Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Зараджэнне і першапачатковае распаўсюджанне руху адбываецца ў "біскупскім” горадзе Ліёне, у якім з 1173 г. (фактычна дата "павароту" Вальдэса) усёй паўнатой улады валодае архібіскуп. Калі горад апынуўся ў складзе Францыі, вальдэнсаў у ім ужо не было. I ў далейшым усе гарады, у якіх на пачатку свайго існавання сустракаюцца вальдэнсы, з'яўляліся вольнымі/імперскімі гарадамі. У гарадах заходняй часткі Свяшчэннай Рымскай Імперыі праходзілі найбольш маштабныя інквізіцыйныя працэсы над вальдэнсамі да пачатку XV ст. Абсалютная большасць гарадоў, дзе вальдэнсы сустракаліся ў вялікай колькасці, не знаходзіліся пад прамым кантролем цэнтральнай адміністрацыі, а кіравалася біскупамі і гарадскімі ўладамі. Гэта ўсё развітыя гарады з моцнай эканомікай і вялікай колькасцю рамеснікаў і гандляроў, з якіх і паходзілі першыя вальдэнсы. Вальдызм найбольш лёгка пашыраўся ў памежных зонах, транзітных рэгіёнах
170
Заключэнне
са змешаным насельніцтвам і эканамічна развітых гарадах, дзе існавала магчымасць лягчэй пазбегнуць інквізітарскага пераследу.
Ужо з канца XII ст. арыентацыя Вальдэса на пропаведзь абумовіла актыўны характар распаўсюджання вальдэнскага руху. У кожным рэгіёне ён ахопліваў свой пласт грамадства ў залежнасці ад грамадскапалітычнай сітуацыі на месцы.
У вольныя гарады, падначаленыя камунальным уладам або біскупам, вальдэнсы пранікалі найбольш лёгка, атрымліваючы падтрымку заможных купцоў і рамеснікаў. Асабліва хутка іх вучэнне знаходзіла сабе прыхільнікаў сярод ткачоў і гандляроў тканінамі. Гэта тэндэнцыя ярка праявіла сябе ў Фрыбуры, Страсбургу, Берне, Вроцлаве (Свідніцы), а таксама сярод ламбардскай галіны вальдэнсаў, якія нават стваралі асобныя "працоўныя злучэнні” ў гэтай сферы. Вальдэнскія вернікі (а, магчыма, і "настаўнікі”) не цураліся працы, для паляпшэння свайго сацыяльнага статусу яны давалі клятвы і не звярталі ўвагу на негатыўныя маральныя наступствы валодання маёмасцю. Пры неабходнасці для сваёй абароны яны маглі прымяняць супрацьзаконныя метады, такія, як хабар і гвалт. Аднак, у адрозненне ад вальдэнсаў заходнеальпійскіх далінаў, якія карысталіся тымі самымі метадамі, "гарадскія" вальдэнсы былі выкрытыя інквізіцыяй і мясцовымі ўладамі да пачатку XV ст. Поспех карных аперацый супраць іх можа тлумачыцца адноснай нешматлікасцю і лёгкадаступнасцю гарадскога насельніцтва ў параўнанні з "горным”. Акрамя гэтага, асаблівасцю ламбардскай галіны было развіццё ва ўмовах узаемаўплываў з іншымі ерэтычнымі рухамі на фоне палітычнай барацьбы гвельфаў і гібелінаў. У Сілезіі аналагічная барацьба праходзіла паміж польскімі біскупамі і нямецкімі гарадскімі элітамі. Параза апошніх паскорыла і змяншэнне вальдэнскай прысутнасці.
Распаўсюджванне руху на тэрыторыі Лангедока, Дафінэ, Бургундыі і Арагона ў першыя дзесяцігоддзі яго існавання адбывалася ва ўмовах актыўнай публічнай антыкатарскай пропаведзі членаў вальдэнскай абшчыны. Яны не проста не хаваліся, але нават вылучаліся сваім адзеннем і абрэзаным зверху абуткам, карысталіся сваім перакладам Бібліі, аказвалі вернікам урачэбную дапамогу і праводзілі агульныя абеды на манер Святой Вячэры Хрыста. Але існаванне на гэтай тэрыторыі вальдэнсаў было найбольш кароткім: усе вандроўныя прапаведнікі і актыўныя члены руху былі выкрытыя і асуджаныя да сярэдзіны XIV ст., большасць вернікаў адвярнулася ад іх, а іншыя эмігравалі.
3 пачатку XIV ст. на першы план выходзіць цяжкадаступны Заходнеальпійскі рэгіён, дзе вальдэнсы атрымліваюць падтрымку сярод усіх пластоў ад буйных землеўладальнікаў Савоі (якая сама праводзіла асцярожную знешнюю палітыку, накіраваную на падтрыманне незалежнасці) да альпійскіх пастухоў. У сувязі з гэтым на фоне ўзмацнення інквізітарскага вышуку ў XIV ст. найбольшая канцэнтрацыя вальдэнсаў назіраецца менавіта тут, і менавіта ў альпійскіх далінах рух існуе і да нашых дзён.
Заключэнне
171
He ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што вальдэнсы гэтага рэгіёну адмовіліся ад першапачатковых забаронаў клятвы і гвалту.
На тэрыторыі Заходняга Памор'я і сучаснай Чэхіі вальдэнскі рух быў распаўсюджаны амаль выключна сярод нямецкамоўных каланістаў. Яго сацыяльнай апорай, у адрозненне ад вышэйзгаданых вольных гарадоў і гарадоўкамунаў сталі дробныя гандляры і рамеснікі (часцей за ўсё ткачы) і часткова сяляне. Сярод іх назіраецца жорсткі падзел на вандроўных настаўнікаўпрапаведнікаў выключна мужчынаў, і шырокія колы простых вернікаў, якія для выгляду наведвалі каталіцкія храмы, але, тым не менш, рэзка супрацьпастаўлялі сябе, "знаных і выпрабаваных людзей”, "чужым” каталікам. Усе вальдэнсы рэгіёну прынцыпова не давалі клятвы, бо не былі шчыльна інтэграваныя ў мясцовае грамадства і маглі пазбегнуць яе публічнага прынясення, не выклікаючы падазрэнняў. Няма звестак пра высокі ўзровень пісьменства. На поўдні Багеміі, дзе колькасць вальдэнсаў была нават большай, чым на поўдні Францыі, зафіксаваны выпадак прымянення гвалтуда інквізітара.
Верхняй храналагічнай мяжой для існавання вальдэнсаў у Заходняй Еўропе становіцца іх змяшэнне ў інквізітарскай практыцы і часткова масавай свядомасці з ведзьмамі на пачатку XV ст. 3 гэтага часу інквізітарскія працэсы перастаюць разглядаць вальдэнсаў асобна, часта блытаючы іх з ведзьмамі. Нельга сказаць, што вальдэнсы ў гэтым рэгіёне канчаткова знікаюць. Хутчэй мы перастаём атрымліваць дастаткова звестак пра іх, бо матэрыялы інквізітарскіх допытаў больш увагі пачынаюць надаваць ведзьмам. Праз стагоддзе маецца ўжо дастатковая колькасць непасрэдна вальдэнскіх крыніц, але тут вальдэнсы далучаюцца да больш маштабнага рэлігійнага руху пратэстантызму, уліваючыся ў яго.
У Цэнтральнай Еўропе "пераходным" этапам ад чыстага вальдызму да пратэстантызму паслужыў гусіцкі рух. 3 моманту яго распаўсюджання (сярэдзіна XV ст.) крыніцы пачынаюць аб’ядноўваць паняцце "гусіт” і "вальдэнс", пераносячы першае, як больш шырокае, на другое, што не дазваляе праводзіць грунтоўныя даследаванні менавіта вальдызму. Да таго ж гусіцкая ідэалогія змяняе і само вальдэнскае вучэнне, усё больш і больш аддаляючы яго ад першапачатковых ідэй Вальдэса.
Такім чынам, існаванне "чыстага” вальдызму ўкладваецца ў перыяд паміж двума найбольш масавымі еўрапейскімі рэлігійнымі рухамі: катарскім і гусіцкім. Вальдэнсы ўзнікаюць на хвалі першага і часова гінуць у хвалях другога. У заходнеальпійскім рэгіёне пачынаючы з XV ст. вальдэнсы "хаваюцца” за вобразамі ведзьмаў якія захопліваюць усе думкі інквізітараў.
Вызначальныя палажэнні веравучэння вальдэнсаў сфарміраваліся і былі выяўлены яшчэ першымі інквізітарамі ў канцы XII ст. Праз усе рэгіёны прасочваецца адмаўленне асноўных царкоўных палажэнняў, звязаных з чыстцом і ўвогуле клопатам пра замагільнае жыццё: ад выбару месца пахавання да "добрых спраў" на карысць памерлых; таксама адмаўленне ад правядзення асноўных абрадаў каталіцкімі святарамі, замяняючы іх
172
Заключэнне
на сваіх вандроўных "настаўнікаў”. Увогуле па ўсіх рэгіёнах пачынаючы з ХШ ст. вальдэнсы супрацьпастаўляюць сябе Рымскай Царкве ў цэлым і Папу Рымскаму ў прыватнасці.
Паўсюдна супадала арганізацыя ўнутры абшчыны: вандроўныя "настаўнікі” знаходзіліся на ўтрыманні аселых вернікаў, якім яны прапаведавалі, у якіх прымалі споведзь і праводзілі сумесныя вячэры з асвячэннем хлеба. Гэтая традыцыя ўзнікла на сутоках двух памкненняў: літаральнага імітавання жыцця апосталаў у сімвалічнае супрацьстаянне з катарамі, якія адмаўлялі еўхарыстыю.
3 аналізу крыніц вынікае адзіная арганізацыя вальдэнсаў Еўропы. Мелі месца пастаянныя міграцыі вальдэнскага насельніцтва і асабліва прапаведнікаў, якія праходзілі навучанне ў Ламбардыі.
Ва ўсіх рэгіёнах прасочваецца сінхроннае змяншэнне ролі жанчыны і ўзроўню адукаванасці "настаўніка”. На раннім этапе існавалі вальдэнкіпрапаведніцы, якія нават мелі права здзяйсняць еўхарыстыю, а высокаадукаваныя "настаўнікі” цытавалі Гарацыя. Напрыканцы XIV ст. удзел жанчын у жыцці абшчыны канчаткова абмяжоўваецца ўцягненнем у секту мужа і дзяцей і гасцінным прыёмам "настаўнікаў”. Апошнія цытуюць Біблію па памяці і вучаць ёй сваіх вернікаў, умеюць чытаць і пісаць, але малаверагодна, што змаглі б весці дэбаты на ўзроўні каталіцкіх біскупаў. Абшчыны ў розных частках Еўропы праходзяць розныя адрэзкі ў гэтай эвалюцыі. Шлях вальдэнсаў паўднёвай Францыі абрываецца на сярэдзіне, у той час як вальдэнсыкаланісты Польшчы і Чэхіі стартуюць ужо з апошняга этапа.
Усё гэта дазваляе пэўна абвергнуць тэзіс аб існаванні ў адзначаны час розных "вальдызмаў" і сцвярджаць аднароднасць, хоць і з рэгіянальнай спецыфікай, вальдэнскага руху.
Так званы "класічны” вальдызм з яго актыўнай прапаведніцкай пазіцыяй, адмовай ад працы для "настаўнікаў”, маёмасці, клятвы і кровапраліцця сустракаецца ў чыстым выглядзе толькі на сваёй Радзіме на поўдні сучаснай Францыі.
Вальдызм пачаўся з перакладу Бібліі і літаральнага трымання евангельскіх запаветаў. Але жыццё ў грамадстве ва ўмовах інквізіцыйнага пераследу вымагала ад шараговых вернікаў прыстасавання і змякчэння суровых патрабаванняў Апосталаў. У такіх абставінах вальдэнская дактрына страчвае сваю біблійную скіраванасць і пурызм. У дадзеных, запісаных Пятром Цвікерам ад заходнепаморскіх вальдэнсаў, можна нават засведчыць элементы магіі. Усё гэта набліжае вальдэнскае вучэнне XIV ст. да народнай рэлігійнасці.
Народнае хрысціянства праяўляецца не толькі ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці асвечаных у царкве прадметаў. Вальдэнсы розных рэгіёнаў адмаўляюць каталіцкі дагмат пра чысцец і не надта клапоцяцца пра лёс душаў памерлых. Мала дадзеных пра вальдэнскія малітвы і дабрачыннасць, каб забяспечыць сваіх блізкіх лепшай доляй на тым свеце. Разам з тым ім неабходна дапамога святых у гэтым, рэальным жыцці, часта для
Заключэнне
173
ўплыву на падзеі, якія знаходзяцца паза кантролем чалавека, такія, як засуха або хвароба. Макс Вэбер вызначаў спробу такога ўздзеяння на боства з дапамогай сімвалічна рацыяналізаванай магіі як галоўнага элемента народнай рэлігійнасці. Вальдэнскія вернікі розных рэгіёнаў не адмаўляюць катэгарычна існавання святых, але звяртаюцца да сваіх "настаўнікаў" з просьбамі аб тлумачэннях, чаму святыя і Дзева Марыя не вартыя шанавання. Вальдэнскія "настаўнікі” выступаюць як пасярэднікі паміж гэтым і тым светам: яны лечаць накладаннем рук і "ходзяць да Бога” на той свет па кансультацыі, будучы яшчэ жывымі.