• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Аднак, як сыны Царквы, мы абвяргаем вінаватых у кровапраліцці, набожна заступаючыся [за іх], бо напісана: Царква абвяргае вінаватых у кровапраліцці. 3 іншага боку, як бы для ўхілення ад парушэння клятвы ні было патрэбна пазбягаць клятвы, аднак тых, хто клянецца пасля абмеркавання з прычыны неабходнасці праўдзіва і справядліва, мы не абвінавачваем, і верым, што яны зза гэтага не будуць асуджаныя. Ва ўсіх жа біскупствах, дыяцэзіях ці парафіях, у якіх мы ёсць і будзем, мы меркавалі пасціцца паводле закона і звычаю прэлатаў і каталіцкіх артадаксальных мужоў тых правінцый, як у начныя імшы, так і ў Сухія Дні і ў Вялікі Пост. Нават даступна кажа Хрыстос: належыць заўсёды маліцца, а не згасаць (Лк 18) і Апостал: Без затрымкі маліцеся (I Фес 5), аднак некаторыя з нас за 24 змены паміж днём і ноччу, іншыя 15, іншыя 12, хто ж менш, 7 на кожнага чалавека згодна з яго рангам моляцца. I хоць звычай наш галоўным чынам такі, які вядомы іншым, і ўсе, хто здольны да гэтага, падбадзёрвае, аднак часам здараецца, што мы працуем сваімі рукамі, [але] толькі тады, калі прымаем рашэнне не за плату. Калі хто нам давяраецца, што здзейсніў праз штонебудзь камунебудзь якуюнебудзь шкоду, неабходна, калі зможа і захоча намі суцешыцца, каб сам і не іншыя кампенсаваў. Бо мы добрасумленна сплачваем дзесяціны, і пяршыны, і ахвяраванні, і іншае паводле звычаю тых месцаў у якіх мы жылі б, у дыяцэзіях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні прэлату і іншым клірыкам: што ўсім вернікамхрысціянам дзейсна раім".
    І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 195
    Аднак у пісьмовых палажэннях, як мы ад іншых атрымалі, было аб'яўлена памылкова, што быццам бы толькі Богу трэба павінавацца, а калі чалавеку, то толькі справядліваму, які мае ў сабе Бога, а таксама дазваляць якомунебудзь міраніну, у тым ліку пісьменнаму, без дазволу прапаведаваць, і харошаму міраніну мець уладу для здзяйснення еўхарыстыі, дрэнны ніякім чынам не можа быць святаром, і яго малітвы і імшы ні жывым, ні мёртвым не дапамогуць, а таксама Рымская Царква ніякім чынам не Царква Божая, і таксама яны казалі, што ўстаноўлена, што клятвы паводле якоганебудзь артыкула, зробленая паводле ўзору Царквы,  смяротны грэх, самі аднак апраўдваюць сваю бязвіннасць на падставе вышэйзапісанай споведзі, у якой закрануты адзначаныя палажэнні, некаторыя прыпісваюць, што яны дадаюць, навучаючы таму, што, відавочна, жанчынам дазволена ў царкве выкладаць Евангеллі, а таксама індульгенцыі, што выдаюцца Найвышэйшым Пантыфікам ці іншымі біскупамі, не дапамагаюць, і што яны прызнаюць, што справядлівы міранін можа сам сябе вызваліць. I далей акрамя гэтага яны кажуць, што некаторыя святары ўводзяць у спакусу дурным прыкладам, асуджаючы іх па многіх пытаннях, мы рэзка выкрываем іх, у сілу таго паслушэнства, якое яны аказалі нам, больш строга загадваючы ім, што яны і самі абяцалі выконваць пры такім жа паслушэнстве, каб клірыкі мелі ўсю, якую належыць, павагу і гонар, [клірыкі] перапынялі б цалкам ганьбу ці зласлоўе на іх [перавернутых братоў], абвінавачваючы іх у тым, што яны ўсе без разбору саманадзейна прэтэндуюць на права пропаведзі, а не толькі тыя, хто быў выпрабаваны кіраўнікамі48. Выпрабаваўшы іх у разумнай і выратавальнай дактрыне Царквы, [клірыкі] даравалі ім дазвол падбадзёрваць, што яны і робяць у дамоўленыя часы і пад наглядам, і гэта наконт абатаў і імшаў; і хоць далі зарок устрымання, хай надалей пазбягаюць падазрэння ў сужыцці з жанчынамі; хто гэта і іншае паклянецца выконваць, абавязаныя выказваць нам адданае і належнае паслушэнства.
    Такім чынам мы, параіўшыся з братамі нашымі, перадаём вам апостальскім пісьмом, каб вы, як толькі прымеце ад астатніх братоў такую ж клятву, ізноў далучылі іх да царкоўнага адзінства і аб'явілі іх сапраўднымі католікамі і добрымі вернікамі, у прадпісаннях і іншым лічачы іх паводле волі Бога не датычнымі да ўсіх спакусаў і ганьбы, дапамагайце ім у імя Божае міласэрна ў пацвярджальных паперах і іншым.
    Напісана ў Латэране, 18 календы ліпеня, 13 год нашага пантыфікату [1210 г.]49.
    137.	БЕРНАРДУ ПРЫМУ I ЯГО БРАТАМ.
    Апісваецца форма рэлігіі, якой трымаюцца50.
    Каб у далейшым немагчыма было сказіць ваш намер, як калісьці мы старанна выпрабавалі вашу веру, так і зараз разважліва паклапаціліся аб даследаванні вашага павароту, і ў абодвух апостальскіх лістах зрабілі відавочным, каб вы гэтаму мелі пацвярджэнне. План жа вашага павароту такі: "У імя Айца, і Сына, і Святога Духа, і найсвяцейшай заўсёды беззаганнай Дзевы Марыі, да пабудовы ўсеагульнай святой Божай Царквы, і да выратавання душаў нашых і ўсіх, да вушэй каго дойдзе. Мы пастанавілі веру каталіцкую праз усё і ва ўсім беззаганную і некранутую, як
    48 Тэрмін "кіраўнік" з'яўляецца прамым перакладам лацінскага "rector”, якое ў наш час набыло новае значэнне.
    49 PL216:289B293A.
    50 Гл. ліст 82 датычна Дуранда з Оскі, і ліст 146.
    196
    I. Першыя Ьакцменты па гісторыі вальЬэнсаў
    мы надзейна сэрцам верым, дакладна так, як апісана ў лістах нашага выпрабавання, вуснамі цвёрда спавядаць, і перадаваць, і прапаведаваць, і паабяцалі да апошняга ўздыху і апошняй кроплі крыві супраць сектаў ерэтыкоў мужна змагацца, знаходзячыся пад кіраўніцтвам і камандаваннем адзінага і сапраўднага правіцеля Госпада нашага Ісуса Хрыста, а таксама самага дабрадзейнага яго вікарыя Папы Інакенція і пераемнікаў яго, заўсёды застаемся як целам, так і духам у яднанні са святой Рымскай, а таксама ўсеагульнай Царквой, якая святая, і каталіцкая, і апостальская, і прызнаём, што паза ёй ніхто не будзе выратаваны, заўсёды і ўсюды вызнаём і прапаведуем. Але паколькі "бязь дзеяў мёртвая" (Іак 2:26], мы адракліся ад свету і ад таго, што мелі, як было прадпісана Богам, і раздалі грошы і маёмасць бедным, і вырашылі самі быць беднымі, такім чынам, паколькі мы не трывожымся за заўтрашні дзень, то ні золата, ні срэбра, ні штонебудзь такое іншае, акрамя харчу і адзення штодзённага, мы ні ад каго не прымаем51. Мы прынялі рашэнне трымацца евангельскіх парад, як прадпісана. I хоць абавязак наш пераважна ў тым, каб усе вучылі Пісанне і ўсё належнае, і ўсе здольныя прапаведуюць, аднак часам здараецца, што мы працуем сваімі рукамі, [але] толькі тады, калі прымаем рашэнне не за плату. Бо, з іншага боку, паколькі ў большасці сваёй мы з’яўляемся клірыкамі і амаль усе пісьменныя, мы вырашылі старанна змагацца супраць усіх сектаў падманаў праз тэксты, казанні, навуковыя працы і дыспуты, аднак дыспуты кіруюцца самымі адукаванымі братамі, якія даказалі адданасць каталіцкай веры і дасведчаны ў Законе Божым, каб праціўнікі каталіцкай і апостальскай веры спазнавалі ісціну і вызваліліся з пасткі д’ябальскіх памылак, у якія былі запалоненыя. 3 ісцінным дазволам і належным шанаваннем прэлатаў праз годных і дасведчаных у Святым Пісанні братоў, якія маглі б праз здаровую дактрыну выяўляць людскія памылкі і прыцягваць усімі спосабамі да веры, і пастараемся вярнуць у лона найсвяцейшай Рымскай Царквы. Нават даступна кажа Хрыстос: належыць заўсёды маліцца, а не згасаць (Лк 18] і Апостал: Без затрымкі маліцеся (I Фес 5], аднак некаторыя з нас за 24 змены паміж днём і ноччу, іншыя 15, іншыя 12, хто ж менш, 7 на кожнага чалавека згодна з яго рангам моляцца. Захоўваючы непарушна пастаяннае ўстрыманне і нявіннасць і цнатлівасць, пазбягаючы падазрэнняў у сужыцці з жанчынамі, каб ніхто з нашых не набліжаўся адзін да аднаго, у тым ліку і для размовы, акрамя як пры належных сведках і надзейных асобах, якія глядзяць і слухаюць. Ніколі браты і сёстры ў адным доме не рыхтуюцца спаць, ніколі за адзін стол не сядаюць. Мы прымем царкоўныя таінствы ад біскупаў і святароў у тых дыяцэзіях, дзе мы спынімся, і выкажам ім належную паслухмянасць і павагу. Але больш паважаных і дасведчаных у Законе Божым і ў прамовах Святых Айцоў мы прызначылі выкладаць слова Госпада, па дамоўленасці і ўзгадненні з прэлатамі Царквы, братам і сёстрам, клірыкам і міранам, каб вучыліся неабходнаму для перавароту ерэтыкоў. Ва ўсіх жа біскупствах, дыяцэзіях ці епархіях, у якіх мы ёсць і будзем, мы меркавалі пасціцца паводле закона і звычаю прэлатаў і каталіцкіх артадаксальных мужоў іншых правінцый, як у начныя імшы, так і ў Сухія Дні і Вялікі Пост. Тое ж таксама заўсёды будзе за сталом для збору ў доме, дзе мы будзем жыць і з якога выходзім у колькасці васьмі. Таксама дадзена бласлаўленне для пашырэння міласці трымацца бесперапынна маўчання, акрамя як для выпраўлення чытача або тлумачэння лекцыі. Калі ж хто са свецкіх нам давяраецца, што здзейсніў праз штонебудзь камунебудзь якуюнебудзь шкоду, неабходна, калі зможа і захоча
    51 Алюзія на Мф 10.
    І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прьіма... 197
    намі суцешыцца, каб сам і не іншыя кампенсаваў. Бо мы добрасумленна сплачваем дзесяціны, і пяршыны, і ахвяраванні, і іншае паводле звычаю месцаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні прэлату і іншым клірыкам, у дыяцэзіях ці парафіях, у якіх мы жылі б: што ўсім вернікамхрысціянам дзейсна раім. Мы вырашылі насіць набожнае і сціплае адзенне, якое мы прывыклі здабываць праз малітву, карыстаючыся ў далейшым агульнапрынятым абуткам, па парадзе і загадах найвышэйшага пантыфіка, для падаўлення абурэння, якое выказвалася супраць нас з прычыны зверху адкрытага абутку, які раней мы мелі звычай выкарыстоўваць". Такім чынам вы трымайцеся вышэйзапісанага плана павароту ад чыстага сэрца, і шчырага сумлення, і веры непрытворнай так, каб вы надавалі ўдзячную пакорнасць Богу і карысны прыклад людзям.
    Напісана ў Сеньі, 10 календы жніўня, 15 год нашага пантфікату [1212 г.]52.
    146.	БІСКУПУ КРЭМОНЫ. Пра справу Бернарда Прыма і паплечнікаў.
    Калі сляпыя і кульгавыя, а таксама нямоглыя не толькі павінны быць запрошаны ўвайсці на вяселле сыноў найвышэйшага Айца, але нават прымушаныя [прыйсці], то тым больш пажаданы тыя, хто на яго [вяселле] спяшаецца сам па сабе, ніяк не павінны быць адштурхнуты ад яго [вяселля]. Прынамсі так мы думалі, калі Бернард Прым і паслядоўнікі яго, якія былі аганьбаваны грахом ерасі, калісьці звярнуліся па настаўленне да найсвяцейшай Рымскай Царквы, і паабяцалі, што яны будуць гатовы пакорліва і з глыбокай пашанай прыняць нашы выпраўленні вучэння, і мы старанна выпрабавалі іх веру, а таксама нарэшце пранікнёна даследавалі іх план; адпаведна і вы павінны разважліва арганізаваць так, як мы лічым неабходным наконт іх арганізаваць, у абодвух апостальскіх лістах зрабілі відавочным, і каб яны былі пэўныя, каб ніхто не данасіў без прычыны на тых, хто знаходзіцца пад абаронай Святога Пятра і нашых падначаленых, і якія ў веры каталіцкай і набожнасці апостальскай застаюцца. Паколькі галава і часткі цела павінны адпавядаць адна адной, нагадваем твайму брацтву і больш старанна падштурхоўваем, праз апостальскі ліст табе перадаём, паколькі ты больш ахвотна прымаеш рэкамендаваных, выкажы параду, дапамогу і міласць паводле вышэйадзначанай формы тым, хто накіроўваецца ў храм Гасподні з мірам, як мужам надзейным і ісцінным каталікам.