Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
У трэцім перыядзе (1260ягг. пачатак XV ст.] падчас узмацнення інквізітарскага пераследу найбольш ярка праяўляюцца мясцовыя варыянты вальдэнскага вучэння. У гэты час вальдэнсы сустракаюцца ў вольных імперскіх/біскупскіх гарадах. Гэтыя гарады адначасова былі аддаленыя ад цэнтральнай улады, валодалі правам на самакіраванне ці падпарадкоўваліся царкоўным прэлатам і мелі высокую ступень сацыяльнаэканамічнага развіцця. Неабходнымі ўмовамі для паспяховай вальдэнскай пропаведзі ў такіх гарадах была наяўнасць вялікай колькасці гандляроў і ткачоў значнай часткі аўдыторыі вальдэнскіх прапаведнікаў. Члены абшчыны паспяхова адаптаваліся ў гарадскім асяроддзі і мелі высокае сацыяльнае становішча, адмаўляючыся для гэтага ад базавых вальдэнскіх каштоўнасцяў пра недапушчальнасць гвалту, клятвы і ўзбагачэння. Такія змены сведчылі пра глабальную эвалюцыю ўсёй вальдэнскай абшчыны: павышаецца іх сацыялізацыя, нягледзячы на супрацьстаянне з Рымскім Прастолам; яны здолелі ўмацаваць сваё матэрыяльнае становішча і нават ідэалагічна адаптавацца да тагачаснага грамадства. Канчаткова фарміруецца легенда пра "апостальскае” паходжанне Вальдэнскай Царквы, чые шляхі з каталіцызмам разышліся ўжо ў часы Папы Сільвестра. Вальдэс і адзін з яго паплечнікаў (Вівет або Ян з Ронка) атрымліваюць біблейныя апостальскія імёны Пётр і Ян, аказваюцца пасвечанымі ў сан. 3 гэтых гарадоў вальдэнсы зніклі падчас пераследаў з боку інквізітараў біскупаў і гарадскіх уладаў у чацвёртым перыядзе.
Чацвёрты перыяд закранае пачатак XV ст., звязаны з узнікненнем у Цэнтральнай Еўропе руху яшчэ больш моцнага, шматлікага і ўплывовага, чым вальдэнсы, руху гусітаў. Глеба для яго ўзнікнення ў свой час была падрыхтавана менавіта вальдэнсамі, яны адыгралі ролю своеасаблівых "духоўных настаўнікаў” для некаторых гусіцкіх абшчын. Разам з тым больш магутны гусіцкі рух таксама ўплываў на рух вальдэнскі, часткова паглынаючы яго, асабліва на старонках сярэднявечных хронік і трактатаў.
Знікненне "класічнага” вальЬызму (пачатак XD cm.)
91
Класічны вальдызм перастае існаваць, яму на змену прыходзіць своеасаблівы гусіцкавальдэнскі сімбіёз.
Калі на ўсходзе Еўропы канец існавання “чыстага вальдызму” быў выкліканы ўплывам гусітаў то на захадзе вальдэнсаў у абазначаны перыяд пачалі ўсё часцей блытаць з ведзьмамі, што звязана, у першую чаргу, з пераарыентацыяй інквізіцыйнага вышуку на барацьбу з вядзьмарствам. Такое змяшэнне, у адрозненне ад прыведзенай вышэй сітуацыі з гусізмам, не прывяло да змянення вальдэнскай дактрыны, але ўскладніла даследчыкам працу з крыніцамі і паказала на кардынальныя змены ў стаўленні да самога феномена ерасі ў грамадстве.
ОС^г^ уіф ооцнлі^
Глава 3
Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
^^S) ягледзячы на артадаксальнасць поглядаў самога Вальдэса, ён заставаўся міранінам, а значыць яму было забаронена прапаведаваць. Але Вальдэс не пагадзіўся і паўтарыў словы Святога Пятра, сказаныя да гэтага "ерэсіярхам” Генрыкам: "трэба слухацца болей Бога, чым людзей” (Дзеі 5:29]'. Прамоўлены гэтыя словы былі перад новым архібіскупам ліёнскім Янам з Кентэрберы2, які ў 1181 г. (і да 1193га) змяніў на гэтай пасадзе Гвічарда. У адрозненне ад апошняга, Ян належаў да белага духавенства і быў прызнаным барацьбітом з ерасямі.
Таму зразумела, што такога непадпарадкавання біскуп не змог дараваць, і вальдэнсы ў 1182/1183 г. былі выгнаны з Ліёна. Некаторыя даследчыкі, якія лакалізуюць дом Вальдэса ў квартале ля царквы СанНізье3, сцвярджаюць, што вуліца, дзе некалі жыў Вальдэс, пасля гэтага на працягу некалькіх стагоддзяў называлася "Праклятай"4.
Вальдэнсы не маглі працягваць сваю дзейнасць у Ліёне і сталі вандроўнікамі. Іх рух ахапіў Бургундыю, Дафінэ, Ламбардыю, Савою і Лангедок, дзе ў гэты час было пашырана альбігойства, потым іншыя часткі Свяшчэннай Рымскай Імперыі, а таксама некаторыя рэгіёны Арагонскага Каралеўства5.
Вальдэнсы ў сваіх вандроўках не заўсёды звярталі ўвагу на дзяржаўныя межы, часта перамяшчаючыся зпад адной юрысдыкцыі ў іншую. Для многіх тэрыторый вызначыць дакладную прыналежнасць бывае даволі складана, бо, да прыкладу, Савоя і некаторыя гарады Швейцарскай Канфедэрацыі фармальна знаходзіліся ў падначаленні Свяшчэннай Рымскай Імперыі, але фактычна праводзілі незалежную палітыку. Некаторыя тэрыторыі, напрыклад, Сілезія, пераходзілі з рук у рукі. Да таго ж, пры вывучэнні рэлігійных рухаў найбольшае значэнне мае не столькі палітычны, колькі дыяцэзіяльны падзел (тая ж Сілезія палітычна знаходзілася ў падпарадкаванні Імперыі, а царкоўна польскага прымаса ў Гнезна). Інквізіцыйныя акругі наогул мелі свой асобны падзел. Улічваючы гэтыя абмежаванні, рэгіянальнае вывучэнне гісторыі вальдэнсаў будзе грунтавацца на ўнутраных асаблівасцях самога руху, а не на палітычных межах.
1 Patschovsky and Selge, Quellen, 17. [I.vii]
2 Згадваецца ў крыніцах пад шырока распаўсюджанай у сярэднявеччы мянушкай de Bellis Manibus/Belesmains/BelesMayns, што на беларускую мову можа быць перакладзена як "Праведныя Рукі”.
3 Сёння Rue de la Poulaillerie, 13.
4 Armitage, A History of the Baptists, 294; Papini, Valdo di Lione, 9596.
5 Comba, Storia dei valdesi, 42.
ЛангеЬок і БургунЬыя
вялікім дапушчэннем можна сказаць, што Ліён знаходзіцца ў цэнТРЬІ пам'ж гэтымі дзвюма рэгіёнамі. У крыніцах паўднёвафранцузскія вальдэнсы часта называюцца "ўльтрамантанамі” ("тымі, хто зза гор" з пункту гледжання італьянскіх вальдэнсаў).
У гэтым рэгіёне галоўным "ворагам" вальдэнсаў была не Каталіцкая Царква, а іншы рух катары. Гэта абумовіла спецыфіку рэгіёну:
* Фактычная адсутнасць падзелу на "сваіх" і чужых". Вальдэнсы тут слаба вылучалі сябе з агульнай масы каталіцкіх вернікаў але даволі выразна праводзілі мяжу паміж сабой і катарамі.
* Найменшая (у параўнанні з астатнімі рэгіёнамі) схільнасць да данатызму і талерантнасць да каталіцкага кліру;
* Найбольшая колькасць згадак пра самастойнае здзяйсненне еўхарыстыі.
* Найбольшая (але не выключная) колькасць згадак пра пераклады Бібліі на "народную” мову сведчанне таго, што мова перакладу адпавядала мове рэгіёну.
* Найбольшая (але не выключная) колькасць згадак пра абрэзаны зверху абутак [сандалі].
* Моцны акцэнт на забароне праліцця крыві і адсутнасць звестак пра ўзброены супраціў (у 1321 г. у рэгіёне былі забітыя два інквізітары, але ўдзел вальдэнсаў не пацверджаны6).
На працягу ХШ ст. вальдэнскія прапаведнікі актыўна дзейнічалі па ўсім рэгіёне, прычым некалькі першых дзесяцігоддзяў абсалютна адкрыта іх нават ведалі пад сваім імем: "ёсць вальдэнсы, або бедныя духам, або бедныя з Ліёна"7, і лічыліся вельмі станоўчымі асобамі, зусім не ерэтыкамі: "вальдэнсы добрыя людзі ці нават святыя"8. Многія мясцовыя каталікі імкнуліся і сваім знешнім выглядам, і паводзінамі быць падобнымі да вальдэнсаў9. Але інквізіцыя працавала актыўна вальдэнсы былі схоплены ў ваколіцах Кастра на рацэ Агу, потым Гурдоне, Манкюку і перш за ўсё ў Мантабане10.
6 Paravy, De la сЬгёНепІё romaine a la Reforme en ОайрЫпё, 949.
7 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [lll.i.a]
8 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [lll.i.a]
9 Biller, "Waldensians in the Inquisition Registers," 24.
10 Molnar, Storla dei valdesi, 113.
ЛангеЬок і БургунЬыя
95
У 12411242 гг. інквізітар Пётр Селан пісаў пра вялікую добра арганізаваную групу з цэнтрам у Мантабане (каля двухсот чалавек абодвух полаў). Па сацыяльным складзе гэтыя вальдэнсы, у супрацьлегласць катарам, паходзілі пераважна з ніжэйшых пластоў грамадства, за выключэннем некаторых знатных асоб. Адзін са сведак сцвярджаў, што сам "часта наведваў школу вальдэнсаў і чытаў з імі"11. Вальдэнская абшчына таксама ўтрымлівала шпіталь і могілкі, што было магчыма толькі да таго часу, пакуль яны не "крыміналізаваліся" ў вачах навакольнага каталіцкага насельніцтва. А пакуль яны "навучалі” публічна "па вуліцах і па завулках"12, і нават "чыталі і спявалі разам з клірам у царкве”. Некаторыя лячылі з дапамогай накладання рук13, што з пункту гледжання Касцёла выглядала падобна да цудаў Хрыста, было неверагоднай дзёрзкасцю і народнай магіяй. Ёрг Фёхтэр звяртае ўвагу на факт адсутнасці ў вальдэнсаў рэгіёну кроўных сувязяў з мясцовым насельніцтвам і выказвае меркаванне, што яны былі эмігрантамі14.
У якасці пакарання вальдэнсаў [як і некаторых катараў) Пётр Селан адпраўляў у паломніцтвы15. Ніводнага смяротнага прысуду ці пажыццёвага зняволення не зафіксавана (што суадносіцца з адсутнасцю прызнанняў "дасканалых" і "рэцэдывістаў”). У той жа час нельга выключыць, што такія выпадкі былі, проста запісы пра іх не дайшлі да нашага часу. У прызнаннях не згадваецца адмаўленне індульгенцый і чыстца (але мы не можам дакладна вызначыць, гэта было не важна для саміх апытаных ці для тых, хто задаваў пытанні), але сустракаецца апісанне еўхарыстыі, што ўказвае на важнасць супрацьстаяння з катарамі. У той самы час многія вернікіміране ахвотна слухалі пропаведзі прадстаўнікоў абедзвюх сектаў, і нават ладзілі паміж імі дыспуты16. Згодна са статыстычным аналізам крыніцаў, большасць сем'яў вернікаў з ахвотай слухалі "настаўнікаў” з абедзвюх сектаў17.
Ацаніць прысутнасць вальдэнсаў у даліне Роны не ўяўляецца магчымым зза спарадычнасці звестак. Вядома, што ў 1226 г. папскі легат абвінавачваў жыхароў Авіньёна, які на той час належаў Свяшчэннай Рымскай Імперыі, што яны "доўгі час прымалі вальдэнсаў" (хоць па сутнасці гэта магло быць толькі палемічным прыёмам)18.
11 L'inquisition еп Quercy, 132. [Ill.ii]
12 Алюзія на Песн 3:2.
13 Cameron, Waldenses, 71; Molnar, Storia dei voidest, 113; Biller, "Waldensians in the Inquisition Registers," 31; L'inquisition en Quercy, 36, 58,124 etc. [Ill.ii]; Biller, "Cathars and Material Women," 104105.
14 Jorg Feuchter, "All'ombra dei catari. Valdesi nella societa «pluriereticale» della Linguadoca nel primo Duecento," in Valdesi medievali: bilanci e prospective di ricerca (Torino: Claudiana, 2009), pp. 5360,5657.
15 L'inquisition en Quercy, 24. [Ill.ii]
16 L'inquisition en Quercy, 68. [Ill.ii]
17 Taylor, "A Presence in Languedoc," 57.
18 Chiffoleau, "Religious Dissidence," 107108.
96 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў