• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Вальдэнсы канца XIV ст.  ужо не проста "тэкстуальныя абшчыны", аб’яднаныя вакол напісанага тэксту. Наадварот, з развіццём руху назіраюцца нават канфлікты паміж выкшталцонымі "настаўнікамі", якія спрабуюць настойваць на літаральным трыманні Евангелля, і простымі вернікамі, якія ўсё адно звяртаюцца да Дзевы Марыі, ходзяць у паломніцтвы, цалуюць мошчы і часам аддаюць перавагу піву перад слуханнем пропаведзі.
    Паблажлівае стаўленне да евангельскай забароны клятвы і кровапраліцця, заклікі адмовіцца ад працы дзеля назапашвання багацця, якія праяўляліся ў многіх рэгіёнах з цягам развіцця вальдэнскага руху, многімі даследчыкамі разглядаюцца як распад яго адзінства на многія "вальдызмы".
    Я ж прапаную разгледзець гіпотэзу, што такая разнастайнасць стала вынікам пераходу вальдызму як дактрыны малой групы, якая вылучае сябе з грамадства, у народнае хрысціянства. Як сказаў мне ў 2021 г. вальдэнскі пастар, усе запаветы, якія мы маем ад Бога, накіраваныя на тое, каб спрасціць наша жыццё, а не ўскладніць яго. I калі нейкі запавет ускладняе наша жыццё  значыць, калісьці, для нашых продкаў, ён яго спрашчаў, а зараз патрабуе пераасэнсавання. Такім чынам і вальдэнскае вучэнне па меры яго пашырэння і набліжэння да шырокага кола вернікаў спрашчалася і трансфармавалася. Дазвалялася клятва, каб убудавацца ў феадальнае грамадства. Вальдэнсы бралі зброю ў рукі, каб абараніць сваё жыццё ад інквізітараў і крыжакоў, пры гэтым не адракаючыся ад сваёй веры, а, наадварот, заклікаючы Бога на дапамогу ў бітве.
    ПераклаЬы
    L Першыя Ьакументы па гісторьй вальЬэнсау
    І.і Кніга віЬзежаў і цуЬаў
    "Кніга відзежаў і цудаў" (Liber Visionum et Miraculorum)1  манускрыпт, які паходзіць з абацтва ў Клерво, з’яўляецца кампіляцыяй самых розных тэкстаў, што апісваюць тыповыя сярэднявечныя ўяўленні пра невытлумачальнае і звышнатуральнае. У апошняй, чацвёртай, частцы змяшчаецца сціслае апісанне павароту Вальдэса2. Дакумент не мае дакладнай даты, але мяркуецца, што ён быў складзены прыкладна ў 11781179 гг., што робіць яго самым раннім захаваным дакументам датычна вальдэнскага руху.
    У Ліёнскай мітраполіі быў нейкі вельмі багаты і знакаміты чалавек, які раздаў беднякам усё што меў, і нічога сабе не пакінуў. Ён стаў настолькі бедным, што жабраваў і хадзіў ад аднаго дома да іншага, як і астатнія беднякі, у горадзе, дзе ён быў вядомы годнасцю і слаўны багаццем, выпрошваючы міласціну ў сваіх суседзяў, якія адварочваліся ад яго з агідай. Яны сабраліся вакол яго, каб даведацца прычыну такой раптоўнай і нечаканай, дзіўнай і ўражвальнай змены, і ён даў ім такі адказ: "Калі б, кажа ён, вы маглі б бачыць і верыць таксама, як і я бачыў будучыя катаванні і веру [у іх]3, то, магчыма, вы зрабілі б тое ж самае. Толькі праўда схаваная ад вашых вачэй, але хочаце вы ці не хочаце, даведаецеся на вопыце пра тое, у што цяпер адмаўляецеся верыць і чаго баіцеся”4.
    1 У круглых дужках змяшчаюцца складаныя словы (некаторыя тапонімы і антрапонімы, назвы прафесій, рэчаў і г.д.) у тым выглядзе, як яны занатаваны ў крыніцы.
    2 Франчэска Таска не падзяляе меркавання пра тое, што гаворка ў тэксце ідзе пра Вальдэса. Francesca Tasca, "Sulla conversione religiosa di Valdesio. Per una rilettura deU’exemplum «De quodam divite sponte sua facto paupere»," Bollettino della Societa di Stud! Valdes! 197 (2005): 113132.
    3 У квадратных дужках змяшчаюцца словы і выразы, якіх не было ў арыгінале крыніцы, але якія неабходны пры перакладзе для лепшай перадачы сэнсу.
    4 Rubellin, "Au temps ou Valdes n'etait pas heretique”.
    176
    I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
    І	.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма, а таксама статуты апошніх
    І.іі.	а СповеЬзь веры ВальЬэса
    У 1180 г. у Ліён для разбору спраў ерэтыкоў прыбыў кардыналлегат Генрык Марсі з Клерво, біскуп Альбана (прызначаны потым кардыналамархібіскупам міланскім), а таксама Гідэфрыд з Асэра, абат Аткомба (таксама цыстэрцыянец, як і біскуп ліёнскі, але па сутнасці яго вораг5). Быў арганізаваны мясцовы сабор, на якім разглядаліся і справы вальдэнсаў6. На гэтым прадстаўнічым кансіліуме Вальдэс выступіў са сваім Веравызнаннем/Статутам (Propositum vitae). Ён прызнаваў: Тройцу; Апостальскі, Нікейскі і Афанасьеўскі сімвалы веры; боскае паходжанне Старога і Новага Запаветаў; боскае натхненне Яна Хрысціцеля; сапраўднае ўвасабленне Сына Божага і зямную прыроду Хрыста; адзіную Каталіцкую Царкву; сем таінстваў, нават калі яны здзяйсняюцца грэшнымі святарамі; Д’ябла, які робіць зло па сваім уласным жаданні, а не ад прыроды; неграхоўнасць ужывання мяса; уваскрэсенне ў сваёй уласнай плоці і ні ў якой іншай; дзейснасць дапамогі душам памерлых праз міласціну, малітвы і іншыя добрыя справы. Ніякіх звестак пра асуджэнне Вальдэса на гэтым саборы не засталося. Гідэфрыд з Асэра пазначае, што Вальдэс і яго прыхільнікі раскаяліся ў тым, што прапаведавалі, не атрымаўшы на гэта дазволу.
    Захаваны запіс выступу Вальдэса мог не адлюстроўваць пункт погляду яго самога, а быць напісаным спецыяльна для яго царкоўнымі "экзаменатарамі"7. За аснову выступу ўзята споведзь Герберта дэ Аўрылака перад архібіскупам рэймскім у 991 г. Карані сягаюць значна глыбей, да Статута Старажытнай Царквы (Statuta Ecclesiae Antiqua)  калекцыі тэкстаў, якая ўзнікла ў Правансе напрыканцы V ст. і была ўключана ў шматлікія сярэднявечныя кодэксы, у тым ліку і ў Дэкрэты Грацыяна8. Але, у параўнанні са Статутам Старажытнай Царквы, да споведзі Вальдэса дададзеныя асабліва актуальныя для канца XII ст. адмаўленне разводу пералік царкоўных таінстваў і важнасць ахвяраванняў і добрых спраў на карысць душаў памерлых9. Пазней формула Вальдэса паўсюдна выкарыстоўвалася пры паўторным далучэнні ерэтыкоў10.
    Споведзі веры Дуранда з Оскі, Бернарда Прыма з’яўляюцца цалкам каталіцкімі, у іх не прасочваецца ніякіх адрозных ад каталіцызму ідэй. Асноўная іх значнасць у раскрыцці пытання вальдэнскай гісторыі палягае ў выбары
    5 Rubellin, "Au temps oil Valdes n’etait pas heretique".
    6 Тут i далей назва pyxy "Вальдэнсы" будзе пісацца з вялікай літары для візуальнага вылучэння ў тэксце.
    7 Molnar, La protesta valdese, 5.
    8 Rubellin, "Au temps oil Valdes n’etait pas heretique".
    4 Michel Lauwers, "Dicunt vivorum beneficia nichil prodesse defunctis. Histoire d'un theme polemique (XieXIle siecles)," in Inventer I'heresie ? Discours polemiques et pouvoirs avant I'inquisition (Nice: Centre d'Etudes Medievales, Faculte des Lettres, Art et Sciences Humaines, Universite de Nice SophiaAntipolis, 1998), pp. 157192,162.
    10 Russell, Dissent and Reform, 19697.
    І.іі СповеЬзі веры ВальЬэса і яго пасляЬоўнікаў ДуранЬа з Оскі і БернарЬа Прыма... 177
    тэзісаў, якія пастулююцца: гэта фактычнае адмаўленне ад катарскай дактрыны. Умоўна тэзісы можна падзяліць на чатыры групы:
    1.	настойлівае прызнанне дагмату аб Тройцы;
    2.	прызнанне ролі Бога ў стварэнні матэрыяльнага Сусвету;
    3.	шырокае прызнанне царкоўных парадкаў: павага да царкоўнай іерархіі, яўна антыданатысцкія пазіцыі, поўны спіс царкоўных таінстваў важнасць дзеянняў на карысць памерлых...;
    4	аб’яўленне кірунку на апостальскае жыццё11.
    Больш інфармацыі пра вальдэнскае вучэнне дае разгорнутая споведзь Бернарда Прыма, у якой ён раскайваецца ў былых "памылках”. Ужо ў гэтым тэксце Вальдэс ужывае для самаідэнтыфікацыі прыметнік "бедныя”12, што будзе потым з'яўляцца базавым элементам саманазвы розных вальдэнскіх груп.
    У імя Айца, і Сына, і Святога Духа, а таксама самай праведнай і заўсёды беззаганнай Марыі. Няхай будзе вядома між усімі вернікамі, што я, Вальдэс (Valdesius), і ўсе мае браты, маючы перад усім нашы свяшчэнныя Евангеллі, сэрцам верым, спасцігаем душой, вуснамі вызнаём і простымі словамі сцвярджаем, што Айцец, і Сын, і Святы Дух  тры асобы, адзіны Бог, і ўся Боская Тройца, суіснуючая, суадзінаісная, і сувечная, і ўсемагутная, і кожная асоба ў Тройцы  Бог, і ўсе тры асобы  адзіны Бог, як і ў Credo in Deum, і ў Credo in unum Deum, i ў Quicumque vult13 утрымліваецца.
    I ён  Айцец, i Сын, i Святы Дух  адзіны Бог, пра якога наша прамова, творца, і аўтар, і валадар, у належным месцы і ў належны час, распарадчык усяго бачнага і нябачнага, нябесных целаў і паветраных, водных і зямных, сэрцам і вуснамі верым і сцвярджаем.
    Мы верым, што ў Новага і Старога Запаветаў, а менавіта ў законаў Мацвея, у Прарокаў, і апосталаў, адзін і той жа аўтар  Бог, які ў Тройцы, як было сказана, прабывае, ён стварыў усё; і што Ян Хрысціцель ад свайго нараджэння святы і справядлівы і напоўніўся Святым Духам ва ўлонні маці сваёй.
    Сэрцам верым і вуснамі сцвярджаем, што боскае ўвасабленне адбылося не ў Айцы, не ў Духу Святым, а толькі ў Сыне, як ён быў у боскасці Бога Айца Сын, Бог сапраўдны ад Айца, а сапраўдны чалавек ад маці, мае сапраўдную плоць ад матчынага ўлоння, і разумную чалавечую душу, у ім разам падвойная натура, а менавіта Бог і чалавек, адна асоба, адзіны Сын, адзіны Хрыстос, адзіны Бог з Айцом і Духам Святым, валадар і творца ўсяго [існага], народжаны ад Дзевы Марыі сапраўдным цялесным нараджэннем; ён і еў, і піў, і спаў, і адпачываў, стомлены ад дарогі; ён, які цярпеў пакуты ад сваёй сапраўднай плоці і які памёр сапраўднай цялеснай сваёй смерцю, уваскрос сапраўдным уваскрэсеннем сваёй плоці і ўзнаўленнем душы, у якой [плоці] пасля еў і піў узнёсся на неба, сядзіць па правы бок ад Айца і які ў гэтай жа [плоці] пойдзе судзіць жывых і мёртвых, сэрцам верым і вуснамі сцвярджаем.
    Верым у адзіную каталіцкую, святую, апостальскую і бязгрэшную Царкву, паза якой ніхто не выратуецца.
    11 Rubellin, "Au temps ou Valdes n'etait pas heretique".
    12 Merlo, "Pauperes spiritu valdesi," 16.
    13 Сімвалы веры: Апостальскі, НікеаЦарградскі і Афанасьеўскі адпаведна.
    178
    I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
    Таінствы ж, якія ў ёй здзяйсняюцца, пры садзеянні незлічонай і нябачнай ласкі Духа Святога, могуць адпраўляцца грэшнымі святарамі, пакуль Царква гэта прымае, мы ніякім чынам не асуджаем і не ўзводзім паклёп на царкоўныя імшы14 ці дабраславенні, што імі ажыццяўляюцца, а, наадварот, прымаем добразычліваю душою як ад самага праведнага.
    Мы ўхваляем, такім чынам, хрышчэнне немаўлят, каб, калі яны памруць пасля хрышчэння, але перш, чым саграшыць, мы верым, што яны будуць выратаваныя.