Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
У 1248 і 1280 гг. інквізітарскія крыніцы кажуць пра вальдэнсаў у Арлі, Безансоне і ваколіцах19. Прысутнасць вальдэнсаў была заўважана ў дыяцэзіях Німа і Нарбоны (у 1240 г. у Нарбонскай дыяцэзіі быў разбураны дом, дзе былі знойдзены дзве вальдэнскія жанчыны; каля 1240 г. Яна з Бургундыі асудзілі на пажыццёвае зняволенне, у 1251 г. нейкія жанчыны атрымалі аналагічны прысуд20). У Авіньёне і Арлі было арганізавана маштабнае знішчэнне вальдэнсаў каля 12731275 гг. Імігранты з Бургундыі сфарміравалі вальдэнскія супольнасці ў дыяцэзіях Радэз і Астарак21. Выяўленыя ў ваколіцах Авіньёна вальдэнсы (мужчыны і жанчыны) належалі да розныхсацыяльных пластоў, у тым ліку і да шэрагаўлюдзей заможных і ўплывовых. Гэта значыць, што вальдэнсы ў той час гэта не толькі прапаведнікі, але і добра ўладкаваныя міране. Жак Шыфалё бачыць прычыну папулярнасці вальдэнскага вучэння ў даўніх антыцаркоўных традыцыях рэгіёну22.
У 12621263 гг. вальдэнсы (або асобы, непраўдзіва абвінавачаныя ў вальдызме) трапілі ў вір барацьбы паміж прыхільнікамі французскага караля Людовіка IX, Карла Анжуйскага, гарадской знаці і дамініканцамі, з аднаго боку, і праімператарскімі францысканцамі, з другога. У вальдызме былі абвінавачаны 17 прадстаўнікоў гарадскога патрыцыяту. Паказальна, што для многіх падобных працэсаў адсутнічаюць непасрэдныя паказанні "ерэтыкоў", што не дазваляе ацаніць ступень іх "ерэтычнасці" і схіляе да канстатацыі палітычнай матываванасці працэсу23.
Падчас працы інквізіцыі ў Тулузе некалькі чалавек былі абвінавачаны ў вальдызме. Падазраваныя актыўна адмаўлялі свае сувязі з вальдэнскімі "настаўнікамі” і абвінавачвалі ў іх сваіх суседзяў якія па іх сведчаннях падчас імшаў выкарыстоўваюць Біблію, напісаную на сумесі лаціны і "раманскай” мовы24.
Каля 1310 г. інквізіцыя Тулузы загадала арыштаваць па падазрэнні ў вальдызме і пасадзіць у турму вялікую колькасць жыхароў Гасконі, якія імігравалі туды з Бургундыі ў 12801290 гг. Зафіксаваны незвычайны факт, што адзін з інквізітараў па імені Жан Філіберт быў настолькі ўражаны верай гасконскіх вальдэнсаў, што перайшоўу вальдызм, а пазней быў выкрыты і спалены на вогнішчы25. Арышты па падазрэнні ў вальдызме паўтараліся і ў будучым, што прымусіла некаторых вальдэнсаў шукаць прытулку ў Пірэнеях26. Гэтыя эпізоды сталі часткай вялікай кампаніі супраць ерасяў, якую разгарнулі ў 1320я гг. Бернард Гі і Жак Фурнье (будучы
19 Balossino and Chiffoleau, "Valdesi e mondo comunale in Provenza nel Duecento,” 187.
20 Patschovsky and Selge, Quellen, 5659. [Hl.i.c]
21 Molnar, Storia dei valdesi, 113114.
22 Chiffoleau, "Religious Dissidence," 111112.
23 Balossino and Chiffoleau, "Valdesi e mondo comunale in Provenza nel Duecento," 9699.
24 Peter, Bruschi, and Sneddon, Inquisitors and Heretics, 580.
25 Given, Inquisition and Medieval Society, 197.
26 Лн, Нсторйя йнквйзйцйй.
ЛангеЬок і БургунЬыя
97
Папа Бенедыкт XII). Яе вынікі былі падсумаваныя ў працы "Кніга прысудаў Тулузскай інквізіцыі ад года Хрыстова 1307 па 1323”27. Саманазвай мясцовай групы вальдэнсаў з'яўлялася простае "браты” (inter se vocabant se fratres)28, a інквізітары называлі ix "бедныя з Ліёна" і "вальдэнсы". У большасці сваёй прапаведнікі былі мужчынамі і свецкімі асобамі, і іх узровень адукацыі выглядае ніжэйшым, чым нават у вальдэнсаў з Рэскрыпта, хоць і пастулюецца апора на Святое Пісанне. Споведзі праводзіліся не кожны раз пры сустрэчы прапаведнікаў са сваімі вернікамі (як гэта стане пазней), але толькі ў асобных вьшадках, і толькі найважнейшым з вандроўнікаў. Інквізатарамі асабліва падкрэсліваецца, што вернікі спавядаліся "настаўнікам” і верылі ў дзейснасць іх адпушчэнняў, хоць і ведалі, што тыя не з'яўляюцца пасвечанымі святарамі. Пакаянні, якія накладалі "настаўнікі”, былі даволі тыповыя: пост і малітва "Ойча наш”. Сустракаецца своеасаблівая форма агульнай малітвы: пасля супольнага прыняцця ежы ўсе ўкленчваюць на лаўцы і чытаюць некалькі разоў "Ойча наш”. Нідзе не ўказана, на якой мове прамаўляецца малітва, але падкрэсліваецца, што сама пропаведзь праходзіць на "агульнай" мове, прычым многія часткі чыталіся па памяці. Галоўныя правілы, якія заставаліся "ў галовах" вернікаў пасля пропаведзі, гэта забарона клятвы і смяротнага пакарання, а таксама адмаўленне чыстца і індульгенцый. "Вальдэнсамі" ў дадзеным працэсе называлі пераважна вандроўных "настаўнікаў”. Сярод іх згадваецца таксама Раймунда дэ Кастрыс (Raymunda de Castris)29. Гэта дазваляе выказаць меркаванне, што жанчыны таксама маглі прапаведаваць. Радзей сустракаецца крытыка каталіцкага кліру: яго імкненне да багацця і пераследу "сапраўдных” вернікаў.
Для вальдэнсаў Дафінэ, якія не паспелі ўцячы ў Ламбардыю, працэс Жака Фурнье скончыўся вялікім вогнішчам у Пам'е ў 13201321 гг. Адразу зазначым, працэс гэты быў скіраваны ў асноўным супраць катараў, вальдэнсаў было толькі 90 чалавек, што складала 14,3% ад агульнай колькасці пакараных30, спалена ж было ўсяго толькі 8,4%31, але гэты працэнт быў большы, чым у катараў32. Большасць асуджаных прыгаворвалася да турэмнага зняволення і нашэння нашытага на адзенне крыжа (маркіравала чалавека як былога ерэтыка, чым істотна паніжала яго сацыяльнаправавы статус), на другім месцы паўжыванасці пакарання спаленне і пілігрымкі33. Цікава адзначыць, што, у адрозненне ад нямецкамоўных рэгіёнаў, толькі
27 Philippus van Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae ab anno Christi MCCCVII ad annum MCCCXX1I1 (Amstelodami: Apud H. Wetstenium, 1692). [III.v]
28 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 366. [III.v]
29 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 200201. [III.v]
30 Given, "A Medieval Inquisitor at Work," 211.
31 Given, "A Medieval Inquisitor at Work," 222.
32 Given, "A Medieval Inquisitor at Work," 232.
33 Given, "A Medieval Inquisitor at Work," 224.
98 Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
траціну ад агульнай колькасці асуджаных складалі жанчыны34. Па выніках працэсу большасць "настаўнікаў" так і не была схоплена, а вернікі адракліся і атрымалі пакаянні ў выглядзе нашэння крыжоў на вопратцы і інш.
Для гэтага рэгіёну ёсць унікальная магчымасць прасачыць эвалюцыю, папершае, вальдэнскіх вераванняў, а падругое, інквізітарскіх пакаранняў [праз параўнанні працэсаў Пятра Селана і Жака Фурнье). Вынікі параўнання сведчаць, папершае, пра паступовае змяншэнне размежавання паміж катарамі і вальдэнсамі, падругое, пра радыкалізацыю вальдэнскага антыкаталіцкага вучэння ў рэгіёне, а патрэцяе, пра павелічэнне жорсткасці інквізітарскага пераследу.
Рост інквізітарскай актыўнасці прама звязаны з пераездам папскай рэзідэнцыі ў Авіньён у 1309 г.35 Фіскальная машына папства расце, і было нават аб'яўлена ерэтычным меркаванне, што Ісус і апосталы выступалі супраць усялякай маёмасці (асноўны дагмат францысканцаўспірытуалістаў), што выкарыстоўвалася і супраць вальдэнсаў. У гэтым папству актыўна дапамагала каралеўская і імператарская ўлада: у 1315 г. французскі кароль ДюдовікХ працягнуў антыерэтычныя намаганні імператара Фрыдрыха II36. Працягвалася і "зачыстка” тэрыторыі вакол самога Авіньёна так, у 1335 г. Папа БенедыктХІІ арганізаваў пераслед вальдэнсаўу Валентынуа. Ёсць звесткі пра судовыя працэсы ў ваколіцах Ліёна і інш.37
Рэшткі абшчыны вальдэнсаў на працягу некаторага часу яшчэ захоўваліся ў Брабанце (сучасныя Нідэрланды). Змаганне супраць іх распачалося ў 1241 г.38 Пранікаюць вальдэнсы ў Брабант з Францыі ў сярэдзіне XIII ст. яны ўжо ў 1230 г. "маглі дайсці ад Антверпэна да Рыма, штораз начуючы ў сваіх адзінаверцаў”39. Апошні антывальдэнскі інквізіцыйны працэс пачаўся тут у 1459 г.40
34 Given, "A Medieval Inquisitor at Work,” 227.
35 Гісторыя Сярэдніх Вякоў, 2 тома. Заходняя Еўропа і Візантыя (Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2003], 110.
36 Ordonnances des roys de France de la troisieme race, recueillies par ordre chronologique, vol. 1 (Paris: Imprimerie royale, 1723), 610611.
37 Paravy, De la chretiente romaine a la Reforme en Dauphine, 955.
38 Paul Fredericq, Corpus documentorum inquisitionis haereticae pravitatis neerlandicae: Verzameling van stukken betreffende de pauselijke en bisschoppelijke inquisitie in de Nederlanden, vol. 1.10251520 (Gent: J. Vuylsteke, 1889), 113114.
39 Charles Homer Haskins, Studies in Medieval Culture (New York: Oxford University Press, 1929), 199.
40 Paul Fredericq, Corpus documentorum inquisitionis haereticae pravitatis neerlandicae: Verzameling van stukken betreffende de pauselijke en bisschoppelijke inquisitie in de Nederlanden, vol. 3.12361513 (Gent: Vuylsteke, 1906), 89113.
Паўночнаітальянскія гараЬыкамуны
^О#)) амбардыя (гістарычны рэгіён, які ўключаў тэрыторыю да Фларэнцыі, дзе ў 1245 г. адбыўся працэс супраць Адэліны, жонкі Альбіццо Трыбальдзі, якія прымалі ў сябе дома "бедных з Ліёна"1) невыпадкова стала рэгіёнам пераважнага распаўсюджання вальдэнсаў у Італіі: тут перасякаліся вельмі важныя гандлёвыя шляхі, як наземныя, так і водныя. Гэтая зямля была надзвычай "урадлівай” для самых розных рэлігійных плыняў2. Храналагічна распаўсюджанне тут вальдэнсаў супадае з агульным росквітам ерасяў у XIII ст. іх было значна больш, чым у XIV ст.3 Да канца XIV ст. менавіта ў Ламбардыі збіраліся агульнавальдэнскія сіноды "савет ці капітул, які мае звычку праводзіцца ў вялікім кірмашовым горадзе, куды прыходзіць шмат людзей, каб самі яны [вальдэнсы] паміж імі [прыйшлымі людзьмі] маглі схавацца"4. У тыя часы не існавала дакладнай працэдуры для праверкі падазроных асоб уладамі5.
Гісторыя Ламбардыі гэтага перыяду ў многім вызначаецца палітычнай барацьбой унутры гарадоўкамун. Некаторыя аўтары схіляюцца да думкі, што ерась гэта ўвогуле рух пратэсту супраць сіньярыі (форма арганізацыі гарадской улады)6. 3 іншага боку, многія члены гарадскіх саветаў працівіліся ўключэнню палажэнняў супраць ерэтыкоў у камунальныя законы7, бо выступалі супраць папства як палітычнай сілы, а ўсё тое, што магло быць паказана як нязгода з Апостальскім Прастолам, успрымалася як рэлігія8. Папства ж, наадварот, імкнулася да стварэння гарадскіх рэлігійных суполак, якія працавалі ў звязцы з інквізіцыяй9. Ды і вальдэнсы таксама часам выкарыстоўвалі палітычныя рознагалоссі паміж гарадскімі