Усе нашы дзеці з Булербю  Астрыд Ліндгрэн

Усе нашы дзеці з Булербю

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец:
Памер: 110с.
Вільня 2000
19.65 МБ
На ліпе сядзела шмат вераб’ёў, гілёў ды сініцаў; і ўсе яны выглядалі гэткімі згаладалымі, што я ўрэшце пабегла ў дом і запыталася ў таты, ці ня можна ўжо цяпер паставіць у двары калядныя снапы. Тата сказаў, што, вядома ж, можна. Мы ўсе пабеглі ў адрыну й прыцягнулі адтуль пяць снапоў аўсу, якія мы пакінулі ў час малацьбы адмыслова да Калядаў Мы паставілі гэтыя снапы каля нашай яблыні, й неўзабаве птушкі пазьляталіся на іх і пачалі дзяўбсьці зерне. Яны, напэўна, думалі, што ўжо надышоў Сьвяты Вечар. Гэта выглядала надта прыгожа калядныя снапы на сьнезе!
Увечары мы з Брытай ды Ганнай сядзелі ў дзядулі й рабілі калядныя скрыначкі. Хлапцы такса-
ма былі там. Напачатку яны зусім не хацелі дапамагаць рабіць калядныя аздобы, але неўзабаве ўсё-ткі ўжо не маглі ўтрымацца. Мы ўсе сядзелі вакол дзядулевага круглага стала, і ўрэшце зрабілі пяцьдзесят чатыры скрыначкі, якія мы разьмерка-
валі пароўну гэтак, каб васемнаццаць атрымаў Паўночны Двор, васемнаццаць Сярэдні Двор і васемнаццаць Паўднёвы Двор. Дзядуля пачаставаў нас яблыкамі й піленым цукрам. Увесь час я думала пра тое, як мы назаўтра будзем рабіць печыва з вострымі прыправамі. Гэта было амаль гэтаксама цікава, як сам Сьвяты Вечар.
У гэтую хвілю Ласэ выбег у сад і ўключыў лямпачку, якую мы былі ўсталявалі ўнутры сьнегавіка. Як прыгожа яна сьвяціла ў цемры! Я вярталася й вярталася ў думках да Сьвятога Мікалая, што стаіць каля зацярушаных сьнегам дзьвярэй, стукае, прыязна ўсьміхаючыся. Дакладна гэтак, здаецца, усьміхаецца наш сьнегавік.
Бедны дзядуля, ты ня можаш бачыць нашага сьнегавіка! кажа Ганна. Можа, мы табе нешта прасьпяваем?
Дзядуля вельмі любіць слухаць як мы сьпяваем. I вось мы пачынаем сьпяваць. I мы пяем як раз тую песьню, пра якую я толькі што ўзгадвала песьню пра Сьвятога Мікалая, што стаіць каля каля парога і стукаецца ў дзьверы.
Ці праўда, як гэта цудоўна калі надыходзіць Божае Нараджэньне? шэпча мне Ганна, і я адказваю, што гэта сапраўды цудоўна, што гэта са-
мае цудоўнае, што я магу сабе ўявіць. Усе нашы дзеці з Булербю лічаць яго сваім найцудоўнейшым сьвятам. Але, вядома ж, і ў іншы час бывае цудоўна і ўлетку, і ўзімку, і ўвесну, і ў восень. О, як цудоўна бывае ў нас!
Астрыд Ліндгрэн