Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
"Да славы Бога i яго Каталіцкай Царквы і для выратавання душаў нашых мы заявілі, што будзем належаць да веры каталіцкай, чыстай і непарушнай, праз усё і ад усяго сэрца прызнаваць, што мы знаходзімся пад кіраўніцтвам Рымскага Пантыфіка. Мы адракліся ад свету і ад таго, што мелі, як было прадпісана Богам, і раздалі грошы і маёмасць бедным, і вырашылі самі быць беднымі. Такім чынам, паколькі мы не трывожымся за заўтрашні дзень, то ні золата, ні срэбра, ні штонебудзь такое іншае, акрамя харчу і адзення штодзённага, мы ні ад кога не прымаем23. Мы прынялі рашэнне трымацца евангельскіх парад, як прадпісана, мы аддаёмся малітвам у кананічныя часы сем разоў, прамаўляючы пятнаццаць разоў "Ойча наш”, а ў дадатак "Сімвал веры” і "Змілуйся над намі" і іншыя. 3 іншага боку, паколькі ў большасці сваёй мы з’яўляемся клірыкамі і амаль усе пісьменныя, мы вырашылі старанна змагацца супраць усіх сектаў падману праз тэксты, казанні, навуковыя працы і дыспуты. Аднак дыспуты кіруюцца самымі адукаванымі братамі, якія даказалі адданасць каталіцкай веры і дасведчаны ў Законе Божым, каб заблытаць праціўнікаў каталіцкай і апостальскай веры. Але больш паважаных і дасведчаных у Законе Божым і ў прамовах Святых Айцоў мы прызначылі выкладаць слова Госпада ў нашых школах братам і сябрам, згодна з дазволам і належным шанаваннем прэлатаў. Праз годных і дасведчаных у Святым Пісанні братоў, якія маглі б праз выратавальнае вучэнне выяўляць людскія памылкі і прыцягваць усімі спосабамі да веры і вяртаць у лона Святой Рымскай Царквы. Непарушна захоўваючы цнатлівасць і ўстрымліваючыся ад ежы ў час бесперапыннага посту, мы пастанавілі
23 Алюзія на Мф 10.
І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранОа з Оскі і БернарЬа Прыма... 185
et corpore, a Lugdunensibus [1513C] et nunc et in perpetuum segregates, nisi reconcilientur catholicae unitati. Ecclesiastica sacramenta suscipiemus ab episcopis et sacerdotibus in quorum dioecesibus vel parochiis commorabimur, et eis obedientiam et reverentiam debitam impendemus. Si qui vero saecularium in nostro voluerint consilio permanere, consulimus ut exceptis idoneis ad exhortandum et contra haereticos disputandum, caeteri in domibus religiose et ordinate vivendo permaneant, res suas in justitia et misericordia dispensando, manibus laborando, decimas, primitias, et oblationes Ecclesiae debitas persolvendo.»
Nos igitur habito fratrum nostrorum consilio per apostolica vobis scripta mandamus quatenus, recepto a caeteris fratribus simili juramento, reconcilietis [1513D] eos ecclesiasticae unitati, et denuntietis ipsos vere catholicos ac recte fideles, in praescriptis et alii eos secundum Deum ab omni scandalo et infamia servantes immunes, et in litteris testimonialibus et aliis adminiculis ipsos propter Deum misericorditer adjuvetis.
Datum Laterani, XV Kal. Januarii, pontificates nostri anno undecimo.
згодна з царкоўнымі нормамі, прынятымі для аднаго года, трымаць Вялікі і іншыя пасты. Мы вырашылі насіць набожнае і сціплае адзенне, якое мы прывыклі здабываць, абутак, зверху адкрыты, састаўны і адрозны, як спецыяльны сімвал, каб адкрыта і выразна мы былі пазнаваныя як сэрцам, так і плоццю, і цяпер і пастаянна адрозныя ад Ліёнцаў24, за выключэннем тых, што былі зноў далучаны да каталіцкай еднасці. Мы прымем царкоўныя таінствы ад біскупаў і святароў у тых дыяцэзіях, дзе мы спынімся, і паставімся да іх з належнай паслухмянасцю і павагай. Калі хто сапраўды свецкі захоча застацца ў нашай суполцы, мы раімся між сабой, каб прынятыя былі дасведчаныя ў прапаведаванні і дыспутах супраць ерэтыкоў, астатнія ў сваіх дамах застаюцца жыць набожна і ўпарадкавана, раздаючы сваю маёмасць на дабрачыннасць і міласэрнасць, працуючы рукамі, выплачваючы Царкве дзесяціну, першыя плады і іншыя належныя ахвяраванні".
Дык вось, паколькі мы маем параду братоў нашых, мы перадаём вам апостальскім лістом, каб вы, прымаючы ад астатніх братоў падобную клятву, далучалі іх да царкоўнага адзінства і лічылі іх за сапраўдных каталікоў і непахісных вернікаў. У прадпісаннях і іншых дакументах, іх, паводле волі Бога, ад усіх плётак і спакусаў лічылі вольнымі, і ва ўдакладняльных запісках і іншай падтрымцы ў імя Божае міласэрна дапамагалі.
Напісана ў Латэране, 15 календы студзеня, 11 год нашага пантыфікату [1208 г.]25.
24 Так часам называлі вальдэнсаў як паслядоўнікаў ліёнца Вальдэса.
2S PL 215:1510A1513D.
1X6
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
197. ДУРАНДУ 3 ОСКІI ЯГО БРАТАМ, ЯКІЯ ЎРАЧЫСТА НАЗЫВАЮЦЦА БЕДНЫМІ КАТАЛІКАМІI ЗАСТАЮЦЦА Ў КАТАЛІЦКАЙ ВЕРЫ. Пра тое самае.
Каб ніхто з іншых перавернутых згодна з вашай прапановай не падвяргаўся несправядлівым скаргам, асабліва тыя, якія былі далучаныя да царкоўнага адзінства згодна з формай, якую мы выклалі ў іншых нашых лістах, мы прыводзім яе яшчэ раз у гэтым самым лісце з пазнакамі, каб падмацаваць нашу згоду нашай уладай.
Гаворка пра гэта:
Да славы Бога і яго Каталіцкай Царквы і для выратавання душаў нашых, і так далей, каб ва ўсім было выканана.
Дадзена ў Латэране, і так далей26.
198. ДУРАНДУ 3 ОСКІI ЯГО БРАТАМ, ЯКІЯ ЗАСТАЮЦЦА Ў КАТАЛІЦКАЙ ВЕРЫ. Каб не мелі дачынення да вайны, якая вядзецца супраць хрысціянаў.
Вы прасілі нас, каб тыя, якія застаюцца міранамі, да славы Божай і выратавання душаў сваіх прапанавалі застацца ў вашай суполцы, мы лічым неабходным настояць, каб іх не прымушалі ўвязвацца ў вайну супраць хрысціян або даваць клятвы па свецкіх пытаннях, як быццам бы пад ціскам грамады. Аднак мы дазваляем, каб яны гэта свядома рабілі, калі гэта магчыма без несправядлівасці і скандалу, а асабліва з дазволу свецкіх уладаў.
Дадзена ўЛатэране, 15 календы студзеня, 11 годнашагапантыфікату [1208 г.]27.
17. АРХІБІСКУПУ СВЯТОМУ РЫМСКАЙ ЦАРКВЫ КАРДЫНАЛУ 1 МІЛАНСКАМУ КАПІТУЛУ. Аб справе Дуранда з Оскі і яго паплечнікаў.
3 твайго ліста, брат архібіскуп, мы атрымалі па змесце, што, калі ўлюбёны сын Дуранд з Оскі і некаторыя іншыя яго паплечнікі, якія называюцца беднымі католікамі, прыходзілі да цябе з нашымі лістамі, ты іх прыняў як належыць ласкава, і тое, што мы даверылі твайму братэрскаму клопату, імкнуўся для іх споўніць, і што ты далучыў [іх] да царкоўнага адзінства, некаторых з самога брацтва28, тых самых, хто застаецца ў Італіі, паводле формы, якой той самы Дуранд быў далучаны ў нашай прысутнасці. Той жа Дуранд і гэтыя яго паплечнікі паведамлялі нам праз лісты, што ты гаворыш далучаным да Царквы братам таго самага [Дуранда], што каля 100 іншых таксама хацелі б быць далучанымі, калі б не нейкі луг, які калісьці ім ахвяравала абшчына Мілана, на якім іх школа пабудавана, якую твой светлай памяці папярэднік разбурыў, і дзе яны прывыклі збірацца, а таксама дзе браты падбадзёрвалі адзін аднаго і сяброў, між тым [яны] зза адлучэння былі кінуты ў турму і зараз ізноў [гэтая Царква] узнімаецца, каб ты сам захацеў бы дараваць, каб яны мелі магчымасць вольна збірацца для ўзаемнага падбадзёрвання братоў і сяброў. Адтуль яны нас прыніжана малілі, каб мы вышэйадзначаны луг ізноў зрабілі падараваннем, каб выкладанне Слова Божага ізноў стала звычайным. Хоць
26 PL215:1514A1514B.
27 PL215:1514B1514C.
28 Антё Шруп мяркуе (праўда, неаргументавана), што само выкарыстанне ў лацінскім тэксце тэрміну "брацтва”, а не "ордэн” ці "абшчына", намякае на прыналежнасць паслядоўнікаў Дуранда да мяшчан і гандляроў. Antje Schrupp, "Waldensi,” in Heretycy: Panorama dziejdw mysli kacerskiej i ruchu dysydenckiego w chrzescijanstwie (Gdynia: Uraeus, 1997), pp. 189198,139.
І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 1X7
яны павінны быць далучаны да царкоўнага адзінства не зза часовых спраў, а зза вечнага пакарання, бо ніхто не здольны пазбегнуць труны, адпаведна, імкненне такога роду мы не прымаем з ухвалай, таму іх далучэнне не павінна такім чынам залежаць ад дадатковых умоў. Таму на ваш розум мы перадаем апостальскім лістом: у тым разе, калі яны захочуць, каб іх жыццё было далучана да погляду Бога і Царквы, то іх па той форме, па якой стаў ізноў далучаным у нашай прысутнасці вышэйадзначаны Дуранд, і якую табе, брат архібіскуп, мы апісвалі ў іншых лістах, вы задавольце з належнай мяккасцю іх вяртанне ў лона Царквы, і калі толькі вы ўбачыце згодна з дадзенай вам Богам разважлівасцю, што гэта спрыяе як павазе да Царквы, так і іх выратаванню, паколькі вышэйзгаданае поле або іншае вартае месца, дзе яны могуць збірацца для падбадзёрвання свайго і сяброў сваіх у боязі Божай, то вы таксама пагаджайцеся без вялікіх спрэчак, бо інакш яны павінны будуць мець стасункі з вычварэнцамі [ерэтыкамі], а не з перавернутымі [у каталіцкую веру].
Напісана ў Датэране, 3 ноны красавіка, у 12 год нашага пантыфікату [1209 г.]29.
67. АРХІБІСКУПУ НАРБОНСКАМУ I ЯГО ПАДНАЧАЛЕНЫМ. Пра тое ж самае.
Калі, як вы і два братыцыстэрцыянцы паведамілі нам, Дуранд з Оскі са сваімі паслядоўнікамі перайшоў да нявер’я або збіраецца падмануць Рымскую Царкву, ці ўхіляцца ад кананічнай дысцыпліны, то іх будзе датычыцца тое, што наконт гэтага сказана ў Пісанні: "бязбожнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім” (Сал 11:6), бо мы цалкам праінфармаваныя пра падступнасць Сатаны. Калі ж ён сапраўды асцярожна трымаецца якойнебудзь з былых прымхаў каб лягчэй можна было спаймаць лісак, якія хочуць знішчыць вырашчаны вінаграднік Гасподні30, то разважліва будзе пачакаць некаторы час, пакуль можна будзе распазнаць дрэва па пладах, і калі дзейнічае не з крыніцы ісціны ад чыстага сэрца, добрага сумлення і веры не падманнай, як сказаў Апостал Павел: "як што я хітры, дык хітрасьцю браў вас” (2 Кар 12:16), называючы разважлівасць падманам, які ён моцна імкнуўся схаваць, як душы, уведзеныя ў зман д'ябальскім падманам, ён вяртаў у многіх месцах і многімі спосабамі да Таго, Хто шлях, ісціна і жыццё, калі і сам зрабіў выгляд, што ідзе далей, калі паказаўся двум сваім вучням у чужаземнай вопратцы. Але калі раптам ён не адвернецца зусім ад ранейшых звычаяў пакідаючы сабе штонебудзь з таго, каб, захоўваючы сціпласць, як быццам бы пахавае з гонарам старыя правілы, то яго нельга цалкам выкрыць, пакуль, як мы сказалі раней, ён не адхіліцца ад крыніцы ісціны. Бо розніца ў звычаях, асабліва ў вопратцы, не выклікае вычварнасці ў Святой Царкве, як дапамагае дзясніцы Жаніха апранутая разнастайна каралева, як быццам бы абнесеная сценамі. Але мы не кажам, што такім чынам ухваляем зайздрасць, але што мы павінны трымацца прыкладу Таго, Хто стаў слабым для слабага, больш за тое, Хто стаў усім для ўсіх, каб усе маглі выйграць, Хто хацеў усіх людзей выратаваць і прывесці да спазнання ісціны. Ці варта такім чынам, найулюбёнейшыя браты, абвінавачваць урача, які радуе чымнебудзь менш здаровым хворага, які чагонебудзь моцна прагне? He, таму што тое, што трошкі шкодзіць аднаму, часам, аднак, іншаму можа быць вельмі карысным, як і корцы не проста так дазваляецца на пэўны час трымацца, абараняючы ранку пакуль яна пад ім лепш не зацягнецца, і новыя пазногці, адрастаючы, не выдаляюць цалкам