Усе нашы дзеці з Булербю  Астрыд Ліндгрэн

Усе нашы дзеці з Булербю

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец:
Памер: 110с.
Вільня 2000
19.65 МБ
Сьвіп думаў, што ён, як звычайна, пойдзе гуляць разам з Оле й пачаў скакаць ды скуголіць. Але, калі Оле сышоў, ня ўзяўшы Сьвіпа з сабою, сабака страшэнна скавытаў і быў жахліва засмучоны, як кажа Оле. I хлопчык таксама шмат дзён хадзіў засмучоны; нарэшце, ягоны тата ня вытрымаў сынавага смутку, пайшоў да шаўца й выкупіў у яго Сьвіпа для Оле. I мы, усе астатнія дзеці з Булербю, прыйшлі да Оле й глядзелі, як ён
мыў Сьвіпа ў сваёй купальні. I мы таксама яму крыху дапамагалі. Калі Сьвіп быў выкупаны, абсушаны й прычэсаны, ён выглядаў зусім іначай, чымся раней.
I цяпер ён зусім ня злы, й яго ня трэба вадзіць на павадку. Штоночы ён сьпіць пад Олевым ложкам, і калі мы, усе дзеці з Булербю, вяртаемся са школы, Сьвіп сустракае нас на паўдарозе й далей нясе Олеў ранец у зубах. Але ён ніколі не дабягае да шаўцовай хаты. Відаць, баіцца, што Добры яго ўбачыць і забярэ назад да сябе.
ЦУДОЎНА МЕЦЬ СВАЮ ЖЫВЁЛІНУ, АЛЕ Й ДЗЯДУЛЯ ГЭТА ТАКСАМА ДОБРА.
Цудоўна мець жывую істоту, якая належыць табе аднаму. Я б таксама хацела мець свайго сабаку, але яго ў мяне няма. У нас гэтулькі шмат жывёлы тут у Булербю коні, каровы, цяляты, сьвіньні й авечкі. Ну, а ў мамы яшчэ ёсьць безьліч курэй.
Таму наш двор у Булербю называюць Курыным дваром, а мама дасылае яйкі ўсім людзям, што хацелі б завесьці куранятак. Аднаго з нашых коней клічуць Аяксам, і ён лічыцца маім. Праўда, ён не зусім мой, гэтак як Сьвіп належыць Оле. Але трусоў я маю сапраўды сваіх уласных. Яны жывуць у будцы-клетцы, якую мне зрабіў тата, і я штодня павінна выходзіць на луг ды зьбіраць для іх траву й лісткі малачаю. Узімку я перастаўляю іхнюю клетку ў кароўнік. У трусоў бывае шмат
трусяняткаў, і я іх ужо вельмі шмат прадала Босэ й Оле. Босэ нейкі час трымаў тых трусоў, але неўзабаве яны яму надакучылі, бо яму ўсё вельмі хутка надакучвае, апроч ягоных птушыных яек.
У нашым садзе ёсьць старое дрэва, якое мы
называем Савіным дрэвам, бо ў ім жывуць совы. Аднаго разу Босэ залез на гэтае дрэва й узяў адно яйка з савінага гнязда. Усяго разам іх там было чатыры, і гэткім чынам, у соваў засталіся тры яйкі. Босэ выдзьмуў усё з гэтага яйка й паклаў выдзьмутае яйка ў сваю камоду, да калекцыі іншых яек. Потым яму прыйшла ў галаву думка пажартаваць з мамы-савы, і, ўскараскаўшыся зноў на дрэва, ён падклаў у гняздо курынае яйка.
Дзіўна, але мама-сава ня ўгледзела падмены, й нічога з тым яйкам не зрабіла. Яна працягвала выседжваць усе чатыры яйкі, і аднаго цудоўнага дня ў гнязьдзе зьявілася трое маленькіх савянятаў ды адно кураня. Мама-сава, напэўна, моцна зьдзівілася б, калі б агледзелася, што адно зь ейных
дзетак выглядае, нібы жоўты шарык! Босэ спалохаўся, што кураня можа ёй не спадабацца; таму ён ізноў ускараскаўся на дрэва ды забраў кураня з
гнязда.
Зрэшты, гэта маё кураня,патлумачыў ён.
Ён абвязаў кураняці адну нагу чырвонаю ніткаю, каб не пераблытаць яго зь іншымі кураняткамі, і падсяліў яго да мамы-квахтухі. Ён назваў
сваё кураня Альбэртам, але калі яно крыху падрасло, мы заўважылі, што гэта ня пеўнік, а курачка. Тады Босэ назваў яе Альбэрцінаю. Цяпер Альбэрціна ўжо дарослая курыца, і калі Bo­ca есьць яйка, ён заўсёды кажа:
Гэта Альбэрціна зьнесла для мяне. Альбэрціна лётае ды лопае крыльлем больш, як іншыя куры. «Гэта таму, што яна
вылупілася зь яйка ў савіным гнязьдзе, тлумачыць гэта Босэ.
А аднаго разу Ласэ вырашыў, што ён таксама павінен мець сваю жывёлу. I ён усталяваў у сьвінарніку тры пасткі на пацукоў; гэтак ён злавіў ажно шаснаццаць тых пацукоў і пасадзіў іх у боч-
ку. На гэтую бочку ён начапіў шыльду: «Пацучыная ферма Булербю». Але ўначы ўсе пацукі з тае бочкі паўцякалі, й таму з пацучынай фермаю атрымалася блага.
Што гэта ты прыдумаў, нейкую пацучыную ферму? спыталася Брыта ў хлопца. Пацукі ж
яек не нясуць.
Затое гэта ж так забаўна мець пацучыную ферму; няўжо ж ты не разумееш? _ адказаў Ласэ, які быў вельмі раззлаваны тым? шт0 пацукі ўсе ад яго паўцякалі. У Брыты й Ганны няма ані сабакі, ані трусянятаў, ані якой-небудзь іншай сваёй жыўнасьці. Затое ў іх ёсьць дзядуля. Гэта самы добры дзядуля ва ўсім сьвеце: я ў гэтым упэўнілася. Усе нашыя дзеці з Булербю завуць яго дзядулем, хоць ён усім нам, апроч Брыты й Ганны, дзядулем і не прыходзіцца. Ён жыве на Паўночным Двары, у пакойчыку на самым гарышчы. Гэта такі цудоўны дзядуля, што мы, дзеці, заўсёды ходзім да яго, калі ў нас няма іншых справаў.
Дзядуля сядзіць у крэсьле-гойданцы; у яго доўгая белая барада, гэткая самая, як у Санта-Клаўса. У яго блага з вачыма, і ён амаль нічога ня бачыць. Ён ня можа чытаць кніжкі альбо газэты, але
ў гэтым няма нічога страшнага, бо ён і так ведае ўсё, пра што напісана ў кніжках. Ён распавядае нам гісторыі зь Бібліі, а яшчэ пра тое, як было на зямлі, калі дзядуля быў малым хлопчыкам. Мы
чытаем яму газэты гэта значыць, Брыта, Ганна ды я хто дзе памёр, каму споўнілася пяцьдзесят год, чытаем аб’явы ды ўсё астатняе. Калі ў газэце бывае надрукавана пра тое, што некага ўдарыла маланка,
дзядуля раскажа вам самае меншае пра дваццаць ранейшых выпадкаў, калі каго ўдарыла маланка.
А калі там бывае надрукавана, што некага недзе на рогі ўзьдзеў бык, то дзядуля распавядзе пра ўсіх людзей, якіх ён сам ведаў і якія пацярпелі ад разьюшаных быкоў. Гэтак праходзіць досыць шмат часу, пакуль мы не прачытаем яму ўсю газэту. Часам яму яе чытаюць і хлопчыкі, але дзядулі болып даспадобы, калі гэта робім мы з Бры-
тай і Ганнаю, бо яны чытаюць сьпяшаючыся, невыразна, прапускаюць шмат якія аб’явы ды іншае. Затое ў дзядулі ў шафе ёсьць скрыня з інструмантам, і ён дае яе хлопчыкам у карыстаньне, ды сам дапамагае ім выразаць караблі ды іншыя рэчы, хоць ён і гэтак кепска бачыць. Калі хлопцы хочуць адліць цыновых жаўнерыкаў, яны таксама йдуць да дзядулі ды плавяць цыну ў ягонай кафельнай печы.
У шафе ў дзядулі ёсьць яшчэ й скрыня зь яблыкамі натуральна, яблыкі там ёсьць не заўсёды, a толькі ў тую пару году, калі яны сасьпелі. I кожны раз, калі мы да яго прыходзім, ён дае нам па яблыку. А мы купляем яму цукар-рафінад у Стурбю, і ён складвае кавалачкі таго цукру ў кулёк, які захо-
ўвае ў кутняй шафе. Дзядуля частуе нас і яблыкамі, й цукрам.
На ягоным падваконьні стаяць кветкі-пэляргоніі, й дзядуля даглядае іх, хоць амаль нічога й ня бачыць. Ён гадзінамі вядзе зь імі гутаркі. На сьценах у дзядулевым пакоі вісяць прыгожыя карціны. Дзьве сярод іх яму найбольш даспадобы. На першай намаляваны Ёў у кітовым чэраве, на другой удаў, які ўцёк з клеткі й, схапіўшы чалавека, хоча яго задушыць: можа гэта й ня надта прыгожа, але таямніча й захапляльна. Калі на дварэ пагода, дзядуля часам выходзіць на прагулку. У яго ёсьць кіёк, якім ён мацае перад сабою. Улетку ён звычайна сядзіць пад вялікім вязам, што расьце на лузе, якраз пасярэдзіне Паўночнага Двара. Там дзядуля грэецца на сонейку й раз-пораз гаворыць:
Ах-ах-ах-ах!
Мы аднаго разу спыталіся ў яго, чаму ён гэтак кажа «ах-ах-ах!» дзядуля нам адказаў, што ў гэтыя хвілі яму прыгадваецца тая пара, калі ён быў малады. Напэўна, гэта было вельмі даўно. Але ўявіце сабе, што на сьвеце ёсьць такі цудоўны дзядуля! Я вельмі яго люблю. Я куды больш хацела б мець яго, чым якога сабаку.
У ХЛОПЧЫКАУ ТАЯМНІЦАУ БЫЦЬ НЯ МОЖА
<н>охсст-
Пасьля таго, як мы скончылі прарэджваць буракі, часу прайшло зусім няшмат, і ўжо трэба было звозіць сена.
-	Сёлета я не хачу, каб дзеці пазалазілі на вышкі ды патапталі ўсё сена, кажа тата.
Гэтак ён кажа кожны год, але ніхто ня верыць, што ён гаворыць сур’ёзна.
Мы штодня езьдзілі на павозцы з сенам і дурэлі, й скакалі на тых вышках. Ласэ прапанаваў скокі навыперадкі: хто скочыць далей. Вядома ж, зьверху ўніз, а ня зьнізу ўгору. Мы ўскараскваліся на вышкі ажно пад самую страху й скакалі адтуль у сена. Ах, як тое сена казытала нам жываты! Ласэ перад тым паабяцаў, што пераможца ў ско-
ках атрымае прыз доўгую цукерку-цягучку. Ён купіў яе ў той самы дзень, калі хадзіў у Стурбю па дрожжы для мамы. Мы ўсе скакалі навыперадкі; аж, нарэшце, Ласэ ўскараскаўся высока-высока, як толькі здолеў, і скочыў долу на маленькую капіцу сена. Ён моцна пляснуўся й нейкі час ляжаў нерухома. Пазьней ён расказваў, што яму тады здалося, быццам бы сэрца ў яго ўпала ў страўнік і застанецца там да канца ягонага жыцьця. Ніхто з нас не наважыўся скочыць адтуль сама сьледам
за ім, і тут Ласэ запхаў сабе ў рот тую цягучку, сказаўшы:
-	Ушаноўваецца Ласэ за харобры чын, зьдзейсьнены на вышках!
Аднаго разу, калі Брыта, Ганна ды я, разам з работнікамі з Паўночнага Двара, звозілі сена, дык каля ўзьлеску, за грудай камянёў на палянцы, адкуль мы яго й бярэм, мы натрапілі на сунічнае мейсца.
Суніцаў там было гэтак многа, што я датуль у жыцьці столькі іх ня бачыла. Мы дамовіліся міжсобку, што ніколі не раскажам пра гэтае сунічнае мейсца хлопчыкам або каму іншаму. Мы зьбіралі суніцы й складалі іх у саламяныя кошыкі; усяго атрымалася трынаццаць паўнюткіх кошыкаў
Увечары мы елі тыя суніцы з цукрам ды вяршкамі. Ласэ, Босэ й Оле таксама маглі пачаставацца, але, калі яны пачалі дапытвацца, дзе гэта мы назьбіралі тых ягадаў, наш адказ быў:
Мы гэтага не раскажам ніколі ў жыцці, бо гэта таямніца!
Потым некалькі дзён мы з Брытай і Ганнай лёталі сям і там ды шукалі новых сунічных мейсцаў. I зусім ня мелі клопату пра тыя вышкі. А хлопчыкі ўсё лазілі туды, і мы не маглі ўцяміць, чаму іх не бярэ стома.
Аднаго дня мы зноўку знайшлі вельмі шмат суніцаў і сказалі хлопцам, што ў нас ужо сем сунічных мейсцаў, пра якія мы ніколі не раскажам, бо гэта вялікая таямніца. Тут Оле сказаў нам:
Ха-ха! Ніякая гэта, не таямніца, у параўнаньні з нашаю!
— I што ж гэта ў вас за таямніца? спыталася Брыта.
He кажы, Ласэ! усклікнуў Оле.
Але Ласэ сказаў:
Але чаму! Няхай дзяўчаты ведаюць, што нашая таямніца гэта не такое глупства, як іхняя.
I што гэта такое ? спыталіся мы.
Мы зрабілі ў сене дзевяць пячораў, калі хочаце ведаць, сказаў Ласэ.
Але мы ня скажам, дзе, прамовіў Босэ й пачаў скакаць на адной назе.
Мы іх хутка знойдзем, сказалі мы й кінуліся на пошукі ў нашую адрыну. Мы шукалі доўга і ў той дзень, і назаўтра, але не знайшлі аніякіх пячораў. Хлопцы рабілі важны выгляд, а потым Ласэ сказаў:
Вы ня знойдзеце карту, на якой яны пазначаныя.