Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
VII.i.d.89 Працэс супраць тых, хто перашкаджае інквізітарам змагацца з ерассю
Генрык, Божай міласцю... Знаным мужам... I калі нас трымае неабходнасць прыбягаць да выдалення чыіхнебудзь злачынных хітрыкаў, нам належыць быць больш пільнымі, каб мы загадзя выкрылі беззаконне, што ўсё ж такі наша звычайная юрысдыкцыя і нашы пастарскія абавязкі ў прыніжэнні, а таксама асабліва тое, што будзе перашкаджаць росту каталіцкай веры і поспеху выратавання, і каб вартае асуджэння не засталося нявыпраўленым. Сапраўды, раней нашым непасрэдным абавязкам было выпраўленне таго, што павінна было быць выпраўленым, і знішчэнне ўсіх ерэтычных заганаў, якія спараджалі пакуты ў нашай вышэйназванай дыяцэзіі. Мы даслалі мужоў паважаных і знаных Магістра [скарочана] і нашага вроцлаўскага каноніка, а таксама брата, а таксама Магістра [скарочана], нашага капелана, і з імі шаноўнага брата ў Айцы Госпадзе Паўла з Ціверыяды (Thyberiadensi), вроцлаўскага біскупа, надаўшы ім у нашай дыяцэзіі ўсю паўнату ўлады наведваць, выпраўляць, і асабліва, як было раней сказана, вышукваць ерэтычныя заганы. Калі мы не можам самі зрабіць гэтага, іншыя ў справах нашай Царквы стрымаюць невуцкае. I калі тыя ж візітатары і інквізітары пачалі кананічна распытваць аб адхіленнях і асабліва аб ерэтыках. Вось зза неправеднага беззаконня Дыцысій Мацье з Мільхема (Dycussius Mathie de Mulheym), грамадзянін Вроцлава, слуга, паколькі быў выкрыты яго ўдзел у многіх жахлівых бязбожнасцях, і ў тым, што ён спрыяў ерэтыкам, быў затрыманы інквізіцыяй. Сваім вартым пагарды і бязбожным языком супраць вышэйназванага магістра Ар., паважанага члена нашай вроцлаўскай царквы, і тым самым нават супраць нас саміх, адкрыў не толькі сваё блюзнерства і лаянку, але і бязбожнасць; зза гэтага, а таксама за свой саўдзел у іншых бязбожніцтвах вышэйназваныя інквізітары прадставілі яго перад інквізіцыяй, учыняючы жахі, якія прыносілі не толькі менш цяжкія пакуты для цела, але і працягваліся таксама ў забойстве. Паколькі ўсё гэта было даведзена да нашага ведама, то мы не можам і не павінны пакінуць
9 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 5455.
374
VII. Польшча
гэта нявыпраўленым. Калі яны вінаватыя ў якойнебудзь правіне, яны павінны быць пакараныя. А за здзейсненыя названым Дыцысіем правіны і бязбожніцтвы мы прыгаворваем яго ў гэтым замацаваным [пячаткай] прыгаворным лісце да адлучэння I асуджэння. Падобныя кананічныя прысуды існуюць для ўсіх такіх жа выпадкаў, якія прама ці ўскосна перашкаджаюць інквізіцыйным судам, вышукам ці прысудам па справах ерэтычных заганаў, або тых, хто якімнебудзь чынам супрацьпастаўляе сябе справе веры, або хто прапаноўвае ім дапамогу, параду ці спрыянне, трапяць пад прыгавор адлучэння ў тым выпадку, калі будуць на працягу году ўпарціцца, то няхай ерэтыкі будуць пакараныя. Таксама калі хто будзе ўзброены сярод духоўных айцоў, наносячы ім шкоду сваёй кляцьбой ці абразай, кананічнай уладай будзе асуджаны. Гэтымі прадпісаннямі мы вам даручаем і давяраем, каб вы, накладаючы цвёрда ў цноце паслушэнства, так абвясцілі перад народам публічна ў вашых цэрквахабавязковаўдні нядзельныя і святочныя, што вышэйназваны Дыцысій па дадзеных прычынах адлучаны і асуджаны, каб яму ніхто катэгарычна не прапаноўваў ежу, ваду, прытулак ці якінебудзь законныя дзеянні; і каб гэта было неадкладна пасля атрымання гэтага прачытанага, а праз восем дзён паўторанага, у двух цэрквах у Кнігнічы і Хундэсвальдзе, каб яго па няведанню памылкова не прынялі назад, вы гэтага Дыцысія ад нашага імя рашуча пакарайце, публічна зачытваючы гэтае перасцеражэнне ў вашых цэрквах. Так ці інакш, няхай з гэтага часу ён усімі лічыцца адлучаным і святататнікам. Тым не менш супраць такіх злачынстваў, як сіманія, забойства, клятваадступніцтва і ліхвярства, I іншых, больш цяжкіх, якія публічна асуджаюцца, мы будзем пераследаваць у судовым парадку'".
VILii Була Папы Рымскага Яна ХХП наконгп усталявання папскай інквізіцыі ў Польскім Каралеўстве
У маі 1318 года Ян XXII, авіньёнскі Папа Рымскі, вядомы сваім зацятым змаганнем з рознага тыпу іншадумствам, асабліва з алхіміяй, ведзьмамі і ерасямі, напісаў некалькі лістоў, якія можна назваць пачаткам папскай інквізіцыі ў Польшчы. Дісты з амаль ідэнтычным зместам былі адасланыя біскупам кракаўскаму, майсэнскаму і оламаўцкаму11, інквізітарам Перэгрыну Апольскаму з прапаведнікаў і Мікалаю Гіспадзінэту (Hyspodinet) з Кракава, з ордэна братоў меншых, Колдзе (CoIde) з прапаведнікаў і Хартману Пільненскаму (Hartmanno Pilnensi) з ордэна меншых братоў12, знатным асобам (пералічаныя пайменна) Каралеўства Багемія,усім службовым асобам Каралеўства Багеміі (безасабова), князю вроцлаўскаму, каралю Багеміі і маркграфу майсэнскаму.
Ян, Папа XXII, дасылае ... Кракаўскаму князю і біскупам пражскаму і оламаўцкаму і многім іншым, каб у частках каралеўстваў Багеміі і Польшчы з усіх сваіх сілаў дапамагалі ўзмацненню ўстаноў па вышуку ерасяў.
Дадзена ў Авіньёне на майскія календы 1318 г.
10 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 7274.
11 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 6,102104.
12 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 6,101102.
VII.іі Була Папы Рымскага Яна ХХП наконгп усталявання папскай інквізіцыі
375
Ян, біскуп, слуга слугаў Божых, [дасылае] прывітанне і апостальскае блаславенне ўлюбёнаму сыну Знанаму Мужу... князю кракаўскаму. Калі мы кіруемся законам яўрэйскага айца ў Божай Царкве, мы, хоць і не маем у гэтым дастатковых заслугаў, абавязаныя адмыслова клапаціцца пра каталіцкую веру, і па меры сілаў усюды спрыяць яе ўзрастанню, а таксама адпаведнымі захадамі засцерагаць яе ад падступных інтрыгаў і падступных пастак і хлуслівых плутняў любых зламысных і заганных ерэтыкоў а таксама іх вернікаў, спрыяльнікаў, абаронцаў і ўкрывальнікаў. Таму мы напаўняемся вялікім болем, калі чуем ці даведваемся, што нехта ўвіхаецца, каб гэту веру прыгнятаць якімнебудзь злом або намагаецца дазвання знішчыць вінаграднік Госпада Саваофа, то псуючы яе легкадумнымі нараканнямі, то перакручваючы лжывымі прыдумкамі або ж фанабэрыста зводзячы яе ў нішто. Безумоўна, не без горычы ў сэрцы мы даведаліся, што ў некаторых частках каралеўстваў Багеміі і Польшчы, і ў іх межах і на памежжы, а пераважна ў гарадах і дыяцэзіях Пражскай, Оламаўцкай, Кракаўскай, Вроцлаўскай і Майсэнскай да такой ступені яўна ўзмацніліся ерэтычныя памылкі нявер'я, што многія сышлі з прамога шляху праўды ў адваротны бок на бездарожжы памылак, самі сябе апаганіўшы рознымі і разнастайнымі ерасямі, сканструявалі механізм для гібельнага хістання муру артадаксальнай веры, і маюць намер зруйнаваць яе падманлівымі і лісіцынымі атакамі лжывых доказаў. Сапраўды, належыць нам усюды спрыяць выкараненню такіх несправядлівых намаганняў больш заўзята, бо чым больш згубна і на пагібель душаў мы вагаемся ў іх знішчэнні, тым далей яны распаўзаюцца і небяспечней пашыраюцца, калі толькі іх не знішчыць у самым пачатку. Мы больш пільна і дзейсна стараемся клапаціцца праз нас і іншых па набліжэнні таго, каб у тых гарадах і дыяцэзіях, гарадах і землях, дзе людзі быццам бы язычнікі, якія мяжуюць [з імі] і прагнуць далучыць [іх], любыя ерэтычныя памылкі былі вынішчаныя і цярновыя кусты рашуча вырваныя з коранем, а на іх месцы магутней і шчаслівей прарастала справа веры. 3 гэтай прычыны для выканання інквізітарскай службы паводле кананічнага ўстанаўлення мы загадзя паклапаціліся адправіць апостальскім лістом улюбёных сыноў братоў Колда і Перэгрына з прапаведнікаў і Артмана і Мікалая з ордэна меншых братоў, чыя цнота чысціні, як мы спадзяёмся, будзе даваць прыклад ладу жыцця, а іх вучонае красамоўства ўмацуе выратавальнае вучэнне ў месцах і землях названых дыяцэзій супраць ерэтыкоў і іх вернікаў, памагатых, абаронцаў і ўкрывальнікаў. Бо нават калі абавязак зямной улады пераследаванне злачынстваў тых, хто збочвае са шляху аднак гэты абавязак таксама і перадусім нясе ў сабе і больш важны клопат, каб супраць ворагаў каталіцкай веры ўздымаўся меч больш суровага пакарання. Звяртаючыся да тваёй высакароднасці і спадзеючыся на неабсяжную глыбіню міласэрнасці Бога нашага, мы настойліва просім і заклікаем, а таксама наказваем табе апостальскім лістом, каб узважыўшы ў пабожных развагах, наколькі цябе і астатнюю шляхту і мажнаўладцаў цікавіць, вы надзелі панцыр веры дзеля ўхілення небяспекаў для яе і аперазаліся мужнасцю дзеля ўтаймавання зухвальства яе ворагаў. Мужна ўзбройцеся; каб не выглядала так, што вы не зважаеце на крыўду той, якой вы кіруецеся і якая кіруе вамі, наколькі ты зможаш, аддана паўстань на бой супраць гэтых ерэтыкоў, іх вернікаў, спрыяльнікаў, абаронцаў і ўкрывальнікаў; а таксама належным клопатам, падтрымкаю і парадаю дапамажы тым жа інквізітарам у даручанай ім пабожнай і выратавальнай службе, якая павінна быць паспяхова выкананая, бо з тваёй дапамогаю ды праз іх святое служэнне, дбайную руплівасць, нястомную апеку, і з Божай ласкі згаданыя гарады і дыяцэзіі, землі і мясцовасці будуць ачышчаныя ад
376
VII. Польшча
такіх пачварных пошасцяў і ўзрасце там і ўзмоцніцца бляск каталіцкай веры ды ясней і ярчэй заззяе на славу Бога, на ўзрастанне, моц і павагу веры ў Яго. Сам жа ты ад Таго, Чыю справу робіш у гэтым краі, здабудзеш сабе незлічоную ўзнагароду, і можа быць узнесена ў хвале Гасподняй вартае імя тваё13.
VILiii ПрысуЬ Стэфану з Вроцлава
У канцы XIV пачатку XV ст. вроцлаўскі біскуп Вацлаў змагаўся з ерэтыкамі ў Аўстрыі, Чэхіі, Маравіі, Цюрынгіі, Брандэнбургу і на Памор’і. У рамках гэтай дзейнасці ў 13961398 гг. у Вроцлаве быў схоплены нехта Стэфан, чые 15 пунктаў веравучэння нагадваюць вучэнні Вікліфа і вальдэнсаў. Для дакладнага высвятлення яго вучэння спачатку былі запрошаныя асобы, абазнаныя ў "святой тэалогіі”, і “іншыя вучоныя”, а калі яны не здолелі даць рады абат ордэна рэгулярных канонікаў Лудольф з Жаганя і магістр Ян са Штэрнберга, якія таксама пацярпелі няўдачу. Падкрэсліваецца, што Стэфан паказаў сябе неабазнаным у граматыцы і мастацтве вядзення дыспутаў у дэбатах з дактарамі Рымскай Царквы, але часта цытаваў вялікія ўрыўкі з Бібліі на памяць (характэрная рыса вальдэнсаў). У выніку, як ерэтык, які не раскаяўся і не адмовіўся ад сваіх памылак, Стэфан быў спалены.