• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Такім чынам, на IV Латэранскім саборы вальдэнсы разам з іншымі ерэтыкамі (з пункту гледжання Каталіцкай Царквы) былі адлучаны ад яе. I паколькі яны адмовіліся раскаяцца, то пасля завяршэння гэтага сабора ў Рыме сабраўся яшчэ адзін, які аб’явіў іх схізматыкамі (раскольнікамі, г.зн. тымі, хто аддзяліўся ад Царквы) і асудзіў як ерэтыкоў2.
    Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што паваротным момантам у іх гісторыі трэба лічыць 1192 г., калі кароль Арагона Альфонс пісаў у сваім загадзе: "а менавіта Вальдэнсаў, або суботнікаў (insabbatati)3, якія самі сябе называюць іншым іменем  бедныя з Ліёна, а таксама ўсіх іншых ерэтыкоў, якіх лікам не злічыць, адлучаных Святой Царквой ”4. Гэты ўказ быў паўтораны ў 1197 г. яго пераемнікам Педра II Арагонскім, дзе той загадвае "бедным з Ліёна" пакінуць яго ўладанні5.
    Вольфрам Бенцыгер выказаў вельмі цікавае меркаванне, што вальдэнсы сталі ахвярай станаўлення інквізіцыйнай сістэмы, якая радыкальна падзяліла каталікоў на "ерэтыкоў" і "не ерэтыкоў" без уліку блізкасці або далёкасці іх поглядаў ад каталіцтва, і жорстка пераследвала тых, каму не пашчасціла трапіць у першую катэгорыю6.
    ’"Concilium Lateranese IV a. 1215." Roma, 2008. http://www.internetsv.info/Archive/CLateranense4.pdf.
    2 Audisio, The Waldensian Dissent, 22.
    3 Або "неабутыя”.
    4 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 91. [I.iv.b]
    5 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 9394. [I.iv.c]
    6 Wolfram Benziger, "La legislazione papale in materia di eresia e i poveri di Lione," in Vaidesi medievali: bilanci e prospettive di ricerca (Torino: Claudiana, 2009), pp. 3952.
    44
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм
    У згаданы перыяд на фоне разгортвання пропаведзі вальдэнсамі і фарміравання іх арганізацыйнай структуры вырастаюць характэрныя рысы вальдэнскага вучэння, якія будуць вылучаць гэты рух сярод іншых ерэтычных рухаў: рашучае адмаўленне клятвы, чыстца і права свецкай улады на здзяйсненне гвалту, небіблейных царкоўных абрадаў; дазвол жанчынам прапаведаваць, а міранам  здзяйсняць еўхарыстыю; данатызм.
    Нягледзячы на фармальнае адлучэнне падчас IV Латэранскага сабора, вальдэнсы не ўспрымаліся як ерэтыкі да канца Альбігойскіх войнаў (12091229)7. Магчыма, гэта было зза таго, што іх не назвалі адкрыта ерэтыкамі ў заканадаўчых дакументах, а, можа, яны не выглядалітакімі зза параўнальна невялікіх разыходжанняўу вучэнні з Каталіцкай Царквой на фоне катараў.
    ПераклаЬ Бібліі ВальЬэса на “нароЬную" мову ў вольных імперскіх і біскупскіх rapabax
    Акрамя мірской пропаведзі, царкоўныя традыцыі парушыў пераклад Бібліі на "народную” мову8, прафінансаваны Вальдэсам. Першы раз вальдэнскі пераклад згадваецца пры апісанні падзей III Латэранскага сабора 1179 г., зробленым яго ўдзельнікам  англійскім клірыкам Уолтэрам Мэпам. Ён сцвярджае, што вальдэнсы прывезлі з сабою кнігу напісаную на "гальскай мове”, якая ўтрымлівала Псалмы і іншыя тэксты і законы9.
    У 1216 г. гэты пераклад згадаў Рычард з Пуацье, клюнійскі манах, у сваёй выкрывальнай працы, прысвечанай ерэтыкам: "[Вальдэс] зрабіў сабе спіс з Евангелля, некаторых кніг Бібліі і Айцоў Царквы на народнай мове, якія назваў «Падсумаванне»"10.
    Асноўныя звесткі пра пераклад паходзяць з трактата "Пра сем падарункаў Святога Духа" вышэйзгаданага інквізітарадамініканца Стэфана дэ Бурбона.
    "Секта ж пачала гэты шлях, згодна з тым, што я чуў ад некаторых асоб, хто бачыў самых першых іх [членаў секты], і ад аднаго святара па імені Бернард Ідрас, які сам быў даволі паважаным і дабрадзейным чалавекам у горадзе Ліёне, сябрам нашага братадамініканца; калі той быў маладым і пісцом, запісаў названаму Вальдэсу за ўзнагароду на народнай мове (in romano) першыя кнігі, якія займелі тыя людзі, перакладзеныя (transferente) і надыктаваныя яму адным вучоным, па імені Стэфан з Анса,
    7 L’inquisition еп Quercy: Le registre des penitences de Pierre Cellan 12411242 (Castelnaud La Chapelle: L’Hydre ed., 2001), 24.
    8 Лічыцца, што асновай для перакладу паслужыла не толькі Вульгата, але і папярэднія лацінскія пераклады (т. зв. Vetus Latina). Jean Jalla, La Bibbia nella storia valdese (Catania: La veloce 1938), 5.
    9 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,122.
    10 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,165. [11.x]
    Спробьі легальнага існавання (12151260я гг.)
    45
    які, прэбендарый (beneficiatus) кафедральнага сабора ў Ліёне, пазней нечакана памёр, зваліўшыся з даху дома11, які ён будаваў; я яго часта сустракаў.
    Адзін багацей у названым горадзе, названы Вальдэс, які не быўдобра адукаваны, але, слухаючы Евангеллі, захацеў даведацца, пра што яны кажуць, заключыў дамову з названымі святарамі, што адзін перакладзе (transferret) іх на народную мову, а другі запіша пад дыктоўку, што яны і зрабілі; падобным чынам былі [сабраныя] многія кнігі Бібліі і многія сентэнцыі з Айцоў Царквы (auctoritates sanctorum), згрупаваныя па тэмах, якія яны назвалі «Меркаванні»”12. Хто былі згаданыя Айцы Царквы, удакладняе Бернард Гі: Аўгусцін Блажэнны, Св. Іеранім, Св. Амвросій і Грыгорый Вялікі13.
    Хутчэй за ўсё, перакладам Вальдэс зацікавіўся яшчэ да канчатковай адмовы ад маёмасці  у 1160 г.14 Гэта лагічна, таму што "перакладчыкам” трэба плаціць, і зразумела, што такімі грашыма валодае не вандроўны прапаведнік, а заможны гандляр. Захаваўся тастамент Стэфана з Анса, дзе згадваецца "хлебапякарня, што належала Вальдэсу” (furnum qui fuit Valdesii), якая, магчыма, і стала аплатай за пераклад15.
    Ва ўсіх каталіцкіх антыерэтычных трактатах, прысвечаных вальдэнсам, яны тым ці іншым чынам называюцца "неадукаванымі і непісьменнымі” (ydioti et illiterati). Для сучаснага чытача слова "ідыёт" мае адназначна негатыўнае гучанне, між тым яно паводле Герберта Грундмана атрымала такое адценне толькі пасля 1838 г.16 Гэтае ўстойлівае спалучэнне паходзіць з Бібліі, з Дзеяў Апосталаў 4:13, дзе такімі словамі былі апісаныя апосталы Пётр і Ян (а, значыць, яны мелі адназначна станоўчую канатацыю). Але паступова тэрмін змяняецца, і так пачынаюць называць міран, якія не ведалі лаціны. У ХШ ст. яму надаецца новае адценне. Пад гэтым тэрмінам разумеюцца як невуцтва і адмова ад духоўнай самарэалізацыі, так і ўвогуле адмова ад грамадскага статусу і таго, што сёння назвалі б "сацыяльнай адаптацыяй, прыстасаванасцю, нормай"17. Безумоўна, для гэтай добраахвотна ўзятай на сябе сацыяльнай ролі таксама існуе новазапаветная норма: яна з'яўляецца ў выказванні Апостала Пятра пра юродства пропаведзі (1 Кар 1:21) і пра праўдзівае хрысціянства як "нямудрае" ў вачах свету, пра тое, што Бог выбраў "буянае сьвету, каб пасароміць мудрых, і нямоглае
    11 Раптоўная смерць магла трактавацца як Божае пакаранне за супрацоўніцтва з ерэтыкамі. Pekka Tolonen, "Medieval Memories of the Origins of the Waldensian Movement," in History and Religion: Narrating a Religious Past (Berlin, Munchen, Boston: de Gruyter, 2015), pp. 165188,175.
    12 Patschovsky and Selge, Quellen, 1516. [Il.xiv]
    13 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 244 [III.vi.1]; Giorgio Tourn, I valdesi: La singolare vicenda di un popolochiesa [11701976), 2nd ed. (Torino: Claudiana, 1993), 9.
    14 Jean Rodolphe Peyran, An Historical Defence of the Waldenses or Vaudois, Inhabitants of the Valleys of Piedmont (London: C. & J. Rivington, 1826), 166.
    15 Alexander Patschovsky, "The Literacy of Waldensianism from Valdes to c. 1400," in Heresy and Literacy: 10001530 (Cambridge: Cambridge University Press, 1994), pp. 112136,115.
    16 Herbert Grundmann, Herbert Grundmann (19021970): Essays on Heresy, Inquisition, and Literacy (Woodbridge: York Medieval Press, 2019), 56.
    17 Эксле, Действйтельность u знанйе, 198199.
    46
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм
    сьвету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае; і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае” (1 Кар 1:2728). Менавіта гэтую ролю прымаюць на сябе ерэтыкі, у тым ліку і вальдэнсы. Так іх часта называюць, мяркуючы абразіць, каталіцкія аўтары. Гэта стандартны для тагачаснай каталіцкай літаратуры прыём супрацьпастаўлення "непісьменных ерэтыкоў’’ і Каталіцкай Царквы з яе пісьмовымі тэкстамі і адукаванымі мужамі.
    Да таго ж, назваць кагосьці "дурным" значыла падкрэсліць яго схільнасць да ерасі, бо лічылася, што "зараза ерасі” можа закрануць толькі "неадукаваных і мёртвых унутры"18.
    Тэрмін "пісьменны" таксама патрабуе асобнага тлумачэння: у Сярэднявеччы, калі дамінантнай мовай справаводства і культуры была лаціна, "непісьменным” называлі таго, хто не ўмеў чытаць і пісаць менавіта на лаціне. Тым больш, што Вальдэс, як заможны гандляр або царкоўны функцыянер з рэгіёну, дзе рымская традыцыя ніколі не перарывалася, не мог быць непісьменным у сучасным разуменні гэтага слова. Але для самастойнага чытання і разумення Евангелля на лаціне яго ведаў было яўна недастаткова. Да размовы пра ''пісьменнасць" ці "непісьменнасць” вальдэнсаў варта згадаць наступную цытату з інквізіцыйнага абвінавачання жанчынывальдэнкі на поўдні Францыі ў 1244 г.: "хворым вальдэнскім жанчынам чытала Евангелле ад Святога Яна"19  значыць, умела чытаць і мела кнігу.
    3за адсутнасці першапачатковага тэксту перакладу20 цяпер немагчыма высветліць, на якую канкрэтна мову ён быў зроблены. Найбольш раннія з захаваных спісаў паходзяць з канца ХШ  пачатку XIV ст. і напісаны паправансальску і панямецку21. Паміж зонамі выкарыстання гэтых моў ляжыць Ліён (горад, дзе быў зроблены першы пераклад), цэнтр арпітанскай (франкаправансальскай) мовы. Калі ж прааналізаваць арэал распаўсюджання гэтай мовы, то можна заўважыць, што ён амаль супадае з рэгіёнам і найбольшай прысутнасці і актыўнасці вальдэнсаў, такімі, як Ліён, Фрыбур і Заходнія Альпы (дзе вальдэнсы жывуць да нашага часу), а таксама Апулія22 (паўднёвы рэгіён існавання вальдэнства, адкуль паходзіў нават вальдэнскі "Папа"). 3 гэтага можна зрабіць выснову, што вучэнне Вальдэса лягчэй распаўсюд
    18 Susan R. Kramer, Sin, Interiority, and Selfhood in the TwelfthCentury West (Toronto: Pontifical Institute of Mediaeval Studies, 2015), 127.
    19 Patschovsky and Selge, Quellen, 6365. [Ill.i.g]
    20 Уладзімір Агрыгорааэй выказаў меркаванне, што такога перакладу ўвогуле не існавала, а Вальдэс проста замовіў сабе кампендыум з ужо існуючых франкамоўных тэкстаў. Падрабязней пра "неерэтычную" традыцыю франкамоўных біблейскіх перакладаў гл. Vladimir Agrigoroaei, "Preambuie a une etude sur Theresie et la traduction biblique au Moyen Age et a Taube de la modernite," Biblicum Jassyense. Romanian Journal for Biblical Philology and Hermeneutics 8 (2021): pp. 1592.