• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    7 MihaiFlorin Hasan, "0 privire asupra ereziei din Ungaria medievala: Cazul Transilvnean [Sec. X1VXV]," accessed 06.11.2022, http://www.medievistica.ro/texte/discipline conexe/istoria bisericii/Erezia.htm.
    8 Ogdrek, Beginki i Waldensi, 237.
    9 Gabor Barabas, "Heretics, Pirates, and Legates. The Bosnian Heresy, the Hungarian Kingdom, and the Popes in the Early 13th Century," Specimina Nova Pars Prima Sectio Mediaevalis 9 (2017): pp. 3558, https://doi.org/10.15170/spmnnv.2017.09.02, 37.
    10 Haupt, Wa/densertum und Inquisition, 114116.
    Высновы
    137
    Пётр Цвікер у двух спісах былых вальдэнскіх "настаўнікаў" пералічвае чатыры імені: Сымон з Галіча11, Готфрыд12, Якуб з Буды (сталіца Венгерскага Каралеўства) і Пётр з Трансільваніі13 (сённяшняя Румынія). Але магчыма, як і ў выпадку з двума "польскімі настаўнікамі” гэта не дакладная лакалізацыя, а спроба перанесці радзіму ерэсіярхаў на далёкі і варожы Усход.
    Тут, у дыяцэзіі Вак, у 1404 г. і завяршылася кар’ера Пятра Цвікера як інквізітара14. Па іншых звестках, ён прысутнічаў на працэсах у Вене ў 1401 і 1404 гг. пасля вяртання з Венгрыі, а пасля знайшоў свой спачын у бенедыкцінскім кляштары Гарстэна15.
    акім чынам, у ХПІXIV стст. рух вальдэнсаў ахапіў фактычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Еўропу ад Пірэнеяў да Карпатаў. Нераспаўсюджанасць яго на тэрыторыі Іберыйскага паўвострава можна патлумачыць спецыфічнай сітуацыяй, якая склалася там падчас Рэканкісты, калі менавіта Каталіцкая Царква ў звязцы з каралеўскай уладай стала кансалідуючай сілай у грамадстве. Мы маем прыклад, як кароль Арагона, калі толькі тэрыторыі з вальдэнсамі трапілі пад яго ўплыў, адразу забараняе гэтую секту16.
    Па меры распаўсюджання ў Еўропе вальдэнсы набываюць шэраг асаблівасцяў у веравучэнні, сацыяльным складзе і паводзінах. На іх аснове можна вылучыць пяць вялікіх рэгіёнаў: Лангедок і Бургундыя, паўночнаітальянскія гарадыкамуны, горныя даліны Заходніх Альпаў, вольныя імперскія гарады на паўднёвым захадзе Свяшчэннай Рымскай Імперыі |апісаныя ў папярэдняй главе) і Цэнтральная Еўропа.
    У першым рэгіёне да ўсталявання ў ім моцнай каралеўскай адміністрацыі вальдэнсы на трэцім этапе свайго развіцця адчувалі сябе адносна разняволена. Яны супрацьпастаўлялі сябе не столькі Каталіцкай Царкве, колькі катарскаму руху (да другой чвэрці XIV ст. гэтыя дзве тэндэнцыі змяніліся на адваротныя). Для ўмацавання "сапраўднай евангельскай веры” настаўніківальдэнсы шырока праводзілі еўхарыстычныя вячэры для сваіх вернікаў актыўна і публічна прапаведавалі, карыстаючыся сваімі перакладамі Бібліі. Французскія "настаўнікі" не працавалі, а жылі з міласціны. "Дасканалага” вальдэнса з поўдня Францыі можна было вызначыць па яго абрэзаным зверху абутку і радыкальным адмаўленні гвалту.
    Гісторыя "гарадскіх" паўночнаітальянскіх вальдэнсаў была цесна знітавана з "камунальным рухам" у гэтых гарадах, а таксама з барацьбой
    11 Падрабязней пра лакалізацыю Галіча гл. Аляксандра Валодзіна і Мнрослав Волоіцук, "Вальденськнй Магістр Symon de Galicz de Ungaria," Галнч. Збірннк науковнх праць 8 (2023): 105128.
    12 Dollinger, Beitrdge, 367. [VII.v.a]
    13 Dollinger, Beitrdge, 330. [Vll.v.b]
    14 Modestin, "The Waldensians of Upper Austria," 172.
    15 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 53.
    16 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 91. [I.iv.bc]
    138 Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў паміж гвельфамі і гібелінамі, у якой вальдэнсы традыцыйна прымалі бок апошніх. Мясцовыя вернікі былі прадстаўленыя ў асноўным дробнымі гарадскімі рамеснікамі (пераважна ткачамі), у сваім веравучэнні настойвалі на неабходнасці працы сваімі рукамі. Італьянскія вальдэнсы ад пачатку актыўна выступалі супраць нізкага маральнагаўзроўню каталіцкіх святароў. Прычынай такіх асаблівасцяў стаў уплыў іншых ерэтычных рухаў, паслядоўнікі якіх пражывалі і вандравалі па гэтых гарадах. Імклівы эканамічны рост і суседства іншых рэлігійных рухаў напачатку спрыялі развіццю вальдызму і дазвалялі яго прыхільнікам быць незаўважнымі для ўладаў у XIII і пачатку XIV стст., але з узмацненнем супрацы паміж гарадской вярхушкай і інквізіцыяй цэнтр вальдэнскага руху перамясціўся ў цяжкадаступныя заходнеальпійскія даліны.
    Гэты працэс пацягнуў за сабой трансфармацыю італьянскага вальдызму з гарадскога ў местачковавясковы. Невядома, ці былі ерэтыкі ў гэтых далінах да прыходу вальдэнсаў/вальдэнскіх вераванняў але з XIII ст. яны распаўсюдзіліся настолькі шырока, што самі даліны сталі называцца "вальдэнскімі". Пры патуранні (а часам і прамым спрыянні) мясцовай знаці вальдэнсы аказвалі супраціў інквізітарам. Назіраўся пэўны "ерэтычны сінкрэтызм"  пранікненне ў вальдызм асобных катарскіх элементаў. Нягледзячы на жорсткі і крывавы пераслед з боку інквізітараў і каталіцкіх уладаў Савоі, цэнтр сучаснага вальдызму да гэтага часу размяшчаецца менавіта ў альпійскай даліне Пелічэ.
    У Цэнтральную Еўропу вальдызм прыносяць нямецкія каланісты. Адпаведна вальдэнскае вучэнне распаўсюджваецца ў нямецкамоўным асяроддзі сярод імігрантаў з ніжэйшых пластоў грамадства, фактычна не закранаючы мясцовае насельніцтва. Вальдэнсы былі прадстаўлены ў асноўным дробнымі рамеснікамі і сялянамі. Вылучаецца сітуацыя ў Свідніцы, дзе сацыяльнаэканамічныя ўмовы былі блізкія хутчэй да ламбардскіх гарадоўкамунаў. Вальдэнсыгараджане, у тым ліку і з вышэйшых слаёў грамадства, звязаных з гандлем, прапаведавалі ва ўмовах барацьбы паміж прапапскім біскупам, які знаходзіўся ў падпарадкаванні польскаму прымасу ў Гнезна, і нямецкай праімперскай гарадской вярхушкай. Ва ўсім рэгіёне адсутнічаюць звесткі пра жаночую пропаведзь і дэбаты па пытаннях веры з каталікамі ці неартадаксальнымі групамі, а таксама сведчанні пра высокі адукацыйны ўзровень "настаўнікаў”. Прычына палягае ў тым, што зза нераспаўсюджанасці на гэтых землях катарызму ў мясцовых вальдэнсаў не было неабходнасці ў спецыялізаванай тэалагічнай падрыхтоўцы. Вальдэнсы ўсяго рэгіёну рашуча трымаліся забароны клятвы, таму што іх сацыяльнае становішча не было настолькі высокім, каб залежаць ад яе прынясення, а, значыць, адмова ад яе прынясення не стала адаптацыйным механізмам, як у гарадах Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Дактрынальнае адрозненне паміж "чэхамі" і "палякамі" праходзіць па лініі стаўлення да каталіцкага святарства: у той час, калі першыя былі строгімі данатыстамі,
    Вьісновьі
    139
    апошнія карысталіся для ўсіх важных таінстваў паслугамі сваіх "настаўнікаў" і не акцэнтавалі ўвагі на маральным абліччы кліру.
    Яшчэ адно адрозненне паміж сілезскімі, памеранскімі і чэшскімі вальдэнсамі палягае ў спосабах змагання з імі: калі ў Каралеўстве Багемія з ініцыятывай іх пераследу выступіла папская інквізіцыя, падтрыманая мясцовымі ўладамі, а ў Памераніі  вандроўны інквізітар Пётр Цвікер, то ў Сілезіі антывальдэнскія працэсы былі арганізаваныя мясцовымі біскупамі, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках яшчэ і палітычную ўладу. Разгорнутыя пратаколы допытаў Пятра Цвікера з Заходняга Памор’я дазваляюць глыбей вывучыць вераванні вальдэнсаў, і нават вылучыць у іх элементы народнага хрысціянства.
    Глава 4
    Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    энтрам узнікнення і першапачатковага пашырэння вальдызму былі землі французска"імперскага" памежжа на рубяжы XIIXIII стст. Веравучэнне, распаўсюджанае ў гэтым рэгіёне, рэпрэзентуе "класічны" варыянт вальдызму. У працэсе прыстасавання да мясцовых рэалій яго ідэі трансфармаваліся і дапаўняліся. Але нават улічваючы ўсе варыяцыі, можна прасачыць найбольш тыповыя рысы.
    Сціслы выклад агульных палажэнняў веравучэння вальдэнсаў утрымлівае трактат "Пакуль людзі спяць” аўтарства Пятра Цвікера: падзел усіх вальдэнсаў на вандроўных "настаўнікаў" (спецыяльным чынам пасвечаных у сан мужчын (а часам і жанчын) высокай маральнай чысціні, якія спавядалі і прапаведавалі) і аселых "вернікаў” (якія маглі жыць сямейным жыццём і наведваць каталіцкую царкву). П. Цвікер называе тыповай слухачкай вальдэнсапрапаведніка "маленькую жанчыну" часта менавіта яна займалася пераваротам свайго мужа, бацькоў і дзяцей, а не сам "настаўнік". Па яго словах, вальдэнсы лічылі, што асаблівага ўшанавання заслугоўвае толькі Бог і адзіная вартая да яго малітва  "Ойча наш". 3 гэтага вынікае адмаўленне: культу Дзевы Марыі, святых (у тым ліку іх абразоў] і паломніцтваў да іх мошчаў; усіх іншых малітваў, царкоўных гадзін і спеваў; чыстца, малітваў за душы памерлых і царкоўных пахаванняў; індульгенцый і правамоцнасці царкоўных адлучэнняў. Яны ўспрымалі асвячэнне цэркваў, вады, свечак і іншага як бессэнсоўнае дзеянне, Каталіцкую Царкву лічылі прыстанкам граху з часоў Сільвестра, яе святароў  распуснікамі, п’яніцамі і прагнымі да грошай людзьмі. Агульнымі для большасці сярэднявечных вальдэнсаў былі данатызм, непрыняцце клятвы і мірская пропаведзь. Апісаная П. Цвікерам група вылучалася адсутнасцю адукацыі (магчыма, мелася на ўвазе, што яны не ведаюць лаціны, старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай моў а чытаюць Біблію на "народнай мове").
    Неабходна яшчэ раз падкрэсліць, што нашы веды пра веравучэнне сярэднявечных вальдэнсаў у сваёй большасці паходзяць з твораў іх праціўнікаў. Скажэнне дадзеных магло ісці ў двух напрамках: акцэнтаваная розніца ў "ерэтычных” вучэннях магла быць палемічным прыёмам дэманстрацыі раз’яднанасці ерэтыкоў, а іх падабенства  тым, што інквізітары розных рэгіёнаў актыўна спісвалі адзін ў аднаго1.
    У рамках даследавання было прааналізавана 77 разнастайных крыніц (у 67і з іх  прысутнічае апісанне хаця б аднаго элемента веравучэння), на аснове якіх была складзена наступная табліца.
    1 Cameron, The European Reformation, 7677.
    142
    Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    Табліца 4. Частата згадак элементаў дактрыны вальдэнсаў
    Элемент дактрыны	за	супраць	агулам
    Мірская пропаведзь	49	0	49
    Прызнанне клятвы грахоўнай	37	3	40
    Споведзь сваім "настаўнікам”	35	1	36
    Прызнанне чыстца	0	34	34
    Мэтазгоднасць клопату аб душах памерлых	0	34	34
    Забарона праліцця крыві	32	1	33
    Еўхарыстыя	28	3	31
    Валоданне маёмасцю	2	22	24
    Пакланенне святым дае плён	1	23	24
    Нявартасць індульгенцый	23	1	24
    Арыентаванасць на Біблію	23	0	23