• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    21 Giovanni Gonnet, "La Bibbia e i Valdesi medioevali," Bollettino della Socita di Studi Valdesi 149 (1979): pp. 320, 910.
    22 Лацінскі тэрмін "Апулія” мае два значэнні: тэрыторыя сучаснай італьянскай аднайменнай правінцыі, а таксама паўднёвы ўсход Апенінскага паўвострава ў цэлым.
    Спробы легальнага існавання (12151260я гг.)
    47
    жвалася носьбітамі арпітанскай мовы сярод сваіх супляменнікаў. Звяртае на сябе ўвагу, што не знойдзена вальдэнскага перакладу на італьянскую мову хоць на працягу XIIIXIV стст. найбольш моцным вальдэнскім асяродкам была Ламбардыя. Існуе меркаванне, што такі пераклад існаваў, проста не дайшоў да нашага часу23. 3 іншага боку, магчыма, што носьбіты італьянскай мовы на той час збольшага разумелі напісанае ў Вульгаце, таму не мелі такой вострай патрэбы ў перакладзе. Перад самай Рэфармацыяй атрымаў хаджэнне вальдэнскі пераклад Бібліі на французскую мову24.
    Пасля таго, як біскуп Меца Бертрам паскардзіўся на тое, што вальдэнсы распаўсюджваюць "Боскія кнігі, перакладзеныя на гальскую мову", не звяртаючы ўвагі на пратэсты прадстаўнікоў Царквы, Папа Інакенцій III у 1199 г. паслаўу Мец трох абатаў для высвятлення абставін. Апошнія канфіскавалі пераклады і спалілі іх, а вальдэнсы былі выгнаныя з горада25.
    3 часам недавер афіцыйнай Царквы да "народнай” мовы павялічыўся да такой ступені, што пытанне мовы стала яшчэ адной лініяй супрацьстаяння: паміж лацінай як мовай Царквы і "народнай” мовай яе крытыкаў. Чым шырэй ёю карысталіся ерэтыкі, тым больш недаверу яна выклікала ў царкоўных іерархаў і часам толькі наяўнасці любых рэлігійных кніг на "народнай мове" было дастаткова, каб трапіць пад падазрэнне26. Разам з тым ад кліру патрабавалася валоданне мясцовымі мовамі27. У 1201 г. Папа Інакенцій III загадаў знішчыць кожны пераклад Святога Пісання на нямецкую і французскую мовы, які трапіць у рукі біскупам Льежа (Фландрыя)28. Там амаль паралельна з Вальдэсам (у XIII ст.) робяцца спробы перакладу Бібліі сярод першых бегінак29. Гэты рэлігійны рух узнік прыкладна адначасова з вальдэнскім у Брабанце і праіснаваў у актыўнай форме той жа час, што і "класічны" вальдызм. Бегінкі (і мужчынскі варыянт руху  бегарды) мелі жыццёвы лад, блізкі да манаскага, але маглі ўступаць у шлюб і вельмі актыўна займаліся дабрачыннасцю. Часта абвінавачваліся ў ерасі.
    Справа дайшла да таго, што ў 1229 г. царкоўны сабор у Тулузе забараніў свецкім людзямчытацьСтары і Новы Запавет30. Гэта было прапісанаўсёмым артыкуле канона сабора: "Мы таксама забараняем, каб міранам было дазволена мець кнігі Старога і Новага Запаветаў, акрамя хіба калі яны з набожнасці
    23 Православная Энцнклопедня, доступ 22.10.2022, http://www.pravenc.ru/text/209473. html#part_42.
    24 Aline Pons and Matteo Rivoira, "Le lingue dei valdesi," Riforma e Movimenti Religiosi (RMR): Rivista della Societd diStudi Valdesi 3 (June 2018): pp. 379395, 380.
    25 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 95 ; Georg Modestin, "Western Germany Including Strasbourg," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 184206,184185. [l.v]
    26 Bruschi, The Wandering Heretics, 37.
    27 Euan Cameron, The European Reformation (Oxford: Clarendon Press, 1991), 52.
    28 Jalla, La Bibbia nella storia valdese, 9. [I.iv.d]
    29 Patschovsky, "The Literacy of Waldensianism," 116.
    30 Paul Tice, History of the Waldenses: From the Earliest Period to the Present Time (Escondido, CA: Book Tree, 2003), 54.
    4S
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    не захочуць мець Псалтыр або брэвіярый для імшаў Госпаду, ці пагадзінныя малітвы да Дзевы Марыі для вячэрніх і ранішніх чытанняў. Катэгарычна забараняецца, каб гэтыя кнігі былі перакладзены на «народную» мову"31. Гэтыя забароны былі паўтораны на сабораху Рэймсе (1230/1231 гг.), Трыры (пад 1231 г. там было выяўлена тры ерэтычныя школы, якія мелі пераклад Пісання на "тэўтонскую" мову32), Тарагоне (1234 г.33, з дадаткам, што калі хто мае такія кнігі ў перакладзе, то павінен цягам 8і гадзін прынесці іх біскупу для спалення34), Безье (1246 г.) (карта А1).
    Верагодна, што існаванне гэтага перакладу, з аднаго боку, паспрыяла адлучэнню вальдэнсаў ад Царквы, а з іншага  вызначыла іх скіраванасць на вывучэнне Святога Пісання (у тым ліку і на памяць), арыентацыю на ''пісанае слова”. Тым больш, што далей вальдэнсы лічыліся аднымі з найбольш дасканалых знаўцаў Бібліі. Пра наяўнасць Евангелляў на "народнай мове” ў нямецкамоўным рэгіёне сведчаць Пасаўскі ананім35 і Давід Аўгсбургскі36.
    Табліца 1. Гарады, дзе зафіксаваны найбольш раннія згадкі пра вальдэнсаў
    Горад	Час першай згадкі	Статус горада на гэты момант
    Ліён	1170я	Біскупскі горад
    Верона	1184	Папская рэзідэнцыя
    Мец	1192	Імперскі горад
    Туль	1192	Біскупскі горад
    Пам’е	1207	Рэзідэнцыя графа дэ Фуа
    Эльн (Элен)	1210	Біскупскі горад
    Генуя	1212	Гораддзяржава
    Тарагона	1208	Сталіца Арагона
    Мілан	1209	Камуна
    Крэмона	1212	Біскупскі горад
    Бергама	1218	Камуна
    Страсбург	1184	Біскупскі горад
    Трыр	1230	Біскупскі горад
    Турын	1212	Біскупскі горад у складзе Савоі
    31 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 33.
    32 "Synodus Dioecesana Trevirensis,” in Sacrorum conciliorum nova et amplissima collection (Venezia, 1779), col. 241242.
    33 Henry C. Vedder, "Origin and Early Teachings of the Waldenses, According to Roman Catholic Writers of the Thirteenth Century," The Amer. J. of Theology A, no. 3 (1900): pp. 465489, 478.
    34 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 33.
    35 Patschovsky and Selge, Quellen, 71; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 112113. [V.i]
    36 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,153. [V.ii]
    Спробьі легальнага існавання (12151260я гг.)
    49
    Калі прааналізаваць карту А1, то становіцца відавочным, што большасць гэтых гарадоў (за выключэннем Рэймса) знаходзілася паза межамі прамога ўплыву французскага караля (або толькі ўвайшлі ў іх (Тулуза)) і імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Тарагона належала Арагону. Гарады, дзе было непасрэдна зафіксавана існаванне перакладаў Бібліі і саміх вальдэнсаў  Ліён, Мец, Туль, Трыр і Льеж  гэта вольныя імперскія гарады пад кантролем біскупаўу Фландрыі, Латарынгіі і Бургундыі.
    Існавала юрыдычная розніца паміж вольнымі (ням.: freie Stadtej і імперскімі (ням.: Reichsstadte) гарадамі. Вольныя гарады раней кіраваліся князембіскупам (у табліцы  біскупскія гарады). Хоць юрыдычныя дэталі з часам змяняліся, вольныя гарады першапачаткова мелі больш правоў і прывілеяў чым імперскія. Яны павінны былі толькі падтрымліваць імператара ў крыжовых паходах і арганізоўваць сваю ўласную абарону, у той час як імперскія гарады мусілі таксама плаціць падаткі імператару і пастаўляць войскі для яго ваенных кампаній. Але для развіцця вальдэнскага руху гэта розніца не мела прынцыповага значэння, вызначальным быў менавіта высокі ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця пры адсутнасці моцнай цэнтралізаванай улады (такі прывілей выкупаўся гараджанамі ў імператара).
    Такім чынам, першапачаткова рух вальдэнсаў пашыраўся менавіта ў гарадах, прычым у гарадах з мясцовым самакіраваннем/падуладным Царкве, удалечыні ад каралеўскай і імператарскай улады. Другой спецыфічнай рысай гэтых гарадоў быў высокі ўзровень эканамічнага развіцця, пераважна ў сферы гандлю (у якой рэалізоўвалі сябе многія вальдэнсы).
    Дзейнасць ДуранЬа з Оскі
    Былі вальдэнсы, якія адмовіліся ад сваіх "памылковых поглядаў”. У 1207 г. адбываўся царкоўны сабор у Пам'е. 3 каталіцкага боку прысутнічалі біскуп кастыльскага горада Озмы дон Дыега са сваім набліжаным кафедральным прыёрам Дамінікам (будучы заснавальнік дамініканскага ордэна), біскупы тулузскі і каркасонскі. Вальдэнсаў прадстаўляў Дуранд з Оскі. Для правядзення дыспуту паміж каталікамі і вальдэнсамі быў выдзелены палац сына графа дэ Фуа, Раймонда Ражэ, жонка і дачка якога таксама былі прыхільніцамі Вальдэса. Хоць каталікі і прайгралі дыспут, але Раймонду як прадстаўніку мясцовай адміністрацыі давялося пакараць некаторых асабліва радыкальных вальдэнсаў за выказванне ерэтычных меркаванняў37.
    Хутчэй за ўсё, паварот самога Дуранда ў каталіцтва адбыўся менавіта на гэтым дыспуце дзякуючы красамоўству Дамініка38 (што можа быць
    37 Осокнн, Нсторйя альбйгойцев, 218; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 126128. [l.viii.d]
    38 Brenda Bolton, "Tradition and Temerity: Papal Attitudes to Deviants, 11591216,” Studies in Church History 9 (1972): pp. 7991, https://doi.org/10.1017/s042420840000574x, 82.
    50
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    дадатковым аргументам на карысць далейшага далучэння паслядоўнікаў першага ў ордэн другога).
    Звестак пра самога Дуранда захавалася вельмі мала. Лакалізацыя "Оскі” даволі спрэчная: гэта Оск у Руэргу (Osques, Rouergue, Францыя), Уэска ў Арагоне (Huesca, Aragon, Іспанія) і Лоск (Losque, Францыя, даліна Роны) паміж Наякам і СэнАнтанэнНобльВалем, адкуль паходзілі некаторыя паплечнікі Дуранда39. Апошнія звесткі сведчаць на карысць Уэскі, бо, папершае, Дуранд жыў некалькі гадоўу Каталоніі40, а, падругое, у кафедральным саборы Уэскі знаходзіцца дакумент 1181 г., падпісаны "пісар Дуранд”41.
    Дуранд і яго паплечнікі актыўна палемізавалі з катарамі. У выніку гэтай палемікі ён напісаў "Кнігу супраць ерасяў"42 (яшчэ да свайго вяртання ў каталіцтва, каля 11911192 гг.) і "Кнігу супраць маніхеяў" (складзеная Дурандам ужо як кіраўніком групы "бедных каталікоў" у 12221223 гг.)43.
    3 лістоў Папы Інакенція III архібіскупам і біскупам Марсэля, Барселоны, Оска/Уэскі, Мілана, Нарбоны, Утыкі, Тараконы і Генуі (карта А2), а таксама іх падначаленым, кардыналамлегатам і, у некаторых выпадках, гарадскім капітулам, напісаных у 1208, 1209 і 1212 гг., вядома, што Дуранд са сваімі паплечнікамі Дурандам з Наяка, Гвілельмам з СэнАнтанэнНобльВаля, Янам з Нарбоны, Эрменгаўдам, Бернардам з Безье, Раймундам з СанПаўла і Эбрінам, а таксама яго паплечнікамі (socii) звярнуліся ў 1208 г. да Святога Прастола з просьбай аб прызнанні іх сапраўднымі сынамі Царквы, а таксама падалі прашэнне пра зацвярджэнне новага ордэна “бедных каталікоў”44.
    Арэал дзейнасці "бедных каталікоў” можна вывесці з пераліку біскупстваў, кіраўнікам якіх былі накіраваныя лісты (карта А2). Да таго ж, у пасланні да службовых асоб Мілана гаворыцца, што да просьбы Дуранда далучаюцца і браты, якія самі не здолелі прыехаць у Рым, а "засталіся ў Італіі”.