Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
29 PL216:29B30B.
30 Алюзія на Песн 2:15.
1SS
1. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
старыя. Вы ж, браты, такім чынам лепш з рахманым духам падтрымайце яго, не адпіхваючы, а прыцягваючы; бо людзі прасцей адгукаюцца на ўгаворы, чым на пагрозы, і ласкаваць міласці больш выпраўляе, чым суровасць дысцыпліны. Бо найперш належыць наліць алею, а потым, калі неабходна, то і даліць віна, хоць для перавернутых такім чынам алей варта наліваць пасля віна, бо зусім нядаўна заганныя былі працятыя мячом адлучэння, таму сапраўды перавернутыя павінны быць ахопленыя пяшчотай. Так і разважлівы хірург спачатку прымяняе пякучыя лекі, каб вылечыць жахлівую рану; але, калі яна ўжо пачала вылечвацца, дапаўняе свае клопаты салодкім мірам. Але калі шнар дрэнна зажыў то часам прыкладае жалеза або агонь, каб здаровую частку не закранула гніенне. Так і вы, браты, рабіце па звычаі разважлівых урачоў, асабліва калі дазволяць лячыць іх ціхімі размовамі, не скажаючы прапанаванага імі павароту, які мы ўключаем выразна ў нашы да вас лісты, асабліва тыя, што былі дадзеныя ў той жа час з тымі, што зараз у вас, для перасцярогі, калі абдумаеце ўсе абставіны, то не бойцеся іх абвергнуць. Але калі яны будуць пагарджаць вашымі лекамі, як мага хутчэй давядзіце гэта да нашага ведама, каб мы маглі прымяніць той сродак, які лічым вырашальным. Паколькі мы маем намер адвярнуць тых, хто памыляецца, ад ерэтычнай заганнасці, бо мы хочам верныху каталіцкай веры падтрымаць, бо больш прымальна, калі заганныя ў сваёй заганнасці загінуць, чым праведныя ад сваёй праведнасці адхіляцца.
Дадзена ў Вітэрбо, 3 ноны ліпеня, 12 год нашага пантыфікату [1209 г.]31.
63. АРХІБІСКУПУ НАРБОНСКАМУ I ЯГО ПАДНАЧАЛЕНЫМ.
Пра справу Дуранда з Оскі32.
Паколькі майстэрства тых, каму даручана настаўленне душаў, павінна быць такім, каб яны зацята рупіліся не толькі аб навяртанні страчанай паствы пад пастырскую апеку Дамініка33, але і аб ахінанні навернутых да яго бацькоўскай міласцю. Без сумневу нам і вам відавочна, што ўлюбёныя сыны Дуранд з Оскі і Гілельм з СэнАнтанэнНобльВаля са сваімі таварышамі, далучанымі да царкоўнага адзінства, так самі павінны быць падтрыманыя, каб, калі яны самі будуць радыя знайсці там [у царкоўным адзінстве] ласку ўлюбёнай чароўнасці, то іншыя па іх прыкладзе былі прымушаныя пакінуць памылкі сваёй слепаты. Вось таму мы брацтва ваша старанна ўгаворваем і заклікаем, апостальскім пісьмом вам прадпісваем, паставіцца з любоўю да тых, хто кіруецца Божымі прадпісаннямі, не дазваляйце, каб у вашых дыяцэзіях тыя ці іншыя прызначаныя, хто выдаткуе сваю маёмасць на дабрачыннасць, былі выпадкова патрывожаныя па якойнебудзь прычыне, для чаго належыць стрымліваць тых, хто супраціўляецца строгім царкоўным норавам. Калі ты не зможаш асабіста і г.д., то адным з вашых у гэтай дыяцэзіі тым не менш гэта павінна быць выканана.
Напісана ў Латэране, 4 іды мая 13 год нашага пантыфікату [1210 г.].
Такім жа чынам было напісана архібіскупу тарагонскаму і яго падначаленым. Дадзена, як і ў іншых. Такім жа чынам было напісана архібіскупу міланскаму і яго падначаленым. Дадзена, як і ў іншых34.
31 PL216:73B74D.
32 Такі самы ліст быў напісаны ў Геную ў "2 календу чэрвеня 15 год нашага пантыфікату [1212 г.]”. PL 216:608609.
33 Св. Дамінік, заснавальнік аднайменнага ордэна.
34 PL 216:255256.
І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 1X9
78. АРХІБІСКУПУ ТАРАГОНСКАМУ I ЯГО ПАДНАЧАЛЕНЫМ. Пра тое ж самае.
3 незлічонай каштоўнасцю крыві Ісуса Хрыста, якую мы захоўваем у душах выратаваных па ўскладзеным на нас апостальскім абавязку; нам належыць не толькі міласціва дараваць прабачэнне тым, хто сапраўды раскайваецца, але таксама настойліва заклікаць да раскаяння ўпартых грэшнікаў; мы выратуем іх калі не бацькоўскім звычаем, то іншымі пастырскімі клопатамі, мы ўбачым столькі той самай каштоўнасці збаўлення ў выратаванні, колькі ў самім нашым выратаванні мы змаглі захоўваць пільнасці. Таму мы прынялі з бацькоўскай сардэчнасцю Дуранда з Оскі (Durandum de Osca), і Гілельма з СэнАнтанэнНобльВаля (Guillelmum de sancto Antonino), i Яна з Нарбоны (Joannem de Narbona), i Эрменгаўда (Ermengaudum), i Бернарда з Безье (Bernardum Bitterrenses), i Раймунда з СанПаўла (Raymundum de Sancto Paulo), i Эбріна (Ebrinum), a таксама паплечнікаў ix, якія знаходзіліся да таго перад Апостальскім Прастолам, і мы цалкам зразумелі, што яны паклапаціліся прадставіць нам не толькі сябе, але і братоў сваіх. 3 гэтага вынікае, што яны былі старанна выпрабаваны ў артыкулах веры і таінствах Царквы, і мы праверылі па іх расказах, што іх вера артадаксальная і каталіцкая, і праўдзівасць [іх слоў] даказана. Аднак для большай выразнасці, узяўшы Евангеллі і паставіўшы над усім напісаныя іх Споведзі веры, узялі мы з іх такім чынам клятву. Я, кажа, Дуранд з Оскі і г.д.
А запісаная ж іх споведзь веры такая:
Няхай будзе вядома ўсім вернікам, і г.д., як і вышэй, але з некаторымі зменамі, якія пазначаныя на палях, каб задаволіць патрабаванні Царквы. Такім чынам мы, маючы параду братоў нашых, перадаём вам апостальскім пісьмом, каб была прынята ад астатніх братоў падобная клятва, і вы зноў далучылі іх да царкоўнага адзінства, і аб’явіце іх сапраўднымі католікамі і шчырымі вернікамі, у прадпісаннях і іншых [дакументах], лічачы іх перад Богам вольнымі ад усіх спакусаў і няслаўя, падтрымлівайце іх міласціва ў імя Бога ва ўсіх удакладняльных запісках і іншай дапамозе. Паколькі мы сапраўды [ix] прынялі па той прычыне, што яны ўсе разам трымаюцца атрыманага прадпісання, то яны [Дуранд і іншыя] прасілі, каб вамі было працягнута далучэнне па вышэйпрыведзенай форме яшчэ не далучаных да Царквы, і яны апраўдваюцца перад іншымі адно тым, што праз суровасць тваю яны адварочваюцца ад бясконцай міласэрнасці Бога, і з гэтай прычыны многія з тых, хто пакорліва прасіўся ўвайсці [у Царкву], як кажуць, да гэтага заставаўся паза Царквой супраць свайго жадання, як і супраць нашага; і мы брацтву твайму перадаем апостальскім пісьмом і строга рэкамендуем, калі ты не зможаш сам асабіста прысутнічаць пры ажыццяўленні гэтага, то хай гэта будзе любы іншы прэлат у Тарагонскай правінцыі, і такім чынам ты, браце архібіскупе, задаволіш праігнараваны табой раней паварот тых, хто раскайваецца, [і] па належнай форме ізноў далучыш; наконт вышэйадзначаных Дуранда з Оскі і Вілельма з СэнАнтанэнНобльВаля, а таксама іх паплечнікаў: [калі яны] паводле папярэдняга дазволу ўсё ж дасягнуць поспеху і застануцца ў непахіснай веры і выратавальным вучэнні, то варта даць ім належныя час і месца для падбадзёрвання.
Напісана ў Латэране, 4 іды мая 13 год [1210 г.].
Такім жа чынам было напісана архібіскупу нарбонскаму і яго падначаленым35.
35 PL 216:274В275С.
190
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
82 . БІСКУПУ ЭЛЕНА. Пра справу Дуранда з Оскі і паплечнікаў.
Улюбёны сын Дуранд з Оскі (Durandus de Osca), які стаяў перад намі, і Д. з Наяка (D. De Naiaco), і Гілельм з СэнАнтанэнНобльВаля (Guillelmus Sancti Antonini], і іншыя бедныя каталікі паведамляюць нам у сваіх лістах, што для іх падбадзёрвання ў некаторых тваіх дыяцэзіях яны імкнуцца пакаяцца за сваё адступніцтва, пасля споведзі грахоў сваіх, яны вырашылі вярнуць усё дабро, чым яны валодалі законна і не зламысна, не ў якасці прыватнай маёмасці, а ў абшчыннай, і нікому не рабіць зла, яны абяцаюць захоўваць маральную чысціню і цнатлівасць, устрымліваючыся ад падманаў і недазволеных клятваў; яны прапаноўваюць таксама [насіць] белую ці шэрую бялізну, што будзе вызначаць дысцыпліну і знешні выгляд бедных каталікоў; і не будуць таксама спаць на ложках, калі б толькі іх да гэтага не прымусіла немач; і ад Дня Усіх Святых бесперапынна да Божага Нараджэння трымаць пост кожныя шэсць тыдняў, калі толькі выпадкова на Раство, ці Епіфанію, ці якоенебудзь іншае свята маючы начную імшу, здарыцца ім выходзіць [з посту], яны ўстрымаюцца ад спажывання рыбы, не будуць есці мяса ні ў другі, ні ў чацвёрты дзень тыдня, калі толькі не перарывае Раство, а ў Вялікі Пост перад Вялікднем за выключэннем нядзеляў не будуць есці рыбы; яны вызваляць ад посту восем дзён перад Пяцідзясятніцай, і будуць захоўваць усе іншыя пасты, устаноўленыя святой Рымскай Царквой; таксама яны будуць збірацца, каб паслухаць словы настаўлення, толькі па нядзелях, і, молячыся па сем разоў на тыдзень, тыя, хто пісьменныя, будуць спяваць па дзесяць разоў "Ойча наш”, а ў дадатак Сімвал веры, а таксама "Змілуйся над намі”36; і клірыкі будуць выконваць кананічныя гадзіны Госпада Бога як належыць. I паколькі шэсць спраў набожнасці карысныя для ўратавання, яны пастанавілі прысвяціць сябе бедным у імя Бога; адзін хоча пабудаваць са сваёй асабістай спадчыны дом, у якім у адной з частак для мужчын, а ў другой для рэлігійных жанчын будзе годны прыстанак, і таксама ля яго будзе дом для падарожных, у якім адновяць сілы стомленыя і адужаюць бедныя, нямоглыя атрымаюць дапамогу і будуць гадавацца немаўляты, пакінутыя [сваімі] мацеркамі, і жонкі бедных працаўнікоў, пакуль не змогуць сысці, будуць падтрымлівацца падчас родаў, а таксама па магчымасці з самога дома, калі здарыцца непагадзь, будуць даваць бедным адзенне; і туды ж таксама будзе дастаўлена 50 камплектаў пасцельнай бялізны, і ля самага дома будзе пабудавана Царква ў гонар Божай Маці Марыі, дзе браты з гэтага дома змаглі б слухаць боскае, дзе ў знак пакорнасці кожны год будуць сплачваць адзін безант Апостальскаму Прастолу. I адтуль яны прыніжана моляць нас, каб мы ўганаравалі [іх], дазволіўшы ім свабодна ажыццяўляць пропаведзь. Такім чынам мы, разважаючы, што гэта ўсё само па сабе добра, перадаём твайму братэрству апостальскім лістом, калі ты знаходзішся ў дыяцэзіі, каб ты больш поўна спазнаў ісціну, і калі ты даведаешся, што яны [бедныя каталікі] паходзяць з крыніцы каталіцкай чысціні, ты дазволіш з добразычлівасцю задаволіць іх жаданні; разважліва паклапаціўшыся загадзя, каб казанне аб словах падбадзёрвання слухалася толькі па нядзелях, а таксама каб гэта рабілася так, каб не маглі быць закранутыя асновы ні артадаксальнай веры, ні кананічнай дысцыпліны; трымаючыся, тым не менш, разумнай асцярожнасці сярод вышэйзгаданых мужчын і жанчын, каб хтонебудзь з іх не мог мець схільнасці да чагонебудзь недазволенага ці падазронага. Таксама ўважліва сачы, [каб] згаданыя мужчыны патлумачылі, што будзе вызначаць дысцыпліну і знешні выгляд бедных католікаў,