• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Пачаткам кар’еры вышэйзгаданага інквізітарацэлесцінца Пятра Цвікера стаў трыбунал у Эрфурце, праведзены разам з Марцінам Пражскім у 1391 г„ вынікам якога стала складанне двух знакамітых спісаў вальдэнскіх памылак: доўгага і кароткага, з указаннем месцаў паходжання вальдэнскіх "настаўнікаў" і кароткім апісаннем іх вераванняў і звычаяў31. Такія выпадкі здараліся таксама ў Рэгенсбургу і іншых нямецкіх гарадах у другой палове XIV ст. Гэтыя самыя перавернутыя "настаўнікі" маглі каталізаваць далейшыя вышукі: выдаваць сваіх былых адзінаверцаў і адпраўляцца прапаведаваць да іх, станавіцца каталіцкімі святарамі, але часцей за ўсё беспаспяхова. Магчыма, яны былі святарамі і перад тым, як стаць вальдэнскімі прапаведнікамі32. Пяцёра былі забіты сваімі ж паплечнікамі за тое, што пакінулі секту33 (нягледзячы на дэклараванае вальдэнсамі непрыняц•це гвалту).
    Пытанне пра прычыны такога перавароту сярод самых, здаецца, трывалых членаў абшчыны застаецца адкрытым: можна толькі меркаваць пра магчымы страх перад выкрыццём або расчараванне ў былых ідэалах34. Адступніцтва здаралася і сярод простых вальдэнсаў: у інквізіцыйных матэрыялах сустракаецца прызнанне аднаго дапытанага, што ён аднойчы слухаў "настаўніка”, але другі раз не пайшоў на пропаведзь, а аддаў перавагу піву35. Апытаны ў 1400 г. вальдэнс Боршан з Дылінгена заявіў Марціну Пражскаму, што не мог сысці з секты, бо ў гэтым выпадку яго таварышы па веры пакінулі б яго без працы і гэтым выраклі на галоднае існаванне. А паколькі ў яго былі малыя дзеці, то ён вырашыў застацца ў абшчыне36. Працэсы ў асобных нямецкамоўных гарадах разгледжаныя ў раздзеле "Сацыяльны склад вальдэнсаўу розных рэгіёнах/ Антывальдэнскія працэсы ў гарадах на паўднёвым Захадзе Свяшчэннай Рымскай Імперыі".
    Канцом маштабнай вальдэнскай прысутнасці ў гэтым рэгіёне можа лічыцца 1430 г., калі многія ерэтыкі былі асуджаны, пасаджаны ў турму або спалены (у тым ліку і па абвінавачанні ў вядзьмарстве).
    29 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess", 6667. Усё гэта было справай аднаго зацятага інквізітара, Гайнрыха Ангермайера. Smelyansky, Heresy and Citizenship, 7172.
    30 Kieckhefer, Repression, 6162.
    31 Dollinger, Beitrdge, 330331, 367369. [Vll.v.ab]
    32 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 434.
    33 Dollinger, Beitrdge, 330. [VII.v.b]
    34 Kieckhefer, Repression, 5758.
    35 Kieckhefer, Repression, 63.
    36 Эрнст Вернер, "Ндеологня немецкоавстрнйского вальденства в XIV в.,” в Среднйе века: Сборнйк, том 25 (Москва: Акад. наук СССР, Ннт нсторнн, 1964), стр. 113127,123.
    Чэхія
    ^*®(f) амыя раннія дадзеныя пра з’яўленне вальдэнсаў на тэрытоРЫ' сУчасна^ Чэхіі звязаныя з самім заснавальнікам гэтага руху: нібыта першыя вальдэнсы, пазбягаючы пераследу, накіраваліся ў далёкую Багемію1, а потым рушылі следам за Вальдэсам і яго бліжэйшым паплечнікам Віветам2. Але гэтыя звесткі запазычаны з больш позніх крыніц  з прац Сільвіа Пікаламіні XVI ст. Аўтар "Чэшскай хронікі" Вацлаў Гаек з Лібачан піша пра пранікненне вальдэнсаў у Чэхію з Германіі ўжо ў 1176 г. Аналіз урыўка, прысвечанага ім, паказвае шмат агульнага з трактатам Бернарда Гі3, таму магчыма, аўтар проста запазычыў з яго апісанне французскіх вальдэнсаў. Гэта не абавязкова сведчыць пра прысутнасць вальдэнсаў на чэшскіх землях.
    У другой палове XIII ст. у Цэнтральнай Еўропе, безумоўна, дамінавала Каралеўства Багемія на чале з прадстаўнікамі дынастыі Пржэмыславічаў: Атакарам II (які абвясціў сябе абаронцам веры4 і быў ініцыятарам інквізіцыйнага вышуку на сваіх землях), Вацлавам II і Вацлавам III. У гэты час на падуладнай ім тэрыторыі і сумежных землях (карта A3] пашырыўся вальдэнскі рух. Арэал распаўсюджання вальдэнсаў супадае з памежжам Багеміі і суседніх тэрыторый (Сілезіяй, якая часта змяняла сваю палітычную прыналежнасць; паўночназаходняй Венгрыяй і паўночнай Аўстрыяй), што яшчэ раз паказвае, што вальдэнсы лягчэй пранікалі на тэрыторыі са змешаным насельніцтвам і нестабільнай палітычнай сітуацыяй.
    Ерэтычныя рухі ў Чэхіі, у адрозненне ад суседняй Польшчы, мелі масавы характар5. Цэлыя рэгіёны "славіліся запаланеннем” ерэтыкоў, чараўнікоў і варажбітак. Тут у вялікай колькасці сустракаліся бегінкі і бегарды, "браты вольнага духу’’6 і іншыя ерэтыкі, але перавагу мелі вальдэнсы7. Часта адзін
    1 |ane Louisa Willyams, A Short History of the Waldensian Church in the Valleys of Piedmont, from the Earliest Period to the Present Time (London: Nisbet, 1855), 51.
    2 Blair, History of the Waldenses, 256; Comba, Storia dei valdesi, 47.
    3 Цыт. na Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 4041.
    4 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 35.
    5 Vaclav Chaloupecky, "K dejinam Valdenskych v Cechach pred hnutlm husitskym," Cesky Casopis Historicky 2 (1925): pp. 369382.
    6 Ha дадзены момант гісторыкамі даказана, што такой секты не існавала, яна была цалкам сфабрыкаваная інквізітарамі. Deane, A History of Medieval Heresy and Inquisition, 156157. I тым не менш некаторыя даследчыкі працягваюць гаварыць пра іх як пра актуальны рух, напрыклад John Van Engen, Sisters and Brothers of the Common Life: The Devotio Moderna and the World of the Later (University Of Pennsylvani, 2014), 2425.
    7 Bylina, "Heretycy w spofeczenstwie,” 106107.
    Чэхія
    117
    і той жа чалавек мог быць членам некалькіх сектаў8, або секты былі настолькі цесна звязаныя між сабой, што цяжка было вызначыць дакладную прыналежнасць іх вернікаў9.
    Прысутнасць вальдэнсаўу гэтым рэгіёне прасочваецца да канца XIV ст.10 Спасылка на гэта змяшчаецца ў буле Папы Рымскага Аляксандра IV да чэшскага караля Атакара II ад 17 красавіка 1257 г11.:
    "Бо адкуль у некаторых частках каралеўства і валадарства найдаражэйшага сына нашага ў Хрысце Святлейшага Караля Багеміі і памежных польскіх землях12 памылкі нявер'я ўзмацніліся настолькі, што многія сышлі з прамога шляху праўды ў адваротны бок на бездарожжа памылак, самі сябе апаганіўшы рознымі і разнастайнымі ерасямі, сканструявалі механізм для гібельнага хістання муру артадаксальнай веры, і маюць намер зруйнаваць яе лжывымі доказамі. Апостальскі Прастол старанна выкарыстоўваў належныя лекі супраць такіх падступных хітрыкаў, каб не распаўсюдзілася паціху гэтая хвароба, выкарыстоўваючы такіх вартых мужоў, якія б звярталі [у каталіцкую веру] сваім пачэсным прыкладам чысціні, а іх вучонае красамоўства ўмацуе выратавальнае вучэнне, каб іх святым служэннем пазначаныя мясцовасці былі ачышчаныя ад такіх пачварных пошасцяў”13.
    У буле не называецца секта, але некаторыя даследчыкі лічаць, што гаворка ідзе пра вальдэнсаў14. У ёй шмат разоў падкрэсліваецца права інквізітараў на працу выключна ў межах чэшскіх дыяцэзій: "не адмяняем забароны надзейнасць паза межамі частак дыяцэзій [Оламаўцкай і Пражскай], у якія па гэтай [буле] вы цяпер накіраваны Апостальскім Прастолам"15. Мяркую, што калі б на тэрыторыі сумежнай з імі Вроцлаўскай дыяцэзіі знаходзілася значная колькасць ерэтыкоў, то да іх або даслалі б асобнага
    8 Ogorek, Ведіпкі і Waldensi, 257258.
    9 FrangoisAndreAdrien Pluquet and Jacques Paul Migne, Dictionnaire des heresies, des erreurs et des schismes. Suivi d'un Dictionnaire des jansenistes (Paris: Chez I'editeur, 1853], 497.
    10 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 67.
    11 Аналагічная була была накіравана французскаму каралю Дюдовіку IX. Wincenty Swoboda, "Poczqtki herezji na ziemiach polskich," in Europa  Slowianszczyzna  Polska. Studia ku uczczeniu Prof. Kazimierza Tymienieckiego (Poznan: Uniwersytet, 1970], pp. 385396, 390.
    12 Фармуліроўка "на польскім памежжы" ("Regis Boemorum et Polonie confiniis”] можа мець два варыянты перакладу з лаціны: "на тэрыторыі Польшчы на памежжы з Чэхіяй" і "ў Чэхіі на мяжы з Польшчай". Хутчэй за ўсё, мелася на ўвазе Сілезія. Я мяркую, што гаворка ідзе пра тыя землі, якія на 1257 год знаходзіліся ў межах Каралеўства Багемія, бо далей у тэксце ўказана: "мы адправілі вас у тыя ж часткі вышэйадзначанага каралеўства".
    13 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae: Urkundensamml. zur Geschichte Mdhrens, vol. 3. Ab annis 12411267 (Briinn: Verl. des Mahrischen LandesAusschusses, 1841], 238. [Vl.i]
    14 Boleslaw Kumor, Kazimierz Dola, and Zdzistaw Obertynski, Historia Kosciota w Polsce, vol. 1. Do roku 1764. Cz. 1, Do roku 1506 (Poznan: Pallottinum, 1974], 259; Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 1819; Magdalena Ogorek, "Swidniccy heretycy w 1315 roku,” Zeszyty Naukowe/ Wyzsza Szkota Zarzqdzania i Prawa im. Heleny Chodkowskiej w Warszawie 15, no. 2 (2010]: pp. 143153, 144; Frantisek Palacky, "0 stycich a pomeru sekty Waldenske k nekdejsim v Cechach," Cas. Musea Kralovstvi Ceskeho 42, no. 4 (1868]: pp. 291320, 296.
    15 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 3, 239. [Vl.i]
    118 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
    інквізітара, або пашырылі б правы чэшскіх. Таксама нельга пакінуць паза ўвагай меркаванне Яраміра Мікулкі, што зварот караля Багеміі Пржэмысла II Атакара да Папы, у адказ на які быў напісаны дадзены ліст, мог быць выкліканы не толькі і не столькі значнай колькасцю ерэтыкоў, колькі палітычнымі матывамі. Як вядома, кароль шукаў палітычнай падтрымкі ў Апостальскага Прастола. Апошні, у сваю чаргу, максімальна спрыяў усім барацьбітам з ерэтыкамі16. Можна выказаць гіпотэзу, што колькасць ерэтыкоў на гэтых тэрыторыях у рэчаіснасці магла быць нязначнай (або іх увогуле не было).
    Першыя вальдэнсы Чэхіі  гэта выхадцы пераважна з Пасаўскай дыяцэзіі. Усё XIII ст. і далей працягвалася нямецкая каланізацыя Багеміі і Маравіі. Сюды перасялялася шмат серваў (найбольш абмежаваная ў правах катэгорыя прыгонных сялянф якія ўцякалі ад сваіх гаспадароў і шукалі вольных зямель, дзе яны маглі б спыніцца. Мясцовыя феадалы вельмі часта ішлі ім насустрач, каб павялічыць колькасць насельніцтва. 1 тут патрабаваліся ў тым ліку вальдэнсы, якія мелі добры вопыт у сельскай гаспадарцы. Хто сябе добра зарэкамендаваў  меў магчымасць запрасіць новых каланістаў.
    Пытанне пра этнічную прыналежнасць вальдэнсаў усходу Свяшчэннай Рымскай Імперыі і іх мову застаецца адкрытым. Дакладна можна сцвярджаць, што ўсе (без выключэння) рэгіёны, дзе было засведчана існаванне гэтых ерэтыкоў, з'яўляліся адначасова рэгіёнамі нямецкай каланізацыі. I нават тыя нешматлікія імёны вальдэнсаў, якія дайшлі да нас у інквізіцыйных матэрыялах, адносяцца да агульнахрысціянскіх (Сымон, Павел, Ганна) або нямецкіх (Херамайстар, Ханс, Готфрыд, Эльс, Кунэль, Бератунсгот], колькасць славянскіх імёнаў зусім нязначная. Таму можна зрабіць выснову, што распаўсюджанне вальдызму ішло поруч з нямецкімі перасяленцамі. Варта адразу ж заўважыць, што не ўсе нямецкія каланісты былі вальдэнсамі, але ўсе яны заўсёды мелі сваіх асобных прапаведнікаў17.