Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Гэтыя працэсы былі ўласцівыя не толькі хрысціянству. У X1XIII стст. галоўныя пазарэлігійныя мэты ерэтычных рухаў былі аднолькавыя і ў хрысціян, і ў мусульман, і ў яўрэяў16:
* сацыяльныя змены. Як слушна заўважыў Роберт Іэн Мур, ерась гэта сведчанне змены ўзаемаадносінаў паміж царкоўнымі ўладамі і тымі, каго яны бачылі сваімі ворагамі; "таму і «з'яўленне» народных ерасяў на Захадзе ў XI ст. упершыню з часоў Антычнасці сведчыла пра парушэнне існуючага сацыяльнага і палітычнага парадку"17;
* супрацьстаянне перавышэнням паўнамоцтваў рэлігійнымі і свецкімі ўладамі;
* супрацьстаянне гвалтоўнаму пераследу іншадумцаў18.
У Паўночнай Італіі на барацьбу паміж папствам і ерэтыкамі накладалася барацьба паміж гвельфамі (прыхільнікамі папства) і гібелінамі (прыхільнікамі імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі). Апошнія часта ўступалі ў антыпапскі саюз з ерэтыкамі, і таму часам цяжка размежаваць праціўнікаў свецкай дзяржавы Патрымонія Святога Пятра (афіцыйная назва Ватыкана) і Каталіцкай Царквы1’. Разам з тым да канца XIII ст. інквізіцыі ўдалося ўзяць сітуацыю пад свой кантроль і атрымаць неабходную падтрымку насельніцтва. Часткова дзякуючы іх намаганням, колькасць ерэтыкоў радыкальна скарацілася, а тыя, хто засталіся, былі вымушаныя хавацца20. Ерась у паўночнаітальянскіх гарадах часта станавілася інструментам эмансіпацыі грамадства, давала перспектыву выйсці за яго рамкі21. Папа, у сваю чаргу, таксама быў вымушаны ставіцца да ерэтыкоў даволі паблажліва, каб не звужаць базу сваіх прыхільнікаў. Да таго ж сітуацыю ўскладняў і распачаты ў X ст. камунальны рух змаганне гарадоў за сваю незалежнасць ад феадальных сеньёраў праз атрыманне т. зв. камунальнай хартыі. Паралельна з гэтым ішоў працэс ператварэння горада ў своеасаблівага калектыўнага феадала ў адносінах да навакольнай сельскай мясцовасці (кантада). Адбывалася прымусовае перасяленне
16 Тэрміны "яўрэй” і "іўдзей" у кнізе выкарыстоўваюцца як сінонімы.
17 Robert lan Moore, "Heresy, Repression, and Social Change in the Age of Gregorian Reform," in Christendom and Its Discontents: Exclusion, Persecution and Rebellion, 10001500 (Cambridge: Cambridge University Press, 2002), pp. 1946, 41.
18 Christine Caldwell Ames, Medieval Heresies: Christianity, Judaism, and Islam (Cambridge: Cambridge University Press, 2015), 134135.
19 Самунл Дозннскнй, Нсторйя папства (Смоленск: Руснч, 2004), 145.
20 Peter D. Diehl, "Overcoming Reluctance to Prosecute Heresy in ThirteenthCentury Italy," in Christendom and Its Discontents: Exclusion, Persecution and Rebellion, 10001500 (Cambridge: Cambridge University Press, 2002), pp. 4766,49.
21 Rita Bellelli, "I boni homines (La 'gente nova’) e la 'congiura' precomunale. Secoli ХІХП," accessed 22.10.2022, https://montesquieu.unibo.it/article/download/8058/7781/24922, 6.
УвоЬзіны
9
феадалаў са сваіх замкаў, якія разбураліся, у горад, што значна павялічвала сацыяльную стракатасць і стварала добрую базу для развіцця розных рухаў супраціву як паўстанняў і палітычных пераваротаў, так і ерэтычных сектаў, якія вялі барацьбу не толькі за царкоўную рэформу ў галіне маральнага аблічча кліру, але часам і за палітычную ўладу22. Камунальны рух можа разглядацца і як рэлігійны, бо камуны былі заснаваны на прынясенні ўсеагульнай клятвы па захаванні міру. Сілу камунальнаму руху давала ідэя "хрысціянскага братэрства", "хрысціянскага задзіночання любові і міру"23.
Барацьба паміж уладай Папы і ўладай манарха характэрная не толькі для поўначы Італіі, але і для поўдня Францыі, які ў той час належаў французскаму каралю толькі дзякуючы васальным сувязям з мясцовымі феадаламі, а некаторыя гарады, такія, як, напрыклад, Авіньён, увогуле знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Імперыі. Рымская Царква ўсімі сіламі імкнулася там замацавацца, асабліва ўлічваючы небяспеку з боку катараў, ерась якіх усё пашыралася і ахоплівала вобласць за вобласцю. Сітуацыя настолькі абвастрылася, што ў 12091229 гг. быў арганізаваны так званы Альбігойскі крыжовы паход24.
Прычыну надзвычайнага распаўсюджання рэлігійнага дысідэнцтва менавіта на поўдні сучаснай Францыі можна шукаць ва ўладных адносінах, у сацыяльных структурах і ў свецкім характары мясцовай культуры, якія спрыялі ўспрыняццю пропаведзяў і выступленняў у абарону дысідэнтаў. У першую чаргу сваю ролю тут адыграў больш глыбокі, чым у іншых месцах, разлом, які падзяліў дамінуючы пласт грамадства на два лагеры. Усё, што магло служыць аслабленню свецкай улады духавенства, атрымлівала падтрымку з боку іх супернікаў баронаў і рыцараў. А таму біскупы і папскія легаты мелі падставу бачыць у свецкіх уладарах апору ерасі. Марк Грэгары Пег выказаў меркаванне, што нават саманазва катараў "добрыя людзі” паходзіць ад паважлівага звароту "добры чалавек" да аўтарытэтнай асобы і не мае дачынення да рэлігійнага пратэсту/ерасі; у той час як інквізітары ўспрынялі павагу/ветлівасць як пакланенне духоўнаму настаўніку ў процівагу каталіцкаму святару25. 3 ім палемізуе Пётр Білер, які прыводзіць доказы з крыніц, што гаворка ідзе пра складаны фармалізаваны рытуал, які павінен быць менавіта "вывучаны”, уключна з трохразовым укленчваннем і прамаўленнем традыцыйнай просьбы "Блаславі, Добры
22 Martin Erbstdsser, Ketzerim Mittelalter (Leipzig: Edition Leipzig, 1984), 107.
23 Otto Герхард Эксле, Действйтельность u знанйе: очеркй соцйальной ucmopuu Средневековья (Москва: Новое лнт. обозренне, 2007), 161162.
24 Спачатку альбігойцамі называлі толькі ерэтыкоў вакол горада Альбі, але пасля пачатку крыжовага паходу гэтая назва пашырылася на ўсіх меркаваных паслядоўнікаў дуалістычнай ерасі (веры ў існаванне добрага і злога багоў). Robert Ian Moore, The War on Heresy: Faith and Power in Medieval Europe (London: Profile Books Ltd, 2014), 217.
25 Mark Gregory Pegg, "The Paradigm of Catharism; or, the Historians’ Illusion," in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 2152, 39.
10
УвоЬзіны
Чалавек, і маліся Богу за нас”26. У любым разе гэта адназначна сведчыць пра тое, што ў тагачасным Дангедоку была вялікая колькасць аўтарытэтных асоб, якія дзейнічалі паза межамі Каталіцкай Царквы, складалі ёй значную канкурэнцыю і тым выклікалі яе раздражненне.
Да слоў вандроўных ерэтыкоўпрапаведнікаў асабліва ўважліва прыслухоўваліся жанчыны. Форма выказвання ерэтычнай набожнасці не ставіла жанчыну на больш нізкую ступень у адрозненне ад формаў, усталяваных афіцыйнай Царквой, якая глядзела на іх як на чашу граху27. Жанчыны маглі станавіцца “дасканалымі" ў катараў28, яны маглі прапаведаваць і падарожнічаць разам з вальдэнсамімужчынамі.
Да таго ж на поўдні Францыі склалася своеасаблівая свецкая культура адкрытай дыскусіі. Звыклае да абмеркавання пытанняў прававога характару насельніцтва гарадоў і замкаў гэтак жа публічна і свабодна абмяркоўвала і пытанні, датычныя рэлігіі. Сакральнае тут не было так выразна аддзелена ад свецкага, і пытанні рэлігіі маглі абмяркоўвацца ў адкрытай дыскусіі нароўні з гарадскімі справамі. Людзі, якія сабраліся на плошчы, па чарзе выслухоўвалі як строгіх змагароўкаталікоў, так і іх апанентаў, падобна да таго, як яны слухалі спаборніцтвы трубадураў або прыхільнікаў варагуючых палітычных партый. Арбітрамі ў дэбатах, што праходзілі на чале з сеньёрамі, выступалі свецкія асобы29. Культура трубадураў забяспечыла ерэтычныя рухі гатовай дзейснай мадэллю для распаўсюджання ўплыву30.
Катары і вальдэнсы не былі першымі ерэтыкамі на поўдні Францыі. Ужо ў пачатку XII ст. на гэтых тэрыторыях дзейнічалі прапаведнікі Пётр з Бруі (чыіх паслядоўнікаў сапраўдных і/ці ўяўных, у пазнейшай гістарыяграфіі назвалі петрабрузіянцамі] і Генрык31 (адпаведна, генрыкіянцамі]. Такім чынам, супрацьстаянне з царкоўнымі ўладамі было даўняй традыцыяй поўдня Францыі32. Адначасова негатыўны вобраз Аквітаніі як ерэтычнага краю падмацоўваўся тым фактам, што яе клір падтрымаў
26 Peter Biller, "Goodbye to Catharism?,” in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 274313, 285.
27 Stanislaw Trawkowski, Mi^dzy herezjq a ortodoksjq: rola spoteczna premonstratensdw w XII wieku (Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1964), 160.
28 Пад "дасканалым" (perfectus) хутчэй за ўсё трэба разумець не столькі "ідэальнага", колькі "закончанага", "таго, які прайшоў поўны абрад пасвячэння". Падрабязней гл. Anne Brenon, "The Voice of the Good Women: An Essay on the Pastoral and Sacerdotal Role of Women in the Cathar Church," in Women Preachers and Prophets through Two Millennia of Christianity (Berkeley: University of California Press, 1998), pp. 114133.
29 Жорж Дюбн, Среднйе века. От Гуго Капета до Жанны д'Арк (9871460) (Москва: Междунар. отношення, 2000), 302303.
30 Andrew Р. Roach, The Devil’s World: Heresy and Society 11001300 (Routledge, 2019), 50.
31 Таксама вядомы ў гістарыяграфіі як "Генрык з Лазаны" або "манах Генрык", у крыніцах проста Генрык.
32 Jaques Chiffoleau, "Religious Dissidence and Political Struggles in the Rhone Valley (13th Century)," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages (Leiden: Brill, 2022), pp. 98118,107.
УвоЬзіны
11
антыпапу Анаклета II у супрацьстаянні з Інакенціем II (які ў выніку атрымаў перамогу).
Такім чынам, ерасі былі ўсюды, яны пранікалі ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Але паўстае пытанне: у чым была прычына такога імклівага росту іх колькасці і ўплыву ў вызначаны перыяд? Якім чынам рэлігійны ўздым быў звязаны з ерэтычнай традыцыяй?
3 пачатку XII ст. па меры таго, як у агульным рэчышчы прагрэсу індывідуальная свядомасць вызвалялася ад усеагульнага канфармізму, а навукоўцы глыбей аналізавалі змест Новага Запавету, калі само Свяшчэннае Пісанне станавілася больш даступным для міран, ерасі сталі ўзнікаць і памнажацца паўсюль і ў самых розных формах. Усё больш людзей выказвала незадавальненне багаццямі і распустай святарства, працягвала сумнявацца ў рэальнай прысутнасці Цела Хрыстова на алтары33 і карысці для душы царкоўных рытуалаў. Многія з гэтых патрабаванняў супадалі з ідэямі, з якімі выступалі грыгарыянцы (прыхільнікі Папы Грыгорыя VII (10731085 гг.), які распачаў шэраг рэформаў па абнаўленні Каталіцкай Царквы]. Поспех грыгарыянскай рэформы сам па сабе садзейнічаў узмацненню такіх думак34 данатызм35 фактычна ўяўляе сабой максімальна радыкальную трактоўку грыгарыянскай ідэі павышэння маральнага ўзроўню кліру. Увогуле, у многім ерэтыкі працягвалі традыцыю рэформаў, якія ўжо фармальна скончыліся на канец XII ст., але прывялі да імкнення шырокіх груп насельніцтва да "апостальскага жыцця”36. Да рэлігійнага пад’ёму сярод міран прыводзіла і тое, што ўсё больш людзей выключалася з літургіі37, з актыўнага ўдзелу ў афіцыйным царкоўным жыцці, але працягвала яго прагнуць. "Трынаццатае стагоддзе прагнула рэлігійнамаральных ісцін"38, сцвярджаў Леў Карсавін. Людзі шукалі ідэал праведнага жыцця, кідаліся то ў аскезу, то ў містыку, то ў апостальскае перайманне жыццёвага шляху Хрыста. Шукалі праўдзівае жыццё, праўдзівую веру, праўдзівую Царкву. Ад таго і набывалі такое значэнне рэлігійныя асацыяцыі міран, ад таго і памнажаліся тэрцыярскія групы39, што праз іх адкрывалася магчымасць жыць па веры, а ў веры адкрываўся рэлігійнамаральны ідэал. Калі людзі