Усе нашы дзеці з Булербю  Астрыд Ліндгрэн

Усе нашы дзеці з Булербю

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец:
Памер: 110с.
Вільня 2000
19.65 МБ
Мы з Брытай пагадзіліся, што гэта вельмі добрая думка. Мы паляцелі да Паўднёвага Двара й спыталіся ў Олевай мамы, ці можам мы на колькі хвілінаў узяць з сабою Сьвіпа.
Калі ласка, бярыце, адказала яна.
Сьвіп вельмі ўзрадаваўся, бо зразумеў, што мы яго бярэм на прагулку. Ён скакаў і вясёла брахаў. А мы сказалі яму:
Сьвіп, дзе Оле? Шукай Оле, шукай, Сьвіп!
Сьвіп пачаў прынюхвацца да зямлі, а мы йшлі сьледам за ім. Ён кінуўся да парэчкавых кустоў,
выскачыў на паляну, а мы, што было сілы, ляцелі за ім. Паміж кустоў арэшніку мы праімчаліся зь неверагоднай хуткасьцю. I раптам сабака падскочыў угору й апынуўся каля самаго Оле, бо там якраз стаяў Оле, а побач зь ім былі Босэ й Ласэ. I мы таксама ўбачылі іхнюю таямніцу. Гэтай таямніцай была хаціна, якую хлопцы збудавалі на паляне сярод кустоўя.
-	Ха-ха, вось вам і неспадзяванка! сказалі мы.
I гэта было сапраўды так.
-	I не спрабуйце гуляць з намі ў таямніцы, сказалі мы. Мы ўсё роўна пра ўсё даведаемся.
-	Вядома ж, калі будзеце браць з сабой сабакусышчыка, сказаў Ласэ.
Сьвіп скакаў і быў вельмі ўсьцешаны, бо думаў, што зрабіў нешта сапраўды вельмі добрае. I мы сказалі, што ён атрымае на вячэру вялікую кост-
ку зь мясам.
Хаціна, якую сабе пабудавалі хлопцы, была напраўду файная. Яны прыбілі па некалькі дошак да чатырох дрэваў, што стаялі чатырохкутнікам,
гэтак што ў кожным куце хаціны стаяла па дрэву. Як працяг сьценаў яны пасадзілі кусты ядлоўцу, бо, як сказаў Ласэ, дошак ім не хапіла. I нарэшце яны паклалі зьверху некалькі вузкіх дошчачак і накрылі іх старой посьцілкай.
Чым могуць дапамагчы нам дзяўчаты, як вы думаеце? зьвярнуўся Ласэ да Босэ й Оле.
А што ты думаеш сам? спыталіся яны ў адказ, бо ім, натуральна, хацелася найперш пачуць Ласэву думку. I Ласэ сказаў, што мы б маглі таксама сёе-тое зрабіць.
Пасьля мы гулялі ў гэтай хаціне ў індыянаў. Ласэ быў правадыром і зваўся Дужай Пантэрай; Босэ меў імя Імклівы Алень, а Оле Лятучы Со-
кал. Брыту назвалі Буркатлівым Мядзьведзем, Ганну Жоўтым Ваўком, а мяне Хітрай Лісіцай. Я хацела б называцца нейкім лепшым імём, але
Ласэ гэтага не дазволіў. У нас у хаціне не было вагню, але мы рабілі выгляд, што ён у нас ёсьць і мы сядзім вакол яго і курым Люльку Міру. Гэта была люлька, зробленая з лакрыцы. Я адкусіла ад яе маленькі кавалачак: было вельмі смачна. Хлопцы зрабілі сабе лукі з лазы й стрэлы да іх, а таксама зрабілі й сёе-тое для нас. Ласэ сказаў, што на другім канцы нашай паляны жыло іншае племя індыянаў. Яны зваліся каманчы і былі надта падступныя й небясьпечныя; іх трэба было перамагчы. Мы ўзялі нашыя лукі й з жахлівым выцьцём папяцелі цераз кустоўе.
На другім канцы паляны пасьвіліся нашыя каровы. Ласэ сказаў, што то былі варожыя нам каманчы. Гэта можна было чуць з самой іх назвы,
патлумачыў Ласэ. Ух, як уцякалі ад нас тыя каманчы! Ласэ крычаў ім нешта наўздагон на індыянскай мове, але я ня думаю, што яны нешта зра-
зумелі.
ІЗНОЎ ПАЧЫНАЕЦЦА ШКОЛА
Калі вакацыі працягваюцца доўгі час, мне здаецца, прынамсі, што йсьці зноў у школу сапраўды цікава й прыемна. Хоць Босэ й кажа, што ён напіша ліст каралю, у якім папросіць у яго зачыніць усе школы, ды я спадзяюся, што кароль гэтага ня зробіць. Бо я школу люблю, люблю нашую спадарыяю настаўніцу, люблю сваіх школьных сяброў і мае падручнікі калі я абгортваю іх новай прыгожай паперай і наклейваю этыкеткі з маім прозьвішчам. Ласэ й Босэ ніколі не абкладаюць свае
кніжкі нанова, пакуль ім ня скажуць гэтага зрабіць спадарыня настаўніца альбо мама. I да Ta­ro ж, яны ўсяляк крэмзаюць у сваіх падручніках, а Ласэ, дык увогуле
выразае ўсялякія фігуркі з «Кронблума», «Кноля», «Тота» і ўсялякіх іншых ілюстраваных штотыднёвікаў ды ўклейвае ў свой падручнік па геаграфіі. Ён кажа, што гэта будзе цікавей, і я з гэтым наогул згодная. Бо калі пад малюнкам напісана «Кітайскі селянін урабляе рыс», дык ён толькі зьнізу выглядае кітайцам, але твар у яго з «Кронблума».
Усе мы, дзеці з Булербю, ходзім у школу разам. Мы павінны ўжо а сёмай раніцы выходзіць з дому, бо дарога ж доўгая. Мы бяром з сабою бутэрброды й малако; на вялікім перапынку мы гэтак сьнедаем. Здараецца, што Ласэ, Босэ і Оле зьядаюць усё, што бяруць з сабой па дарозе ў школу.
«Ежу можна насіць ня толькі ў заплечніку, але і ў страўніку», кажа Ласа.
Наша спадарыня настаўніца жыве ў школьным доме, на другім паверсе. Там у яе прыгожы пакойчык зь піяніна і мноствам кніжак і цудоўная маленькая куханька. Мы дапамагаем ёй насіць дровы ў хату. Часам мы бярэм у яе пачытаць кнігі, a бывае, што яна запрашае нас папіць какавы.
Калі мы аднаго разу прыйшлі ў школу, спадарыня настаўніца была хворая, і ў гэта дзень заняткі былі адмененыя. Усе іншыя дзеці, акрамя нас з Булербю, ведалі пра гэта, бо ў Стурбю ёсьць
тэлефон, а ў Булербю яго няма. Мы ня ведалі, што нам рабіць, калі ўбачылі зачыненыя дзьверы ў класе, дзе не было ані дзяцей, ані настаўніцы. Урэшце мы падняліся па сходах і пастукаліся да спадарыні настаўніцы ў дзьверы.
Заходзьце, сказала наша спадарыня.
I мы зайшлі ў пакой. Настаўніца ляжала на ложку хворая. Зрэшты, да яе павінна была прыйсьці жанчына й дапамагчы ёй, але яна чамусьці не прыйшла. Спадарыня настаўніца спыталася, ці не хацелі б мы ёй дапамагчы. Натуральна, што мы хацелі. Хлопчыкі пабеглі па дровы, а Брыта запаліла вагонь у агмені й паставіла гатавацца ваду. Я падмяла падлогу й паправіла падушкі на пасьцелі ў нашай спадарыні. Ганна паставіла сьняданьне на тацу. Потым мы прынесьлі спадарыні настаўніцы гарбату й бутэрброды.
Настаўніца сказала, што ёй вельмі б хацелася зьесьці на абед смажаніны і што ў яе дома ёсьць мяса. Яна падумала сабе, ці не маглі б мы згатаваць ёй смажаніны, калі яна будзе расказваць, што й як рабіць.
-Мы ж можам паспрабаваць, сказала Брыта. Калі не атрымаецца смажаніна, дык нешта ж, напэўна, атрымаецца.
Але атрымалася ўсе-ткі смажаніна, і цяпер я ведаю, як яе гатуюць мне не спатрэбіцца гэтаму вучыцца калі я вырасту вялікая. Спадарыня настаўніца спыталася ў нас, ці не хацелі б мы пакаштаваць смажаніны і яна была сапраўды смачная. Потым Брыта й Ганна мылі посуд, а я выцірала. Ласэ, Босэ й Оле ўвесь гэты час сядзелі каля кніжнай паліцы спадарыні настаўніцы й чыталі, бо хлопцы ж ніколі нічога карыснага ня робяць. Мы заставаліся ў спадарыні столькі часу, колькі доўжацца нашыя заняткі ў школе. Мы спыталіся ў яе, ці яна й заўтра будзе хварэць; яна адказала, што, напэўна, будзе. I тады мы спыталіся, ці не маглі б мы прыйсьці да яе таксама назаўтра ды зноўку ёй дапамагчы. Яна адказала, што яна была б вельмі радая.
Калі мы з Брытай ды Ганнай прыйшлі да спадарыні назаўтра ўраньні, яна ляжала ў пасьцелі. Нам яна сказала, што ахвотна паела б аўсянай кашы. Гаротніца! Мы перанесьлі яе ў крэсла-каталку й прыбралі ейны ложак, і яна сказала, што цяпер будзе пачуваць сябе на гэткім прыбраным ложку нібы прынцэса. Пасьля мы згатавалі ёй аўсяную кашу, потым пачаставалі яе кавай са сьвежымі коржыкамі, што я прынесла з дому. Спада-
рыня настаўніца сказала, што гэтак хварэць ёй пасапраўднаму прыемна. Але, нажаль, назаўтра яна была ўжо зусім здаровая. Іначай мы б навучыліся гатаваць яшчэ болей страваў
Увосень і ўзімку, калі мы выходзім з дому, яшчэ цёмна, і калі мы пасьля абеду вяртаемся дадому, цёмна таксама. Было б жахліва сумна ісьці аднаму ў прыцемку, але ж нас было шасьцёра, і ад гэ-
тага рабілася весела. Мы амаль увесь час ідзем праз лес, і Ласэ спрабуе нам даводзіць, што там у лесе поўна ўсялякіх троляў, веліканаў ды ведзьмаў. Можа, яно й так. Але пакуль што мы ніводнага ня бачылі. Часам, калі мы йдзем да дому, на небе зьзяюць зоркі. Ласэ кажа, што ўсяго на небе
ёсьць два мільёны пяцьсот пяцьдзесят чатыры зоркі; ён хваліцца, што ведае назву кожнае зь іх. Але мне здаецца, што ён гэтак толькі гаворыць. Бо неяк я ў яго спыталася пра назву аднае зоркі, а ён адказаў, што яна называецца Вялікая Прыгожая Зорка. Назаўтра, калі мы вярталіся са школы да дому, я запытался ў яго пра тую самую зорку. I ён сказаў, што яна называецца Каронай Каралевы.
-	Але ж учора ты сказаў, што яна завецца Вялікай Прыгожай Зоркай, запярэчыла я.
А Ласэ адказаў:
-	He, то была ня гэтая зорка. Вялікая Прыгожая Зорка ўпала сёньня ўначы. А гэтая называецца Карона Каралевы. Можаш мне паверыць!
Часам, вяртаючыся да дому мы сьпяваем «Колькі ў небе зорак» ды іншыя песьні, што мы вывучылі ў школе. Калі б нехта нас пачуў, ён бы нізашто не здагадаўся, хто гэта сьпявае. Бо наўкола гэтак цёмна, й няможна здагадацца, што гэта ўсяго толькі мы, дзеці з Булербю, што гэта мы йдзем праз цямрэчу ды сьпяваем.
ЯК МЫ ПЕРААПРАНАЛІСЯ
Аднаго разу ўвечары ўсе бацькі з Булербю былі запрошаныя ў госьці ў Стурбю да тамтэйшага гандляра. Толькі мы, дзеці, заставаліся дома. I яшчэ дзядуля. I Агда таксама. Я тры разы прасігналіла сваім ліхтарыкам праз вакно Брыце ды Ганне. Гэта абазначала: «Хутчэй хадзем сюды! Я нешта вам раскажу!» Прайшло зусім мала часу, і я пачула іхнія крокі на сходах. Але, уласна кажучы, мне не было чаго ім распавядаць. Я вырашыла толькі, што мы самі мусім прыдумаць сабе штосьці вясёлае. Найперш мы паглядзелі маю калекцыю кніжных закладак і крыху пагулялі ў адгадваньне словаў. Пасьля нам прыйшло ў галаву пайсьці да Агды і пагаварыць зь ёй. I тут Ганна прыдумала нешта цікавае. Яна прапанавала ўсім нам пераапрануцца, каб Агда нас не пазнала. Ах, як мы засьпяшаліся! На гарышчы сушылася шмат
вопраткі, мамінай і татавай. Брыта сказала, што яна хоча пераапрануцца ў мужчыну й нацягнула на сябе татавы паласатыя штаны ды карычневую куртку, а на галаву надзела татаў чорны цыліндар. Калашыны татавых штаноў былі, вядома ж, задоўгія, й яна мусіла падшпіліць іх шпількамі, а рукавы проста закасала.
Нарэшце, яна падмалявала сабе коркам, намазаным сажай, вусы й бараду. Брыта выглядала ў гэткім уборы нібы сьмешны мал.енькі чалавечак. Я
надзела маміну чорную спадніцу ды квяцістую блюзку, а на галаву насунула сабе чорны капялюш з вэлюмам. Калі я апусьціла вэлюм, Брыта й Ганна не маглі мяне пазнаць. Ганна таксама хацела
надзець капялюш з вэлюмам, але мы ня здолелі знайсьці болей ані капелюша, ані вэлюма, і тады яна павязала сабе хустку. На ёй таксама была доўгая спадніца і кофта з воўны.