• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Яркім прыкладам рэлігійнага перасяленца з’яўляецца вальдэнс Генслі Фервер, гісторыю якога раскрыла ў фрыбурскім архіве К. Утц Трэмп. Па яе словах, ён эміграваў з вялікага гандлёвага горада Вроцлава ў далёкі маленькі Фрыбур па рэкамендацыі вандроўных "настаўнікаў” у 1371 г., бо ў Фрыбуры на той момант не было антывальдэнскіх пераследаў. Дзякуючы сваім рэлігійным поглядам ён змог хутка ўліцца ў абшчыну мясцовых вальдэнсаў і нават ажаніўся з вальдэнкай з добрай сям’і, што дапамагло ямудасягнуць эканамічнага і палітычнага поспеху. Па словах даследчыцы, такі поспех стаў магчымы менавіта дзякуючы сувязям унутры вальдэнскага руху41.
    Антыерэтычны працэс у Свідніцы можа быць звязаны з палітычнымі амбіцыямі згаданага архібіскупа Генрыка, які з’яўляўся таксама князем42, гэта значыць яшчэ і свецкім уладаром Вроцлава і ваколіц. 3 крыніц рэдка можна даведацца пра канкрэтны момант "узнікнення” або пранікнення ерасі ў той ці іншы горад. Часцей за ўсё гаворка ідзе пра момант, калі Царква звяртае на яе ўвагу і пачынае пераслед. Розніца ў часе паміж першым і другім момантамі можа складаць некалькі дзесяцігоддзяў. Адзін з апытаных, Габель, сказаў "Мы такое кажам ужо 30 гадоў”43. Аб пашырэнні ерэтычных вучэнняў у Сілезіі красамоўна сведчаць спробы царкоўных уладаў прадухіліць "рэлігійную” эміграцыю, а праз яе і распаўсюджванне ерасі. Жорсткае пакаранне накладаецца не толькі на саміх ерэтыкоў, але і на тых, хто аказвае ім якуюнебудзь дапамогу44. Нельга сказаць, што ерась часцей з'яўлялася ў біскупскіх гарадах. Можна сцвердзіць толькі тое, што яна там часцей выяўлялася. Магчыма, гэта звязана з жаданнем біскупа, ужо як свецкага адміністратара, умацаваць свой аўтарытэт.
    39 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 4950. [Vll.i.d.64]
    40 Abraham Stanislaw Bzowski, Tutelaris Silesiae seu de vita rebusque praeclare gestis B. Ceslai Oorovansii, ordinis Praedicatorum commentarius (Cracoviae: Officina Andrea Petricouij Anno Domini, 1608), 27.
    41 Kathrin Utz Tremp, "Une contribution a la Bible vaudoise?: Le 'Miroir de Souabe' de Hensli Ferwer (Fribourg, 1410)," in Valdesi medievali: bilanci e prospettive di ricerca (Torino: Claudiana, 2009), pp. 113120.
    42 Jozef Pater, "7. Ztote biskupstwo (13011376)," Z dziejdw archidiecezji wroctawskiej, accessed 05.11.2022, https://www.archidiecezja.wroc.pl/index.php?option=com_content&view=article&id= 17:7zotebiskupstwo13011376&catid=6:historia<emid=15.
    43 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 165166. [Vll.i.b]
    44 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 5455 [VII.i.d.64], 7274 [Vll.i.d.89],
    130 Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
    У кантэксце сказанага не дзіўна, што чарговы віток антыерэтычнай барацьбы ў Сілезіі супаў з прыходам да ўлады новага архібіскупа Вацлава (13821417 гг.), які як князь крыві меў і духоўную, і свецкую ўладу45. Падчас яго дзейнасці быў арыштаваны нейкі Стэфан; пасля допытаў і трох гадоў турмы за адмову адрачыся ад ерэтычных перакананняў ён быў пакараны смерцю (у 1398 г.). Нягледзячы на тое, што ў літаратуры пра вальдэнсаў Стэфан згадваецца радзей, яго вера, здаецца, значна бліжэйшая да вучэння вальдэнсаў, чым погляды яго папярэднікаў са Свідніцы. Ён адмаўляў усе каталіцкія асновы веры, акрамя Святога Пісання, якое цытаваў па памяці (што было адметным знакам настаўнікаўвальдэнсаў). Ён адмаўляў клятвы і чысцец, прапаведаваў данатызм і цвёрдае перакананне ў неабходнасці вучыць, нават без блаславення афіцыйнай Царквы46. Выключэнне складалі толькі спецыфічныя погляды на еўхарыстыю. У той час у каталіцызме ўжо прыжыўся дагмат аб транссубстанцыі, гэта значыць пераўтварэнні хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста. "Містычнае" разуменне транссубстанцыі спарадычна сустракалася ў ерэтыкоў, у тым ліку і ў Стэфана. У той жа час у спісе яго "памылак” няма звестак пра культ Люцыфера і г. д.
    3 вышэйсказанага можна зрабіць наступныя высновы пра вальдызм у Сілезіі XIV ст.:
    * Вальдызм у Вроцлаве і суседніх гарадах пашыраўся ва ўмовах, аналагічных камунальнаму руху ў Ламбардыі (высокі эканамічны ўзровень развіцця, у першую чаргу гандлю; рэлігійнапалітычная барацьба гарадскіх эліт).
    * Вальдэнсы ў Сілезіі былі прадстаўлены ў асноўным гарадскім насельніцтвам з сярэднім і высокім статусам.
    * На пачатку погляды апісаных ерэтыкоў маюць рысы катарызму, люцыферыянства і іншых ерэтычных плыняў але ў канцы XIV ст. засталіся толькі тыя, якія былі характэрныя для вальдэнсаў усёй Еўропы.
    * Згадванне культу Люцыфера і сексуальнай распусты зусім не было неабходным элементам вобраза ерэтыка ў познесярэднявечнай Польшчы. С. Быліна лічыць, што вера ў Д'ябла ў Польшчы была адносна слабая47.
    * Звесткі аб прысутнасці вальдэнсаўу рэгіёне храналагічна супадаюць не са значнымі міграцыямі насельніцтва або з узмацненнем ерэтычных пропаведзяў, а са спробамі князёўбіскупаў умацаваць сваю ўладу.
    45 Jozef Pater, "8. Upadek biskupstwa w poznym sredniowieczu (13761482)," Z dziejdw archidiecezji wroctawskiej, accessed 05.11.2022, https://www.archidiecezja.wroc.pl/index. php?option=com_content&view=article&id=18:8upadekbiskupstwawponymredniowieczu13761482&catid=6:historia&Itemid=15; "Catalogus Abbatum Saganensium," in Scriptores Rerum Silesiacarum, vol. 1 (Breslau: Max, 1835), pp. 180528, 251.
    46 "Catalogus Abbatum Saganensium," 250252. [VII.iii]
    47 Stanislaw Bylina, Religijnosc poznego sredniowieczu: Chrzescijanstwo a kultura tradycyjna w Europie SrodkowoWschodniej w XIVXV w. (Warszawa: Neriton, 2009), 176.
    Сілезія, Памор’е і Польскае Каралеўства
    131
    ЗахоЬняе Памор’е
    Сітуацыя ў Заходнім Памор’і кардынальна адрозніваецца ад сітуацыі ў Сілезіі. Папершае, тут вальдэнсы ўжо згадваюцца непасрэдна па імені, напрыклад: "У 1394 г. брат Пётр, правінцыял братоў ордэна цэлесцінцаў у Германіі, інквізітар...: у дыяцэзіі КаменьПаморскай больш чым 400 ерэтыкоў абодвух полаў з секты вальдэнсаў выявіў дапытаў, выкрыў і наклаў пакаянне, сярод якіх чатыры ніжэйпазначаныя асобы былі знойдзеныя не ў названай, але ў Познаньскай дыяцэзіі”48.
    Падругое, захавалася больш за 200 пратаколаўдопытаўабвінавачаных у ерасі; вытрымкі з іх апублікаваныя ў 1975 г. Дзітрыхам Курцэ4’.
    У 13921394 гг. Пётр Цвікер узначальваў інквізіцыйны трыбунал у Шчэціне (цэнтральным горадзе рэгіёну), дзе секта ўпершыню згадваецца ў 1366 г.50 Падчас судовага разбору як мінімум 443 вальдэнсы былі выкрытыя і выкліканыя на допыт. У выніку быў вынесены толькі адзін смяротны прысуд, астатнія абвінавачаныя пакаяліся і вярнуліся (ці зрабілі выгляд, што вярнуліся) ва ўлонне Рымскай Царквы. 3 іншага боку, апраўдальны прысуд таксама быў толькі адзін. Лічыцца, што Пётр Цвікер не прымяняў у дадзеным выпадку катаванні, але некаторыя навукоўцы падвяргаюць гэтую інфармацыю сумневу51. Падлічыць працягласць існавання вальдызму ў рэгіёне складана. Напрыклад, васьмідзесяцігадовая Коппе Сібе належала да секты з сямнаццаці гадоў, гэта значыць, яна ўступіла ў яе ўжо ў 1320х гг.52; гэта ўскосна паказвае на самую раннюю вядомую дату з’яўлення вальдэнсаў на паўночным захадзе Польшчы. Варта адзначыць, што нават гэтая дата можа аказацца адносна позняй, таму што нямецкая калонія ў Шчэціне існавала з канца XII ст.53, гэта значыць амаль на паўтара стагоддзя раней. Таму нельга сказаць, што "ўцекачы”вальдэнсы былі першапраходцамі на невядомых землях. Мяркуючы па матэрыялах допытаў яны маглі ў спакойнай абстаноўцы пераехаць у рэгіён усімі сем’ямі, часта да сваякоў і адзінаверцаў. У мясцовай абшчыне адзначаны вялікі працэнт удоваў, якім выдавалася матэрыяльная дапамога54. Па сацыяльным складзе вальдэнсы Памор'я  у асноўным сяляне і дробныя рамеснікі, звязаныя з сельскай гаспадаркай; а таксама найміты: рабочыя, слугі, пастухі.
    Рэканструяваць вераванні вальдэнсаў гэтага рэгіёну можна, папершае, па згаданых вышэй пратаколах, а падругое  па "Артыкулах секты вальдэнсаў”, запісаных адначасова з працэсам Пятром Цвікерам і яго паплечнікам Марцінам Пражскім. Вальдэнсы традыцыйна адмаўлялі клятву
    48 Wattenbach, Uber die Inquisition, 68.
    49 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns. [VIl.v.e.2]
    50 Rymar, "Waldensi z «kacerskich» okolic Chojny,” 9.
    51 Janusz Wladystaw Szymanski, Waldensi (Goleniow: Oficyna Wydawnicza "Ston 2," 2015), 62.
    52 Rymar, "Waldensi z «kacerskich» okolic Chojny," 11.
    53 Gerard Labuda, Historia Pomorza, vol. 1. Do roku 1466. Cz. 2 (Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 1969), 110.
    54 Szymanski, Waldensi, 71.
    132 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
    і права свецкай улады на праліццё крыві (а часта і саму ўладу), іх "настаўнікі” прапаведавалі і прымалі споведзі, хоць і былі міранамі. He надавалася аніякай каштоўнасці царкоўным "новаўвядзенням”, такім, як індульгенцыі, паломніцтвы, бласлаўленне розных прадметаў, святарскія ўборы і ўпрыгожванне цэркваў і г. д. Безумоўна, адмаўляўся чысцец і неабходнасць клопату аб душах памерлых55.
    У адказах дапытаных няма сцвярджэнняў, якія карэнным чынам адыходзілі б ад асноўнай вальдэнскай дактрыны. У некаторых анкетах яны прама адмаўляюць веру ў Люцыфера і распусту56.
    Выразна прысутнічае падзел абшчыны на клерыкальнае ядро і шырокае кола вернікаў. Праўда, вера апошніх не была маналітнай. Многія з іх, напрыклад:
    *	працягвалі звяртацца па дапамогу да Багародзіцы і святых, хоць ведалі, што "настаўнікі" іх не ўхваляць57;
    *	маліліся за душы памерлых58;
    *	верылі ў сілу святой вады59;
    *	"для выгляду" прымалі ўдзел у каталіцкіх набажэнствах60 і нават шчыра хадзілі ў пілігрымкі61.
    Вера ў надзвычайную сілу асвечанай вады і ўвогуле зварот па дапамогу да звышнатуральных сілаў мае дачыненне не толькі да каталіцызму, але і да народнай магіі, што дазваляе аднесці гэтыя асаблівасці дактрыны заходнепаморскіх вальдэнсаў не да рэгіянальных адаптацыйных стратэгій, а да народнага хрысціянства. Станіслаў Быліна лічыць, што ўплыў народнага хрысціянства быў яшчэ мацнейшым, але інквізітары спрабавалі гэта схаваць62.
    Пры гэтым усе апытаныя прытрымліваліся асноўных прынцыпаў вальдэнсаў: адмаўляцца ад клятвы, не прызнаваць чысцец і асуджаць любое забойства. Цвёрдасць простых вернікаў была слабая, і падчас інквізіцыйнага працэсу яны часта раскайваліся і вярталіся (магчыма, няшчыра] ва ўлонне Каталіцкай Царквы.