Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Хутчэй за ўсё, Кунігунда і яе дочкі ўвогуле пазбеглі пакарання106.
Берн
Акты Бернскай справы не захаваліся. Звесткі пра яе дайшлі ў дзвюх хроніках, у якіх паведамляецца пра 130 абвінавачаных абодвух полаў
95 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 55.
96 Modestin, "Les Vaudois de Strasbourg," 1314.
97 Modestin, "Western Germany," 195.
98 Kieckhefer, Repression, 76.
99 Modestin, Quellen, 233235.
100 Апісанне дадзена на аснове артыкулаў Георга Мадэсціна.
101 Herzog, Die romanischen Waldenser, 122.
102 Modestin, "Western Germany," 198.
103 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess," 45.
104 Modestin, "Western Germany," 198.
105 Modestin, "Western Germany," 197.
106 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess,” 48.
76
Глава 2. “Класічны" вальЬызм
з горада і рэгіёну, "як можных107 і багатых, так і бедных". Паколькі яны былі схопленыя ўпершыню, то ім захавалі жыццё108. Вядомы толькі кароткі пераказ справы: у 1399 г. дом "на ценявым баку вуліцы” быў разбураны загадам інквізіцыі за ерась, але пасля яго набывае адзін знатны чалавек, Петэрман фон Крёхталь, які публічна сарваў нашыты крыж са свайго чалавека Пятра Сагера, былога ерэтыка. Апошні быў паўторна схоплены па абвінавачанні ў вальдызме і спалены ў 1430 г. У яго была паплечніца, жанчына па імені Рыдэр, якую таксама спалілі, але ўжо па абвінавачанні ў вядзьмарстве109. Адметны датычна ўнутрыцаркоўных узаемаадносін той факт, што Берн, які фармальна належаў да Лазанскага архібіскупства, для правядзення гэтай справы выпісаў дамініканскага інквізітара з Базэля (тлумачыцца гэта тым, што падчас царкоўнага расколу Берн і Базэль падтрымалі "прарымскага” лазанскага архібіскупа, які ў той час быў адхілены ад ўлады ў Лазане і часова знаходзіўся ў Базэлі, а Фрыбур "праавіньёнскага”).
Фрьібур
Справа ў Фрыбуры пачалася зза сустрэч, якія адбываліся паміж бернскімі і фрыбургскімі дэлегатамі ў вёсачцы Вюнэнвіль, што ляжала на сярэдзіне шляху паміж двума гарадамі. Члены фрыбургскага гарадскога кіравання атрымалі паведамленне ад калег з Берна са спісам з пералікам 15і вальдэнскіх "памылак" і імёнамі 54х фрыбурскіх вальдэнсаў (26 мужчын і 28жанчын), выкрытых падчас бернскага працэсу110. Фрыбур, у адрозненне ад Страсбурга і Берна, у справе інквізіцыйнага вышуку цалкам трымаўся працэдуры: быў накіраваны запыт у метраполію, у Лазану, з просьбай даслаць інквізітара з лазанскага дамініканскага кляштара. Але канфлікт паміж дзвюма царкоўнымі адзінкамі быў настолькі моцным, што, калі лазанскі інквізітар даслаў запыт у Берн да свайго базэльскага калегі выслаць яму дакументы працэсу, то атрымаў адмову. К. Утц Трэмп мяркуе, што гэта паспрыяла адносна мяккаму ходу працэсу, нароўні з тым, што горад па сутнасці не хацеўувогуле заводзіць аніякі працэс, ідэя якога была навязаная яму Бернам111.
Саміх ерэтыкоў у Фрыбуры пражывала каля 100, прычым многія з іх таксама займалі высокае становішча ў грамадстве112. Іх лідарамі была старажытная патрыцыянская сям’я Штудэр, якая спецыялізавалася на гандлі з Іспаніяй; адна з самых старажытных і вядомых заможных сем’яў гандляроў, члены гарадскога савета дэ Прароман; гандлёвая сям'я Бонвізін;
107 Прадстаўнікі вярхоў феадальнага / шляхецкага саслоўя, буйныя землеўласнікі, знаць.
108 Modestin, "Les Vaudois de Strasbourg," 11.
109 Gertrude Barnes Fiertz, "An Unusual Trial under the Inquisition at Fribourg, Switzerland, in 1399," Speculum 18, no. 3 (1943): pp. 340357, https://doi.org/10.2307/2853709, 341.
110 Modestin, "Les Vaudois de Strasbourg," 5.
111 Katrin Utz Tremp, "Fribourg (Switzerland)," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 207222, 214215.
112 Biller, The Waldenses, 11701530,113116.
"Класічньі" вальЬызм і яго аЬметнасці
77
члены грабарскага цэха Мос (іх родзічы засядалі ў гарадскім савеце і былі настаяцелямі сабора); адзін з найбольш важныхлюдзей горада Францыск Бушылон з жонкай і інш. Але судзілі не толькі іх, а яшчэ і тых, хто ім спачувае або спрыяе (сярэдні клас сем’і Кастэлз, Фервер, Цэрлендэн і інш.). Большая частка належала да так званай "новай буржуазіі" і мела эканамічныя стасункі з Бернам. Усе абвінавачаныя былі апытаны паводле 15і пунктаў113 ерэтычных памылак (агульных з Бернам], якія яны адмовілі ў стылі строгага каталіцтва. У абодвух гарадах "на першы раз” былых вальдэнсаў у большасці сваёй прабачылі, некаторых прыгаварылі да нашэння нашытых на вопратцы крыжоў.
акім чынам, маецца апісанне веры вальдэнсаў мяжы XIVXV стст.: ЯНЫ паДкРэсл'вал* сваю апазіцыю Рымскай Царкве і ўсім яе абрадам і палажэнням, адмаўлялі чысцец, практыкавалі ўзаемную споведзь і ўсхвалялі пакутнікаў за сваю веру114.
Паказальным для асэнсавання месца вальдэнсаў у тагачасным грамадстве з'яўляецца тое, што кожны з абвінавачаных у Фрыбуру змог знайсці па два сведкі сваёй невінаватасці і гэта ўлічваючы тую смяротную рызыку, якой падвяргаліся ўсе звязаныя з ерассю. Найбольш важным бачыцца той факт, што ўсе тыя, хто стаяў перад трыбуналам, былі цалкам апраўданы, і нават не атрымалі грашовых штрафаў115. Аднак, многіх з іх паўторна схапілі і спалілі ў 1430 г.116, у тым ліку і таму, што яны мелі пераклад Евангелляў на "народную” мову117.
Высокі статус "выяўленых і пакараных" вальдэнсаў мог быць звязаны з непасрэдным матэрыяльным інтарэсам распачынальнікаў інквізіцыйнага вышуку, якія атрымлівалі канфіскаваную маёмасць. Ужо тагачасныя храністы звярталі ўвагу, што бедных хутчэй адпускалі, а заможных пасылалі на вогнішча118.
Аналагічна з гарадамі, дзе былі зафіксаваны першыя згадкі пра вальдэнсаў (табліца 1], разгледжаныя ў гэтым раздзеле мясціны (табліца 2) таксама з'яўляюцца вольнымі імперскімі гарадамі з высокім узроўнем эканамічнага развіцця. Менавіта іх асяроддзе было спрыяльным для росквіту вальдызму і яго пашырэнню сярод вышэйшых гарадскіх пластоў і/ці пад’ёму былых бедных вальдэнсаў па сацыяльнай лесвіцы.
113 Fiertz, "An Unusual Trial under the Inquisition at Fribourg,” 344.
114 Utz Tremp, Quellen zur Geschichte der Waldenser von Freiburg, 585636.
115 Fiertz, "An Unusual Trial under the Inquisition at Fribourg,” 345.
116 GeheimeSchriften mittelalterlicher Sekten (Pattloch, 1997), 321.
117 Fiertz, "An Unusual Trial under the Inquisition at Fribourg,” 354.
118 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 54.
Знікненне “класічнага” вальЬызму (пачатак XD cm.)
Яармальным канцом класічнага вальдызму мог бы лічыцца і першы крыжовы паход супраць вальдэнсаў зза іх непадпарадкавання свецкай адміністрацыі і парушэнняў закону. Арганізаваны ён быў у даліне Праджэлата жыхарамі суседніх далін пад кіраўніцтвам свецкіх улад, турынскага біскупа і інквізітараў зімой 1400 г. Большая частка вальдэнсаў была знішчана, а тыя, хто адступіў вышэй, на суседнюю гару (якая з таго часу носіць назву, якую можна перакласці з італьянскай мовы як "прытулак"), загінулі ад холаду1. Але праблема палягае ў тым, што паход гэты апісаны толькі трыма вальдэнскімі гісторыкамі XVII ст., якія не спасылаюцца на дакументы і ў некаторых месцах разыходзяцца ў сваіх звестках. Таму існаванне гэтага паходу ставіцца пад вялікі сумнеў: езуіт Марцэлін Фарнье, які дэтальна вывучыў прадстаўленыя Жанам Полем Перынам доказы пра гэты крыжовы паход, небеспадстаўна выказаў здагадку, што гаворка ішла пра звычайны бандыцкі налёт, а не пра арганізаваную царкоўную акцыю2. Хутчэй за ўсё, у свядомасці пазнейшых вальдэнсаў адбылося падваенне памяці пра маштабны крыжовы паход 14871488 гг.3, расказы пра які перадаваліся з вуснаўу вусны праз многія пакаленні4.
У любым разе з гэтага часу вальдэнсы канчаткова пераходзяць на таемную пропаведзь (якая застаецца галоўным абавязкам "настаўніка"5), бо аказваюцца паза законам, што прымушае іх перабудаваць унутраны склад абшчыны і радыкалізаваць дактрыну. Чэшскія "настаўнікі” прыходзілі да сваіх вернікаў выключна ўночы. У "патаемны пакой” дома павінен быў весці "схаваны праход”6. Адбываецца замыканне абшчыны: выратаванне
1 Perrin, Histoire des Vavdois.
2 Цытуецца na Euan Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries)," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 273289, 286.
3 Фнлнпп Шафф, Нсторйя Хрйстйанской Церквй, vol. 6. Средневековое хрнстнанство. От Боннфацня VIII до протестантской Реформацнн. 12941517 гг. (СанктПетербург: Бнблня для всех, 2009), 326327; Marina Benedetti, "A Forgotten Crusade," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 445458; Philip Schaff, The Creeds of Christendom, with a History and Critical Notes, vol. 1. The history of creeds (Whitefish, Mt.: Kessinger Publishing, 2009), 492.
4 Giuseppe Boffito, "Eretici in Piemonte al tempo del Gran Scisma (137814'17'),"Studiee Document! di Storia e Diritto 18 (1897): pp. 381432, 413418. [IV.v]
5 Bylina, "Heretycy w spofeczenstwie," 112113.
6 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 69.
Знікненне "класічнага” вальЬызму (пачатак XU cm.)
79
паза яе межамі немагчыма ("...I я запытаў яго, ці верыць ён, што яго секта мае сапраўдную каталіцкую веру, і паза яе межамі ніхто не выратуецца, і ён адказаў, што так, таму што так казалі яму ерэсіярхі"7.) Паказальна, што гэтыя вальдэнсы ўжо не ведалі апостальскага Сімвала веры, ужываючы свой, створаны на аснове першага Сімвала веры самога Вальдэса ад 11791180 гг.8
У выніку ганенняў XIV ст. "класічны” вальдызм спыніў сваё існаванне. Вонкавай адзнакай гэтага стаў зафіксаваны ў крыніцах факт, што ў XV ст. паняцце "вальдэнсы” пачало змешвацца з паняццем "ведзьмы”9.
Зліццё паняццяў "вальЬызму” і “вяЬзьмарства” ў ЗахоЬняй Еўропе
Для такога зліцця існаваў шэраг прычын, пра якія яшчэ дыскутуюць даследчыкі. Па адной з тэорый, на "ведзьмаў” проста перайшло традыцыйнае для шматлікіх ерэтычных груп абвінавачанне ў шабашах10. Па другой справа была ў пошуку ворагаў, бо абвінаваціць у сувязях з Д'яблам прасцей, чым у ерасі; і калі "сапраўдныя" ерэтыкі скончыліся інквізітары перайшлі да "д’яблапаклоннікаў"11. Па трэцяй вальдэнсы прызнаваліся ў вядзьмарстве пад інквізітарскімі катаваннямі12. У надзвычайных выпадках яны, як і яўрэі, абвінавачваліся ў канібалізме13. Але сучасны еўрапейскі даследчык вядзьмарства Вольфганг Берынгер паставіў слушнае пытанне: навошта інквізітарам, якія маглі спаліць вальдэнсаў проста па бясспрэчным абвінавачанні ў ерасі, дадаваць ім звышнатуральныя вядзьмарскія здольнасці накшталт умення лятаць?14 Гэты вучоны мяркуе, што для такога змяшэння паняццяў былі рэальныя падставы, карані якіх сягалі яшчэ ў папярэднія стагоддзі.