Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
1 Felice Tocco, Quel che non c'e nella Divina commedia, o Dante e Teresia. Con documenti e con la ristampa delle question! dantesche (Bologna: Zanichelli, 1899), 1011.
2 Paolo Montanari, "Valdesi a Milano tra XII e XIII secolo," Revue de I'histoire des Religions 217, no. 1 (2000): pp. 5974, https://doi.org/10.3406/rhr.2000.1071, 60.
3 Marvin B. Becker, "Debate Heresy in Medieval and Renaissance Florence. A Comment,” Past and Present 62, no. 1 (1974): pp. 153161, https://doi.Org/10.1093/past/62.l.153,158.
4 Dollinger, Beitrdge, 367369. [VH.v.a]
5 Colin Morris, The Papal Monarchy: The Western Church from 1050 to 1250 (Oxford: Clarendon Press, 1991), 349.
6 Robert Ian Moore, "The Birth of Popular Heresy: A Millennial Phenomenon?,"Journal of Religious History 24, no. 1 (2002): pp. 825, https://doi.org/10.llll/14679809.00098, 25.
7 Powell, "Religious Diversity," 378.
8 Diana M. Webb, "The Pope and the Cities: Anticlericalism and Heresy in Innocent Hl’s Italy," Studies in Church History. Subsidia 9 (1991): pp. 135152, https://doi.org/10.1017/s0143045900001915.
9 Norman J. Housley, "Politics and Heresy in Italy: AntiHeretical Crusades, Orders and Confraternities, 12001500," The Journal of Ecclesiastical History 33, no. 2 (1982): pp. 193208, https://doi.org/10.1017/s0022046900029584,197198.
100 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
і царкоўнымі ўладамі, напрыклад, як у сітуацыі з апеляцыяй вальдэнсаў да Папы наконт іх нерухомасці ў Мілане10.
З’яўленне вальдэнсаў у Ламбардыі рэканструюецца па ўскосных дадзеных. Большасцю даследчыкаў выказваецца меркаванне аб тым, што сам Вальдэс, вяртаючыся з Рыма, дзе ён сустракаўся ў 1179 г. на III Латэранскім саборы з Папам Аляксандрам III, мог прапаведаваць сярод мясцовага насельніцтва11, распаўсюджваючы такім чынам свой пераклад Бібліі на "народную” мову. У 1184 г. вальдэнсы згадваюцца падчас Веронскага сабора ў буле Папы Луцыя II “Ad Abolendam"12 разам з умільятамі (рэлігійны рух, распаўсюджаны пераважна сярод міран Ламбардыі; узнік у канцы XII ст., яго члены выступалі за абнаўленне Царквы згодна з раннехрысціянскімі ідэаламі, беднасць і жыццё за кошт фізічнай працы).
ПОЬзяленне ламбарЬскай групы
3 цягам часу ламбардская галіна аддзялілася ад першапачатковага ядра руху. Паколькі пра аддзяленне згадваюць толькі "італьянскія” аўтары, такія, як Сальва Бурчы, Пётр Пакутнік, Райнэрый Саконі і Ансельмі Александрыйскі, гэтае аддзяленне не аказала ўплыву на вальдэнскі рух паза межамі Італіі. Згаданыя аўтары апісваюць не толькі сам факт падзелу, але і адрозненні паміж групамі. Выключэнне складае праца француза Бернарда Гі, дзе ён згадвае пра падзел між іншым, без аніякіх падрабязнасцяў13.
Пачаткам падзелу паміж "ультрамантанамі" / "вальдэнсамі" / "леаністамі" / "беднымі з Ліёна” / "беднымі па гэты бок ад гор" (Citramontanos) і "ламбардцамі" / "італьянцамі” (ytalici), як мяркуецца, стала "схізма" 1205 г. Дата гэтая ставіцца паводле сведчанняўСальва Бурчы, які напісаўу 1235 г.: "бедныя ламбардцы аддзяліліся ад бедных ліёнцаў, і гэтаму каля 30і гадоў”14. Дата "1205 г.” важная і ў кантэксце біяграфіі Вальдэса. Як сцвярджае Сальва Бурчы, у гэтым годзе той быў дакладна жывы і яшчэ не стаў, як дапускаюць некаторыя аўтары, ахвярай інквізіцыі15. На момант сустрэчы дзвюх груп у Бергама (1218 г.) ён быў дакладна мёртвы, бо ідзе спрэчка паміж групамі пра тое, на нябёсах ён ці не.
Падставамі для раздзялення маглі стаць:
* аддаленасць ад цэнтра вальдызму і слабасць зносін з ім;
10 Montanari, "Valdesi a Milano tra XII e XIII secolo," 72.
11 Antonino de Stefano, Riformatori ed eretici del Medioevo (Palermo: F. Ciuni, 1938), 273, 283; William Jones, The History of the Waldenses: Connected with a Sketch of the Christian Church from the Birth of Christ to the Eighteenth Century, 2nd ed., vol. 2 (London: Gale & Fenner, 1816), 12; Papini, Valdo di Lione, 222.
12 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 5053.
13 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 247. [III.vi.4]
14 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 64. [Il.xi]
15 Giorgio Tourn, I valdesi: identita e storia (Torino: Claudiana, 2003), 31.
Паўночнаітальянскія гараЬыкамуны
101
* тое, што насельніцтва Ламбардыі валодала большымі арганізацыйнымі навыкамі, а пастаяннае суседства з іншымі сектамі рабіла такое адасабленне неабходным16.
Магчыма, адасабленню спрыялі пералічаныя ніжэй асаблівасці вучэння абедзвюх груп:
1. Пытанне працы. Розныя погляды на "правільныя" шляхі атрымання сродкаў існавання: праца ў "ламбардцаў", якія мелі "злучэнне працоўных" (laborantium congregatio), і выключна міласціна ў "ультрамантанаў”. Гэта магло быць звязана з тым, што італьянцы знаходзіліся пад моцным уплывам умільятаў, якія таксама мелі такія суполкі, і ў прынцыпе гуртаваліся ў італьянскіх гарадахкамунах з моцнымі традыцыямі менавіта працоўнапрафесійных саюзаў; а французы больш трымаліся "жабрацкага” ладу жыцця самога Вальдэса.
2. Пытанне кіравання суполкай. Ламбардцы выбралі сабе пажыццёвага старшыню Яна з Ронка17 па мянушцы Добры18, не зважаючы на тое, што "Вальдэс казаў, што ён не хоча, каб іншы ў абшчыне ўльтрамантанскай ці італьянскай між братоў меў перавагу ні пры жыцці, ні пасля смерці”19. На гэта накладалася і спрэчка пра месца Вальдэса і яго паплечніка Вівета: французы былі цвёрда ўпэўненыя, што яны ўжо на нябёсах, італьянцы ж мелі на гэты конт сумневы20.
3. Данатызм і права на здзяйсненне еўхарыстыі.
У 1218 г. абедзве абшчыны сышліся на тым, што "наконт праламлення хлеба ў рэшце рэшт прызнана намі, што гэта таінства [еўхарыстыя] не можа здзяйсняцца ні міранамі, ні жанчынамі, а толькі святарамі"21. Прычым французы не зважалі на маральнае аблічча святара, "пакуль абшчына хрышчоных падтрымлівае яго імшы”22. Радыкалізм італьянцаў у гэтым пытанні быў узмоцнены ўплывам шматлікіх суседніх ерэтычных груп з даўняй гісторыяй антыцаркоўнага супрацьстаяння. Прорва паміж ламбардцамі і Рымскай Царквой узмацняецца, і праз 30 гадоў "Наконт жа Цела Гасподняга думаюць яшчэ горш, чым першыя, кажучы, што агульнавядома, што любы чалавек, які не здзейсніў смяротнага граху, яго асвячае”23 (г. зн. неабавязкова каталіцкі святар). Заўважым, што паралельна з аддаленнем ад афіцыйнай Царквы будзе ісці працэс збліжэння вальдэнскіх груп, і яшчэ праз 20 гадоў "Ультрамантаны кажуць, што любы чалавек, ці добры,
16 Карсавнн, "Очеркн средневековой релнгнозностн," 122.
17 Merlo, Valdesi е valdismi medievali, 1314.
18 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,141. [II.xvii.10]
19 Patschovsky and Selge, Quellen, 22. [I.vii]
20 Patschovsky and Selge, Quellen, 2729. [I.vii]
21 Patschovsky and Selge, Quellen, 30. [I.vii]
22 Patschovsky and Selge, Quellen, 3637. [I.vii]
23 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,110. [II.xv]
102 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашьірэння руху вальЬэнсаў
ці дрэнны, нават не будучы святаром, можа асвячаць і праводзіць іншыя таінствы’’24. Нязменным застаецца толькі пытанне працы.
Ламбардскія вальдэнсы прадстаўлены дзвюма групамі: "бедных ламбардцаў" (вылучэнне якіх з агульнай колькасці вальдэнсаў адбылося не раней за 1200 г.25) і "бедных ізноў далучаных”.
"Бедныя ламбардцы” ("італьянцы” з Рэскрыпта)26 здолелі арганізаваць групы "сяброў", якіх у 1350 г. апісвалі як гарбароў, шаўцоў, пекараў, гандляроў зелянінай і перш за ўсё ткачоў, жыхароў такіх гарадоў, як Мілан, Леньяна, Павія, П’ячэнца, Бергама, Брэшыя, Крэмона і Верона27. Магчыма, яны займалі ў гэтых гарадах цэлыя кварталы, аб'яднаныя не толькі рэлігійна і прафесійна, але і геаграфічна28. Сацыяльны склад і палітычная сітуацыя там надзвычай спрыялі ўключэнню вальдэнсаўу барацьбу паміж буржуазіяй і гандлярамі, з аднаго боку, і біскупамі, нязменна падтрыманымі Папамі, з другога. У супрацьстаяннях гвельфаў (прыхільнікі Папы Рымскага) і гібелінаў (прыхільнікі Імператара) апошнія часта знаходзілі падтрымку менавіта сярод ерэтыкоў, a то і самі ўспрымаліся Царквой як такія29. 3 іншага боку, вальдэнсы не аказалі такога значнага ўплыву на ход гэтай барацьбы, як, напрыклад, катары. Але сацыяльная актыўнасць італьянскіх гарадскіх камун не заўсёды была на карысць еретыкам у тым жа ХШ ст. набіраюць папулярнасць пракаталіцкія свецкія згуртаванні ў гонар Дзевы Марыі для дапамогі хворым. У 1227 г. жанчынамвальдэнкам у Падуі ўдалося пазбегнуць пераследу, але ў цэлым праца інквізіцыі была паспяховай, што прывяло да фактычнага знікнення гэтай групы да канца стагоддзя.
Група БернарЬа Прыма
"Бедныя ізноў далучаныя" пажадалі вярнуцца ва ўлонне Каталіцкай Царквы. "Адныя з тых бедных леаністаў як з ультрамантанаў, так і з ламбардцаў якія калісьці з Бернардам Прымам былі перавернутыя ў каталіцкую веру, і сталі называцца бедныя ізноў далучаныя"30.
Гэтая група вальдэнсаў верагодна з Крэмоны (бо адзін з лістоў Папы Інакенція III наконт Бернарда Прыма адрасаваны непасрэдна біскупу гэтага горада), у нейкі момант усвядоміла ўсю згубнасць сваіх паводзінаў (яны падзялялі веравучэнне "класічнага” вальдызму) і звярнулася да Святога Прастола з просьбай выбачыць ім іх ранейшыя памылкі і даць магчымасць апраўдацца ад паклёпаў, а таксама паспрабавала аформіць сваё
24 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,140. [II.xvii.10]
25 Selge, Die ersten Waldenser, vol. 1,172.
26 Merlo, "Pauperes spiritu valdesi,” 23.
27 Molnar, Storia dei valdesi, 88.
28 Eugenio DupreTheseider, "Gli eretici nel mondo comunale Italiano," Bollettino della Societa di Studi Valdesi 114 (1963): pp. 323,15.
29 DupreTheseider, "Gli eretici nel mondo comunale italiano," 4.
30 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 82. [ll.xii]
Паўночнаітальянскія гараЬыкамуны
103
прававое становішча ў якасці новага ордэна. У Рым былі накіраваны дэлегаты, Бернард Прым і Вілельм Арналд, на той момант ужо знаныя прапаведнікі31. Яны прыбылі туды ў 1210м і заставаліся да 1212 г., калі іх там і ўбачыў храніст Конрад з Урсперга32.
У лістах Папы Інакенція III змешчана "Споведзь веры" вальдэнсаў, але гэта выказванне групы, якая жадае быць прынятай ва ўлонне Каталіцкай Царквы, таму з’яўляецца хутчэй крыніцай па духоўным жыцці вальдэнсаўкаталікоў, чым вальдэнсаўерэтыкоў. "Ерэтычную” частку вераванняў дазваляюць раскрыць дзве крыніцы: урывак з Урспергскай хронікі, дзе "ерэтычныя памылкі" падаюцца ў якасці прычын, з якіх Папа адмовіў вальдэнсам у зацвярджэнні ордэна, і яго ліст № 9633, дзе прыводзяцца апраўданні і пакаянні саміх вальдэнсаў. Пасля аналізу гэтых крыніц можна прадставіць наступныя асаблівасці групы Бернарда Прыма: