• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    43 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 8889.
    44 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 92.
    45 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 113.
    390
    VII. Польшча
    лены, калі пасля не стане горшым, чым быў да таго, і спадзяваўся, што пакаянне прывядзе яго да выратавання.
    Быў запытаны, ці таксама спавядаўся святарам і прымаў Цела Хрыстова, адказаў, што так, але не казаў, што спавядаўся ерэсіярхам, бо гэта было яму забаронена.
    Быў запытаны, ці слухаў іх пропаведзі, адказаў, што так. Але не ведае, колькі разоў, і што адзін раз іх збіраў, і тады ў яго дома ён са сваёй сям’ёй і іншымі прышлымі яму [ерэсіярху] спавядаліся, і што даваў яму есці і піць, але не даваў яму грошай, акрамя яго згодна з тэстаментам сваёй жонкі Цілс аддаў плашч памерлай, які каштаваў 2 маркі, і што вадзіў іх ад Марыні да Сольдына і назад, і па навакольных вёсках, і ў Бернвальд і г.д.
    Быў запытаны, што было ў іх вучэнні наконт звароту да святых, адказаў, што загадвалі трымаць пост перад алтарамі святых у славу Божую і ў іх памяць, але не пакланяцца ім, але толькі Богу, бо на небе няма нікога, акрамя Бога, які ведае сэрцы людзей. Быў запытаны, ці звяртаўся да Найсвяцейшай Марыі і святых і ці верыў, што яны маліліся за нас і ведалі, што нас трывожыць, адказаў што не, бо яны настолькі поўныя радасці ад Бога, што не могуць ні ведаць ні маліцца за нас, і што пасціўся перад днямі сваіх апосталаў Сымона і Юды і іншым у гонар толькі Бога, але не святых, і рабіў гэта для таго, каб не быць выкрытым, што ён з секты, і так быў прызнаны правільна веруючым. Быў запытаны, ці маліўся за памерлых і ці верыў што ім гэта будзе карысна, адказаў што так, маліўся за ўсіх, хто варты Божага суцяшэння, і верыў, што пасля смерці ёсць толькі дзве дарогі, аднак спадзяваўся на чысцец, і што ахвяраваў на імшах за памерлых не для выратавання душ, а для славы людзей, каб не быць выкрытым, і збіраў грошы для ўлагоджвання плябана.
    Быў запытаны, ці верыў у бласлаўлёную ваду, соль, попел і г.д., адказаў, што не верыў, што яны змыюць з яго нейкія грахі, [але верыў, што] яны лепшыя, чым натуральныя, бо даўжэй захоўваюцца і могуць захоўвацца непашкоджанымі, і асуджаў тых, хто прызначае ім кошт і праз гэта грашыць, і лічыць, што так людзі грашаць. Быўзапытаны, ці верыў, што адлучэнні камунебудзь шкодзяць, адказаў, што быў навучаны і верыць, што не; у індульгенцыі таксама зусім не верыць.
    Быў запытаны, ці верыў, што кожная клятва  гэта грэх, адказаў, што верыў, што казаць trwin для пацвярджэння праўды не грэх, але для падману так і г.д.
    Быў запытаны, ці верыў што злачынцаў можна забіваць без граху, адказаў, што верыў што яны павінны быць забітымі не суддзёй, а сваімі грахамі46.
    УЬава Грыта Хавершэ
    Таксама, што [ерэсіярхі] наклалі на яе для пакаяння, што спачатку 100 "Ойча наш” і па нядзелях 200, але не "Вітай, Марыя”, але яна яе сама казала па звычцы47.
    Грэгпа
    Была запытаная, ці звярталася да Найсвяцейшай Марыі і святых, і ці верыла, што яны могуць за нас маліцца, адказала, што Найсвяцейшая Дзева можа, астатнія не ... Была запытаная, ці верыла, што злачынцаў можна забіваць без граху адказа
    46 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 119120.
    47 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 134.
    VIl.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCESSUS PETRI)
    391
    ла, што не, але чула таксама, як казалі яе таварышы, што хочуць маліцца за тых, хто іх пераследуе, і каб іх не каралі48.
    Кюнэ (Сйепе) Хутвільтэр
    Быў запытаны, кім ён іх [ерэсіярхаў] лічыць, адказаў, што тымі, хто можа адпусціць яму грахі лепш за прэсвітараў, ад Бога, а не ад Папы ці ад біскупаў, але не лічыць іх за прэсвітараў.
    Таксама верыў, што ўсе клятвы  грэх, як і словы trwn для пацвярджэння праўды, але меншы. Таксама ці верыў, што трэба маліцца якнебудзь інакш, чым праз "Ойча наш", адказаў, што не49.
    Меттэ Дзёрынгішэ (JTIette Ddryngiscbe)
    ... і што дала яму адзін раз 2 маркі, бо раней прыняла ад яго чаравічкі, і дачка яе дала 11 солідаў, такім чынам яму хацела за гэта вярнуць.
    Таксама не верыла, што адлучэнне можа душы пашкодзіць, аднак трэба быць асцярожным, каб не быць праз людзей увязнёным. Таксама верыла, што аднолькавае значэнне маюць пахаванні ў полі і на могілках...50
    Гайнэ Байер (fjeyne Beyer)
    Таксама лічыў, што лепш чытаць імшы, чым спяваць. Таксама ўборы святароў і біскупаў лічыў помпай. Таксама ў індульгенцыі зусім не верыў, у паломніцтвы ў Рым ... Таксама не верыў, што цалаванне мошчаў вызваляе. ... Таксама не верыў у працэсіі з рэліквіямі ...51
    Герман Герварт
    Таксама не верыў, што бласлаўлёная вада, соль і г.д. маюць большую каштоўнасць, чым іншая вада і г.д., акрамя хрысцільнай вады...52
    Петыр Баер
    Таксама не верыў у індульгенцыі і паломніцтвы, юбілейныя гады і адлучэнні, і таксама зусім не верыў у мошчы святых, у тым ліку і ў іх пацалаванне: і лічыў, што лепш служыць Богу сам сабе ў сэрцы, чым праз царкоўныя спевы. Таксама, што не маліўся за мёртвых і не верыў, што гэта можа быць ім карысна, таму што тыя, хто на небе, не маюць патрэбы, а тым, хто ў пекле, гэта не дапаможа; і не верыў, акрамя як на зямлі праз ліхія гадзіны і пастом можна ачысціцца, а пасля гэтага жыцця ніяк; і што ахвяраваў на імшах за памерлых для сяброў, але не для таго, каб душам дапамагчы, лічыў, што пахаванні мёртвых на палях ці на могілках раўназначныя; і не лічыў ніякія царкоўныя заступніцтвы карыснымі, бо было забаронена. Таксама лічыў кожную клятву грахом, бо было сказана Збаўцам: "не прысягай зусім" (Мф 5:34). Таксама не верыў, што злачынцы могуць быць забітымі без граху. Быў запытаны, ці верыў што яго секта мае сапраўдную веру, адказаў, што так, і пры гэтым верыў, што кожны з яго секты будзе выратаваны, і з гэтай прычыны
    48 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 123124.
    49 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 147148.
    50 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 154155.
    51 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 155156.
    52 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 157.
    392
    VII. Польшча
    называў нас "dy vremden”, бо мы, такім чынам, не маем добрага запаветнага вучэння, і справы больш вядомыя Богу53.
    Грэта/Маргарыта
    Таксама ў Сімвале веры пасля казанняў не трэба казаць "Прызнаю”54.
    Цілсс (ТуIss)
    Таксама не верыла, што належыць пакланяцца іконам і мошчам святых і спяваць den leyse55, бо гэта грэх і ідалапаклонства56.
    МехтыльЬ
    Таксама верыў, што кожная клятва  грэх, таксама злачынцаў не могуць забіваць па суду без граху. Таксама верыў, што ўсе суддзі духоўныя і свецкія будуць асуджаныя за суд, які яны здзяйсняюць, і за ўладу57.
    Маргарэта
    Таксама, што трымае іх [ерэсіярхаў] за братоў, а не святароў, бо не пасвечаныя ... таксама, што да святых і Найсвяцейшай Марыі не звярталася, бо не верыла, што яны змогуць дапамагчы, бо ў Найсвяцейшай Марыі няма ўлады, як і ў святых... Таксама, што малілася для сваёй уласнай душы, а не памерлых...58
    Ганс РуЬаў з Селхава, карчмар
    Быў запытаны, ці яго жонка і іншыя людзі з секты ... спавядаліся ерэсіярхам, якія паміж сабой называюцца братамі, адказаў, што гэта аб’явіў яму яго дзядзька ... калі служыў вышэй названым знатным людзям, і што сказаў яму для падбадзёрвання, ад благога жыцця служачы знатным, распісваючы шчыты, але лепей бы было, калі б трымаўся ладу жыцця сваіх сяброў...
    Быў запытаны, ці спавядаўся калінебудзь ерэсіярхам, адказаў, што не, аднак названы вышэй яго бацька і жонка зза мацярынскага інстынкту спрабавалі прымусіць яго выспаведацца, ... і што [іншае імя] за гэта там быў адлучаны, бо не спавядаўся ерэсіярху. Таксама дадаў, што паколькі чуў, што ерэтыкі гэтай секты падвяргаліся страшным нападкам з боку каталікоў, таму спавядаўся толькі прэсвітарам, як робяць разам іншыя каталікі. Таксама дадаў, што сваёй жонцы не забараняў спавядацца ерэсіярхам, бо не верыў, што яна дрэнна робіць, і таму сам не выдаваў, бо верыў, што гэта зло, але паколькі некаторыя з сектантаў былі абвінавачаныя, то ён збег не зза пачуцця віны, а зза споведзі.
    Таксама, што ніколі ў сваім жыцці ні ад каго не чуў, што не трэба звяртацца да святых і Найсвяцейшай Марыі. Таксама Апостала не меў, і верыў, што яму могуць дапамагчы толькі Бог і Найсвяцейшая Марыя, яго маці, бо святыя настолькі поўныя радасці, што нам не могуць дапамагчы, і паколькі ў гэта верыў, таму да іх не звяртаўся, і ўсяго іншага трымаўся з ерэтыкамі, акрамя споведзі, і што пасціўся і святкаваў [дні] святых у славу аднаго толькі Бога, а не святых. Таксама, што ма
    53 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 172173.
    54 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 197198.
    55 Песня, якую спяваюць пры пераносе мошчаў. Reima, "More Powerful than Mere Matter?" 244.
    56 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 199.
    57 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 201202.
    58 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 203.
    Vll.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCESSUS PETRI)
    393
    ліўся за памерлых, хоць і верыў, што ёсць толькі 2 дарогі пасля смерці, а чыстца няма59.
    Беата
    Таксама, што трымалася і лічыла іх [ерэсіярхаў] сапраўднымі і добрымі людзьмі, і што адзін раз на год двое з іх ходзяць у рай, і там атрымліваюць ад Бога ўладу лепш за святароў адпускаць грэх, і не лічыць іх святарамі, бо не бачыла, каб яны праводзілі імшы...60
    Кацярына
    Таксама, што трымае іх [ерэсіярхаў] за святых людзей, лепшых за святароў, якія атрымалі ад Бога права адпускаць усе грахі, і што, выспаведаўшыся ім вусна, трапіць на неба, і праўдзе вучаць лепш, чым святары, аднак не такія, як яе плябан... і што моцна смуткавалі, калі хтонебудзь спавядаўся ў вялікіх грахах... і што аднойчы была ў Рыме, і тройчы ў Аахене, двойчы ў крыві Гасподняй61 і г.д., хоць яе за гэта і асуджалі, кажучы ёй, што гэта ўсё праходзіць, і небам не зацвярджаецца, і што ёй належыць лепш служыць Богу дома... і што няма чыстца, акрамя як які ачышчае несправядлівыя языкі людзей... таксама, што цалавала ў Рыме мошчы святых, не слухаючыся ў гэтым ерэсіярхаў, і пасвяціла гэта паломніцтва свайму бацьку, для вызвалення яго душы62.