• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Прычыны для распаўсюджвання вальдэнсаў у рэгіёне палягаюць у заняпадзе маральнасці сярод духавенства і агульным крызісе царкоў
    55 Cegna, "Il valdismo medievale come religione penitenziale," 4041 [Vll.v.f]; Szymanski, "Articuli secte Waldensium," 88. [Vll.v.f]
    56 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 88,132. [VII.v.e.2]
    57 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 80, 82, 85 i інш. [VII.v.e.2]
    58 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 86, 87 i інш. [VII.v.e.2]
    59 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 155 i інш. [VII.v.e.2]
    60 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 88,113, 119 i інш. [VII.v.e.2]
    61 Szymanski, Waldensi, 77.
    62 Bylina, Ruchy heretyckie w sredniowieczu, 217.
    Сілезія, Памор'е і Польскае Каралеўства
    133
    най сістэмы63. Паміж шляхецкімі і патрыцыянскімі сем’ямі ішла барацьба за абацтвы, парафіі і нават біскупскія пасады з выкарыстаннем зброі і хабару. Людзі, якія займалі гэтыя пасады, часта вялі свецкі лад жыцця, часам распусны, а часам крымінальны6*. Другой, не менш значнай, прычынай было распаўсюджанне на гэтых тэрыторыях так званага "тэўтонскага права”, якое давала больш эканамічных свабод рэгіёну. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіла да свабод рэлігійных65. Трэцяй прычынай было супрацьстаянне мясцовых знатных родаў, напрыклад, Вітэльсбахаў, з духавенствам66, што яшчэ больш змяншала і без таго невысокі ўплыў Царквы.
    Амаль усе вальдэнсы, пра якіх захаваліся звесткі, былі нямецкімі імігрантамі67. Выключэнне складаюць 4 чалавекі:
    *	вышэйзгаданая ткачыха Чусха (Свідніца);
    *	два вальдэнскія "настаўнікі""палякі" Ян і Мікалай68. Магдалена Агурэк лічыць, што яны паходзяць з Сілезіі69;
    *	"маці Готслава, якая была славянкай" fmuter Gotslawa que fuit Schlava) ca спіса апытаных Цвікерам70.
    У дадзеным выпадку мы нават маем указанне на мову, на якой вяліся слуханні: у дакументах Цвікера захаваліся шаблоны адмоў на нямецкай мове, падрыхтаваныя для вальдэнсаў, якія раскаяліся71.
    Магчыма, у гэтым прычына нешматлікасці альбо нават адсутнасці вальдэнсаў на ўсходніх тэрыторыях  там было значна менш нямецкіх каланістаў72. Сярод іх саміх іншая вера магла стаць адным з механізмаў адзінства і супрацьстаяння варожаму асяроддзю. Як ужо згадвалася вышэй, да каталікоў ставіліся як да "чужых” (fromden)73. У сваю чаргу для каталікоў любое "дзівацтва" каланістаў было падставай для абвінавачванняў у ерасі. Аднак сучасныя польскія навукоўцы сцвярджаюць, што ў той перыяд ерасі ў прынцыпе не былі шырока распаўсюджаныя ў Польшчы74.
    63 Rymar, "Waldensi z «kacerskich» okolic Chojny,” 14; Wincenty Swoboda, "Waldensi na Pomorzu Zachodnim i w Nowej Marchii w swietle protokolow szczecinskiej inkwizycji z lat 13921394,” in Materialy Zachodniopomorskie, vol. 19 (Szczecin: Muzeum Pomorza Zachodniego, 1973), pp. 493509,506.
    64 Labuda, Historia Pomorza, vol. 1. Cz. 2, 272.
    65 Cegna, "Idea wolnosci,” 963.
    66 Swoboda, "Waldensi na Pomorzu Zachodnim,” 507.
    67 Cegna, "Eresie e Movimenti Religiosi in Polonia e in BoemiaMoravia,” 111.
    68 Dollinger, Beitrdge, 367. [Vll.v.a]
    69 Ogorek, "Swidniccy heretycy w 1315 roku," 146.
    70 Wattenbach, Uber die Inquisition, 18.
    71 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 7577. [Vll.v.e 2]
    72 Regiewicz, Wizerunek heretyka, 4142.
    73 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 74. [Vll.v.e.2]
    74 Bylina, "Wizerunek heretyka w Polsce poznosredniowiecznej," 7; Jerzy Kloczowski, <4 History of Polish Christianity (Cambridge: Cambridge University Press, 2000), 76; Regiewicz, Wizerunek
    134 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
    Падсумаваць гісторыю вальдызму на сучасных польскіх землях можна наступным чынам. Іх галоўным дагматам была адмова ад клятвы. Мяркуючы па 100% распаўсюджанасці гэтай тэзы ў адказах свідніцкіх вальдэнсаў, яна была вызначальнай для саміх вернікаў. Хутчэй за ўсё, менавіта паводле гэтага дагмату было праведзена адрозненне паміж "вядомымі людзьмі" (вальдэнсамі) і "чужымі". 3 іншага боку, роля данатызму была невялікай, бо ў XIV ст. вальдэнсы стварылі ўласную святарскую сістэму і не звярталі ўвагі на каталіцкіх святароў. Святарывальдэнсы разглядаліся як "апосталы", г. зн. "святыя людзі”, і пытанне аб іх грэшнасці ўвогуле не ставілася. Таінствы, якія здзяйснялі каталіцкія святары, прымаліся ў першую чаргу, каб адцягнуць увагу, і не ацэньваліся з пункту гледжання святасці, таму іх маглі здзяйсняць і грэшныя святары. У крыніцах практычна не згадваецца аўтарытэт Святога Пісання, навучанне пісьму або чытанне Бібліі, на якіх грунтавалася вучэнне вальдэнсаўу першыя дзесяцігоддзі руху. Вроцлаўскі пісар Стэфан быў адзіным выключэннем. Гэта сведчыць аб зніжэнні агульнага ўзроўню адукацыі сярод вальдэнсаў, асабліва сярод вернікаў Заходняга Памор’я.
    Інквізіцыйны вышук звычайна пачынаўся праз 30 гадоў пасля з’яўлення вальдэнсаў у вызначаных рэгіёнах і праз 50100 гадоў пасля прыбыцця туды каланістаў. Такі зрух у часе абумоўлены тым, што распачынанне судовага працэсу звязана не з дасягненнем пэўнай канцэнтрацыі ерэтыкоў у пэўным месцы, а з ініцыятывай біскупаўкнязёў у Ніжняй Сілезіі і інквізітара Пятра Цвікера на Памор'і.
    heretyka, 104; Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 17; Cegna, "Eresie e Movimenti Religiosi in Polonia e in BoemiaMoravia,” 112.
    Венгерскае Каралеўства
    Н1 зейнасць вальдэнсаў на тэрыторыі Венгрыі, Славакіі і Трансіль; ваніі вывучана надзвычай слаба. Нямецкі даследчык Г. Хаман вылучае тры прычыны гэтага:
    t Паводзіны саміх вальдэнсаў: яны ўсімі сіламі імкнуліся не вылучацца з навакольнага асяроддзя.
    2.	Інквізітары працавалі вельмі старанна і знішчылі самі сляды іх існавання.
    5.	Змяшэнне вальдэнсаў з гусітамі1: "вальдэнсы... у Венгрыі... пад... кіраўніцтвам караля Сігізмунда, які стаў каралём у 1386 годзе, ... нарэшце прынялі імя гусітаў”2.
    Самыя раннія згадкі пра вальдэнсаў на тэрыторыі Венгерскага Каралеўства дае Пасаўскі ананім, і датычацца яны тэрыторыі сённяшняй Славакіі, горада Дэвіна (цяпер фактычна прыгарад Браціславы на шляху да Вены): адсюль паходзіць ерэсіярх Херамайстар. Па прафесіі ён быў рамеснікам "вырабніком пальчатак”. 3 іншага боку, гэта можна перакласці і як "той, хто носіць пальчаткі"  магчыма, ён прыняў "суцяшэнне" (consolamentum) па катарскім прынцыпе і да канца жыцця насіў пальчаткі, каб не парушыць забарону датыкацца да чалавека супрацьлеглага полу3.
    Ужо ў 1273 г. оламаўцкі біскуп Бруна піша, што ў сваёй дыяцэзіі ён нічога не чуў пра ерэтыкоў, а вось у Венгерскім Каралеўстве поўна ерэтыкоў і схізматыкаў4. У 1303 г. у хроніцы папскага легата ў Венгрыі ідзе гаворка пра "патарэнаў якія насамрэч з'яўляюцца вальдэнсамі”. Гэтыя людзі мелі сваіх святароў не пасвечаных у Каталіцкай Царкве, якія былі публічна адлучаны ад Царквы не толькі на мясцовых імшах, але ўсім клірам краіны і самім Папам5.
    Вядомы лісты Папы Рымскага ЯнаХХІІ, датаваныя 1 кастрычнікам 1326 г. і 1 лютым 1327 г., у якіх ён просіць дамініканскага прыёра ў Венгрыі быць пільным, бо ў каралеўстве шмат ерэтыкоў "з Германіі і Польшчы”. Копіі гэтых лістоў былі накіраваны Саламону, графу Брашова (сёння ў румынскай Трансільваніі), з просьбай дапамагчы інквізітарам6.
    1 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 429.
    2 Hammann, "Waldenser in Ungarn,” 434
    3 Dollinger, Beitrdge, 271. [IV.iv.b]
    4 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 40.
    5 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 432.
    6 Documente privind istoria Romaniei: C. Transilvania, VeaculXlV, vol. 2: 13211330 (Bucurejti: Editura Academiei Republicii Populare Romane, 1953), 201, 212214, 384385.
    136 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
    Вальдэнсы ва Усходняй Еўропе былі прадстаўлены пераважна нямецкімі каланістамі, у той час, як у акрэсленым рэгіёне адзначана вялікая колькасць перасяленцаў з Саксоніі7. У 1330 г. вальдэнсы заўважаны і ў Спішскім Градзе на тагачасным венгерскапольскім памежжы (сёння Славакія)8. Зусім не абавязкова, што гэтыя булы датычыліся менавіта вальдэнсаў. У гэты час ля паўднёвых межаў Венгерскага Каралеўства квітнела багамільская ерась, якая была нашмат больш далёкая ад асноў каталіцызму, чым вальдэнская, і ўяўляла большую пагрозу для Рыма. Таксама вялікую трывогу яшчэ Папы Інакенція III выклікала магчымая ерэтычная скіраванасць "Баснійскай Царквы"; гэтая трывога падагравалася венгерскімі каралямі з мэтай палітычнага падпарадкавання Босніі9. У пачатку XIV ст. Папскім Прастолам былі арганізаваны падтрыманыя венгерскімі каралямі крыжовыя паходы супраць багамілаў.
    Самым паўнавартасным дакументам, які дайшоў да нас і апісвае вальдэнсаў у Венгерскім Каралеўстве, з’яўляецца справаздача пра судовы працэс над імі, праведзены Пятром Цвікерам і Марцінам Пражскім у венгерскай правінцыі Шопран зімой 1401 г„ куды яны пераехалі пасля завяршэння вышуку ў Трнаве (таксама Славакія сёння) у верасні 1400 г. Віна вернікаўвальдэнсаў, па іх асабістых прызнаннях, заключалася ў тым, што яны зза пропаведзі "прышлых ерэсіярхаў" "сабе выдумалі і выбралі [у святары] добрых людзей і апосталаў вікарыяў Хрыста, аднак не пасвечаных прэсвітараў; Святую Дзеву і іншых нябесных святых не паважалі, іх малітваў дабрачыннасцей і парад не прасілі, у чысцец пасля гэтага жыцця і заступніцтва Царквы за мёртвых не верылі"10. 3 тэксту прысуду вельмі выразна відаць метады працы Пятра Цвікера: прымусіць ерэтыкоў раскаяцца і адразу праявіць сваё раскаянне: рэгулярна ў малітвах у царкве (куды яны раней не хадзілі) у прысутнасці каталіцкага святара (якога яны раней не паважалі) заклікаць у дапамогу Дзеву Марыю і святых (якім яны раней не пакланяліся). 3 крыніцы вядома, што не было вынесена ніводнага смяротнага прысуду. Але, з іншага боку, пакаранне не было такім лёгкім: многія дамы вальдэнсаў былі разбураны, а ўсе былыя ерэтыкі аказваліся ў прыніжаным становішчы зза блакітных крыжоў на вопратцы, якія адразу дэманстравалі грамадству іх нядобранадзейнасць. Паказальна, што крыжы нельга было здымаць пры пераездзе на іншае месца жыхарства, каб мясцовыя адразу паставіліся да былых ерэтыкоў з недаверам і не былі спакушаныя іх вучэннем.