Усе нашы дзеці з Булербю  Астрыд Ліндгрэн

Усе нашы дзеці з Булербю

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец:
Памер: 110с.
Вільня 2000
19.65 МБ
Што гэта за карта? запыталіся мы.
Карта, якую мы зрабілі, адказаў Ласэ. Але мы яе схавалі.
I мы з Брытай ды Ганнай пачалі шукаць гэтую карту. Мы думалі, што яна павінна абавязкова быць недзе на Сярэднім Двары, бо Ласэ ніколі б не наважыўся схаваць яе дзе ў іншым мейсцы. Мы абшукалі ўвесь пакой, у якім жылі Ласэ й Босэ, шукалі ў іхніх ложках, у шуфлядах камоды, у шафах паўсюды. Нарэшце, мы зьвярнуліся да Ласэ:
-	Ты скажы хоць бы, ці гэта птушка, ці рыба, ці штосьці паміж тым і гэтым. Гэтак робяць, калі гуляюць у «схаваны ключ».
I тут Ласэ, Босэ й Оле пачалі жахліва рагатаць. А Ласэ сказаў:
-	Птушка. Вядома ж, птушка!
Яны пераглянуліся й зрабілі хітрыя-хітрыя твары. Мы пачалі шукаць у лямпе й паглядзелі, ці не схаваная тая карта дзе-небудзь за шпалерай каля столі: бо яна ж павінна была быць ўверсе; гэта ўсё ж такі была «птушка».
Але Ласэ сказаў:
-	Можаце не марнаваць сілы; усё адно ніколі яе ня знойдзеце!
Урэшце, мы страцілі ўсялякую ахвоту шукаць тую карту. Але назаўтра я хацела спытацца ў Оле, ці не пазычыць ён мне «Казкі тысячы й аднае ночы», бо йшоў дождж, і мне захацелася пачытаць. Ласэ й Босэ былі недзе на дварэ, і я пайшла ў іх пакой, каб па ліпе перабрацца да Оле.
Раней у той ліпе жыла птушка. Яе гняздо было ў дупле, у ствале дрэва. Цяпер яна там ужо ня жыла. Але калі я перабіралася па ліпе побач з гняздом, я раптам убачыла, што з дупла цягнецца нейкая вяроўка. «Навошта птушцы была вяроў-
ка?»-падумала я сабе й пацягнула за вяроўку. Да другога яе канца быў прымацаваны скрутак паперы. I толькі сабе падумайце: гэта была тая самая карта! Я ледзьве не звалілася з дрэва гэтак была зьдзіўленая. Пра «Казкі тысячы й адной ночы» я
зусім забылася й палезла назад, у Ласэў і Босэў пакой, каб хутчэй ляцець да Брыты й Ганны. Я гэтак сьпяшалася, што ажно звалілася зь лесьвіцы й пабіла сабе калена.
Ах, як жа ўсьцешыліся Брыта й Ганна! Мы тут жа пабеглі ў адрыну, й не прайшло шмат часу, як мы знайшлі першую пячору. Хлопцы панарабілі ў сене хадоў, і ўсе яны былі пазначаныя на карце. Калі ты паўзеш праз такі доўгі ход, а вакол гэтак цёмна й гэтак многа сена, дык часам сабе думаеш:
А раптам я адсюль ня выберуся?
Робіцца вусьцішна, й ты моцна хвалюесься. Але заўсёды знаходзіцца выхад.
Цёмна было толькі ў тых хадах. У пячорах было сьветла, бо ўсе яны былі зробленыя каля сьцяны; сьвятло трапляла ў пячоры праз шчыліны паміж дошкамі. Пячоры былі вялікія, прасторныя, і мы зразумелі, што хлопцы напружана папрацавалі, робячы іх. Ход да самай апошняй пячоры быў гэткі доўгі, аж нам падумалася, што ў яго ня будзе канца. Я паўзла паперадзе, за мною Брыта, а потым Ганна.
Вось убачыце, мы патрапілі ў лабірынт, які ніколі ня скончыцца, сказала Брыта.
Але якраз у гэтай хвілі перада мною пачало рабіцца сьвятлей, і вось цуд! Там сядзелі Ласэ, Босэ й Оле. Як яны зьбянтэжыліся, калі мы зьявіліся ў іх проста пад носам!
Як вы сюды забраліся? спытаў Ласэ.
Ха-ха, мы, вядома, знайшлі вашую карту, адказала я. Гэта ніякае ня дзіва. Схованку было знайсьці зусім лёгка!
Ласэ быў гэтым разам крыху агаломшаны. Падумаўшы хвілінку, ён сказаў:
I няхай сабе! Дзяўчаты... хай гуляюць з намі!
I мы цэлы дзень гулялі ў пячорах; на дварэ няспынна ішоў дождж, а нам было гэтак вясёла.
Але назаўтра Ласэ сказаў:
-	Раз вы ведаеце нашую таямніцу, будзе справядліва, калі мы даведаемся ад вас пра ўсе сунічныя мясьціны.
-	Вось так яно па-твойму, адказалі мыАле вы іх павінны знайсьці самі гэтак, як мы знайшлі вашыя пячоры.
Каб зрабіць хлопцам іхнія пошукі лягчэйшымі, мы з Брытай і Ганнай паклалі на зямлю маленькія стрэлачкі, зробленыя з трэсак. Але адлегласьць паміж стрэлкамі была надта вялікая, таму прайшло шмат часу, пакуль хлопчыкі, нарэшце, знайшлі тыя сунічныя мясьціны.
У бок самай лепшай нашай мясьціны аніякая стрэлка не паказвала. Гэта наша вялікая таямніца, і пра яе мы нікому й ніколі не раскажам.
МЫ НАЧУЕМ НА ВЫШКАХ
Аднаго разу Босэ сказаў мне:
-	Сёньня мы з Ласэ пойдзем начаваць на вышкі. I Оле таксама, калі яму дазволяць.
-	Толькі валацугі сьпяць на вышках, адказала я.
-	Няпраўда, сказаў Босэ. Мы запыталіся ў мамы, й яна нам дазволіла.
Я перабегла цераз двор і расказала пра гэта Брыце й Ганне.
-	Тады й мы пойдзем начаваць на нашыя вышкі, сказалі яны. I ты, Ліза, хадзем з намі.
Гэтак мы й вырашылі. Ах, як гэта мелася быць забаўна! Вядома, недарэчна, што да гэтага першыя дадумаліся хлопцы, а ня мы. Я адразу ж пабегла да мамы й запыталася ў яе, ці можна мне пайсьці спаць на вышкі. Мама лічыла, што маленькім дзяўчынкам ня варта хадзіць спаць на
вышкі, але я сказала, што дзяўчаты таксама павінны часам мець крыху забаваў, а ня толькі хлопцы. I мама мне дазволіла.
Мы ніяк не маглі дачакацца вечара. Ласэ сказаў:
Што, дзяўчаты таксама хочуць начаваць на вышках? На гэта ў вас ня хопіць сьмеласьці! A раптам прыйдзе здань?
А ўсё-такі мы насьмеліліся, адказалі мы.
I мы пачалі намазваць хлеб маслам, каб магчы пад’есьці, калі ўначы раптам згаладаемся. Хлопцы таксама ўзяліся рабіць сабе бутэрброды.
А восьмай увечары мы пайшлі з дому. Хлопцы хацелі начаваць на вышках у Сярэднім Двары, a мы, дзяўчаты, на вышках у Паўночным двары. У кожнага з нас была свая посьцілка каб накрыцца. А Оле Каліфінк узяў свайго Сьвіпа. Які ён шчаслівы, што мае сабаку!
Дабранач, малыя валацугі, сказаў на разьвітаньне тата. А мама дадала:
Раніцай вы павінны прыйсьці й купіць малака. Гэтак робяць усе валацугі.
Калі мы пажадалі дабранач хлопчыкам, Ласэ сказаў:
Сьпіце добра! Калі зможаце. Летась на выш-
ках у Паўночным Двары знайшлі гадзюку. Цікава, ці не жыве сёлета там яшчэ адна?
А Босэ сказаў:
Можа, ёсьць, а можа, й няма. А вось мышэйпалёвак там плойма, гэта ўжо дакладна! Фу, сапраўдная брыдота!
Ах, якія няшчасныя дзеці сказалі мы хлопцам. Вы баіцёся мышэй-палёвак? Тады лепш ідзіце сабе дамоў і залазьце ў свае ложкі.
Потым мы са сваімі посьцілкамі і бутэрбродамі палезьлі на вышкі. На дварэ яшчэ было зусім сьветла, але там уверсе амаль што поўная цям-
рэча.
Цур, я кладуся ўсярэдзіну! крыкнула я дзяў-
чатам.
Тады мы закапаліся ў сена. Пах быў цудоўны, але сена зьбівалася ў капу. Загарнуўшыся ў посьцілкі, мы нарэшце адчулі, што нам утульна.
Мы ляжалі на сене і размаўлялі міжсобку: як гэта, напэўна, цудоўна быць сапраўднымі валацугамі, якія ўвесь час сьпяць дзе небудзь на сене! Ганна сказала, што гэта мусіць быць вельмі цікава. Мы зусім не адчувалі стомы. Толькі есьці хацелася. I мы пазьядалі нашыя бутэрброды, перш чым сьцямнела. Але, нарэшце, наўкола стала гэтак цёмна, што не відаць было нават даланёў, калі іх выцягнеш перад сабою. У сене нешта вельмі дзіўна шамацела. Брыта й Ганна ўсё шчыльней туліліся да мяне.
А што калі прыйдзе сапраўдны валацуга й захоча тут улегчыся спаць?.. He папытаўшыся дазволу?
Мы прыціхлі й на нейкую хвілю задумаліся. I тут раптам мы пачулі выцьцё. Жахлівае, вусьцішнае выцьцё! Здавалася, нібыта тысяча страшыдлаў заскавыталі ўадначас. Мы ледзьве не памерлі ад страху! Гэтага ня здарылася. Але мы моцна закрычалі. Ах, як жа рагаталі Ласэ, Босэ і Оле! Бо скавыталі менавіта яны. I вядома ж, якраз яны й шамацелі сенам, калі падпаўзалі бліжэй. Брыта сказала, што гэта вельмі небясьпечна гэтак палохаць людзей, бо ў таго, каго так напалохаюць, можа застыгнуць кроў у жылах; і яна пра ўсё рас-
кажа маме. Але тут Ласэ сказаў:
-	Гэта ж быў усяго толькі жарт.
А Босэ закрычаў:
-	Даносчыца! Даносчыца!
Ганна сказала, што яна сябе адчувае так, нібыта кроў у ейных жылах ужо крыху застыгла.
Нарэшце хлопчыкі вярнуліся на вышкі да сябе. Мы амаль што вырашылі таксама прабрацца да іх ды нарабіць сполаху, але потым нам не захацелася гэтага рабіць, бо раптоўна ўсе мы адчулі што моцна стаміліся.
Мы прачнуліся ад таго, што на Паўночным Двары закукарэкаў певень, а таксама ад таго, што
зьмерзьлі. Гу-ух, што за халадэча была! Мы ня ведалі, колькі было часу, але нам падалося, што ўжо трэба ўставаць. Якраз у тую хвіліну, калі мы
павытыкалі свае насы з варотаў нашай адрыны, Ласэ, Босэ і Оле выйшлі з адрыны, што на Сярэднім Двары. Яны таксама замерзьлі. Мы пабеглі на нашу кухню, каб крыху сагрэцца. Але там пакуль што не было ні душы! Усе яшчэ спалі, бо ж была толькі палова на пятую. Ды неўзабаве зазьвінеў Агдзін будзільнік. Наша пакаёўка павінна была йсьці даіць кароў I падаіўшы, яна пачаставала нас сырадоем з коржыкамі. Ах, як гэта было смачна!
Пасьля гэтага я забралася ў свой ложак бо вельмі хацела яшчэ крыху паспаць. Гэта мусіў быць вельмі разумны чалавек, той, хто прыдумаў ложак, бо на ложку сьпіцца напраўду куды лепей, як на сене.
ЯК МЫ 3 ГАННАЮ СПРАБАВАЛІ ЎЦЯЧЫ 3 ДОМУ
Па-мойму, мне ні зь кім гэтак добра не гуляецца, як з Ганнай. У нас ёсьць шмат гульняў «у некага», якія ведаем толькі мы адныя. Часам мы гуляем у жанчын, якія ходзяць адна да аднае ў госьці. Тады Ганна завецца спадарыня Бэнгтсан, а я спадарыня Ларсан. Ганна выглядае вельмі паважнай, калі яна бывае спадарыняй Бэнгтсан, і гэтаксама паважна яна гаворыць. Я таксама гавару паважна, калі бываю спадарыняй Ларсан. Сяды-тады мы робім так, нібы спадарыня Бэнгтсан і спадарыня Ларсан сварацца й тады, Ганна кажа:
-	Спадарыня Ларсан, ідзіце ўжо са сваімі нявыхаванымі дзецьмі дадому!
Нявыхаванымі дзецьмі яна называе мае лялькі.
А я тады кажу:
-	А я лічу, што гэта вашыя дзеці нявыхаваныя, спадарыня Бэнгтсан!
Але неўзабаве мы зноў сябруем і гуляем у тое, нібыта мы йдзем у краму і купляем там шоўк, аксаміт ды карамелькі. Грошы, якімі мы расплочваемся, гэта не сапраўдныя грошы; мы іх самі зрабілі ў дзядулі, там наверсе. Мы вельмі баімся, што Ласэ ды іншыя хлопцы пачуюць, як мы гуляем у сапраўдных жанчын і высьмеюць нас. Тое,
што нас чуе дзядуля, ня страшна, бо ён таксама часам удае зь сябе таго, кім ён ня ёсьць, і мы можам рабіць у яго пакупкі за нашы несапраўдныя грошы. Калі йдзе дождж, мы з Ганнай часьцяком сядзім у дзядулі і чытаем яму газэту. Калі дзядуля быў малым хлопчыкам, ягоныя мама з татам
памерлі, і ён трапіў да чужых людзей, якія ставіліся да яго нядобра. Ён мусіў вельмі шмат працаваць, хоць быў яшчэ зусім малы, й атрымліваў вельмі шмат лупцоўкі й мала ежы, аж пакуль нарэшце ня ўцёк ад іх. I яму давялося перажыць гэтулькі шмат амаль неверагодных прыгодаў, пакуль ён ня трапіў да добрых людзей, у якіх пасьля й застаўся жыць.