Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
НляксанЬра ВалоЬзіна
ЖяШнсы
ў канцы ХП пачагпку XD стагоЬЬзя: паміж ерэтычнай сектай і нароЬнай рэлігійнасцю
АЛЯКСАНДРА ВАЛОДЗІНА
ВАЛЬДЭНСЫ ў канцы XII пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
M1HCK • ІВЦ МІНФІНА • 2 0 2 4
УДК 2728769(4)"11/14"
ББК 86.37583(4)
ГРНТЙ 21.15.61
B15
Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Анатольевіч Фядосік; Facolta Valdese di Teologia, Cattedra di Storia del cristianesimo Professore Lothar Vogel.
Ha контртытуле размешчаны: вальдэнская пячатка з лацінскім надпісам «Святло свеціць у цемры»; карта квартала горада Діёна, дзе жыў Вальдэс.
Паўлін на вокладцы і ілюстрацыі ў пачатку глаў намаляваны дызайнерам Вольгай Гаўрычэнка на аснове вітражоў вальдэнскай царквы ў Рыме на Плошчы Кавур.
Іх аўтар, мастак з вальдэнскіх далін Паоло Паскетто (Paolo Pasquetto), абапіраўся на жыццесцвярджальныя сюжэты фрэсак катакомбаў рымскіх хрысціян.
ISBN 9789858804718
© Валодзіна А., 2024
УвоЬзіны
44 іі^^ ярод усіх сектаў, якія ёсць ці былі, няма ніякай больш пагібельная Для ЦаРКВЬІ< ЧЬІМ леаністы"1, пісаў пра вальдэнсаў аўтар (парафіяльны святар, або манахдамініканец) так званага
Пасаўскага ананіма трактата другой паловы XIII ст., што паходзіў з Пасаўскай дыяцэзіі (горад Пасаў, сучасная Германія)2. Гэтыя словы найлепш ілюструюць сітуацыю са стаўленнем да вальдэнскага руху ў сярэднявечнай Еўропе, калі са знікненнем катарызму і да з’яўлення гусітаў вальдэнсы лічыліся галоўнымі ворагамі Каталіцкай Царквы. Калі для XIII ст. "ерэтык" гэта, хутчэй за ўсё, катар, то для XIV ст. гэта вальдэнс3.
Вальдэнскі рух узнік на поўдні сучаснай Францыі ў 1170я гг., з цягам часу распаўсюдзіўся ад Пірэнеяў да Карпатаў пад рознымі назвамі: "вальдэнсы” (ад імя заснавальніка Вальдэса4), "бедныя з Ліёна” (ад роднага горада Вальдэса), або "леаністы” (гэтае слова магло мець падвойнае значэнне: акрамя паходжання з Ліёна спасылку на міфічнага таварыша Папы Сільвестра Леона, які адмовіўся апаганіцца свецкай уладай5 (т. зв. "Канстанцінаў дар”)), "рункарыі" (ад імя галавы італьянскай галіны руху Яна з Ронка), "мантанэлі", або "ўльтрамантаны” (літаральна "тыя, хто жыве ў гарах", або "за гарамі"), "бедныя духам”, "бедныя ламбардцы” і інш. 3 пачатку XV ст. яны паступова "зліліся” ў крыніцах з ведзьмамі6 і гусітамі, у выніку чаго
1 Alexander Patschovsky, and KurtVictor Selge, Quellen zur Geschichte der Waldenser, vol. 18 (Gutersloh: Giitersloher Verlagshaus Mohn, 1973), 73. Поўны тэкст крыніцы можна пачытаць у раздзеле ПЕРАКЛАДЫ [V.1.B] (далей спасылкі на пераклады будуць пададзены проста ў квадратных дужках).
2 LucyJ. Sackville, Heresy and Heretics in the Thirteenth Century: The Textual Representations (Woodbridge: York Medieval Press, 2014), 138.
3 Grado Giovanni Merlo, "Distribuzione topografica e composizione sociale delle comunita valdesi in Piemonte nel basso Medioevo," Bollettino della Societa di Studi Valdesi 95 (1974), 3.
4 Імёны асоб пададзены максімальна набліжана да лацінскай транскрыпцыі (за выключэннем найбольш пашыраных імён апосталаў, варыянты напісання якіх арыентуюцца на найбольш ужываныя сярод 10і перакладаў Евангелля на беларускую мову), назвы мясцовасцей згодна з сучаснымі назвамі.
5 Прыняцце Сільвестрам свецкай улады ад імператара Канстанцінаўспрымалася многімі радыкальнымі вернікамі як атручанне, апаганьванне Царквы, бо тая павінна займацца толькі духоўным, а не зямным. Pierrette Paravy, De la chretiente romaine a la Reforme en Dauphine: Eveques, fideles et deviants, vers 1340 vers 1530 (Rome: Ecole Fanfaise de Rome, 1993), 909.
6 Сёння большасць даследчыкаў лічыць вядзьмарства культурным канструктам, які сумясціў народныя ўяўленні са схаластычнай тэалогіяй на тле ўзрослага напружання ў грамадстве.
6
УвоЬзіны
"класічны"7 вальдызм спыніў сваё існаванне. У 1532 г. вальдэнсы афіцыйна далучыліся да пратэстанцкага руху, а ў 1975 г. аб’ядналіся з Італьянскай Метадысцкай Царквой. Сёння вальдэнсы жывуць на поўначы Італіі (з цэнтрам у П'емонце, горад Торэ Пелічэ (Torre Pellice)], Германіі, ЗША, Аргенціне і Уругваі. Такім чынам, гэта адзіны ерэтычны8 рух, які здолеў легалізавацца і праіснаваць у мадыфікаваным выглядзе да нашага часу.
Да 1170хгг. на поўдні Францыі і поўначы Італіі сышоўся ў адно цэлы шэраг розных сацыяльнаэканамічных і рэлігійных абставін, які дазволіў новаму руху не толькі ўзнікнуць, але і развіцца ў шырокую і магутную плынь, што ахапіла сабой розныя сацыяльныя пласты і рэгіёны сярэднявечнай Еўропы на працягу наступныхтрох стагоддзяў. Перш чым перайсці непасрэдна да гісторыі вальдэнсаў, варта асвятліць гэтыя абставіны.
Мяжа ХІІХПІ стст. час уздыму сярэднявечнай рэлігійнасці. "Тады рэлігійнасць і мірскі дух, час перамогі якога яшчэ не надышоў супрацьстаяць адзін аднаму, не змешваюцца, а ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго і штурхаюць да самавызначэння"9. Адначасова ідзе імклівая змена сацыяльнай будовы грамадства, абумоўленая эканамічным развіццём. На першае месца выходзіць горад са сваёй структурай. У ім віруе жыццё, узнікаюць розныя суполкі гараджан, аб’яднаных сацыяльнаэканамічнымі інтарэсамі. Аслабляюцца перагародкі паміж горадам і вёскай. Раней рэлігійныя рухі стваралі новыя храмы і кляштары, выключалі з мірскога жыцця асобных людзей, рэдка ахоплівалі цэлы горад. Кляштар служыў мэтам індывідуальнага выратавання. Цяпер ён наблізіўся да горада ці нават увайшоў у яго межы. Палажэнне аб брацкай любові манахаў вымушала іх быць бліжэй да жыхароў горада10. Большую ролю пачынаюць адыгрываць не манастыры і манахі, а кафедральныя саборы і свецкае духавенства. Словы прапаведніка, хто б ён ні быў, знаходзілі водгук у больш шырокіх пластах насельніцтва, перадаваліся з вуснаў у вусны з большай лёгкасцю і хуткасцю. Сацыяльныя сувязі злучаюць не толькі маленькую групу людзей, але горад з яго акругай. Гэта дае магчымасць шматлікім рэлігійным ідэям не толькі ўзнікаць у галовах асобных інтэлектуалаў ці харызматычных лідараў, але і пашырацца далёка за межамі іх родных населеных пунктаў перадаючыся па ланцужку з вуснаў у вусны сярод іх паслядоўнікаў, а пасля і іх нашчадкаў.
7 Тэрмінам "класічны" ў дадзеным кантэксце вызначаецца гістарычны працэс у перыяд свайго найбольш поўнага развіцця.
8 Вядома, пажадана пазбягаць такіх тэрмінаў, як "ерась” і "інквізіцыя”. Першага таму, што гэты тэрмін нясе выключна негатыўную нагрузку. Як пісала Джэніфер Дзін, гэта як называць кагосьці сёння тэрарыстам (Jeniffer Kolpacoff Deane, A History of Medieval Heresy and Inquisition (Lanham: Rowman & Littlefield, 2011). 6). Другога таму што ў гэты час інквізіцыя не была адзінай арганізацыяй. Але паколькі ўжыванне гэтых тэрмінаў робіць тэкст больш простым для ўспрымання, я буду прытрымлівацца гістарыяграфічнай традыцыі і ўжываць абодва тэрміны і вытворныя ад іх, не надаючы ім ніякай негатыўнай канатацыі.
9 Дев Карсавнн, Сочйненйя, Том 2 (СанктПетербург: Алетейя, 1997), 3436.
10 Адольф Гарнак, Нсторйя догматов, доступ 22.10.2022, http://www.gumer.info/bogoslov_ Buks/dogmatika/Garnak_int.php.
УвоЬзіны
7
Сукупнасць рэлігійных ідэяў, назапашаная стагоддзямі, прыходзіць у рух. 3 яе глыбіні з'яўляюцца, здавалася б, забытыя вучэнні, пераглядаюцца старыя ідэі, пановаму разумеюцца ранейшыя ідэалы, і гэта ўвасабляецца ў цэлы шэраг сістэм, якія непрымірыма варагуюць між сабою. Няясныя і несфарміраваныя рэлігійныя вучэнні, што ўзнікалі ў Еўропе пасля 1000 г., нарэшце крышталізуюцца, з аднаго боку, у стройную каталіцкую тэалагічную сістэму, якая дасягнула свайго апагея ў "Падсумаванні тэалогіі” Тамы Аквінскага. 3 іншага боку, усё гэта рэлігійнае жыццё спараджае неверагодную разнастайнасць, якая выяўлялася ва ўзнікненні ў кароткі прамежак часу ўніверсальных жабрацкіх ордэнаў і вялізнай колькасці ерасяў пашырэнні ерэмітычных11 рухаў, а таксама ў буйных фанатычных прыпадках, што на кароткі час ахоплівалі ўсе пласты насельніцтва на пэўнай тэрыторыі (міленіярызм12, рух флагелантаў13). Мы зараз, як і інквізітары ў Сярэднявеччы, бачым гэтыя рухі як вялікія і глабальныя сістэмы, між тым кожны ерэтычны выбар глыбока індывідуальны14. Фактычна, вывучэнне сярэднявечных ерасяў гэта пошук агульных элементаў у мностве такіх выбараў, і вытлумачэнне прычын, якія прыводзілі людзей да гэтых выбараў.
На гэты перыяд прыпадае апагей магутнасці папства як рэлігійнага і палітычнага інстытута. Папы імкнуцца да дамінавання над манархамі. Ад Д'ябла ўлада манарха ці ад Бога? Гэтае пытанне будзе не раз узнімацца вальдэнсамі.
Адначасова менавіта з узвышэннем палітычнай вагі Царквы яна ўсё больш аддаляецца ад ідэалу, апісанага ў Новым Запавеце. Багацце і пашана разбэшчваюць духавенства, што прыводзіць да надзвычайнага падзення яго нораваў. Папа Грыгорый IX прызначыў Конрада Марбургскага папскім візітатарам германскіх кляштараў са словамі: "Германскі клір, прызваны распаўсюджваць духмянасць дабрадзейнасці, распаўсюджвае смурод смерці. Нам данеслі: парафіяльныя святары і іншыя, якія прынялі свяшчэнны сан, забыліся пра сваё становішча; паству, якой ім належыць служыць прыкладам паважанага жыцця, яны заражаюць сваімі заганамі. Як вада, якая выцекла, ці пасудзіна без корка, яны бесклапотна аддаюцца ўсялякім распустам, трымаюць палюбоўніц і вядуць вясёлае жыццё"15. Менавіта супраць гэтага і паўстаюць ерэтыкі: чым мацней Царква, тым больш
11 Ерэміт пустэльнік, той, хто імкнецца да адзіноты і выратавання сваімі сіламі, а не ў манаскім калектыве.
12 Чаканне канца свету ў сувязі з надыходам 1000/1033 года (калі ў 1000 годзе канец света не наступіў, быў прапанаваны заснаваны на апокрыфах варыянт адлічваць час не ад даты нараджэння Хрыста, а ад яго ўкрыжавання).
13 Пакаянны рух людзей, якія ўтаймоўвалі сваё цела шляхам самабічавання.
14 Louisa A. Burnham, "Unusual Choices: The Unique Heresy of Limoux Negre,” Late Medieval Heresy: New Perspectives, 2018, pp. 96115, https://doi.org/10.1017/9781787443327.007,114.
15 Эрнст B. Buc, Фрйдрйх II Гогенштауфен (Москва: ACT: Транзнткннга, 2005), 31.
8
УвоОзіны
ерасяў. I апагей папства яшчэ і апагей антыцаркоўных рухаў, які можа быць параўнаны толькі з Рэфармацыяй.