Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
36 Каталіцкія малітвы.
І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 191
каб такая дысцыпліна і знешні выгляд пасавалі да разумнай дактрыны і царкоўнай годнасці.
Напісана ў Латэране, 8 календы чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]37.
90. БІСКУПУ МАРСЭЛЬСКАМУ Аб справе Дуранда з Оскі і яго паплечнікаў.
Калі улюбёны сын Дуранд з Оскі (Durandus de Osca, акаліт)38, і яго паплечнікі з секты Вальдэнсаў былі намі ізноў далучаны да царкоўнага адзінства, брацтву твайму мы перадаем апостальскім пісьмом, што, паколькі мы дапусцілі іх у каталіцкую паству і прыязна [да іх] настроены зза ліста, у якім яны парвалі з былым ладам жыцця, то ты не дазваляй, каб яны кімнебудзь выпадкова былі патрывожаны, наадварот, лічы, што ад усіх плётак і спакусаў яны вольныя, і міласэрна падтрымлівай у імя Божае як удакладняльнымі запіскамі, так і ў іншай дапамозе.
Напісана ў Латэране, 3 календы чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]. Такім жа чынам было напісана біскупу Барселоны.
Такім жа чынам было напісана біскупу Оскі39.
92. НАЙЯСНЕЙШАМУ КАРАЛЮ АРАГОНСКАМУ Пра тое самае.
Каб ты рабіў шчаслівымі тых, па чыёй міласці ты атрымаў кіраванне каралеўствам, табе належыць клапаціцца пра ціхмяных і набожных, і выпраўляць адступніцтва вінаватых. Таму мы просім і ўгаворваем Вашу Каралеўскую Міласць, каб бедныя каталікі і іх госці, якія застаюцца ў каталіцкай веры і набожнай дзейнасці, кабты недапускаў, каб яны былі абцяжараныя якімнебудзь прыгнётам ці несправядлівымі прысудамі з боку твайго суддзі.
Напісана ў Латэране, 5 календы чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]40.
93. АРХІБІСКУПУ НАРБОНСКАМУ I БІСКУПУ УТЫКІ ПАПСКАГА ПРАСТОЛУ ПАСЛАМ. Пра тое ж самае.
Паколькі бедныя каталікі Дуранд з Оскі, Дуранд з Наяка, Гілельм з СэнАнтанэнНобльВаля і іх таварышы былі зноў далучаныя да царкоўнага адзінства, то іх належыць ласкава гадаваць, быццам бы новы саджанец, вам перадаем апостальскім пісьмом, каб вы ў веры каталіцкай і дабрачыннай справе жыхароў настаўлялі міла і ласкава, не дазваляючы, каб яны кімнебудзь несправядліва трывожыліся, [і] падтрымлівалі міласэрна ва ўдакладняльных запісках і іншай дапамозе ў імя Божае.
Напісана ў Латэране, 4 календы чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]41.
97. ДУРАНДУ 3 ОСКІ, ДУРАНДУ 3 НАЯКА, ГІЛ ЕЛЬМУ 3 СЭНАНТАНЭННОБЛЬВАЛЯ, ЯНУ 3 НАРБОНЫ, БЕРНАРДУ 3 БЕЗЬЕ I ІНШЫМ БЕДНЫМ КАТАЛІКАМ. Прымаюцца назад пад апеку Апостальскага Прастола.
Калі нас просяць, і г.д., пакуль не будзе атрыманы вынік. Таму, улюбёныя сыны Гасподні, па вашых справядлівых просьбах і г.д., пакуль вы не будзеце задаволеныя, мы прымаем пад абарону Святога Пятра і нашу і далучаем да нашага бацькоў
37 PL216:601B602B.
38 Памочнік свяшчэнніка.
39 PL216:607B607D.
40 PL216:608A608B.
41 PL 216:608B608C.
192
1. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
скага заступніцтва вас і вашых блізкіх сяброў, якія застаюцца ў каталіцкай веры і набожнай дзейнасці, а таксама іх маёмасць. Такім чынам ніхто, і г.д., абароненых, і г.д., пакуль не здарыцца.
Напісана ў Латэране, 4 календы чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]42.
І. іі.с Булы Папы Рымскага Тнакенція Ш Ьатычна БернарЬа Прыма
Булы Інакенція III датычна спраў Бернарда Прыма і яго новаўтворанай групы "бедных ізноў далучаных", накіраваныя яму самому, "усім” прэлатам і біскупу крэмонскаму асобна, 12101212 гг.
96. УСІМ АРХІБІСКУПАМ 1 БІСКУПАМ, ДА ЯКІХ ЛІСТЫ ГЭТЫЯ ДАЙШЛІ.
Пра справу перавернутых Вальдэнсаў.
3 незлічонай каштоўнасцю крыві Ісуса Хрыста і г.д.43 Даследаваўшы вышэй у напісаных лістах гэтак жа сама ўсяго па чатыры разы ажно да44. Таму прыбыўшых да Апостальскага Прастола ўлюбёных сыноў Бернарда Прыма (Bernardum Primum), і Вілельма Арналда (Willelmum Arnaldi], і некаторых іншых мы з бацькоўскай сардэчнасцю прынялі, а таксама, што яны нам каб у той жа, і г.д., каб зразумець, і іх, якія былі старанна выпрабаваныя і прайшлі [выпрабаванне], мы ізноў далучылі такім чынам да царкоўнага адзінства. Я, сказаў Бернард Прым, паклаўшы Евангеллі, і паклаўшы на іх запіс Споведзі веры, даю гэту клятву між рук тваіх, Найвышэйшы Пантыфік, заклікаючы Бога ў сведкі ў душы маёй, што, такім чынам, і так далей45 пакуль буду мець магчымасць процістаяць. Таксама я адкрыта заяўляю, што гэта не тая клятва, якую Хрыстос прызваў забараніць на Евангеллі, а тая, якая святым доктарам Аўгусцінам ды іншымі лічыцца найлепшай у выпадку неабходнасці з ісцінай, справядлівасцю і разважлівасцю. Запіс жа Споведзі веры такі:
"Няхай будзе вядома ўсім вернікам, што я, Бернард Прым, і ўсе браты мае ў прадпісанае нам найсвяцейшымі Евангеллямі сэрцам верым, спасцігаем душой, вуснамі вызнаём і простымі словамі, гэта значыць без падступства, надзейна сцвярджаем, што Айцец, і Сын, і Святы Дух тры асобы, адзіны Бог, і ўся Тройца, суіснуючая, суадзінаісная, і сувечная, і ўсемагутная, і кожная асоба ў Тройцы Бог, як і ў Credo in Deum, і ў Credo in unum Deum, i ў Quicunque vult46 утрымліваецца, выспаведана кожнай думкай. Таксама сэрцам верым і вуснамі і сцвярджаем: Айцец, і Сын, і Святы Дух адзіны Бог, пра якога наша прамова, творца, і валадар і, распарадчык усіх рэчаў бачных і нябачных, цялесных і духоўных. Таксама сэрцам верым і вуснамі і сцвярджаем: Айцец, і Сын, і Святы Дух адзіны Бог, які даў закон Майсею, і сам у прарокаў прамову ўклаў, і Ян Хрысціцель ад свайго нараджэння святы і справядлівы і напоўніўся Святым Духам ва ўлонні маці сваёй. Таксама сэрцам верым і вуснамі і сцвярджаем: увасабленне Госпада нашага Ісуса Хрыста, як ён быў у боскасці Бога Сын, Айца нябеснага, чалавекам зрабіўся ў чэраве сваёй маці святой Марыі, які сапраўдную плоць прыняў ад матчынага ўлоння, народжаны
42 PL216:609C609D.
43 Гл. ліст 78 датычна Дуранда з Оскі.
44 Гл. ліст 78 датычна Дуранда з Оскі.
45 Гл. ліст 197 датычна Дуранда з Оскі.
46 Сімвалы веры: Апостальскі, НікеаЦарградскі і Афанасьеўскі адпаведна.
І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 193
сапраўдным цялесным нараджэннем; ён і еў, і піў і спаў, і адпачываў, стомлены на шляху, цярпеў пакуты ад сваёй сапраўднай плоці і памёр сапраўднай цялеснай сваёй смерцю, уваскрос сапраўдным уваскрэсеннем сваёй плоці; у якой [плоці] пасля сапраўды еў і піў, узнёсся на неба, сядзіць па правы бок ад Бога Айца ўсемагутнага, адтуль ідзе судзіць жывых і мёртвых. Таксама сэрцам верым і вуснамі і сцвярджаем адзіную Царкву, каталіцкую і апостальскую, святую і бязгрэшную, паза якой ніхто не выратуецца, вызнаём. Таінствы ж, якія ў ёй здзяйсняюцца, пры садзеянні незлічонай і нябачнай ласкі Духа Святога, могуць удзяляцца грэшнымі святарамі, пакуль Царква гэта прымае, мы ніякім чынам не асуджаем і не ўзводзім паклёп на царкоўныя імшы ці дабраславенні, што імі ажыццяўляюцца, а, наадварот, прымаем добразычліваю душою як ад самага праведнага.
Мы ўхваляем таксама хрышчэнне немаўлят, і, калі яны памруць пасля хрышчэння, але перш, чым саграшыць, мы верым, што яны будуць выратаваныя. Мы лічым таксама, што канфірмацыя, якая здзяйсняецца біскупам праз ускладанне рук, павінна прымацца як святое і вартае шанавання. Прама сцвярджаем і верым: у таінстве еўхарыстыі, дзе былі хлеб і віно да асвячэння, пасля асвячэння Цела і Кроў Ісуса Хрыста; ад добрага святара здзяйсняецца не больш, а ад дрэннага не менш. Мы згаджаемся, што грэшнікам, якія сапраўды раскайваюцца, дадзена міласць ад Бога, і з імі з найвялікшай радасцю злучаемся. Мы шануем памазанне нямоглых свяшчэнным алеем. Мы не адмаўляем, што паводле Апостала Паўла шлюбы павінны быць заключаны, мы забараняем разрываць [шлюб], сапраўды заключаны згодны з правіламі. Мы пакорліва ўсхваляем і шчыра шануем царкоўныя пасады, гэта значыць біскупаў і прэсвітараў і г.д., і ўсё, што ў святой Рымскай Царкве святым прымаецца ці абвяшчаецца. Таксама сэрцам верым і вуснамі і сцвярджаем уваскрэсенне ў той плоці, якую мы пакуль носім, і ніякай іншай, і вечнае жыццё, і што кожны чалавек будзе прыняты паводле дзеяў яго. Мы не сумняваемся, што міласціна, ахвярапрынашэнні і іншыя дабрачыннасці вернікаў карысныя памерлым. I паколькі "бязь дзеяў мёртвая” (Іак 2:26), як сказаў Апостал Якуб, мы адракліся ад свету і ад таго, што мелі, як было прадпісана Богам, і раздалі грошы і маёмасць бедным, і вырашылі самі быць беднымі. Такім чынам, паколькі мы не трывожымся за заўтрашні дзень, то ні золата, ні срэбра, ні штонебудзь такое іншае, акрамя харчу і адзення штодзённага, мы ні ад кога не прымаем47. Мы таксама прынялі рашэнне трымацца евангельскіх парад, як прадпісана. Мы прызнаём, што тыя, якія застаюцца [жыць] у свеце са сваёй маёмасцю, і вераць цвёрда і непарушна ў вышэйсказанае, і трымаюцца прадпісанняў Госпада, будуць выратаваны. Таму мы пастанавілі вышэйадзначаную веру вуснамі цвёрда спавядаць і перадаваць, і да самай душы і крыві супраць сектаў ерэтыкоў мужна змагацца да пабудовы ўсеагульнай святой Божай Царквы, і да выратавання душаў усіх, да вушэй каго дойдзе, як мы надзейна сэрцам верым, у імя Айца, і Сына, і Святога Духа, і найсвяцейшай Дзевы Марыі. Мы, што знаходзімся пад кіраўніцтвам і камандаваннем адзінага і сапраўднага правіцеля Госпада нашага Ісуса Хрыста, а таксама самага дабрадзейнага яго вікарыя Папы Інакенція і пераемнікаў яго, заўсёды застаемся як целам, так і духам у яднанні са святой Рымскай, а таксама ўсеагульнай Царквой, якая, мы верым, як мы казалі раней, святая, і каталіцкая, і апостальская, усе хрышчоныя ў імя Айца, і Сына, і Святога Духа, акрамя тых, хто ад вышэйназванай веры адмовіліся, бо кожны раз, калі добрыя з дрэннымі сустрэнуцца, натуральна, што
47 Алюзія на Мф 10.
194
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
ўзнікае разлад між сынамі; мы верым, што вышэйназваны уладар Папа Інакенцій галоўны пастыр гэтай царквы, і мы вызнаём і верым, што ён сам і ўсе біскупы і святары і іншыя ўзведзеныя ў сан, якія трымаюцца вышэйназванай веры, служкі ў гэтай царкве.
Таму менавіта ад іх, а не ад іншых, мы імкнёмся і прагнем прымаць царкоўныя таінствы. Асабліваж гэта датычыцца Святой Вячэры,учым мы былі абвінавачаны, мы казалі і кажам, бо ніколі [гэта] не было зроблена ні з прычыны ўпартасці, ні з прычыны пагарды да ахвярапрынашэння святара, але з прычыны старання веры і павагі ды з прычыны ўдумлівых развагаў, каб не закасцянелі простыя верныя, што заставаліся між ерэтыкоў і не прымалі таінства еўхарыстыі; бо зараз і бесперапынна надалей мы адмаўляем і адкідаем ды адмаўлялі за нас і ўсіх нашых вернікаў, паводле нашых сілаў справамі і вераю верачы сэрцам і вуснамі пацвярджаючы, што ахвяра Цела і Крыві Хрыста не здзяйсняецца і не можа быць здзейснена [нікім], акрамя як святаром, бачна ўзведзеным у сан праз накладанне рук бачнага біскупа паводле звычаю Царквы. 3 іншага боку мы маем наказ маліцца, каб Бог даў працаўнікоў у жніво сваё, гэта значыць прарокаў у народ свой, якія павінны пакорліва і прыніжана вымольваць, каб найвышэйшы пантыфік і прэлаты Царквы далі ім дазвол, каб яны маглі падахвочваць і падбадзёрваць у выратавальнай дактрыне і супраць усіх ерэтыкоў пры падтрымцы міласці Божай, з усёй мужнасцю і стараннем душы, упарта працаваць, каб яны павярнуліся да веры каталіцкай, і вернікаў іх шляхам прыватных і публічных угаворванняў, як належыць, ад іх вераванняў і ерасі аддзяляць, і ў вышэйназваную Царкву ўключаць, і ад усіх заганаў і грахоў, і, натуральна, ад гордасці, фанабэрыі, зайздрасці, гневу, пыхі і сквапнасці, пражэрлівасці, раскошы, лжы, рабаўніцтва, блюзнерства, нянавісці, падману, клятваадступніцтва і забойства стрымліваць як саміх сябе, так і сваіх слухачоў! Але колькі б мы гэта ні заяўлялі, мы не асуджаем свецкую ўладу, якая здзяйсняе паводле законаў свой доўг у дачыненні да злачынцаў і ў гэтым не абвінавачваем, не кажам, і не верым.