Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Грэта
Была запытаная, кім іх [ерэсіярхаў] лічыць, адказала, што яны паходзяць ад таго, што Гасподзь сказаў "ідзеце па ўсім сьвеце” [скажонае Мк 16:15], і што маюць уладу прапаведаваць, слухаць споведзі, адпускаць грахі і накладаць пакаянні лепш, чым святары, і што яны лепш за царкоўных прэсвітараў, і што раз на сем гадоў яны прыходзяць у рай, каб паслухаць там мудрасць, і што праз розныя пакуты, праз палі бітваў, праз цярноўнік заўсёды па двое ходзяць ... але сказала пра святую ваду, што застаецца свежай даўжэй іншай вады пасля асвячэння63.
Якаў Хокман
Пасля таго, як ён прынёс клятву, ён быў запытаны, што ён рабіў і як да яго дайшла вестка пра ліст, дасланы Уладаром Інквізітарам свайму плябану праз Фікке (Fikke) з пячоры Вовізер (Wowiser)64. Ён адказаў, што аднойчы нядзельным днём, калі ён сядзеў у сябе дома і стрыг валасы, за ім паслалі, каб ён прыйшоў на могілкі, дзе яны акружылі названага пасланца, не дазваляючы яму ўвайсці ў касцёл і дзе ад яго самога патрабавалі, каб ён учыніў ім суд па ім, і што ён сам ад [імя гэтых] паноў павінен быў бы арыштаваць Фікке, бо той прынёс ліст ад інквізітара, і што ён сам аддаў (гэта) на вырашэнне згаданых, якія акружылі пасланца на могілках, а менавіта Рудэрбэке (Ruderbeke), Сыбекура (Sybecura), яго дзядзька/стрый Гайнэ Гокман (Heyne Hokman], Пётр Меўс (Peter Mews] і яго жонка, Клаўс Лівэндаль
59 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 203205.
60 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 207208.
61 Горад Вільснак (сённяшні БадВільснак у Брандэнбургу, Германія), які пасля 1383 г. стаў адным з самых папулярных паломніцкіх цэнтраў па ўсёй Еўропе, дзякуючы тром госціям, на якіх цудадзейным чынам праступіла Кроў Хрыстова.
62 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 209210.
63 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 222223.
64 Магчымы варыянт перакладу: "з Вялікага Вовізера".
394
VII. Польшча
(Clauss Livendal), Ганс Грабаў (Hans Grabaw], i што калі ён сам патрабаваў паручальніка за 30 копаў Фікке даў як паручальніка свайго брата Кунэ Мельсава (Cune Melssaw) і Пятра Меўса, да таго часу, пакуль не паручыўся Клаўс Гіркен (Clauss Gyrken), які даў яму лісты. I таму гэтага не ведаючы, Гэненг Ігэн (Henneng Ygen) быў накіраваны плябанам па пасланца да захавальніка, які трымаў пасланца, і што потым нічога больш не было зроблена і не запатрабавана ад пасланца ці паручальнікаў, калі толькі не тое, што ён з’явіўся ў суд, калі прыйшоў тэрмін і сам паставіў Сібекурава суддзёю, і той запатрабаваў перад ім з боку паноў 30 памянёных копаў і калі прыйшлі паручальнікі і сказалі, што хочуць стаць [перад судом], ён сам распусціў іх і сышоў, кажучы: He магу больш і г.д. Аднак паручальнікаў ён не адпусціў і не звольніў. Таксама, што Сыбе Каўрава (Sybe Cavraw) тады ён ведаў як ерэтыка, і не выспавяданага [пакаранага] альбо вызваленага інквізітарам, калі яго самога паставіў замест сябе суддзёй, і што перад ім той зрабіў прапанову пра 30 копаў і што той паручыўся і што дзеля гэтай парукі былі пастаўленыя паручальнікі.
Таксама датычна другога ліста, дасланага інквізітарам і парванага перад плябанам з пячоры Вовізер, што пасля таго, як сам яго прачытаў ці хацеў прачытаць перад алтаром, Сыбе Кураў спрабаваў яго выхапіць, і сам хацеў яго паглядзець, бо чуў, што ў лісце ўтрымліваюцца дрэнныя звесткі пра яго адзінаўтробнага брата Гайнэ Гокмана, Сыбе Курава, Рудэрбэке, Ганса Гокмана і многіх іншых, і тады сышоў са свайго дома і схаваў на могілках, і ў прысутнасці плябана сказаў і прачытаў, кажучы, што яны ўсе ерэтыкі, такім чынам што ўсе тыя, хто тады слухаў як ён чытаў, і сам таксама там знаходзіўся, і таксама ў другім названым лісце ў Марыні быў згаданы, і што плябан у той час у іх прысутнасці праводзіў для іх боскую [імшу].
Быў запытаны, хто былі тыя сяляне або людзі, якія адмовіліся прыйсці, калі былі выкліканыя, адказаў што Сыбе Караў (Sybe Caraw), Рудэрбэке і Клаўсс, яго брат, і Гайнэ Змервыкель (Smerwykel), і Ганс Гокман, яго бацька, і яго сястра, жонка Пятра Меўса па імені Метта, якая сышла перад тым, як яе муж прыйшоў да інквізітара, а пасля вярнулася, і пасля гэтага зноў сышла, і так збегла з Гансам Гокманам, бо муж не хацеў з ёй заставацца, што пасля добрых чатырох ці пяці дзён даведаўся, што хочуць сысці, і што пра гэта даведаўся мясцовы суддзя Геннынг Эйгенэр (Hennyng Eygener), які сказаў ім, што калі яна не хоча заставацца, то можа сыходзіць65.
Зварот Ьа Познаньскай Ьыяцэзіі
У імя Божае Амінь. Год ад яго нараджэння 1394 дзень 12 месяца сакавіка, другога індыкта, пантыфікату найсвяцейшага ў Хрысце айца і ўладара нашага Уладара Баніфацыя Божай воляй IX, у Шчэціне, і таксама ў доме Яна Папендорфа, дэкана Найсвяцейшай Марыі, каля дзявятай гадзіны, брат Пётр, правінцыял братоў ордэна цэлесцінцаў у Германіі, інквізітар ерэтычнай заганнасці ў звароце да братоў у Хрысце ўладароў архібіскупаў і біскупаў пражскага, любушскага і каменьпаморскага, пастанавіў: Паколькі ў дыяцэзіі КаменьПаморскай больш чым 400ерэтыкоў абодвух палоў з секты Вальдэнсаў выявіў дапытаў выкрыў і наклаў пакаянне, сярод якіх чатыры ніжэйпазначаныя асобы былі знойдзеныя не ў названай, але ў Познаньскай дыяцэзіі, і не будучы раўнадушным як да душаў названых асоб, так і сапраўднай каталіцкай верыўвогуле, мяркуючы, што зза блізкасці названыхдыяцэзій ужо перавернутыя лёгка могуць скаціцца назад у ерась, якой выракліся, калі
65 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 233234.
VIl.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCCSSUS PCTR1)
395
ерэсіярхі будуць наведваць ерэтыкоў з суседніх дыяцэзій, то ў прысутнасці свайго брата Мікалая з Вартэнберха, прафесара ордэна цэлесцінцаў, Аўгусціна Мікалая з Тангліна, клірыка і грамадскага натарыуса КаменьПаморскай дыяцэзіі, і многіх іншых людзей абодвух палоў і, безумоўна, мяне, яго пісара, і службовых асоб інквізіцыі пакляўшыся, што будзе скіроўваць названага Уладара біскупа, яго інквізітараў ці кагонебудзь яшчэ, бо ён [не жадае] ажыццяўляць ніякага абмежавання і ўрону або за штосьці брацца, што выходзіць за межы дзеянняў накіраваных на збаўленне душаў і якія ўваходзяць у яго абавязкі перад Усяленскай Царквой. Апрача таго, ёсць сведчанні, што біскуп познаньскі не мае намеру гэтым займацца, што ён уважае гэта за нявартую справу і мяркуе, што яна будзе выканана інквізіцыяй66.
Ганс Шпігільман
Добра ведаў "Вітай, Марыя” ... Быў запытаны, ці звяртаўся да Найсвяцейшай Дзевы Марыі і іншых святых на [нябеснай] Радзіме, адказаў што цвёрда верыў, што Найсвяцейшая Дзева была беззаганнай дзяўчынай, але да яе і святых не звяртаўся...67
Кацярына
Таксама, што спрабаваў падвесці да веры ўгаворамі, і праз слуханне казанняў да споведзі, але не атрымалася, хоць і намагаўся; і яна б выспаведалася, калі б тое днём было, але ўначы яна была моцна спалоханая адсутнасцю святла ў тым месцы, дзе сядзела68.
Vll.v.f Пртыкулы секты ВальЬэнсаў
"Артыкулы секты Вальдэнсаў” (Articuli secte Waldensium) былі запісаныя ў 1393 г. інквізітарамі Марцінам Пражскім і вышэйадзначаным Пятром Цвікерам. Гэты тэкст з невялікімі рэгіянальнымі асаблівасцямі меў хаджэнне ў вялікім рэгіёне Памор’я Германіі Аўстрыі Чэхіі Сілезіі. Яраслаў Шыманьскі вылучае нават асобны ад нямецкааўстрыйскага і пражскага сілезскалужыцкі тып, што толькі падкрэслівае актуальнасць вальдэнскага пытання на тэрыторыі Польшчы ў вызначаны перыяд.
Тут прыведзены спіс вальдэнскіх памылак з манускрыпта, знойдзены ў бібліятэцы Семінарыі г. Пелпліна (побач з Гданьскам), былога цыстэрцыянцкага кляштара. Кодэкс датуецца 1394 г., але мог быць створаны і крыху пазней, на мяжы XIV і XV стст. На 45 лісце кодэкса прыводзіцца спіс з 15і памылак (апошняя неразборліва]:
Ліст. Далей змешчаны артыкулы ерэтычнай секты Вальдэнсаў.
Першае, што малітвы, пасты, міласціны, царкоўныя святкаванні і іншыя добрыя справы такога плана толькі перад Богам, а не перад Найсвяцейшай і Бездакорнай Маці Божай Марыяй ці іншымі святымі належна ўзносіць хвалы, славу і гонар.
Другое, што пасля гэтага жыцця няма ніякага чыстца, але толькі два шляхі: добрыя [людзі кіруюцца] неадкладна да вечнага жыцця, а дрэнныя да смерці.
66 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 235236.
67 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 236237.
68 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 250.
396
VII. Польшча
Трэцяе, што заступніцтва Царквы за памерлых нічога не дае.
Чацвёртае, што ніякая клятва, ці то ў судзе, ці паза ім, любым чынам дадзеная, з’яўляецца грахом.
Пятае, што ўсё забойствы, у тым ліку і асуджаных злачынцаў, зробленыя любым чынам, з'яўляюцца грахом.
Шостае, што папскія і біскупскія індульгенцыі нічога не даюць.
Сёмае, што царкоўныя спевы нічога не вартыя.
Восьмае, што царкоўнае пахаванне нічога не дае.
Дзявятае, што ні бласлаўлёная вада, ні соль, ні свечкі, ні пальмавыя галінкі, ні зёлкі, ні ежа, ні попел нічому не спрыяюць, гэта значыць прамаўленне слоў асвячэння нічога не паляпшае.
Дзясятае, што біскупскі ўбор, а менавіта інфула, курватура, каліга, сандалі і іншае начынне яго, ні таксама арнат, не з’яўляюцца неабходным у царкве для правядзення імшы.
Адзінаццатае, што выява ўкрыжавання і Дзевы Марыі, а таксама выявы іншых святых, не з'яўляюцца аб’ектам пакланення.
Дванаццатае, што царкоўныя пасвячэнні і штогадовыя імшы ні для чаго не прыдатныя.
Трынаццатае, што адлучэнні Папы, біскупаў ці судоў царкоўных прэлатаў не звязваюць сэрца Божае.
Чатырнаццатае, што гэта секта Вальдэнсаў мае сапраўдную веру і толькі яна [далей неразборліва].
Дакладных копій гэтага кодэкса нідзе няма, сустракаецца толькі некаторае падабенства. У параўнанні з некаторымі іншымі кодэксамі для чатырнаццатага пункта расшыфроўка можа выглядаць наступным чынам 'Тэта секта Вальдэнсаў адзіная і праўдзівая ў веры каталіцкай, паза якой ніхто не зможа выратавацца”69.
Яраслаў Шыманьскі на аснове вывучэння шматлікіх манускрыптаў з Вроцлаўскай універсітэцкай бібліятэкі прапанаваў расшыфроўкурэканструкцыю нечытэльнай часткі Пелплінскага рукапісу. У гэтай бібліятэцы знойдзены кодэкс чэшскага паходжання, які змяшчае апісанне "памылак” вальдэнсаў і з’яўляецца, па сутнасці, працягам кодэкса Пелплінскага.