выносілі Варкотку, Сэсу й Малькольма на палянку, каб яны маглі крыху пазабаўляцца разам. Бо яны ж былі сёстрамі й братамі й, вядома ж, хацелі сустракацца адно з адным.
    Я зарабіла на прарэджваьні рэпы 9 кронаў і 40 эрэ і ўсе грошы склала ў сваю капілку. Бо я хачу накапіць на ровар, на чырвоны ровар.
    ЯК ОЛЕ ЗАНМЕУ СВАЙГО САБАКУ
    У Оле няма ані братоў, ані сясьцёр. Але ў яго ёсьць сабака. Ну й, натуральна, кот Малькольм. Сабаку завуць Сьвіп. Зараз я распавяду, як гэта здарылася, што Оле займеў Сьвіпадакладна, як гэта сам Оле нам расказаў.
    На паўдарозе ад Булербю да Стурбю жыве шавец, прозьвішча якога Добры. Гэта ў яго такое прозьвішча Добры, але ён ня добры, ані на каліва. Калі мы прыходзім да яго па нашыя чаравікі, яны ніколі не бываюць гатовыя, хоць бы ён шмат разоў абяцаў гэта зрабіць. Усё з тае прычыны, што ён шмат выпівае, кажа Агда. Менавіта ў яго раней і быў Сьвіп. Шавец ніколі ня быў добры са Сьвіпам. А Сьвіп быў найгоршым сабакам ва ўсім прыходзе. Сабака быў заўжды навязаны пры буд-
    цы, й калі нехта йшоў да Добрага са сваім абуткам, Сьвіп вылязаў з будкі й пачынаў брахаць. Мы яго баяліся й не наважваліся падыходзіць блізка. Таксама мы баяліся й самога шаўца, бо ён заўсёды быў злы й казаў:
    Дзеці гэта хуліганьнё, якому штодня трэба задаваць добрую лупцоўку.
    Сьвіп таксама часьцяком даставаў добрай лупцоўкі, хоць ён быў не чалавечым дзіцём, а сабакам. Напэўна,
    Добры лічыў, што сабак таксама трэба лупцаваць штодзень. А калі Добры быў п’яны, ён забываўся даваць Сьвіпу есьці.
    У той час, калі Сьвіп яшчэ быў у шаўпа, я думала, што ён брыдкі й злы сабака. Ён быў гэткі брудны й калматы, і ўвесь час адно толькі гыркаў ды брахаў. Цяпер я лічу яго добрым і прыгожым сабакам. Гэткім добрым яго зрабіў Оле. Оле й сам хлопчык добры й прыязны.
    Дык вось, калі аднаго разу Оле прышоў са сваімі сандалямі да шаўца, Сьвіп, як заўсёды, выскачыў са сваёй будкі, пачаў брахаць і нібыта хацеў грызянуць Оле; Оле спыніўся й загаварыў з сабакам. Ён сказаў, што Сьвіп файны сабака, і ён не павінен гэтак вось злосна брахаць. Вядома, Оле стаяў на пэўнай адлегласьці гэтак каб Сьвіп да яго не дабег. Сьвіп быў злы, як звычайна, і зусім не падобны да файнага сабакі.
    Калі Оле другім разам прыйшоў па свае сандалі, ён прыхапіў Сьвіпу костку. Сьвіп напачатку быў зарыкаў і забрахаў, але быў такі галодны, што праз хвілю ўцяўся ў тую костку зубамі. Пакуль ён
    яе грыз, Оле стаяў непадалёк і ўвесь час гаварыў, што Сьвіп файны і разумны сабака.
    Оле мусіў прыходзіць па тыя сандалі яшчэ некалькі разоў, бо яны, вядома ж, не былі гатовыя. I кожны раз ён браў з сабою нешта смачнае для сабакі. I аднаго цудоўнага дня, уявіце сабе, Сьвіп ня стаў гыркаць на хлапца, а пачаў проста прыязна брахаць гэтак як сабакі звычайна сустракаюць брэхам чалавека, якога любяць. I тут Оле наблізіўся да Сьвіпа, пагладзіў сабаку, а той пачаў лізаць яму руку.
    Аднаго разу шавец нязграбна паваліўся й падвярнуў сабе нагу. Яго зусім перастала турбаваць, ці ёсьць Сьвіпу чаго есьці. Оле зрабілася шкада Сьвіпа, таму ён пайшоў да Добрага й спытаўся, ці ня можа ён узяць на сябе клопат пра сабаку, пакуль у шаўца не палепшае з нагой. Маўляў, ён гатовы да гэтага. Але Добры адказаў:
    -	Так-так! Хацеў бы я паглядзець на гэта... Ён учэпіцца табе ў глотку, як толькі ты да яго падыдзеш.
    Але Оле выйшаў з хаты, падышоў да Сьвіпа й пагладзіў яго. А шавец стаяў каля вакна й бачыў гэта. I тады Добры сказаў, што Оле можна апекавацца сабакам, аж пакуль ён сам ня здолее рабіць гэта.
    Оле навёў парадак у Сьвіпавай будцы, вычысьціў яе, падклаў туды сьвежага сена, памыў сабачую місу, памяняў у ёй ваду й даў сабаку добра наесьціся. Пасьля ён узяў Сьвіпа на прагулку, аж у Булербю, і сабака лётаў і скакаў, і брахаў ад радасьці, бо ён так даўно сядзеў на ланцугу, што яму гэта надта моцна ўстыла. Штодня, пакуль Добры залечваў сваю нагу, Оле забіраў Сьвіпа ды йшоў зь ім гуляць. Мы таксама хадзілі зь імі разам; але толькі Оле, й ніхто іншы, мог спакойна брацца за ягоны павадок, бо йначай сабака адразу ж пачынаў гырчэць.
    Але калі ў Добрага загаілася нага, ён сказаў Оле:
    -	Усё, досыць займацца глупствам. Гэта вартавы сабака, й ён мусіць сядзець на ланцугу.