Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Разам з тым варта адзначыць яшчэ раз, што адмаўленне чыстца не было выключна вальдэнскай рысай. На падставе аднаго толькі гэтага тэзіса немагчыма зрабіць выснову пра прыналежнасць таго ці іншага ерэтычнага прызнання да вальдызму.
Пытанне з шанаваннем святых і просьбай іх заступніцтва больш неадназначнае, чым з іншымі клопатамі аб душах памерлых82. Адна і тая ж
76 Эксле, Действйтельность й знанйе, 174.
77 Прычыны такога адмаўлення маглі адрознівацца ў розных рэгіёнах, больш падрабязна гл.: Bylina, Ruchy heretyckie w sredniowieczu, 207209.
78 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 210213.
79 Kathrin Utz Tremp, '"Parmi les heretiques...»: la Vierge Marie dans le registre d'inquisition de L'eveque Jacques Fournier de Pamiers (13171326}," in Marie. Le culte de la Vierge dans la societe medievale (Paris: Beauchesne, 1996), pp. 533560, 537.
80 Жак Ле Гофф, Рожденйе чйстйлшца (Москва: ACT, 2009), http://www.ereading.club/ bookreader.php/1034038/Goff__Rozhdenie_Chistilischa.html.
81 Bylina, Ruchy heretyckie w sredniowieczu, 207.
Гэтая праблема была мной падрабязна разгледжаная ў артыкуле "The Waldensian concept of catholic saints: total rejection or hidden faith.” In Saints in the Slavic Christian World Assessing
154
Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
крыніца можа ўтрымліваць супрацьлеглую інфармацыю, што паказвае адсутнасць згоды ў гэтым пытанні сярод вальдэнсаў. Ідэя пакланення святым і апосталам была распаўсюджанай сярод вальдэнсаўміран, нягледзячы на спробы "настаўнікаў" настойваць на малітве толькі самому Богу. Розніца больш звязана з прычынамі такой адмовы (таму што святыя не згадваюцца ў Бібліі гэта значыць "фальшывыя”; не слухаюць; з’яўляюцца толькі пасрэднікамі, не могуць дапамагчы, не могуць пачуць у шчаслівым стане Блажэннага Бачання; не вартыя ўвагі наогул). Такая разнастайнасць поглядаў паказвае важнасць пакланення святым для вернікаў, якія цікавіліся прычынай яго забароны ў сваіх "настаўнікаў" і атрымлівалі розныя адказы. Але, у адрозненне ад выпадку з чыстцом ці клятвамі, па гэтым пытанні ў вальдызме не існавала адзінага меркавання. Вернікі не прасілі дапамогі для сваіх памерлых у каталіцкіх святых і не выдумлялі сваіх святых, але пастаянна змагаліся са спакусай прасіць дапамогі ў апосталаў і біблейных святых "у выпадку неабходнасці". Гэта азначае, што ні афіцыйная Царква, ні "ерэтычная" не змаглі кантраляваць і кіраваць народнай рэлігіяй.
Супрацьстаянне з Ппостальскім Прастолам і непрыняцце царкоўных абраЬаў
Не выклікае здзіўлення апазіцыя вальдэнскага руху Апостальскаму Прастолу83. Усе дапытаныя інквізітарамі вальдэнсы, акрамя Раймунда дэ ла Коста (магчыма, ён зрабіў прызнанне аб лаяльнасці да Рыма пад ціскам), адмаўляюцца ад падпарадкавання гэтаму "апірышчу зла". "I адсюль вырастаюць іх мітуслівыя пустыя зласлоўі, якія яны прамаўляюць супраць самой Царквы, кажучы, што яна блудніца, і змяінае гняздо, і звер. I вы, неразумныя, гэта ж кажаце"84, піша Сальва Бурчы. Да яго ў адзін голас далучаюцца Райнэрый Саконі і Ансельм Александрыйскі. "Рымская Царква не Царква Ісуса Хрыста ... гэта Царква граху, звер і блудніца, якая апісана ў Апакаліпсісе"85. "Рымская Царква не Царква Божая, але блудніца ... трымаецца шляху не Царквы Хрыста, а Царквы зла"86.
3 адмаўлення аўтарытэту каталіцкага кліру ў пытаннях веры вынікае і стаўленне да індульгенцый: "насміхаючыся, аб’яўляе нявартымі свайго кошту індульгенцыі, якія выдаюцца прэлатамі Рымскай Царквы"87, піша пра аднаго са сваіх апытаных Бернард Гі. Гэта дзейнічае і ў адваротны бок
power, religion and language in religious literature, ed. by Emil Bjorn Hilton Saggau, Mihai Dragena and Wawrzyniec Kowalski. Peter Lang (forthcoming 2024).
83 Giovanni Rostagno, I valdesi italiani: le loro lotte e la loro fede (Torino: Chiese Valdesi d’Italia, 1938), 12.
84 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 63. [II.xi]
85 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,120. [Il.xv]
86 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,141142. [Il.xvii]
87 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 246247. [III.vi.3]
Супрацьсшаянне з Ппостальскім Прастолам і непрыняцце царкоўных абраЬаў
155
Стэфан дэ Бурбон зазначае: "Яны пагарджаюць царкоўнымі адпушчэннямі грахоў і адлучэннямі, бо, як яны кажуць, толькі Бог можа адлучаць"88. Вальдэнс Памор'я "не верыць у карысць індульгенцый ... таму што казалі, што гэта прыдумана зза сквапнасці кліру, і тое ж самае з адлучэннем"89.
Некаторыя крыніцы нават сцвярджаюць, што для ўступлення ў секту патрабавалася адрачыся ад папярэдняга каталіцкага хрышчэння і прыняць новае90, або што яно ўвогуле непатрэбнае91, і нават спрабавалі яго 'змыць"92, але такія выпадкі адзінкавыя. Адмаўленне неабходнасці/ выратавальнасці хрышчэння немаўлят сустракаецца часцей, але амаль столькі ж разоў у іншых крыніцах прысутнічае і прызнанне яго абавязковасці. Гэта дазваляе зрабіць выснову, што праблема хрышчэння немаўлят была спрэчнай унутры вальдызму і не мела храналагічнай або рэгіянальнай прывязкі93. Альтэрнатыўны варыянт тлумачэння яно цікавіла толькі аўтараў асобных крыніц, таму меркаванні большай часткі вальдэнсаў засталіся для нас невядомымі.
Царкоўныя абрады (пакланенне іконам, крыжу і алтару паломніцтвы, наведванне храмаў) абвяргаліся вальдэнсамі як неапісаныя і прама не згаданыя ў Евангеллях. Пілігрымкі, на думку вальдэнсаў П’емонта, служаць толькі для таго, "каб збіць у іх абутак”94. Шырока практыкавалася ўжыванне мяса падчас посту і праца ў святы і нядзелі (за выключэннем апостальскіх святаў і дзён, прысвечаных Дзеве Марыі). Сярод малітваў згадваецца толькі Хрыстова малітва, апісаная ў Бібліі, "Ойча наш". "Уся зямля аднолькава асвечаная і бласлаўлёная Богам. Яны пагарджаюць хрысціянскімі могілкамі і цэрквамі; пагарджаюць царкоўнымі спевамі і святымі імшамі, заяўляючы, што той, хто прысвячае свае звароты Яму, выглядае так, як быццам бы высмейвае Бога, як быццам бы Той не можа зразумець, пакуль Яму не праспяваюць песню або не памоляцца ў выглядзе песні"95, падсумоўваў Стэфан дэ Бурбон. Бернард з Фанкода выступаў: "супраць тых, хто адмаўляецца маліцца ў царкве і хто аб’яўляе, што царква не вартая свайго імя"96, дадаючы, што будынак царквы для вальдэнсаў проста камяні. У XIV ст. вальдэнсы актыўна будуць сцвярджаць, што няма розніцы, дзе
88 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 377. [Il.xiv]
89 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 124. [VII.v.e.2]
90 Дмнтрнй Сергеевнч Бнрюков, Кннга еретнков: антологня (СанктПетербург: Амфора, 2011), 343344; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,156. [Il.viiJ
91 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,141 [Il.xvii]; Dollinger, Beitrage, 259 [IV.iv.b],
92 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 171. [VII.i.b]
93 Манік Зэрнэр піша, што пытанне выратавання немаўлят без хрышчэння было актуальна ў XII ст., але страціла сваю вастрыню пасля ўзнікнення ў каталіцтве дактрыны "лімба". Monique Zerner, "L’heretique Henri dans les sources de son temps (11351145)," Revue Mabillon 25 (2014): pp. 79134, https://doi.Org/10.1484/j.rm.5.105260, 95. Вальдэнскія матэрыялы не пацвярджаюць гэты тэзіс.
94 Cameron, Waldenses, 159.
95 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 348349. [Il.xiv]
96 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 86. [II.ii]
156
Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
маліцца у царкве або ў хляве; алтар гэта проста куча камянёў, і звычайнае поле нічым не горшае за асвечаны цвінтар. "Блаславёная вада, соль, попел і г. д. не вартыя даверу" сярод вальдэнсаў Памор’я ў канцы XIV ст.97 (адмаўленне гэтых элементаў рытуалу не сустракаецца ў вальдэнскіх крыніцах да 1390 г.)98.
Адзінае сведчанне існавання асобных вальдэнскіх могілак датаванае 1240мі гг. і паходзіць з французскага рэгіёну Керсі: "жонка яго аддалася вальдэнсам у смерці і была пахавана на іх могілках"99. На жаль, адсутнічае апісанне, чым гэтыя могілкі адрозніваліся ад каталіцкіх.
На першы погляд меркаванні вальдэнсаў адносна посту вельмі неаднародныя: ён разглядаецца ў 23х крыніцах, пры гэтым у 10і ухваляецца, а ў 13і адмаўляецца. Але пры больш дэталёвым разглядзе выяўляецца, што адмаўленне хутчэй тычыцца канкрэтных дзён, усталяваных Царквой, г. зн. царкоўнага рытуалу, а не самога канцэпту ўстрымання ад ежы для духоўнага самаўдасканалення.
Значная частка вальдэнсаў з той ці іншай доляй актыўнасці ўдзельнічала ў каталіцкіх абрадах, "каб пазбегнуць скандалу”. "Калі быў у царкве, у той час як выносілі Святыя Дары, не глядзеў на Цела Хрыстова, а глядзеў толькі на сцяну перад сабой"100. Прыкметай ерасі маглі стаць адмова ад наведвання царквы (або наведванне замест яе могілак), адмова ад ускладання ахвяр, пагарда да кліру, няўдзел у калядаванні, праца ў святочныя дні, гучныя каментарыі Святога Пісання і царкоўных казанняў101. Увогуле пад падазрэнне траплялі ўсе, хто хоць на нейкі момант не ўдзельнічаў у агульнацаркоўным жыцці102.
Асобнай увагі заслугоўваюць народныя вераванні вальдэнсаў Памор’я канца XIV ст., падрабязна зафіксаваныя ў інквізітарскіх пратаколах103. Там маглі сустракацца выпадкі веры ў звышнатуральныя ўласцівасці асвечанай вады, солі і інш. сярод простых вальдэнскіх вернікаў. Гэта з'яўляецца хутчэй вынікам міфалагічнага светаўспрымання, чым дактрынальнай асаблівасцю рэгіёну. А той факт, што мы не сустракаем падобных звестак датычна іншых мясцовасцей асаблівасцю апытальніка Пятра Цвікера, які, у адрозненне ад сваіх калег, засяроджваў увагу на гэтых пытаннях.
97 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 131. [VII.v.e.2]
98 Valimaki Reima, "More Powerful than Mere Matter? Forbidden but Practiced Material Religion among the Late Medieval German Waldensians," in Tangible Religion: Materiality of Domestic Cult Practices from Antiquity to Early Modern Era (Roma: Institutum Romanum Finlandiae, 2021], pp. 239253, 242.
99 L'inquisition en Quercy, 130. [Ill.ii]
100 Patschovsky, Quellen zur Bbhmischen Inquisition, 181. [Vl.ii.b]
101 Patschovsky, Quellen zur Bbhmischen Inquisition, 227. [Vl.ii.b]