Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
У лісце ламбардскіх вальдэнсаў сваім нямецкамоўным адзінаверцам пра сваю сустрэчу з прадстаўнікамі французскай галіны руху, якая адбылася ў 1218 г. у Бергама (далей Рэскрыпт), ёсць згадкі пра савет абшчыны, праўда, нічога канкрэтнага не гаворыцца, што не дазваляе выказаць якіянебудзь абгрунтаваныя меркаванні пра яго функцыі, склад, паўнамоцтвы і г. д. Магчыма, гэта быў галоўны орган абшчыны,а "сабрат" выконваўтолькі адміністрацыйныя функцыі35. На падставе Рэскрыпта можна зрабіць выснову, што абшчына валодала таксама судовымі функцыямі: згадваецца абвінавачаны брат Томас, які павінен быў перад ёй апраўдацца36.
25 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,164.
26 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 249.
27 L'inquisition en Quercy, 136. [Ill.ii]
28 L'inquisition en Quercy, 36, 58,124 i інш. [Ill.ii]
29 L’inquisition en Quercy, 92. [Ill.ii]
30 Patschovsky and Selge, Quellen, 23. [I.vii]
31 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 248. [IIl.vi.5]
32 Jaroslaw Szymanski, "Articulisecte Waldensium na tie antyheretyckich zbiorow r^kopismiennych Biblioteki Uniwersytetu Wroctawskiego," Stadia Zrddtoznawcze 42 [2004]: pp. 8596, 92. [Vll.v.f]
33 Dollinger, Beitrdge, 252. [IV.iv.b]
34 Dollinger, Beitrdge, 253. [IV.iv.b]
35 Карсавнн, Сочйненйя, 133.
36 Patschovsky and Selge, Quellen, 26. [I.vii]
"Класічны" вальЬызм і яго аЬметнасці
65
У трактаце "De vita" ўтрымліваюцца найкаштоўнейшыя звесткі пра эканамічны аспект жыцця вальдэнскіх абшчын: "большасць грошай, на якія яны [французскія вальдэнсы] жылі, паходзіла з Германіі"; і іх унутраную арганізацыю на кожным вальдэнскім сінодзе (capitulum generale) прысутнічалі тры ці чатыры нямецкія вальдэнсы37. Падобныя звесткі даюць і акты Каркасонскай інквізіцыі: "Таксама робяць зборы са сваіх вернікаў і сяброў і тое, што дадзена і сабрана, перадаюць свайму кіраўніцтву. Таксама кожны год трымаюць ці праводзяць адзін ці два генеральныя капітулы (capitula generalia)"38. У 1231 г. у Аналах горада Марбах паведамляецца, што нямецкія вальдэнсы кожны год высылалі ў Мілан "аброк"39. Яшчэ больш звестак даюць матэрыялы інквізіцыйных допытаў Пятра Цвікера ў Памор'і ў канцы XIV ст.: арганізацыйна невялікая абшчына магла мець свайго скарбніка, які ў тым ліку збіраў грошы на "ўтрыманне" вандроўных вальдэнсаў40. Невядома, ці скарбнік праходзіў абрад рукапакладання, бо ў крыніцах няма звестак пра выкананне ім "магістарскіх" абавязкаў, за выключэннем хрышчэння дзяцей. Я лічу, што раз няма доказаў таго, што яны прымаюць споведзі і накладаюць пакаянне, няма падстаў казаць пра іх высокі статус. Хутчэй, гэта была чыста адміністрацыйная пасада, якая сведчыла аб становішчы вальдэнсаў у Заходнім Памор'і. Такая ступень складанасці ў структуры секты магла ўзнікнуць толькі ва ўмовах працяглага пражывання вялікай колькасці яе паслядоўнікаўу адным месцы.
У вальдэнсаў існавалі "гаспіцыі" (дамы для вандроўнікаў), дзе спыняліся вальдэнсы падчас вандровак. У кожнага з такіх дамоў быў свой кіраўнік, абавязкова з "настаўнікаў" (бо здзяйсняў навучанне і бласлаўленне ежы, а таксама іншыя "святарскія” абавязкі), у тэрміналогіі крыніцы "рэктар"41. Гаспіцыі маглі быць двух тыпаў: выключна жаночыя на ўзор катарскіх42, або дзе жанчыны і мужчыны жылі сумесна "два ці тры ў кожным гаспіцыі, з дзвюма ці трыма жанчынамі, якія прыкідваюцца іх сёстрамі ці жонкамі”43. П'ерэт Параві мяркуе, што вальдэнскі "настаўнік” Раймунд дэ ла Коста таксама жыў у падобным гаспіцыі на манер тых, што існавалі таксама ў СэнЖылі, Монпелье і Тулузе: такое задзіночанне сяброў дзе жыве "настаўнік”, яго слуга, пажылая жанчына, якая клапоціцца пра дабрабыт, а таксама вернікі, якія сваёй працай забяспечваюць існаванне дома. Туды ж
37 Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno," 201202. [Ill.vii]
38 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 248. [lll.vi.5]
39 “Annales Marbacenses a. 6311375," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptorum, vol. 17, 1861, pp. 142180,176.
40 Edward Rymar, "Waldensi z «kacerskich» okolic Chojny w XIVXV wieku,” in Rocznik Chojenski: pismo historycznospoleczne (Chojna: Stow. Hist.Kulturalne „Terra incognita», 2009), pp. 733, 17; Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 64; Wilhelm Wattenbach, Uber die Inquisition gegen die Waldenser in Pommern und der Mark Brandenburg (Verlag der Kdnigl. Akademie der Wissenschaften, 1886), 22.
41 Gonnet, Enchiridion fontium va!densium,vo\. 2,180. [Ill.vii]
42 PL 216:601.
43 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,180. [Ill.vii]
66
Глава 2. "Класічньі" вальЬызм
прыходзяць іншыя вернікі і тыя, хто ім спачувае, каб паслухаць пропаведзь і разнесці пра яе весткі далей44.
Натуральна, што такі тып жыцця "ўперамешку" крытыкаваўся і Царквой, і грамадствам45. Варта падкрэсліць, што з’яўленне падобных "прамежкавых” ступеняў было магчыма толькі ў рэгіёнах, дзе "вернікі" пражывалі стала, працяглы час і вялікімі групамі. Храналагічна такое ўскладненне структуры адбылося прыкладна праз 100 гадоў пасля ўзнікнення руху.
Царкоўныя чыны сяроЬ “Ьасканалых”
Унутры "дасканалых” ідзе падзел на царкоўныя чыны: існуе інстытут біскупства (біскуп мог называцца "галоўны" або "міністр”), прэсвітарыят і дэканат46. Пасвячэнне ў сан падрабязна апісана ў Рэскрыпце: у абшчыне "ламбардцаў" у выбары біскупаў прымалі ўдзел усе вернікі, "ліёнцы" ж дапускалі толькі тых, хто падняўся да ступеняў дыяканаў і прэсвітараў47. У апісанні непасрэдна механізму сустракаюцца розначытанні:
* Пасаўскі ананім увогуле абвяргае існаванне працэдуры пасвячэння: "Пра таінства пасвячэння кажуць, што гэта нішто, таму што апосталы былі міране"48.
* Ансельм з Александрыі, наадварот, сцвярджае: "іх святары і біскуп уступаюць у сан праз накладанне рук"49. Аналагічны рытуал адзначае ў 1318 г. інквізітар Жан Фурнье ў Францыі50.
* Разгорнутае апісанне цырыманіялу пераходу чалавека з ''вучнёўскага” стану да паўнавартасных прапаведнікаў (які ўключаў у сябе рукапакладанне) апісаны інквізітарам Пятром Цвікерам у 1391 г.51
Але тэрміны, якія ўжывалі ў дачыненні да вальдэнсаў інквізітары (тыпу "біскуп" або "пантыфік”), на дадзены момант з'яўляюцца спрэчнымі. Няма пацвярджэння выкарыстання іх самімі вальдэнсамі, нават калі гэтыя словы ўкладзены ў вусны дапытаных, як у "спісе памылак пражскага магістра” Якуба з Петрыкава ад 1395 г. ''ёсць толькі тры царкоўныя чыны, а менавіта: свяшчэнства, біскупства і дыяканат"52. Магчыма, ідзе гаворка пра механічнае перанясенне каталіцкімі аўтарамі структуры Рымскай Царквы.
44 Paravy, De la chretiente romaine a la Reforme en Dauphine, 929.
45 Augusto ArmandHugon, La donna nella storia valdese (Torre Pellice: Societa di studi valdesi, 1980], 4.
46 Dollinger, Beitrage, 128. [Ill.iv.a]
47 Giovanni Gonnet, Il valdismo medioevale: Prolegomeni (Torre Pellice: Societa di Studi Valdesi, 1942], 5051.
48 Patschovsky and Selge, Quellen, 89. [V.i]
49 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,142. [II.xvii.12]
50 Dollinger, Beitrage, 128. [Ill.iv.a]
51 Dollinger, Beitrage, 367369. [VH.v.a]
52 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 181. [Vl.vi]
"Класічны" вальбызм і яго аЬметнасці
67
Напачатку вальдызму, як і ўсім ерэтычным рухам, быў уласцівы эгалітарызм53 і "свабода" па кантрасце з афіцыйнай Царквой54. Але з цягам часу структура абшчыны ўскладнілася, ад імітацыі Апосталаў вальдэнсы паступова, з сярэдзіны XIII ст., пераходзяць да арганізаванай пастырскай структуры55. На пачатак XV ст. вальдэнскую абшчыну можна прадставіць у выглядзе наступнай схемы:
найвышэйшы пантыфік сабрат, найвялікшы (major), самы галоўны (supremus), пажыццёвы старшыня
сіноЬ
(capitulum generale), савет абшчыны, капітул
рэктар (у тым ліку кіраўнік гаспіцыя)
епіскапат
міністры, галоўныя (superior!), апосталы, магістры, старшыні (praeposites)
прэсвітэрыят і Ьэканат шараговыя вандроўныя прапаведнікі, "святары", браты
ПбраЬ
скарбнік J
рукапаклабання
новенькія (nouellani) вучні ў працэсе падрыхтоўкі
Структура вальдэнскай абшчыны
На дадзены момант адкрытымі застаюцца наступныя пытанні: "Supremus" нямецкамоўнага рэгіёну і "найвышэйшы пантыфік" з Апуліі гэта адзін і той жа чалавек ці розныя? Наколькі маналітным быў рух? Але яны яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
Веравучэнне "класічнага" вальЬызму павоЬле Пасаўскага ананіма
Вельмі дакладную карціну кансалідаванага "класічнага" вальдызму нямецкамоўнага рэгіёну прапануе Пасаўскі ананім адзін з найбольш маштабных твораў па гісторыі вальдэнсаў XIII ст. Адрозная рыса крыніцы адсутнасць падзелу саміх вальдэнсаў на дзве вышэйапісаныя групы. Паводле яго ўсе павінны прапаведаваць, прычым на "народнай” мове56, і мужчыны,
53 Stock, The Implications of Literacy, 94.
54 Bruschi, The Wandering Heretics, 117.
55 Bruschi, The Wandering Heretics, 126.
56 Зазначым, што ідэя пропаведзі на "народнай" мове падзялялася таксама і каталіцкімі палемістамі. Reima Valimaki, "Transfers of AntiWaldensian Material from a Polemical Treatise to a
68
Глава 2. "Класічньі" вальЬызм
і жанчыны, і нават дзеці прымалі ўдзел у навучанні. "Мужчыны і жанчыны, стары і малы, дзень і ноч не перастаюць вучыць і вучыцца... вучаць таксама ў лепразорыі... Таксама кажуць, што кожны чалавек, у тым ліку жанчына, павінен прапаведаваць”57. Напісана, што вальдэнскія "школы" былі ў дзесяці гарадах: Анзбаху, Олерсбаху, СанктПётріндэрАў, Штайеры, Сірнінгу, Кематэне, Нойхофене, Энсе, Штратцынгу і Ленгенфельдзе. "Ва ўсіх гарадах Ламбардыі і ў правінцыі Праванс, і ў многіх каралеўствах і землях ёсць тэалагічныя ерэтычныя школы”58.
Практыкаваліся самыя простыя таінствы.У супрацьвагу каталіцкім святарам, якія крытыкаваліся за накладанне вельмі цяжкіх пакаянняў самі вальдэнсы, падобна Хрысту, накладвалі рукі і адпускалі са словамі "ідзі і не грашы больш”. Яны практыкавалі штодзённае прычасце (якое маглі здзяйсняць як мужчына, так і жанчына) і адмаўлялі імшы: іх супольная вячэра з блаславеннем ежы была хутчэй не еўхарыстыяй, а праявай групавой салідарнасці.
Тэкст у той частцы, дзе аўтар перадае цытатамі пункт погляду саміх вальдэнсаў, утрымлівае не толькі вытрымкі з Бібліі, але і з Св. Амброзія і Грацыяна59, што паказвае на надзвычай высокі адукацыйны ўзровень, прынамсі, вярхоў вальдэнсаў60. 3 іншага боку, агульнавядома, што яшчэ ў сярэдзіне XIII ст. нямецкія царкоўныя аўтары лепш валодалі лацінскімі лексічнымі клішэ, чым багаслоўскай тэрміналогіяй роднай мовы, якая яшчэ не ўстаялася61.