Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Напісана ў Сеньі, календы жніўня, 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]53.
І.ііі ДуранЬ з Оскі. Кніга супраць ерасяў
“Кніга супраць ерасяў" (Liber Antiheresis)54 была напісаная Дурандам з Оскі, верагодна, у 1180х гг. (адрэдагаваная каля 1207 г.55) і накіраваная супраць катараў у абарону каталіцтва. Пабудавана яна па прынцыпе публічных дыспутаў,
52 PL 216:647D650A.
53 PL216:667D668D.
54 KurtVictor Selge, Die ersten Waldenser, vol. 2. Der Liber antiheresis des Durandus von Osca (Berlin: de Gruyter, 1967), 36.
55 Monique Zerner, "Au temps de 1’appel aux armes centre les heretiques: du Contra Henricum du moine Guillaume aux Contra hereticos" in Inventer I'heresie ? Discours polemiques et pouvoirs avant /’inquisition (Nice: Centre d’Etudes Medievales, Faculte des Lettres, Art et Sciences Humaines, Universite de Nice SophiaAntipolis, 1998), pp. 119156,138.
198
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
якія тады шырока праводзіліся на поўдні Францыі паміж катарамі, каталікамі і вальдэнсамі (у розных варыяцыях). Вядома, што Дуранд быў і сам актыўным удзельнікам такіх дыспутаў.
Гэта кніга адна з першых крыніц па гісторыі вальдэнскага руху (якая ўтрымлівае таксама і вышэйназваную Споведзь веры Вальдэса), напісаных менавіта яго ўдзельнікамі, а не іх апанентамі. Люсі Босварт называе працы Дуранда "аднымі з найбольш важных палемічных твораў усяго Сярэднявечча”56.
3 пралога
Але не цалкам закінуўшы сваіх людзей... сын усеагульнага бацькі... падобна да таго, як на пачатку сваіх пропаведзей [абраў] непісьменных рыбакоў, [як мог не абраць] цябе, спадар Вальдэс (domine Valdesi), які абраў апостальскую беднасць (aporsimate) і як цябе, так і тваіх абшчыннікаў (comites], паколькі не маглі атрымаць паўнамоцтвы (inposti), і як [Хрыстос] мог адвергнуць (renitatur), прыводзячы ў доказ памылкі57.
3 главы 5: пра Яна Хрысціцеля
Няма нікога, хто б прызнаваў, што Ян Хрысціцель асуджаны: аднак кажуць, што ён сумняваўся, калі дасылаў двух сваіх вучняў да Яго, кажучы: "ці Той Ты, Які павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?” (Мф 11:3) Супраць гэтай заразы мы старанна працуем.
3 главы 14: пра хрышчэнне
Хрышчэнне ж дзяцей сярод вернікаў уважаецца за цноту таінства і неабходную ўмову імшы (responsionem offerencium).
3 главы 15: пра ахвярапрынашэнне
Каго хрысціць п’яны, забойца, распуснік, хрысціць Ісус Хрыстос. Як? Бо не іменем сваім, а іменем Айца, Сына і Святога Духа хрысціць, як вучыў Хрыстос.
Благія біскупы не прычыняюць шкоды ні пры хрышчэнні немаўлят, ні пры асвячэнні царквы, ні пры еўхарыстыі, бо не ад чалавека святасць прымаюць, а ад Бога.
3 главы 25: пра буЬучую абплату
Мы сказалі, што мы, усе як адзін, верым, што ў залежнасці ад таго, хто ў якім целе жыве, [яго і] атрымае ў апошні дзень.
3 главы 26: пра працу
Калі б Бог хацеў, каб Апостал меў зямную працу і імкнуўся да назапашвання маёмасці, а не быў падобны да птушкі ў нябёсах ці лілей на полі, ён бы не стаў прапаведаваць ім ні першага, ні апошняга. Бо паколькі ён не быў уцягнуты ні ў якія зямныя справы, то мог свабодна прапаведаваць; каб пропаведзі, заахвочванню і будучаму выратаванню [апосталы] цалкам сябе прысвяцілі, не абцяжарваючы свае думкі зямным, іх ад зямной працы цалкам аддзяліў. На якую ж працу хацеў яго паслаць, паглыбіўся ў тым Евангеллі, калі свайму вучню кажа: "жніва многа, ды работнікаў мала; дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў
56 Bosworth, Perceptions of the Origins and Causes of Heresy, 26.
57 3за пропускаўутэксце пераклад прыблізны.
І.ііі ДуранЬ з Оскі. Кніга супраць ерасяў
199
на жніво Сваё.” (Мф 9:3738], Але, моцна гэтаму пярэчачы, кажа іншы: Гэта было сказана менавіта Апосталам, але вы ж ніяк не з’яўляецеся апосталамі, слухайце, што Павел сказаў: "калі хто ня хоча працаваць, той і ня еш"! (2 Фес 3:10], сказаў фесаланікійцам. Пры гэтым, як мы ведаем, сам Апостал шмат разоў пацвердзіў, што сам працаваў. Да гэтага мы кажам... што на самой справе папярэдняе пасланне адрасавана тым, хто мае зямлю, а не прапаведнікам і не тым, хто адмовіўся ад сваёй гаспадаркі.
Каб прага да багацця не перашкаджала нашым думкам, пропаведзям і малітвам, паводле міласці, падараванай нам міласцю Божай, мы паабяцалі цалкам прысвяціць сябе і аддаць у распараджэнне Богу, каб працаўнікам, а менавіта прапаведнікам, пасланым на жніво, гэта значыць у народ, мы пастанавілі заклікаць [звяртацца да Бога]. Звяртаючыся да часоў першаснай Царквы, калі, як мы чулі, Гасподзь навучаў працы 7058 вучняў. Сказана ж...
Бо мы дастаткова казалі пра зямную працу ў тым, што датычыцца ерэтыкоў, звяртаючыся да каталікоў, мы карыстаемся навуковымі выказваннямі. Таму што некаторыя з каталікоў пра зямныя рэчы, калі сказаць папраўдзе, будучы сялянамі, нам пярэчачы, рабілі выснову: "калі хто ня хоча працаваць, той і ня еш!" Такім чынам, калі яны папраўдзе маюць на ўвазе, што есці не павінны тыя, хто фізічна не працуе, тады і царкоўных прэлатаў, якія мала альбо ўвогуле не працуюць, і саміх апосталаў асудзілі, якія таксама фізічна зусім не працавалі. Таму было б лепш, каб духоўны лад жыцця таксама быў прыняты. Таму павінна быць прынята да ведама наступнае: калі хто не хоча працаваць, гэта значыць, калі хто адмаўляецца ад Божай справы, то хай не есць, гэта значыць Цела Хрыстова не ўжывае для свайго судовага апраўдання ці асуджэння. Таксама пярэчаць, што Гасподзь у Эдэме сказаў пасля выгнання: "У поце твару твайго будзеш есьці хлеб" [БыцЗ:19]. Але ён гэта сказаў у выглядзе пракляцця, а не таго, чаго варта трымацца, у накладанне пакарання за іх правіну. Мы верым, што ад гэтага пракляцця Апостал вызвалены. Таксама так у таго, хто спявае псалмы: "Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!” (Пс 127(128]:2]. Але што можа быць больш недарэчным, чым іх падман, мы пісьмова дадалі. He толькі таму, хто мае розум, відавочна, што папярэдні радок дададзены, каб з намі паспрачацца. He толькі сказаў той, хто спявае псалмы "Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх”, але і ты, хто есць ад працы рук тваіх, дабраславёны. I не пра фізічнае казаў, а пра духоўнае. Дабраслаўлёныя не толькі ўсе тыя, хто здабывае сабе ежу фізічна сваімі рукамі, але і дактары, хто не фізічна, а маральна працу спасцігае. 1 не дзіва, што нас гэтым папракаючы, яны ўзнімаюць крык, як вашы папярэднікі папракалі Блажэннага Іераніма, і таксама многае іншае мы чуем. 1 адказаў на гэта сам Іеранім, які ва ўступе да Ёва згодна з грэчаскім удакладненнем так сказаў... Hi ў Старым, ні ў Новым Запавеце няма таго, каб Бог асудзіў кагонебудзь за тое, што фізічна не працаваў. Няхай маўчаць тыя, хто аддае перавагу зямной працы перад духоўнай, і імкнуцца мець працу, якая не можа прапасці і якая будзе ўзнагароджаная ў будучыні, бо зямны саступіць духоўным працаўнікам дарогу, якая вядзе ў царства нябеснае. Што можа быць для нас важнейшым за таго, хто жыве ў дасканалай Тройцы і валадарыць на векі вечныя. Амінь.
58 Лічба "70" у царкоўных тэкстах невыпадковая. Акрамя 70і мудрацоў, якія перакладалі Стары Запавет, былі яшчэ 70 ерэтычных сектаў пералічаных у самай знакамітай энцыклапедыі таго часу Ісідора Севільскага, на якога арыентаваліся наступныя аўтары.
200
I. Першыя Ьакуменгпы па гісторыі вальЬэнсаў
3 главы 27: пра наканаванне
Вось чулі вы, што ўсіх [Бог] заклікаў і ўсіх хоча да пакаяння скіраваць. Але калі б хтонебудзь быў прадвызначаны, як сцвярджаюць некаторыя, а не Бог усіх заклікаў, і не хацеў бы, каб усе да пакаяння звярнуліся, у адваротным выпадку воля Яго, калі б яна такой была, была б супраць яго прапановы... Калі б такія дробязі выявіліся ў манастыры тых, хто кажа, што Бог так прадвызначыў усім да аднаго, што [ніхто] ніякім чынам не зможа выратавацца, ніякую добрую справу ажыццявіць, акрамя тых, каму было наканавана ад пачатку свету. Калі зробіцца так, як яны сцвярджаюць, то Бог не адмяніў бы таго, што наканаваў, і загадаў бы, каб апосталы прапаведавалі гэта агулам усім людзям.
Але моцна аспрэчваюць і кажуць ерэтыкі: Бог ведае ўсё і да таго, як штонебудзь стварыў у сусвеце, ведаў, што будзе ў будучыні; і калі ўсё ведаў то, такім чынам, ведаў, каму належыць выратавацца, а каму належыць быць асуджаным: і ў гэтым прадвызначэнне. Мы ж сапраўды кажам, што ў гэтым у нас няма сумневу. Мы не пярэчым, што Ён усё ведае, і мы ніяк не аспрэчваем веды Бога. Бо сапраўды, хто можна быць настолькі вар'ятам, што не верыць, што Бог усё ведаў яшчэ да часу? Але, хоць ён і ведае, але не варта верыць, што благім будзе вынесены судом асуджальны вырак і яны выратавацца не змогуць, нават калі б яны вярнуліся з крывой сцежкі і панеслі пакаранне; ні што добрыя [прадвызначаныя] да выратавання і не могуць быць асуджаныя, нават калі б яны пакінулі прамую дарогу і ўблыталіся ў ганебныя ўчынкі. Але на самой справе калі б хто быў прадвызначаны да жыцця і запісаны ў кнігу жыцця, мы разумеем, што ў памяці Бога тыя, хто заганнасць пакідае, і да служэння Богу ўсім сэрцам аддаецца. Калі ж хто дабро пакідае і аддаецца благім справам, тады, без сумневу, з кнігі жыцця выдаляецца. Пра гэта сведчыць сам Гасподзь, які кажа праз прарока: ... [далей ідуць у вольным пераказе цытаты з Іез 33:1416; 18:2124] Такім чынам, выратаванне або асуджэнне ў справах, а не ў прадвызначэнні лёсу. Бо сапраўды часцей за заслугі чалавека прыходзяць і дабро, і зло, і нават Бог адмяняе абяцанні свае, як Госпадам засведчана, які праз прарока Ерамію сказаў... (Іер 18:810). 3 гэтых доказаў і шматлікіх іншых належыць зразумець, што любога будуць судзіць не паводле прадвызначэння, а за [ягоныя] справы.
3 главы 28: пра cmamyc Царквы
Сучасныя ерэтыкі, якія падманваюць д'ябальскімі хітрыкамі, хоць яны ніякім чынам не маюць дачынення да боскай улады, робяць выснову ў выглядзе папрокаў кажучы: нам ясна, якой будзе ваша новая дактрына, мы ж трымаемся нашай спрадвечнай, якую прымалі нашы папярэднікі, а не новай. Але гэтае іх меркаванне абвергнутае нашымі разважаннямі ў славу Божую.
3 дапамогай любові Хрыстовай, найдаражэйшыя браты, ацэнена хітрасць Д'ябла, паколькі сілаў хапае, і [каб] іх пярэчанні цалкам стрымаць, і каб лягчэй іх глупоты распазнаваліся, хто такое кажа ў тлумачэнне іх пазіцыі. Кажуць так: не падабаецца нам ваш статут (religio) тым, што ён новы і дрэнны той час, калі ён быў распачаты. Мы ж кажам: гэта нішто і дробязь, і нам відавочна, што вы клапоціцеся адно толькі каб абапірацца на Пісанне, і што наша новая дарога яна ж ваша старая, і вы сцвярджаеце, што найдаўжэй трымаецеся апостальскага вучэння. Але мы не дзівімся, што вы называеце новым шляхам той шлях, які, як мы чулі, называлі новым вашы папярэднікі. Аднак у Дзеях Апосталаў можна прачытаць, што калі Павел прапаведаваў афінянам, яны казалі... (Дзн 17:1820). Але мы