• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Рос і ўзровень гвалту з боку ўладаў. Напрыклад, з 1312 па 1395 г. у Турынскай дыяцэзіі, што большай сваёю часткай належала да юрысдыкцыі дамініканскай інквізіцыі (акрамя дзвюх заальпійскіх далін, дзе справы вялі францысканцы], былі пакараны смерцю за ерась 22 чалавекі (20 спаленняў, адно ўтапленне і адно павешанне], з іх тры жанчыны42. Сустракаліся
    35 Giovanni Gonnet, "I valdesi d’Austria nella seconda meta del secolo XIV,” Bollettino della Societa diStudi Valdesi 111 (1962): pp. 341, 25.
    36 Dollinger, Beitrdge, 108. [Ill.iv.a]
    37 Walter Nigg, Das Buch der Ketzer (Zurich: ArtemisVerlag, 1949), 220.
    38 Ніжэй указана, што названы Ян меў жонку. [III.iv.bc]
    39 Merlo, Eretici е inquisitor! nella societa piemontese del Trecento, 171. [IV.ii]
    40 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,169. [V.ii]
    41 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 72.
    42 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 136. [IV.ii]
    166
    Глава 4. Нгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    і больш мяккія пакаранні, такія, як канфіскацыя маёмасці (у тым ліку і памерлых], нашэнне нашытых на адзенні крыжоў і розныя віды пакаянняў (паломніцтвы, пасты, малітвы і інш.). Усяго ад пераследу пацярпела каля 250і чалавек43, што непараўнальна менш за агульную колькасць ерэтыкоў пра якую было вядома царкоўным уладам.
    У 1332 г. інквізітар П'емонта і Верхняй Ламбардыі Альберта дэ Кастэлярыа паведамляе, што ерэтыкоўудалінахЛюцэрны і Перозы стала столькі, што яны збіраюцца больш чым па пяць соцень у адным месцы. Калі ж ён хацеў арганізаваць там інквізіцыйны вышук, вальдэнсы Ангроньі, падазраючы, што іх парафіяльны святар Гвілельм выдасць іх інквізіцыі, забілі яго адразу пасля імшы на цэнтральнай плошчы горада. Потым яны асадзілі Альберта ў яго замку і вымусілі адмовіцца ад намеру правесці інквізіцыйны вышук. Глава ерэтыкоў П'емонта, Марцін Пастрэ, якога не здолелі арыштаваць п’емонцкія інквізітары, у той час знаходзіўся ў турме марсэльскага інквізітара Яна з Бадзіса44. Але праз тры гады дэ Кастэлярыа ўсё адно правёў вялікі інквізіцыйны працэс у крэпасці Джавэна, дзе былі асуджаныя каля 40 вальдэнсаў.
    I гэта не адзіны прыклад, калі ерэтыкі (вальдэнсы ці катары) паўставалі супраць інквізітараў і іх памагатых  мясцовых святароў. Лорд Люцэрны атрымаў загад схапіць ерэтыкоў у сваіх землях у 1354 г., але тыя адказалі на гэта ўсплёскам гвалту. У 13631364 гг. супраць вальдэнсаў пад ціскам Папы Урбана IV аб’ядналіся марсэльскі і турынскі біскупы, граф Амадэй VI Савойскі і сенешаль Праванса, што прывяло да паўстання 1365 г.45 У 1365 г. у Сузе быў забіты П'етра дзі Руфіа, інквізітар П’емонта46. У 1374 г. у Брыкеразіа адразу пасля пропаведзі быў забіты дамініканскі інквізітар Антоній Павота з Савільяна47. Іншага інквізітара, Барталамео да Чэрверэ, спасціг аналагічны лёс двума гадамі пазней. Насельнікі далін валодалі вялікім духам салідарнасці і часта выступалі, прычым не толькі са зброяй у руках супраць сваіх прыгнятальнікаў. Былі і спробы жыхароў даліны Перозы даць хабар службовым асобам герцага Савойскага Амадэя VIII у памеры 500 фларынаў штогадова ўзамен на недапушчэнне інквізіцыі ў сваю даліну48.
    На аўстрыйскіх землях, дзе супраць вальдэнсаў разгортваецца інквізіцыйны вышук, яны таксама адказваюць гвалтам: у 1328 г. у Крэмсе быў забіты інквізітар49. У Верхняй Аўстрыі ў 1395 г. у Штайры пад кіраўніцтвам пасаўскага біскупа Георга фон Гогенлоэ і Пятра Цвікера распачаўся
    43 Merlo, "La repressione antiereticale in Piemonte nel secolo XIV," 313.
    44 Bullarium Franciscanum, 530, doc. 987. [IV.i]
    45 Лн, Нсторйя йнквйзйцйй.
    46 Cameron, Waldenses, 161; Merlo, Eretici e inquisitor! nella societd piemontese del Trecento, 151.
    47 Molnar, Storla del valdesi, 93.
    48 Girolamo Amati, "Processus Contra Valdenses in Lombardia Superior!, Anno 1387," Archivio Storico Italiano 2, no. 1 (1865): pp. 361, 51.
    49 Lett, Heresy, 476477.
    Права на зЬзяйсненне гвалту ў мэтах самаабароны
    167
    інквізіцыйны пераслед. Тут з апошнім супрацоўнічалі свецкія ўлады: кашталян Генрых з Елкінгена і прыхадскі бенедыкцінскі святар Фрыдрых, які знайшоў інквізітару прытулак. У знак пратэсту вальдэнсы 8 верасня 1393 г. спалілі гумно Фрыдрыха (па некаторых звестках, дом разам з жыхарамі), і ў якасці папярэджання вывесілі на варотах галавешку і акрываўлены нож50. Той жа лёс чакаў і яго наступніка. 3 іншага боку, і сам П. Цвікер дзейнічаў тут больш радыкальна, чым на поўначы, у Шчэціне: колькасць спаленых намнога большая, тагачасныя хронікі налічваюць каля 1000 абвінавачаных і ад 80і да 100 спаленых па абвінавачанні ў ерасі51.
    У1340 г. начэшскага інквізітара Гала быўздзейснены напад нейкім Альбертам52, магчыма, вальдэнскім "настаўнікам”, які помсціў за здзекі са сваіх адзінаверцаў53. У 1338 г. інквізітары вяртаюццаў Йіндржыхув Градзец, але на гэты раз жыхары ідуць на ўзброенае паўстанне. "Найлепшы горад" графа Ульрыха III быў спалены54. Ён хацеў арганізаваць крыжовы паход у свае землі супраць ерэтыкоў удзельнікі якога атрымалі б прывілеі аналагічна крыжакам у Святой Зямлі. Да гэтага часу захаваліся адпаведныя роспісы ў адной з залаў яго замка. Сам магнат накіраваўся разам з інквізітарам Галам у Авіньён, і па выніку атрымаў ад Папы БенедыктаХІІ булу 6 сакавіка 1340 г., якая дазваляла яму знішчыць ерэтыкоў  "чужынцаў і немцаў". Акрамя духоўных, Ульрых павінен быў атрымаць і значныя эканамічныя даброты ад паходу: траціна канфіскаванага ішла на патрэбы інквізіцыі, астатняе  непасрэдна ў яго скарбніцу. Схопленых было настолькі многа, што яны не змяшчаліся ў турмы Йіндржыхува Градца і замка Ландштайн і таму былі часткова пераведзены ў Прагу. Папы Бенедыкт XII і Клемент VI у 1341 і 1346 гг. адпаведна давалі распараджэнні пра пабудову новых месцаў утрымання55.
    У гвалтоўных нападах на інквізітараў і манастыры, якія іх прымалі, маглі ўдзельнічаць не толькі самі вальдэнсы, але і каталікіміране, якія ім спачувалі56.
    Адмаўленне гвалту застаецца, па меркаванні інквізітараў характэрнай рысай веравучэння вальдэнсаў да самага канца XIV ст., але на практыцы ва ўмовах узмацнення інквізіцыйных рэпрэсій члены руху адыходзяць ад пацыфісцкіх перакананняў.
    50 Dollinger, Beitrdge, 311 [Vll.v.c]; Ghegoiu, Waldensians at the Turn of the Fifteenth Century, 1315.
    51 Kieckhefer, Repression, 64; Valimaki, "Transfers of AntiWaldensian Material,” 157.
    52 "Cancelleria Amesti. Formelbuch des Ersten Prager Erzbischofs Arnest von Pardubitz. Nach einer Handschrift der k. k. Universitatsbibliothek zu Prag," in Archivfiir Osterreichische Geschichte, vol. 61,1880, pp. 267597, 405.
    53 Holinka, "Sektafstvi v Cechach," 77.
    54 Holinka, "Sektafstvi v Cechach,” 67.
    55 Molnar, Storia dei valdesi, 110.
    56 Ames, Medieval Heresies, 214.
    168
    Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    акім чынам, калі вылучыць вальдэнскія дагматы па найбольш пРаДстаЎн’чыхкРын*РахеЎРапе^ск'хРэг^наЎДа пачаткуХУ ст., становіцца відавочным іх падзел на агульныя для ўсіх вальдэнсаў і адрозныя па розных частках Еўропы. Да агульных можна аднесці: адмаўленне чыстца, інстытута Каталіцкай Царквы і смяротнага пакарання; сцвярджэнне права міран (у далейшым  "настаўнікаў") на правядзенне таінстваў (у першую чаргу  прыняцця споведзі і адпушчэння грахоў) і неабходнасці пропаведзі. Важна адзначыць, што хоць апошні пункт з цягам часу пад уздзеяннем знешніх фактараў (інквізіцыйны ўціск) трансфармаваўся з пропаведзі публічнай у пропаведзь таемную, а таксама паўсюдна знікалі згадкі пра прапаведніц, але адбывалася гэта ва ўсіх рэгіёнах без істотных адрозненняў. Паўсюль прасочваецца высокая роля жанчын у станаўленні і развіцці руху якая пачынаецца ад публічнай пропаведзі, але паступова абмяжоўваецца пропаведзю ўнутры сям’і і гасціннасцю ў дачыненні да вандроўных прапаведнікаўнастаўнікаў. Нягледзячы на вялікі тэрытарыяльны ахоп руху, сувязь паміж асобнымі рэгіёнамі існуе і ажыццяўляецца вандроўнымі прапаведнікамі, што дазваляе захаваць адзінства вальдызму.
    3 пачатку XIII ст., прыкладна з 1205 г. ("схізма” ламбардцаў і ўльтрамантанаў], праяўляюцца адрозненні ў вальдэнскім руху: адносна дапушчальнасці клятвы, працы і валодання маёмасцю, а таксама ўзброенага супраціўлення ўладам. Максімальнае разыходжанне з "класічным" вальдызмам (дзе ўсё пералічанае было строга забаронена] назіраецца ў XIV ст.
    У XIV ст. у вальдэнскім руху максімальна праявіліся адаптыўныя рысы, адрозныя для кожнага рэгіёну. Ламбардыя застаецца духоўным цэнтрам руху, але з узмацненнем сіньярыяльнай улады ў гарадахкамунах вялікая колькасць вальдэнсаў перамяшчаецца ў цяжкадаступныя горныя раёны Заходніх Альпаў. Там яны атрымліваюць падтрымку мясцовага насельніцтва (пашыраючыся за яго кошт) і апеку феадалаў што дазваляе ім выступаць супраць інквізіцыйнага пераследу са зброяй у руках, адкінуўшы забарону гвалту. Тое самае адбываецца і ў нямецкамоўных рэгіёнах, дзе вальдэнсы выразна адасабляюць сябе ад каталікоў.
    У вольных імперскіх гарадах вальдэнскія абшчыны настолькі набіраюць моц, што іх члены займаюць найвышэйшыя пасады ў гарадскім магістраце. Гэта стала магчымым зза адмовы ад першапачатковай забароны клясціся. Крыніцы ўказваюць на ўзбагачэнне некаторых вальдэнсаў. Умацаванне пазіцый руху вядзе да станаўлення легенды пра паходжанне вальдэнскага вучэння прама ад апосталаў.
    Ва ўсіх вышэйпералічаных рэгіёнах забарона працы захавалася толькі для вальдэнскіх вандроўных прапаведнікаўнастаўнікаў; для простых вернікаў наадварот, праца прымае значэнне выключнай важнасці, настолькі, што яны працуюць нават па нядзелях і па большасці царкоўных свят. Гэтая тэндэнцыя прасочваецца па ўсёй Еўропе, што дазваляе яшчэ раз засведчыць адзінства вальдэнскага руху.
    Заключэнне
    Sf^^) ух вальдэнсаў нараджаецца з самой сутнасці заходнееўрапейскага грамадства канца XII ст., калі розныя яго групы чарговы раз сутыкнуліся з разыходжаннем першапачатковага апостальскага ідэалу з актуальным ладам жыцця каталіцкага духавенства. У сітуацыі адсутнасці на поўдні Францыі буйных ваенных канфліктаў і царкоўных рэформаў (Грыгарыянская рэформа ў свой час прыпыніла хуткае развіццё ерасяў] актыўная частка грамадства захацела спрычыніцца да пазітыўных змен у духоўным жыцці. Вальдэс, заможны жыхар горада Ліёна, шчыры каталік, быў часткай гэтага працэсу. 3 палымянай заўзятасцю ён аддаецца пашырэнню Божага слова, аплачвае пераклад Бібліі на "народную" мову і пачынае яе прапаведаваць. Натхняючыся правобразам каталіцкага "гарадскога святога” Алексія і апосталаў, ён і яго найбліжэйшыя паслядоўнікі выступаюць супраць тых, хто, з іх меркавання, парушае Гасподнія запаветы,  катараў. Фактычная забарона мірской пропаведзі Апостальскім Прастолам выводзіць вальдэнсаў за рамкі Каталіцкай Царквы і ў рэшце рэшт прыводзіць да асуджэння іх як ерэтыкоў. Выключэнне склалі групы "бедных каталікоў” і "бедных ізноў далучаных", якія на самым пачатку XIII ст. пажадалі вярнуцца ва ўлонне Каталіцкай Царквы для легальнай актыўнай супрацькатарскай асветніцкай і прапаведніцкай дзейнасці. 3 цягам часу з пасіянарнай часткі каталіцкага грамадства вальдэнсы ствараюць адасобленую хрысціянскую Царкву, у аснове вучэння якой ляжыць літаральнае разуменне біблейных запаветаў. Паступова рух дзеліцца на дзве непрапарцыйныя групы: адукаванае "святарскае” ядро і шырокае кола вернікаў. Чальцы першай падпарадкоўваліся строгім абмежаванням і займаліся навучаннем і споведдзю прадстаўнікоў другой.