Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
39 Yves Dossat, "A propos du prieur des pauvres catholiques Durand de Huesca, ou de Losque, en Rouergue?," Bulletin philologique et historique (jusqu'a 1610) du comite des travaux historiques et scientifiques H (1967): pp. 673685.
40 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,127.
41 Coleccion diplomdtica de la Catedral de Huesca, vol. 1 (Zaragoza: Consejo Superior de Investigaciones Cientificas, Escuela de Estudios Medievales, Institute de Estudios Pirenaicos, 1965), 362363, doc. 373.
42 Гэта кніга аказала ўплыў на ўсю пазнейшую палеміку супраць катараў. Падрабязней гл. Aliaksandra Valodzina, "The Тороі of «Three Orients» and Translatio Studii in Waldensian AntiCathar Polemic.” B Проблемы современного востоковеденйя [Электронный ресурс]: матерналы III Междунар. науч.практ. конф., Ммнск, 2930 нюня 2023 г. / Белорус. гос. унт ; редкол.: В. Р. Боровой (гл. ред.) [н др.]. (Мпнск : БГУ, 2023), стр. 1925. [І.ііі]
43 Mary A. Rouse and Richard H. Rouse, "The Schools and the Waldensians: a New Work by Durand of Huesca,” in Christendom and Its Discontents: Exclusion, Persecution and Rebellion, 10001500 (Cambridge: Cambridge University Press, 2002), pp. 86111,87. Некаторыя аўтары налічваюць 5 твораў Дуранда. Maria Pia Alberzoni, "Innocent III et Les Pauvres Catholiques Du Midi," Cahiers de Fanjeaux 50, no. 1 (2015): 311336, https://doi.org/10.3406/cafan.2015.2231, 316.
44 PL 215:15091514; 216:2930, 7374, 255256, 274275, 601602, 607609. [I.ii.b]
Спробы легальнага існавання (12151260я гг.)
51
Для пацвярджэння свайго намеру стварыць новы ордэн вышэйадзначаныя прыхільнікі Дуранда і яшчэ некалькі чалавек прадставілі пантыфіку сваю Споведзь веры і Статут "бедных каталікоў”. Папа накіраваў праверку на чале з мясцовым іерархам, якая пацвердзіла праўдзівасць слоў вальдэнсаў. Яны ўжо мелі памяшканне, падараванае ім адным з заможных прыхільнікаў у дыяцэзіі Элен ля Перпіньяна ў Русільёне (сучасная Францыя, тады Арагон]45. Але Інакенцій III адмоўна ставіўся да новых ордэнаў: забарона на іх стварэнне нават была ўнесена асобным, XIII, канонам у "канстытуцыю" IV Латэранскага сабора46. He дапамагла пратэкцыя магутнага кардынала Леона Бранкалеонэ. Дуранд з Оскі яшчэ не раз апеляваў да Інакенція III і наступных пантыфікаў для чаго наведваў Рым агулам тры разы (першы раз ад верасня 1207 да канца 1208, другі раз ад ліпеня 1209 да мая 1210, і трэці раз вясной 1212 г.ф Вядома, што падчас гэтых падарожжаў ён прапаведаваў у Паўночнай Італіі, дакладна у Мілане і Павіі47. Адказ быў паранейшаму адмоўным. Па некаторых дадзеных, на паслядоўнікаў Дуранда нават быў накладзены інтэрдыкт Діёнскім саборам 1247 года48.
Нягледзячы на імкненне да аскетычнага манаскага жыцця, спалучанага з пропаведдзю супраць ерэтыкоў ("праз выратавальную дактрыну выяўляць людскія памылкі і прыцягваць усімі спосабамі да веры і вяртаць у лона Святой Рымскай Царквы"), "бедныя каталікі" не знайшлі падтрымкі з боку Каталіцкай Царквы, і да канца 1240х гг. рассеяліся між іншых ордэнаў. Па розных меркаваннях, большай часткай яны ўвайшлі або ў дамініканскі ордэн49 (якому перайшла іх нерухомая маёмасць)50, або ў новаствораны ордэн ерэмітаў Святога Аўгусціна (аўгусцініянцаў)51. Між тым, вальдэнсы як пагроза працягвалі непакоіць царкоўную адміністрацыю Тарагонскага архібіскупства на мясцовым саборы 1242 г. вальдэнсы былі адзначаны асобна52.
Але нашмат больш агульнага ў "бедных каталікоў” было з ордэнам францысканцаў. Гэтае падабенства адзначылі многія даследчыкі53. Некаторыя бачаць нават сувязь паміж гэтымі двума аб’яднаннямі54, бо на
45 Cameron, Waldenses, 53.
46 "Concilium Lateranese IV a. 1215.”
47 Rouse and Rouse, "The Schools and the Waldensians», 9395.
48 Amedeo Molnar, La protesta valdese e la prima Riforma (Gioventu evangelica italiana, 1966), 7.
49 Damian J. Smith, “The Early Waldenses and the Catholic Poor in the Crown of Aragon (12th13th Centuries)," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 7897,93.
50 Осокнн, Нсторая альбйгойцев, 219, 424.
51 Grado Giovanni Merlo, "Valdo (or Valdesius) of Lyons and the Poor in Spirit," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 1133, 29.
52 Smith, "The Early Waldenses," 78.
53 Audisio, The Waldensian Dissent, 2223; Papini, Valdo di Lione, 264.
54 Dennis McCallum, Waldensian Movement from Waldo to the Reformation, accessed 22.10.2022, https://dwellcc.org/learning/essays/waldensianmovementwaldoreformation; Volpe, Movimenti Religiosi, 59.
52
Глава 2. "Класічны" вальЬызм
пачатковым этапе яны сутыкаліся з аднолькавымі праблемамі, а менавіта недавер і падазрэнне ў ерасі зза іх пропаведзяў і жабрацкага ладу жыцця55. Для высвятлення прычын такога падабенства і наступнага выбару на карысць дамініканцаў будуць прааналізаваны статуты францысканцаў, "бедных каталікоў” і аналагічнага ламбардскага "ордэна" "бедных ізноў далучаных"56.
Знешняя, рытуальная частка ва ўсіх трох ордэнаў падобная: шматразовыя штодзённыя малітвы, доўгія пасты, прадпісаныя Рымскай Царквой. Былі строгімі абмежаванні ў вопратцы і абутку: простае штодзённае адзенне, якое атрымлівалася як міласціна, просты абутак, усё сведчыць пра надзвычайную пакору і запавет беднасці. "Бедныя каталікі" настолькі строгія да саміх сябе, што рэгламентуюць нават колер ніжняй бялізны і абяцаюць не спаць на ложку (за выключэннем выпадкаў хваробы). Адмаўленне грошай: не браць ні золата, ні срэбра, ні ў якім разе ні ў якім выглядзе. "Бедныя ізноў далучаныя” (падрабязней гл. Раздзел "Паўночнаітальянскія гарадыкамуны") удакладняюць: нават у якасці аплаты сваёй працы. "Бедныя каталікі" ўвогуле абмяжоўваюць сваю працу выключна дабрачыннай дзейнасцю, а менавіта: утрыманне прытулку для вандроўнікаў, пакінутых дзяцей і жабракоў, дапамога пры родах, раздача міласціны. Францысканскі статут пакідае сваім паслядоўнікам поўную свабоду дзеянняў у галіне дабрачыннасці. Большую гнуткасць францысканцы праяўляюць і ў правілах датычна жанчын, "бедным ізноў далучаным” увогуле забараняецца размаўляць з прадстаўнікамі супрацьлеглага полу, Св. Францыск толькі раіць асцерагацца двухсэнсоўных размоў. Дастаткова строгія абмежаванні накладзены на валоданне маёмасцю: ні адзін з членаў не мае права на асабістую маёмасць, настойліва рэкамендуецца перад далучэннем да ордэна раздаць яе бедным.
Самыя істотныя адрозненні датычацца двух найважнейшых пытанняў: пра ўнутранае падпарадкаванне і пропаведзь. Статут францысканцаў прадугледжвае жорсткую ўнутраную субардынацыю, ні ў адным з вальдэнскіх статутаў пытанне ўнутранай арганізацыі ўвогуле не падымаецца. Асабліва пільная ўвага паўсюдна надаецца пропаведзі. Тут францысканцы праяўляюць нетыповую для іх катэгарычнасць. Яны жорстка патрабуюць, каб, папершае, прапаведнік меў дазвол ад мясцовага біскупа (чым у свой час пагарджаў Вальдэс, чаму і атрымаў адлучэнне); падругое, каб будучыя прапаведнікі былі праэкзаменаваныя генеральным міністрам57; патрэцяе, даюцца ўказанні пра агульны напрамак пропаведзі. "Бедныя каталікі" падыходзяць да справы з прынцыпова іншай пазіцыі. У іх прысутнічае згадка пра неабходнасць атрымання ўхвалення ад прэлата і дазвол
55 Erbstosser, Ketzer іт Mittelalter, 108,112.
56 Устав ордена францясканцев, утвержденный буллой [1223 год] Бнблнотека Якова Кротова. Доступ 22.10.2022. http://krotov.info/acts/13/l/1223ustav.htm; PL 216:289293, 601602, 646650.
57 Кіраўнік ордэна.
Спробы легальнага існавання (12151260я гг.) 53
прадстаўнікоў Царквы, але акцэнт робіцца на адукацыйным узроўні прапаведніка, яго знаёмстве з творамі Айцоў Царквы, свабоднай арыентацыі ў Святым Пісанні, уменні весці дыспуты. "Бедныя каталікі" і "бедныя ізноў далучаныя” прапаведвалі пераважна сярод катараў.
Вальдэнсы, якія вярнуліся ў каталіцтва, ставілі на першае месца менавіта барацьбу з ерассю (у тым ліку і са сваімі былымі паплечнікамі)58 • дабрачыннае жыццё (у імкненні супрацьстаяць абвінавачанням у супрацьлеглым), пагарджаючы пры гэтым адміністрацыйным складнікам; францысканцы, наадварот, зрабілі стаўку на выразную ўнутраную струкТУРУ і працу з вернікамі, а таксама праявілі большую гнуткасць у пытаннях аскезы і дабрачыннасці. Пантыфік палічыў больш эфектыўным зацвердзіць арганізаванае таварыства беднякоў а не хісткую групоўку інтэлектуалаў59. I ў святле вышэйсказанага цалкам натуральна, што ў далейшым большасць "бедных каталікоў” улілася ў ордэн прапаведнікаў (дамініканцаў), а не ў ад пачатку больш блізкі да іх ордэн францысканцаў.
Такім чынам, другі перыяд існавання "класічнага" вальдызму прывёў да якаснага змянення прыхільнікаў руху: шэраг адукаваных дзеячаў (патэнцыйных лідараў) вярнуліся да каталіцызму. Рух стаў вызнавацца афіцыйнай Царквой адназначна як ерэтычны. Для таго, каб выжыць у варожым асяроддзі, вальдэнсам трэба было або кансалідавацца, або прыстасавацца, або зрабіць і першае, і другое адначасова. Трэба ўлічваць, што лінія на прыстасаванне магла прывесці да памяншэння колькасці прыхільнікаў руху.
Супрацьстаянне вальЬэнсаў з катарамі
У навуковых працах і дагэтуль часам атаясамліваюць катараў, вальдэнсаў і альбігойцаў. Тры гэтыя тэрміны сустракаюцца ў самых розных спалучэннях. Напрыклад, М. Асокін лічыў, што альбігойцы гэта ерэтыкі поўдня Францыі часоў Высокага Сярэднявечча, якія ўключаюць у сябе катараў і вальдэнсаў60.
58 Claire Taylor, "A Presence in Languedoc (12th13th Centuries)," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 3577, 40.
59 Прычын "поспеху" францысканцаўу параўнанні з вальдэнсамі магло быць болей. Бернар Фелікс бачыць яго прычыны ў тым, што, папершае, Св. Францыск прапаведаваў у той час, калі ерасей баяліся менш, бо катарызм быў знішчаны (гэтае сцвярджэнне не адпавядае ісціне, бо, папершае, катарызм існаваў яшчэ як мінімум 100 гадоў пасля Альбігойскага крыжовага паходу; падругое, страх ерасей у Каталіцкай Царкве з цягам часу толькі ўзрастаў і ганенні ўзмацняліся, што бачна па дзейнасці інквізіцыі, якая пачала актыўна развівацца акурат пасля 1229 г.; патрэцяе, часовая прыкмета нерэлевантна для абсалютна сінхронных францысканцам "бедных ізноў далучаных"). Падругое, вучоны сцвярджае, што асабіста Св. Францыск змог лепш прасунуць свае ідэі з гэтым нельга не пагадзіцца, гледзячы на поспех яго ордэна. Падрабязней гл. Bernard Felix, L’heresie des pauvres: vie et rayonnement de Pierre Valdo (Geneve: Labor et Fides, 2002), 176180.