• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    I	. Ён мае дух святы;
    2	.Ён, хоць і з’яўляецца міранінам, але пасланы прапаведаваць;
    З.і	не толькі ён, але і ўсялякі вернік ці ўсялякі добры хрысціянін;
    4Дзеці будуць выратаваны, нават калі памруць нехрышчонымі;
    5.	Любы праведны міранін можа адпускаць грахі і асвячаць Цела Хрыстова, не могуць толькі тыя, хто робіць благое;
    6.	Падчас таінства на алтары не сапраўднае, а толькі выратавальнае [далей у тэксце  містычнае] Цела Хрыстова;
    7.	Чысцец не існуе;
    8.	He трэба пакланяцца ні святым, ні іконам;
    9Толькі нядзельная малітва прамаўляецца дзеля малітвы;
    ,0. Ніхто не клапоціцца пра прадвызначэнне і статус Рымскай Царквы;
    U. Благія прэлаты не маюць ніякай улады ў Царкве і
    12.	не трэба ім падпарадкоўвацца;
    13.	Адлучэнне недазваляльна;
    Ц. Клясціся абсалютна недазваляльна;
    15.	Зло не ад Царквы14.
    13 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 6,104106.
    14 "Catalogus Abbatum Saganensium,” 251252.
    VII.iv Мацвей Влашыч Ілірыйскі. Выгпрымкі
    377
    VILiv Мацвей Влашыч Ілірыйскі. Вытрымкі
    Мацвей Влашыч нарадзіўся ў заможнай сям'і ў Ілірыі, за што атрымаў мянушку "Ілірыйскі" (Matthias Flacius Illyricus], Лютэранскі багаслоў, праціўнік каталікоў і кальвіністаў. Заснавальнік пратэстанцкай царкоўнай гістарыяграфіі.
    У творах гэтага аўтара былі ўпершыню апублікаваныя звесткі з матэрыялаў допытаў Шчэцінскага інквізіцыйнага трыбунала 13921394 гг. На іх падставе, а таксама на звестках, атрыманых з іншых крыніц, аўтар дае найбольш раннія даціроўкі з'яўлення вальдэнсаў на нямецкіх, польскіх і чэшскіх землях, а таксама звесткі аб сувязях паміж рознымі тэрыторыямі. Апора гэтага аўтара на першакрыніцы і яго блізкасць па часе да апісаных ім падзей дае магчымасць выкарыстоўваць яго трактаты ў якасці крыніц па гісторыі вальдэнскага РУ*У
    Каталог свеЬкаў праўЬы, якія пратэставалі супраць Папьі Ьа нашага часу (Catalogus testium oeritatis, qui ante nostram aetatem reclamarunt Papae) (1556 r.)
    Тыя ж [вальдэнсы], якія накіраваліся ў Ламбардыю, многія былі даведзены да смерці за выказванні сваёй сапраўднай рэлігіі, і сваю дактрыну шырока распаўсюдзілі. Бо па ўсёй Італіі, а таксама Сіцыліі іх вучэнне настолькі пашырылася, што імператар Фрыдрых II выдаў супраць іх пастанаўленне. Таксама ж у Германіі, а асабліва ў Эльзасе і ў наваколлях Рэйна, а таксама ў Багеміі, а адтуль далей у Саксонію, Сілезію, Маравію і Польшчу дактрына іх перад 300і гадамі [маюцца на ўвазе 1300я гады] пашырылася. У Ламбардыі ж у іх была школа або акадэмія сапраўднай тэалогіі Хрыста. Усё гэта мы можам праверыць па старых інквізіцыйных кнігах і некаторых менш таемных сведчаннях.
    Інквізіцыя ў Багеміі і Польшчы супраць Вальдэнсаў была ўсталявана каля 1330 года Гасподняга, у часы каралявання Яна, калі, між іншым, былі сабраныя звесткі, што яны маюць звычку зносіцца з братамі з Ламбардыі. Іншай інквізіцыяй было выкрыта, што для навучання тэалогіі з Багеміі яны накіроўваюцца да сваіх настаўнікаў Вальдэнсаў у Ламбардыю, у тую школу ці акадэмію15.
    СповеЬзь ВальЬэнсаў (Confessio Walbensium) (1558 г.)
    У мяне ёсць інквізітарскія кнігі, напісаныя да 300х гг. [маюцца на ўвазе 1300я гады], у якіх паведамляецца, што ў Багеміі, Саксоніі, Сілезіі і Польшчы было шмат паслядоўнікаў Вальдэнскага вучэння, і гэта вучэнне мела паходжанне з Ламбардыі і цызальпійскай Галіі [як яе называлі рымляне]. Там я знайшоў, што тады багемцы мелі звычку пасылаць сабраныя грошы і вучняў для навучання ў школы тэалогіі16.
    15 Flacius Illyricus, Catalogus testium veritatis, 719720.
    16 Matthias Flacius Illyricus, Confessio Waldensium de plerisque nunc controversis dogmatibus ante 134. annos contra claudicantes Hussitas scripta, nostrisque temporibus statui, ac rebus pulchre correspondens (Basileae: Oporinus, 1568], https://www.cligitalesammlungen.de/de/view/bsbl0193410? page=14, Scan 1314.
    378
    VII. Польшча
    VII.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCCSSUS PCTRT)
    Я ўжываю гэту назву як сукупную для спадчыны інквізітара Пятра Цвікера і яго паплечнікаўінквізітараў, у першую чаргу Мацвея Пражскага. Прапанаваная яна была Пятром Білерам і падтрымана Рэйма Вялімякі (Reima Valimaki)1 . Неабходна адзначыць, што дадзеныя тэксты сустракаюцца ў розных манускрыптах з вялікімі разыходжаннямі, што дазваляе нават прасачыць змены ў стаўленні да вальдэнсаў.
    Паміж 1391 і 1403 гг. Цвікер дзейнічае як інквізітар ад Балтыйскага мора да Аўстрыйскіх Альпаў. Гэты аўтар вылучаўся з шэрагу сваіх паплечнікаў таго часу наступнымі асаблівасцямі: ён быў цэлесцінскім манахам, а не дамініканцам ці францысканцам, як большасць інквізітараў; не выкарыстоўваў катаванні, а аддаваў перавагу асабіста распрацаванаму спісу пытанняў, які дазваляў дакладна вызначыць, хто перад ім: прававерны каталік ці ерэтык; ён выразна адрозніваў люцыферыян (д’яблапаклоннікаў) ад вальдэнсаў18 і не надаваў вялікага значэння шырока распаўсюджаным у той час абвінавачанням вальдэнсаў у праміскуітэце19.
    Яго пяру належыць маштабны антывальдэнскі (там сцвярджаецца, што "Вальдэнсы  пасланнікі Д’ябла") палемічны трактат "Пакуль людзі спяць" (Cum dormirent homines), напісаны ў 1395 г. (хоць у яго аўтарстве дагэтуль ёсць сумненні, да сярэдзіны XX ст. стваральнікам лічыўся канонік Пётр з Піліхсдорфа (Pilichsdorf)). Гэты "самы каштоўны пісьмовы помнік пра вальдэнсаў"20, які ў свой час быў распаўсюджаны на тэрыторыі Аўстрыі, Чэхіі, паўднёвай Германіі і дайшоў да нас больш чым у 50і манускрыптах, быў стандартам для палемічных трактатаў нямецкамоўнай прасторы ў XV ст.21 I тым не менш ён не выдаваўся з 1613 г., для азнаямлення з яго зместам можна звярнуцца да артыкула Георга Мадэсціна22 і дзвюх главаў кнігі Пятра Білера23.
    Vll.v.a Кароткі спіс перавернутых ВальЬэнсаў
    і пра іх побыт і лаЬ жыцця (be Dita et conuersacione)
    У годзе Божым 1391, 4 верасня, ніжэйзапісаныя былі кіраўнікамі секты Вальдэнсаў: першы Мікалай з Польшчы, таксама Ян з Польшчы, сын нейкага селяніна; таксама Конрад з Саксоніі, з горада, які называецца Дэрбрым, ля Вітэнберга, сын нейкага селяніна; таксама Ульрык з Хардэка24, па прафесіі шавец; таксама Сымон з Галіча (Galitz, Gralicz, Galicz25) з Венгрыі, па прафесіі кравец; таксама той,
    17 Valimaki, Heresy in Late Medieval Germany, 105.
    18 Petreman, Peter Zwicker.
    19 Biller, "Bernard Gui," 36.
    20 Modestin, "The AntiWaldensian Treatise," 237.
    21 Valimaki, "Transfers of AntiWaldensian Material," 154.
    22 Modestin, "The AntiWaldensian Treatise," 211229.
    23 Biller, The Waldenses, 11701530, 237269; 271291.
    24 Невялікае паселішча на мяжы Чэхіі і Германіі на баку апошняй, у Сярэднявеччы там знаходзіўся замак. Зараз гэта прыкладна тэрыторыя нямецкага горада Нойальбенройт (Neualbenreuth).
    25 Захавалася шмат спісаў гэтага тэксту, якія нязначна разыходзяцца, падрабязна гл. Szymanski, "Articuli secte Waldensium," 92.
    VIl.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCESSUS PETRI)
    379
    ХТО працуе з воўнай26, нейкі Ян з Дзікхарца, горада, размешчанага недалёка ад Крэмса ў Аўстрыі, які быў [схоплены] у Рэгенсбургу і насіў крыж абвінавачанага ў ерасі, але насамрэч яе не выракся27. Таксама Конрад з Гемеда ў Швабіі, сын нейкага селяніна. Таксама Герман з Містэльга ў Баварыі, рамеснік; таксама Мікалай з Плаўвэ [Плаўэна?], абаронца зямлі, сын нейкага млынара; таксама Готфрыд з Венгрыі, шавец. Таксама Зохес, названы "з Арэны” ў Баварыі, рамеснік. Таксама Мікалай з Салатурна з Эльзаца ля Берна ў Швейцарыі, кравец. Вышэйпералічаныя называюцца паміж сабой апосталы, настаўнікі і браты. Яны мелі такое жыццё і лад: спачатку яны пасцяцца тры ці чатыры дні на тыдні на хлебе і вадзе, акрамя тых, хто выпраўляецца ў цяжкую дарогу ці займаецца цяжкай працай, і так яны робяць са сваімі падначаленымі, каб сэрцы іх напаўняліся чысцінёй. Таксама сем раз на дзень моляцца; Старшы пачынае малітву і робіць яе доўгай ці кароткай у залежнасці ад таго, чаго мяркуе дасягнуць, і астатнія трымаюцца яго ў малітве. Таксама апранаюць яны сціплае адзенне і выпраўляюцца ў дарогу па двое, старэйшы з малодшым, які ідзе за ім. У словах яны сціплыя, падману і клятвы, а таксама брыдкіх слоў пазбягаюць. Старанна выхоўваюць у сваіх падначаленых неабходнасць быць уважлівымі і асцярожнымі. У большасці сваёй яны непісьменныя і неадукаваныя. Але дзейнічаюць яны разборліва і дасягаюць поспеху: Калі старэйшыя разглядаюць [кандыдатуру] якоганебудзь маладога, або народжанага ў секце, або выратаванага дабром, але галоўнае пакорнага і чыстага, аднак не звяртаюцца да таго, хто яшчэ дзіця ці хто толькі што пазнаёміўся або далучыўся да майстэрства; яго пакідаюць на будучыню. Тады выбіраюць для яго кагонебудзь з настаўнікаў які будзе вадзіць яго з зямлі ў зямлю і з месца ў месца на працягу аднаго ці двух гадоў. Нарэшце, прывядзе яго да іх савета ці капітула, які мае звычку праводзіцца ў вялікім кірмашовым горадзе, куды прыходзіць шмат людзей, каб самі яны [вальдэнсы] паміж імі [прыйшлымі людзьмі] маглі схавацца. Усюды ходзіць у прысутнасці настаўніка, і тады пытаюцца пра тое, ці падабаецца яму такое жыццё і ці хоча быць адным з іх братоў калі той адказвае "так”, то ўваходзяць самі ў пакой ці ў іншае месца, дзе маглі б сабрацца ўсе настаўнікі і члены іх секты. Ён спавядаецца ва ўсіх сваіх грахах, тады самы разумны з іх праводзіць таінства і агучвае сем артыкулаў веры,у якія яны толькі вераць. Зрабіўшы гэта, пытаеццаўяго, ці верыць ён. Адказвае, што так; тады даручае яму прынесці сябе ў ахвяру і прысвяціць сябе чысціні да самай смерці. 1 той адказвае: так, я абяцаю рабіць гэта наколькі магу з Божай ласкі і наколькі мне дазволіць крохкая чалавечая натура. Далей абяцае, што не будзе багата жыць ад працы рук сваіх, але будзе жыць з міласціны да самай смерці і вандраваць блізка і далёка, куды ён будзе пасланы, не зважаючы на перашкоды. Таксама абяцае, што адмаўляецца ад вялікага даверу да бацькоў сваіх, і да ўсіх родных сваіх, і да яшчэ якіхнебудзь дамашніх. Таксама, што не павінен у хвіліны смерці ці небяспекі ратаваць сябе з дапамогай ілжывай клятвы. I пасля таго, як згодзіцца і ўрачыста паабяцае вышэйсказанае, тады ўкленчвае, і настаўнікі і старшыя ўскладаюць рукі яму на галаву, і праз гэта пацвярджаюць яго права прымаць споведзі ў падначаленых сваіх, і рабіць іншае, што звычайна робіцца. Пасля гэтага падымаецца і, падняўшыся, бачыць настаўнікаў якія стаяць па парадку, і прымае ад кожнага з іх асобнае ўхваленне, і хтонебудзь з іх кажа яму: вітаем вас, добры