• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    22 лістапада 1392 года, каля 9 гадзін, у ацепленым пакоі, размешчаным у памяшканні вышэйназванай Шчэцінскай курыі, у прысутнасці вышэйназванага Уладара інквізітара Пятра добраахвотна здаўся Кунэ Конрад з Грыфенхагена, дыяцэзіі Камень Паморскі, падазраваны ў ерасі, і абвінавачаны, і на гэтай падставе неадкладна вусна выкліканы названым Уладаром Інквізітарам, і дапытаны, ці не хоча паклясціся казаць праўду, адказаў, што так, і сапраўды пакляўся, дакра
    37 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 7375.
    VIl.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCESSUS PETRI)
    3S7
    нуўшыся Святых Евангелляў Божых, і перахрысціўшыся па форме і згодна з усталяваным звычаем.
    Такім чынам ён пакляўся і быў дапытаны, калі і адкуль нарадзіўся, адказаў, што ў названым мястэчку Грыфенхагене, і што бацьку яго звалі Генрых Конрад, а маці Елізавета, і былі яны з секты Вальдэнсаў і памерлі ў ёй, і што вышэйназваныя бацькі казалі яму, што не павінен клясціся, праклінаць і іншых зямных рэчаў пазбягаць. I што першы раз ён прыйшоў на споведзь да ерэсіярха ў бацькоўскім доме, калі яму было 12 гадоў, а зараз ён ужо знаходзіцца ва ўзросце 40, і ў прысутнасці бацькі выспаведаўся ерэсіярху два разы; пасля вандраваў па свеце на працягу дзесяці гадоў, падчас якіх ні разу не спавядаўся ерэсіярху; пасля вярнуўся ў Грыфенхаген і зноў быў зазваны ў секту праз сваю маці, і там яны былі ўжо 18 гадоў, падчас якіх спавядаўся не радзей за адзін раз на год, каля двух разоў у сваім доме і калінебудзь ля Шчэціна ў доме Ганса Рудзінгера. Быў запытаны, кім лічыў іх, напрыклад, спаведнікамі сваімі або ерэсіярхамі, адказаў, што святымі людзьмі, якія прыйшлі на месца апосталаў, але ніколі не лічыў іх святарамі. Быў запытаны, якое пакаянне на яго накладаў, адказаў, што некалькі дзён посту, 10 ці 20 на вадзе і хлебе, і часам на піве і хлебе, і маліцца 50 "Ойча наш" кожны дзень і 100 па нядзелях, але не "Вітай, Марыя”, і што трымаў гэта пакаянне і верыў, што атрымаў адпушчэнне і што пакаянне было карыснае для выратавання. Быў запытаны, ці спавядаўся таксама святарам у царкве і ці прымаў Цела Хрыстова, адказаў, што так, кожны год, каб не паказаць, што ён у секце, бо гэта было забаронена.
    Быў запытаны, колькі разоў слухаў іх пропаведзі, напрыклад, ерэсіярхаў, адказаў, што каля чатырох. Быў запытаны, ці звяртаўся да Найсвяцейшай Дзевы Марыі і астатніх нябесных святых, і ці верыў, што па малітве яго дапамогуць, адказаў, што звяртаўся, аднак верыў угаворам ерэсіярхаў, што не павінен да іх звяртацца, бо яны настолькі поўныя шчасцем, што гэта немэтазгодна. Быў запытаны, ці маліўся за душы памерлых верных, адказаў, што не, бо яму казалі, што пасля гэтага жыцця нічога няма, акрамя як дзвюх дарог, і ніякага чыстца, і верыў у гэта, а таксама ў іншае, чаму яго навучалі. Быў запытаны, ці верыў што секта яго сапраўднай каталіцкай веры, паза якой ніхто не выратуецца, адказаў, што так, бо так казалі яго ерэсіярхі. Інквізітар перайшоў да іншых артыкулаў.
    Быў запытаны пра сваіх таварышаў і ці прывёў ён каго, адказаў, што нікога не прывёў, і назваў толькі сваю жонку Дюцыю; таксама назваў удаву ўказанага Рудзінгера і іншую ўдаву, названую з Сучына (dy Suczyne); таксама назваў жонку ткача Пятра Цэрнава, якая не была ў секце, па імені Кацярына. Таксама назваў у Гарчы Ганча Санцэ з жонкай, таксама ў вёсцы пад назвай Лындаў назваў Дэнэка з жонкай, які быў братам Ганса Рудзінгера са Шчэціна. Таксама быў запытаны, ці хоча вярнуцца ад усяго сэрца і без усялякага падману і крывадушша да сапраўднай каталіцкай веры святой маці Рымскай Царквы і ў ёй жыць і памерці, паводле таго, як запаветаў Бог, адказаў, што так. Таксама адрачыся ад сектантаў і пераследаваць іх, наколькі гэта магчыма, і данасіць пра іх прэлатам і г.д., таксама, што хоча прыняць публічнае і таемнае пакаранне і што ад яго не адмовіцца і г.д., таксама, што аддае сябе пакаранню рэнегатаў, калі зноўупадзе, што не будзеўдзельнічаць і г.д., таксама, што хоча сябе аддаць, калі пакаянне і адпушчэнне яму не дапамогуць, калі ён вернецца [у секту] і г.д., таксама, што не будзе помсціць ніякаму чалавеку словам ці справай, сам ці праз іншых, таксама быў запытаны, ці хоча адрачыся ад секты Вальдэнсаў і ўсіх ерасяў і трымацца згаданай раней каталіцкай
    388
    VII. Польшча
    веры святой маці Рымскай Царквы, адказаў па кожнаму артыкулу асобна, што так, і сапраўды адрокся, дакрануўшыся Святых Евангелляў Божых, і перахрысціўшыся па форме і згодна з усталяваным звычаем. Тады вызвалі яго ў парадку выкладзеным раней, і прызначылі тэрмінам наступную суботу, каб з'явіцца для атрымання пакаяння38.
    Жанчына
    Была запытаная, ці звярталася да Найсвяцейшай Дзевы Марыі і іншых святых і ці верыла, што па малітве яе дапамогуць, адказала, што не, што нейкі раз верыла, а нейкі не, і што пакінула абраных ёю апосталаў Філіпа і Якуба і больш не шанавала іх... і што сумняецца, што душы святых памерлых знаходзяцца на небе.
    Была запытаная пра таварышаў і ці прывяла каго, адказала, што нікога, але са значэннем дадала, што павінны хутчэй збіраць, чым адпускаць39.
    Герман РуЬэгер
    Быў запытаны, якімі іх [ерэсіярхаў] уважае, адказаў што вызначанымі і прызначанымі Богам да праслухоўвання споведзі і адпушчэння грахоў, і абранымі апосталамі Божымі, аднак не ўважаў іх за прэсвітараў, прызначаных біскупамі і пасвечаных.... Быў запытаны, ці чуў і верыў, што трэба звяртацца да святых, адказаў, што чуў што належыць звяртацца і пакланяцца толькі Богу, і гэтаму верыў, аднак звяртаўся да Найсвяцейшай Дзевы Марыі па сваіх патрэбах40.
    Жанчына
    Была запытаная, ці малілася за душы памерлых дабрадзеяў, адказала, што так, аднак не верыла ў чысцец пасля гэтага жыцця, але што Бог іх вызваліць з пекла. Была запытаная, ці акрапляла сябе жывой вадой і ці верыць, што гэта дапамагае, адказала, што так, і рабіла, каб не быць заўважанай41.
    Кацярына
    Была запытаная, ці малілася за мёртвых і ці верыць, што ім гэта карысна, адказала, што так, але чула, што не карысна і няма чыстца пасля гэтага жыцця, чаму яна, аднак, не верыць, бо не цалкам добрыя не змогуць увайсці ў царства нябеснае ... Была запытаная, ці верыла, што іх секта з'яўляецца адзінай хрысціянскай, адказала, што так, аднак не верыла, што іншыя, якія робяць дабро, павінны быць асуджаныя42.
    Герман Госсаў
    Такім чынам, пакляўшыся, быў запытаны наконт тых публічных ганебных чутак, якімі зганьбаваныя сярод народа ў дыяцэзіі Каменя Паморскага ерэтыкі, называныя Вальдэнсамі, хоць інквізітар і ведаў адваротнае з некаторых звестак і вопыту, ці маліўся калінебудзь у сваім жыцці Люцыферу і ці верыў, што гэтага Бога належыць паважаць і яму маліцца, і ці меў калінебудзь звесткі, што хтонебудзь з яго секты калінебудзь яго паважаў ці маліўся, адказаў што такога не рабіў і не чуў, каб якінебудзь іншы чалавек так рабіў. Таксама быў запытаны, ці чуў калі
    38 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 7980.
    39 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 82.
    40 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 85.
    41 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 86.
    42 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 87.
    VIl.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCCSSUS РСШ)
    389
    небудзь, каб людзі з секты збіраліся ў каморы ці ў іншым падземным месцы і там, змяшаўшыся, аддаваліся пажадлівасці, і ці прысутнічаў ён сам калінебудзь пры гэтым, адказаў, што не, наадварот, адчувае агіду да такіх нікчэмных і агідных рэчаў, калі хтонебудзь з людзей пра такое лжыва расказвае. Таксама быў запытаны, ці атрымліваў звесткі пра кагонебудзь з секты ці сам рабіў, што змывалі з толькі што ахрышчаных дзяцей прынятае хрышчэнне, адказаў што лічыць, што зрабіць такое немагчыма, каб святасць, атрыманая пры хрышчэнні, магла быць нейкім чынам змытая, і дадаў, што той, хто ў такое верыць, з’яўляецца пыхлівым і несумленным. Быў запытаны, ці чуў, ці сам рабіў, каб клалі вялікія пальцы на вочы, каб не бачыць Цела Хрыстова, адказаў што ніколі не чуў такога, наадварот, верыць, што тыя, хто такое кажа, проста лгуць пад прысягай, і што, як інквізітар ведае, названыя артыкулы не датычацца секты Вальдэнсаў; таму, апусціўшы іх, ён [інквізітар] вярнуўся да прапанаванага [апытальніка].
    Быўзапытаны, кім ён іх [ерэсіярхаў] лічыць, адказаў што добрымі людзьмі,якія правільна навучаюць, і на гэтым не спыніўся, а ці яны святары ці міране, не лічыў іх святарамі, прызначанымі біскупамі, бо не бачыў, каб яны праводзілі імшы43.
    МалаЬы Гейнэ Вільтэр
    Быў запытаны, ці верыў у бласлаўлёную ваду, соль, попел і г.д., адказаў, што верыў, што гэта добра  бласлаўляць хлеб, і што больш апырскваў сябе святой вадой летам, чым зімой, каб халадзіць сабе твар, а не каб нейкія грахі з сябе змыць. Быў запытаны наконт царкоўных убранняў святароў, біскупаў і іншых, ці могуць яны іх мець без граху, адказаў што не, і дадаў ад сябе наконт гучных спеваў у царкве, што лепш маліцца моўчкі, чым так раўці. Быў запытаны, ці верыў ён, што яго секта мае сапраўдную хрысціянскую веру, адказаў, што так, і што ўсе, хто існуе паза ёй, павінны быць асуджаныя, і што Папу, імператара і ўсіх суддзяў духоўных і свецкіх аддае Д'яблу.
    [Верыў, што Люцыфер  брат бога і што не належыць клясціся trwen]44
    Якаў Гільбэбрант
    Быў запытаны, колькі разоў прымаў ерэсіярхаў, адказаў, што чатыры і што зрабіў для іх найлепшае што мог.
    Быў запытаны, ці звяртаецца з малітвай да Найсвяцейшай Дзевы і іншых святых на нябёсах і ці верыць, што яны маліліся за нас і ведалі, што яго трывожыць, адказаў, што не, бо зза паўнаты шчасця не могуць паклапаціцца пра нас, і што мае Апостала Святога Якуба, і быў пасвечаны ў Белыне, і пасціўся перад святамі апосталаўу гонар Бога, але таксама і Апостала, бо яго да гэтага падштурхнулі казанні яго плябана45.
    Зібэ Гутвільтэр
    Быў запытаны, якія накладалі на яго пакаянні, адказаў, што 50 "Ойча наш’’ і 100 па нядзелях, але не "Вітай, Марыя", але што яму сказалі, што гэта Добрая Вестка, а не грэх, калі будзе казаць ["Вітай, Марыя”], і каб пасціўся па пятніцах і 9 разоў па сярэдах трымаўся на піве і хлебе, і што трымаўся пакаяння настолькі добра, наколькі мог, але баяўся, што не цалкам пратрымаецца, і верыў што вызва