• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Імя "Пётр", пад якім заснавальнік вальдызму вядомы цяпер, зусім не сустракаецца ў тагачасных крыніцах. Першая згадка  у вальдэнскім трактаце "Кніга Выбраных" (пачатак XIV ст.) у сувязі з легендай аб "сапсаванні" Царквы ў выніку "Канстанцінавага дару”, паходжанні вальдэнсаў ад той часткі, што не скампраметавала сябе супрацоўніцтвам з Папам Сільвестрам. Імя "Пётр" павінна было адсылаць чытача да Святога Пятра, які заснаваў першапачатковую, "апостальскую” Царкву, прамымі і адзінымі пераемнікамі якой лічылі сябе вальдэнсы. У згаданай кнізе знаходзіцца і перайначанае імя "Вальдэс"  "з Валле" (Petrus de Walle)8. Нягледзячы на большасць сучасных даследаванняў і па сёння ў некаторых навуковых выданнях можна сустрэць памылковыя дадзеныя, што вальдэнсы  гэта "людзі горных далін” Італіі, а Пётр з Ліёна проста запазычыў іх дактрыну9.
    Існавала і альтэрнатыўнае напісанне імя Вальдэса  Gualdensis. Яго ўжывалі Сальва Бурчы (1235 г.) і Пётр Пакутнік з Вероны (12351240 гг.у°. Гэта форма адносіцца да шэрагу Vald=Wald=Gualdo (лес); і цяпер сустракаецца ў назвах населеных пунктаў у італьянскіх Альпах. Першым паралель паміж іменем Вальдэс і словам "лес” зняважліва праводзіць манахпалеміст Бернард з Фанкода: "выпадкова абраўшы сабе імя з прагнозам на будучыню, былі названыя вальдэнсамі (valdenses), імя, якое, пэўна, паходзіць ад «глухі лес», паколькі яны ўсё глыбей праваліліся ў прорву і глухую цемру памылак”11.
    Але саманазва ў вальдэнсаў была іншая (пазітыўная, у адрозненне ад знешняй, негатыўнай)12  часцей за ўсё ў ХШ ст. яны называлі сябе "беднымі духам" (pauperes spiritu), што найлепшым чынам раскрыта ўжо ў працы інквізітара Стэфана дэ Бурбона, напісанай у Ліёне ў 12491261 гг. "Самі ж сябе называюць «беднымі духам», бо Бог сказаў «дабрашчасныя ўбогія духам» (Мф 5:3)‘3. Сапраўды, яны бедныя духам  у духоўных блаславеннях і ў Духу Святым"14. Ён жа ўказвае і на іншую, распаўсюджаную ўжо больш сярод інквізітараў, назву: "Яны таксама называюцца «бедныя з Ліёна», паколькі ў гэтым горадзе яны распачалі сваё жыццё ў беднасці"15. Града Джавані Мерло прыводзіць поўны спіс саманазваў сярэднявечных вальдэнсаў (тут даецца пераклад з лаціны): "тыя новай веры”; "добры народ”; "добрыя людзі, бо не падманваюць і не клянуцца"; "спазнаныя людзі, якія трымаюцца апостальскіх законаў”; "апостальскі народ і спазнаныя людзі"; "бедныя Хрыста і тыя, хто трымаецца праўдзівай дарогі”; "добрыя людзі,
    8 Dollinger, Beitrdge, 357. [V.iii.b]
    9 Przemysfaw Bieniek, "Mysl Kacerska i Ruch Dysydencki na przyktadzie Waldensow," Biuletyn BibliotekiJagiellonskiej, 2006, pp. 8388, 83.
    10 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 66 [Il.xi], 80. [Il.xii]
    11 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 65. [II.ii]
    12 Benedetti, "Fratelli Barlotti," 44.
    13 Цытаты з Бібліі даюцца паводле перакладу Васіля Сёмухі.
    14 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 209. [Il.xiv.a]
    15 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 209. [Il.xiv.a]
    ЗараЬжэнне руху (1170я гг.  1215 г.)
    37
    якія трымаюцца прамой дарогі паводле Евангелляў і Боскага Пісання/ законаў Бога і апосталаў/выратавальных законаў і дарогі, якіх трымаўся Хрыстос”16. Канатацыя гэтых назваў таксама відавочная: арыентацыя на Пісанне і на vita apostolica (апостальскае жыццё).
    Яшчэ адзін славуты інквізітардамініканец, Бернард Гі, указвае на іншую назву  "неабутыя" (insabbatati)17. Сустракаецца варыянт "абутыя ў сандалі", "таму што калісьці ад самага пачатку вальдэнскія «дасканалыя»18 паказвалі спецыяльны знак, як быццам бы зразаючы верхнюю частку абутку, і гэтым знакам яны ад іншых сваіх паплечнікаў (complicibus) адрозніваліся”19.
    Тэрмін "секта” для апісання вальдэнсаў пачалі прымяняць іх каталіцкія апаненты пачынаючы ўжо з Гідэфрыда з Асэра з канца XII ст.20
    Такім чынам, найбольш прыдатнай формай імені заснавальніка руху ўяўляецца "Вальдэс” ад лацінскага Valdesius. Можна зрабіць выснову, што імя гэта ўласнае, бо яго значэнне як паказчыка паходжання з'яўляецца ў крыніцах параўнальна позна. Імя "Пётр” адназначна позняе і мае ідэалагічнапазітыўны характар, як і спробы вывесці "Вальдэса” ад прыметнікаў "з вёскі" ці "з лесу", якія маюць характар ідэалагічнанегатыўны. У любым разе яны не першапачатковыя і не павінны ўжывацца ў навуковым дыскурсе.
    Дагпа ўзнікнення руху
    Пачаткі вальдэнскага руху апісаны не толькі ў хроніках, але і ў шматлікіх успамінах і палемічных працах тагачасных аўтараў21, згадваюцца ў каралеўскіх загадах22. Асноўнымі лічацца наступныя 5 крыніц:
    I.	"Споведзь веры" (confessio) самога Вальдэса (1180 г.)23.
    2.	"Пра справы курыі” Вальтэра Мэпа (11811183 гг.).
    16 Grado Giovanni Merlo, "Identita religiose tra le popolazioni delle Alpi occidentali nel basso Medioevo," Studi di Storia Medioevale e di Diplomatica  Nuova Serie 10 (2018): pp. 85106, https://riviste.unimi.it/index.php/SSMD/article/view/9715, 94.
    17 Дакладны пераклад гэтага слова невядомы. Таксама можа перакладацца як "суботнікі".
    18 Пад "дасканалым” (perfectus) хутчэй за ўсё трэба разумець не столькі "ідэальнага", колькі "закончанага", "таго, які прайшоў поўны абрад пасвячэння". Падрабязней гл. Sackville, Heresy, 201.
    19 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis haeretica pravitatis (Paris: Alphonse Picard, 1886), 245. [in.vi.2]
    20 Grado Giovanni Merlo, "Pauperes spiritu valdesi," Bollettino della Societd di Studi Valdesi 219, no. 133 (2016):pp. 1526,17.
    21 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 6490, [11.ii] 126128 [I.iv.f, e]; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 8398 [Il.xiii], 140144 [Il.xvii],
    22 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 9194 [I.iv.ac], 141142 [I.iv.h].
    23 KurtVictor Selge, Die ersten Waldenser, vol. 2. Der Liber antiheresis des Durandus von Osca (Berlin: de Gruyter, 1967), 36. [I.ii.a]
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    38
    3.	"Наконт Апакаліпсіса" Гідэфрыда з Асэра (11811184 гг.)24.
    4	Лаонская хроніка (да 1220 г.)25.
    5.	"Пра сем падарункаў Святога Духа" Стэфана дэ Бурбона (12511261 гг.)26.
    Між тым шматлікія пытанні застаюцца дагэтуль спрэчнымі. Сярод іх дакладная дата паходжання руху. Сучасныя вальдэнсы вядуць адлік сваёй гісторыі ад "павароту" (conversio) Вальдэса27. Ён меў жонку і дачок і вёў цалкам свецкі лад жыцця, але раптоўна раздаў палову сваёй маёмасці бедным, палову пакінуўжонцы і на пасаг дочкам, а сам сышоўжыць на вуліцу і прасіць міласціну, прымаючы яе ад усіх, акрамя сваёй жонкі. Прычыны гэтага ўчынку застаюцца невядомымі, бо тагачасныя крыніцы прыводзяць сведчанні, падобныя хутчэй да традыцыйных жыццяў святых, чым да аповедаў пра рэальныя падзеі, да таго ж яны розняцца між сабой. Найбольш дэталёвым з’яўляецца апісанне з Лаонскай хронікі: "Усё яшчэ працягваўся 1173 г. ад Яго Увасаблення, быўу Ліёне гараджанін, якога звалі Вальдэс (Valdesius), які зза празмерных прыбыткаў назапасіў вялікія грошы. У адзін з дзён нядзельных ён, калі ўбачыў натоўп, які сабраўся вакол блазна, накіраваўся да яго, і яго [блазна] словы моцна ўразілі яго [Вальдэса], і ён адвёў яго ў свой дом, і там пастараўся ўважліва яго выслухаць. Гэта была тая частка яго аповеду, у якой святы Алексій знайшоў свой дабраславенны спакой у доме свайго бацькі. Назаўтра раніцай вышэйзгаданы гараджанін паспяшаўся атрымаць параду для сваёй душы ў школе тэалогіі; і запытаўся ён у настаўніка28: многія шляхі вядуць да Бога, які ж з іх больш пэўны і дасканалы? I настаўнік адказаў словамі боскімі: «калі хочаш дасканалым быць, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім» (Мф 19:21). I сышоў ад сваёй жонкі, і даў ёй выбар, што яна хоча пакінуць сабе рухомага і нерухомага з таго, што ён меў на землях і водах, лясах і лугах, у прыбытковых дамах, вінаградніках, а таксама млынах і хлебапякарнях. Тая, відавочна моцна засмучаная, што гэта трэба рабіць, абрала з нерухомага"29. 3 аднаго боку, такі сюжэт з'яўляецца досыць тыповым для сярэднявечнай жыційнай літаратуры. 3 іншага  тое, што Вальдэс "звярнуўся да веры” пасля прамовы менавіта блазна (а не, да прыкладу, калекі ці прапаведніка), кідае цень на ўвесь яго паварот, робіць яго вычварным, супрацьпастаўляе Царкве30. У выніку і Вальдэс як
    24 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 4547. [Il.i]
    25 "Ex Chronico universal! anonym! Laudunensis,” 447449. [I.viii.a]
    26 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,104108. [Il.xiv]
    27 Joseph Visconti, The Waldensian Way to God: Following the Light through Eight Centuries of Darkness and Discord (Longwood, Fl.: Xulon Press, 2003), 36.
    28 Тут i далей слова "настаўнік" будзе выкарыстоўвацца для перакладу лацінскага тэрміна "магістр” як найбольш адпаведнае па сэнсе.
    29 "Ex Chronico universali anonymi Laudunensis," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptores., vol. 26,1882, pp. 442457, 447. [I.viii.a]
    30 Разам з тым, незадоўга перад Вальдэсам да веры (такая ж гісторыя з блазнам) звярнуўся Айберт з Турнэ (Aybert of Crespin), што не зашкодзіла яму стаць каталіцкім святым. Roach,
    ЗараЬжэнне руху (1170я гг. 1215 г.)
    39
    бы сімвалічна апынаецца паза межамі Царквы як ерэтык, які скажае веру, хай і словамі з Евангелля31. Апісанне павароту з'яўляецца надзвычай важным элементам любога жыція святога, а наяўнасць добрага жыція  адна з неабходных умоў для яго кананізацыі32.
    Асобна варта спыніцца на самім факце выбару менавіта жыція Святога Алексія. Дагэтуль невядома, наколькі гэтая дэталь адпавядае рэчаіснасці ці была сфармулявана ў асяроддзі саміх вальдэнсаў. Упершыню такую гіпотэзу выказаў КуртВіктар Зэльге33. Яна выглядае цалкам верагоднай, бо Алексій значна адрозніваецца ад класічнага святога або пакутніка: ён не быў ні манахам, ні ерэмітам, а правёў усё сваё жыццё ў вялікіх гарадах. Ён таксама не зварочваў нікога ў хрысціянскую веру і не здзейсніў ніводнага цуду34. Вобраз Святога Алексія дзіўным чынам адпавядае вобразу самога Вальдэса і яго першых паслядоўнікаў. Яго жыціе нібыта легітымізуе выбар першых вальдэнсаў, якія вялі аскетычнае жыццё, але не прынялі манаскіх зарокаў. Адначасова апеляцыя да рымакаталіцкага святога, не згаданага ў Бібліі, паказвае на першапачатковую "каталіцкасць” вальдэнскага руху, які на мяжы ХІІХІІІ стст. яшчэ не супрацьпастаўляў сябе Папскаму Прастолу. У адваротным выпадку апелявалі б да біблейнага вобразу, як і здарылася пасля з ператварэннем проста Вальдэса ў Пятра Вальдэса як адсылкі да заснавальніка самой Царквы Святога Пятра.